Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 594 госцяў анлайнУручэнне ўзнагарод Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі беларускім вучоным і грамадскім дзеячам |
Старонка 3 з 7
Ваша вялікасьць, шаноўны прэзідэнт Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі акадэмік Шыраеў Яўген Яўгенавіч !Высокапаважаныя акадэмікі Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі!Прыміце маю сардэчную ўдзячнасьць за высокую ацэнку маёй навукова-асьветніцкай дзейнасьці і прыняцьцё мяне ў склад акадэміі.
Беларуская навука і суверынітэт Беларусі
Роля і месца навукі ў жыцьці грамадства -- вызначальныя. Навука -- асноўны рухавік разьвіцьця цывілізацыі. Гістарычная адказнасьць навукі павялічваецца, канкрэтызуецца на гістарычных паваротах разьвіцьця нацыі, дзяржавы. На маю думку, самым адказным перыядам ў разьвіцьці любой дзяржавы, у тым ліку і нашай Бацькаўшчыны, ва ўсе часы быў, ёсьць і будзе – гэта: стварэньне, адраджэньне нацыяльнай дзяржавы. Менавіта навука прама і ўскосна фармуе, выхоўвае нацыяльную сьвядóмасьць народа. Нацыянальная сьвядóмасьць ёсьць асноватвóрнасьць дзяржавы. Навука – з адной пазіцыі -- інтэрнацыянальна, агульначалавéча, а з другой – нацыянальная як па зьмесьце, так і па форме. Вядома, што во ўсіх краінах сьвету акадэміі навук афіцыйна называюцца нацыянальнымі ці успрымаюцца менавіта так. Ва ўсім сьвеце навука нацыянальная як па зьмесьце, так і па форме. Інтэрнацыянальнае складаецца з суквéцьця нацыянальнага. Сучаснае нацыянальнае Адраджэньне дзяржаўнасьці Беларусі, гістарычны час чакаюць ад навукоўцаў Беларусі не толькі посьпехаў у фундаментальных дасьледаваньнях, але і ў выхаваньні нацыяльнай самасьвядóмасьці беларусага народу. У наш час беларусам самасьвядóмасьць неабхóдна як кіслародная падушка чалавеку ў крытычнай сітуацыі. Аб’ектыўная рэальнасьць з самаідэнтыфікацыяй беларусаў вымагае ад акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі навуковага асьветніцтва ў гістарычнай праўдзе, у сваёй роднай мове, культуры. Без асэнсаваньня гістарычных фактаў розумам, сэрцам і вачыма беларуса-патрыёта адраджэньне дзяржавы Рэспубліка Беларусь неапраўдана зацянецца ў часе, што можа прывесці да катастрофы – страты суверэннасьці дзяржавы. Аб нацыянальнай беларускамоўнай тэрміналогіі. Аб’ектыўна навука разьвіваецца паралельна у гармоніі з разьвіцьцём навуковай тэрміналогіі. У Беларусі гэта гармонія парушана. Гістарычна так склалася, што разьвіцьцю беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі ў Беларусі не ўдзялялася і не ўдзяляецца належнай ўвагі. Ні ў нацыянальнай акадэміі навук, ні ва універсітэтах на дзяржаўным узроўні гэтай праблемай амаль ніхто сістэмна не займаецца. У акадэміі навук Рэспублікі Беларусь павінен быць навуковы калектыў, які на пастаяннай аснове вырашаў бы комплексна ўсе праблемы разьвіцьця беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі. Аптымальны варыянт – гэта: агульнатэарытычныя праблемы разьвівае акадэмічны інстытут беларускай мовы, а пры галіновых інстытутах па сваёй галіне ведаў ствараюцца малыя групы. Беларускамоўная навуковая тэрміналогія і інтэрнэт. На сёньня ў нас гэтая праблема разьвязваецца ў асноўным таленавітымі адзіночкамі. Гэта моладыя людзі. Некаторыя з іх працуюць за мяжой. Робяць яны гэта досыць пасьпяхова, са значнымі практычнымі вынікамі. Імі і шэрагам спецыялістаў беларусізацыя Інтэрнэта разглядаецца як гарантыя захаваньня і разьвіцьця беларускай мовы і культуры. Дзяржава павінна выступаць не толькі абаронцам Інтэрнэта ад шкоднай, нялюдскай інфармацыі, але ў першую чаргу дбаць каб для беларусай інфармацыя ў Інтэрнэт была прафесійная па зьмесьце і беларускамоўная па форме. Гэтага патрабуе аб’ектыўны стан ужытку беларускай мовы ў жыцьці грамадства. Аб ролі беларускай мовы ў жыцьці грамадства. Мова – ідэнтыфікатар нацыі, адметная яе адзнака. Мова стварае арганічную плынь у патоку энцыклапедычнай інфармацыі. Мова – асноўны кампанент нацыянальнай сьвядóмасці і патрыятызму. У цывілізаваных краінах захаваньнем і разьвіцьцём нацыяльных моў займаюцца на самым высокім дзяржаўным узроўні. І гэтая праблема ва ўмовах глабалізацыі становіцца яшчэ больш акуальнай. Уплыў акадэмічнай і ўніверсітэцкай мовазнаўчай навукі на фармаваньне ў беларускай нацыі годнай сьвядóмасьці, патрыятызму, дзяржаўнасці мізэрны. Галоўная функцыя мовы -- быць сродкам зносінаў у грамадстве. Для выкананьня гэтай функцыі ўсё аб жыцьцядзейнасці і разьвіцьці грамадства павінна выказвацца ў беларускай мове. У беларускай мове замацоўваюцца ўсе вынікі працы, якія ўплываюць на сьвядомасць і быт народа. Мова ёсць помнік матэрыяльнай і духоўнай працы ў наш час і мінулых пакаленьняў. Беларуская мова – абаронца і гарант гістарычнага суверынітэту дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Дзякуй за ўвагу. Служу Айчыне, адказваю перад Богам!
Мікола Савіцкі 26 сьнежня г. Менск, Чырвоны Касьцёл.
Далей: Прамова Белага Анатоля
|