Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 55 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

35.9%UNITED STATES UNITED STATES
29.8%BELARUS BELARUS
8.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5%AUSTRALIA AUSTRALIA
4.3%POLAND POLAND
3.9%GERMANY GERMANY
2.1%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Азначнік матэрыялу
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»
Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого
Клуб “Спадчына”: захавальнікі ідэй, ахоўнікі традыцый Адраджэння
Інтэрнэт аб 25-годдзі
Прамова Анатоля Белага
Прамова Надзеі Сармант
Віншаванне Сержа РАМАНЮКА
Поздравления Евгения ШИРЯЕВА
Віншаванне Віктара ШНІПА
Віншаванне Уладзіміра ПЕЦЮКЕВІЧА
Віншаванне Вінцэнта Вячоркі
Выступленне В. Мазынскага
Фотаздымкі святкавання 70-годдзя Анатоля Белага
Усе старонкі

 

 

Дзівак на якім трымаецца "Спадчына".

 

Анатолю Беламу — 70. Піша Захар Шыбека.

Анатоль Белы ў гэтыя снежаньскія дні святкуе ўласную круглую дату разам з грамадска-асветніцкім клубам «Спадчына», які стварыў яшчэ за саветамі, 25 гадоў таму, і прыватным музеем прыкладнога мастацтва, які арганізаваў 10 гадоў таму. Супадзенне — незвычайнае. Як гісторыку, мне невядома, каб нейкая іншая грамадская ўстанова пратрымалася так доўга. І мне невядома, каб хто-небудзь раней за Анатоля Белага арганізаваў у незалежнай Беларусі прыватны мастацкі музей.


Анатоль Белы вітае гасцей у сваім прыватным музеі ў Старых Дарогах.


Маё знаёмства з беларускім асветнікам пачалося ў 1971 г., у сценах БДУ, дзе былы лётчык спасцігаў навуку і выкладаў філасофію. Памятаю, ён угаварыў мяне ўзяць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі для студэнтаў і тым наблізіў да навукі. А першага выдатніка курса, цяперашняга экс-міністра Пётру Краўчанка зацікавіў калекцыянаваннем.

У першыя гады незалежнасці імя Анатоля Белага было на слыху ў беларускіх патрыётаў. Але яго незвычайнасць, напорыстая дзейнасць выклікалі некаторую насцярожанасць, падаваліся дзіўнымі. І сапраўды ён — складаны, амбітны, часам нецерпялівы, але заўсёды самаахвярны, ініцыятыўны, паслядоўны і нястомны ў беларускіх справах. Мае шмат сяброў і недабразычліўцаў. Што б пра яго не казалі, уклад Анатоля Белага ў беларускае адраджэнне выглядае вельмі салідна.

Культурна-асветны клуб «Спадчына» стаў для дацэнта філасофіі своеасаблівым аэрадромам узлёту да вяршынь беларускасці. З усё большым імпэтам разгортвалася там праца па вывучэнні, збіранні, прапагандзе каштоўнасцяў Беларусі. Усё болей людзей далучалася да гэтай высакароднай справы: мастакоў, скульптараў, пісьменьнікаў, спецыялістаў іншых прафесій. Яны рабілі тое, што не было запатрабаваным дзяржавай. Праводзіліся вечарыны, сустрэчы, дыскусіі, прысвечаныя актуальным, але забароненым тэмам.

Анатоль Белы — вядомы калекцыянер. З атрыманнем Беларуссю незалежнасці, ён арганізоўваў у Мінску са сваіх збораў часовыя выставы медалёў, твораў беларускіх мастакоў, якія жывуць у ЗША. Экспазіцыя «Францыск Скарына і яго час» выстаўлялася ў Яраслаўлі (1990) і ў тым жа годзе экспанавалася ў Злучаных Штатах падчас ХІХ сустрэчы беларусаў свету.

На сродкi спонсараў, сабраныя па iнiцыятыве лідэра клуба «Спадчына», былi створаны помнiкi Максiму Багдановiчу у Яраслаўлi, Францыску Скарыну, Мiколу Гусоўскаму, Кiрылу Туроўскаму ў Мiнску (дворык БДУ), Ларысе Геніюш у Зэльве, Міколу Ермаловічу ў Маладзечне.

Спатрэбіўся вопыт папярэдняга вывучэння мастацтва. Анатоль Яўхімавіч — аўтар многіх кніг, каталогаў, навуковых артыкулаў аб беларускім мастацтве.

У 2007 г. намаганнямі клуба быў выдадзены зборнік «Мікола Ермаловіч», дзе змешчаны інтэрв’ю вядомага гісторыка, яго вершы і знакамітыя прамовы. Інтэрв’ю, якія запісаў Анатоль Белы, публікаваліся ўпершыню. У іх Мікола Ермаловіч раскрываецца як паэт і дысідэнт.

З 2006 г. у дзейнасці «Спадчыны» з’явіўся новы накірунак. У сеціве быў створаны сайт «Пакутнікі Беларусі», дзе збіраюцца звесткі пра ахвяраў сталінізму ў Беларусі. У 2008 г., з нагоды 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у інтэрнэце з’явілася віртуальнае выданне клуба пад назвай «Адраджэнцы Беларусі». На тым сайце адлюстроўваюцца этапы жыцця нашых суайчыннікаў, якія ў самых неспрыяльных палітычных умовах рухалі нацыянальную культуру і мастацтва, прапагандавалі і адстойвалі правы роднай мовы, баранілі волю і незалежнасць Бацькаўшчыны. Сёлета створаныя два сайты: першы пад назвай «Родная мова», другі пад назвай «Народны каляндар» распавядае пра традыцыйную народную культуру беларусаў.

Усе спробы дабіцца ад уладаў дазволу на стварэнне музея ці на выдзяленне асобнай залы для пастаяннай экспазіцыі твораў з уласнай калекцыі Анатоля Белага скончыліся безвынікова. Тады няўрымслівы калекцыянер вырашыў адкрыць мастацкі музей у бацькоўскім доме, што ў Старых Дарогах.

У снежні 1999 г. музей запрацаваў. Потым побач са старым домам былі ўзведзены чатыры новыя будынкі на два паверхі. Экспазіцыйная плошча перасягнула 500 кв.м. У музейных залах размешчана больш за 1200 твораў выяўленчага мастацтва.

Намаганнямі сяброў клуба і іх лідэра сабрана шмат рарытэтных экспанатаў, твораў мастацтва (графіка, жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладныя працы), гістарычных рэліквіяў. У Алейнай зале экспануюцца партрэты беларускіх князёў і гетманаў. У музеі можна пабачыць галерэю партрэтаў дзеячоў «нашаніўскага» перыяду, калекцыю медальернага мастацтва. Асобная зала адведзена дзеячам беларускага замежжа (іх партрэты, творы). Створаная калекцыя музейных рэчаў, прысвечаная Васілю Быкаву.

А каля музея, на сядзібе Анатоля Белага, стаяць помнікі і памятныя знакі беларускім дзеячам, у тым ліку памятны знак у гонар Васіля Быкава (валун з бронзавым медальёнам), усталяваны ў 2003 г. У планах гаспадара сядзібы — стварыць своеасаблівы пантэон дзеячоў беларускай культуры. Зараз на тэрыторыі музея восем помнікаў: Крыжу Еўфрасінні Полацкай, героям Грунвальдскай бітвы, Змагарам за родную мову, эмігранцкаму паэту і лекару Анатолю Бярозку, бацьку і сыну Багдановічам, Ларысе Геніюш і Міколу Улашчыку.

У 2007 г. прыватны музей выйшаў у інтэрнэт-прастору. На адкрытым у сакавіку сайце выстаўленыя рэпрадукцыі карцін, фотаздымкі скульптур, рэчаў беларускай даўніны, а таксама выявы на медалях змагароў за незалежнасць Беларусі.

У зборы матэрыялаў пра замежжа Анатолю Беламу дапамагае дачка Святлана, якая жыве ў ЗША. Надзейным памочнікам у музейнай справе выступае і жонка Ала Мікалаеўна. Са сваёй калекцыяй спадар Анатоль ахвотна знаемiць усіх гасцей, ладзіць экскурсіі. Да яго прыязджаюць не толькі жыхары Беларусі, але і беларусы з замежжа (Францыі, Італіі, Амерыкі, Польшчы, Расіі і Украіны).

Музей і клуб «Спадчына» дзейнічаюць у непарыўнай сувязі. У іх — адзін лідэр. Сябры клуба ўдзельнічалі ў стварэнні музея, папаўняюць яго фонды. Ад імя клуба праводзяцца выставы. Клуб служыць грамадскай пляцоўкай для ініцыятываў Анатоля Белага і яго паплечнікаў.

Усе справы юбіляра цяжка і пералічыць. Доўгі час дзейнасць Анатоля Белага была мала вядома грамадскасці. Проста, замоўчвалася. Лічылася дзівацтвам. Постсавецкае грамадства не магло па-належнаму ацаніць незвычайна шчырую прыхільнасць да нацыянальных каштоўнасцяў. І я неяк не прымаў усур’ёз тыя самадзейныя справы, што павінна была, на маю думку, рабіць дзяржава. Але час паказаў, што гэта не асобны выпадак амбітнасці і дзівацтва, што пры існуючай беларускай дзяржаве самадзейнасць была зусім неабходнай. І каб не Анатоль Белы з яго камандай, Беларусь яшчэ больш бы страціла, і яшчэ больш не набыла б.

…Мая сустрэча з былым настаўнікам адбылася ў часе прэзентацыі кніжкі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795–2002». Тады Анатоль Белы папракнуў мяне, што я не знайшоў у сваёй кнізе месца для яго «Спадчыны». Цяпер шкадую.

Намаганнямі юбіляра беларуская «спадчына» узбагачаецца і набывае ўсё большую вагу. Каб яе ўтрымліваць на належным узроўні, патрабуецца ўсё большая моц. Думаю, беларускі дзяяч не падвядзе. Але патрэбна і дапамога.

Болей бы такіх няўрымслівых людзей, як Анатоль Белы.

11:22, 3 студзеня 2010

 

 

 

 

 

Далей: Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»


 

Наш люстрадзён

<<  Верасня 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Верасня 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Банеры