ІЛЬНЯНЫЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1171 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ІЛЬНЯНЫЯ

 

768. Радченко, 1888, с. 38. Зап. у Гомельскім п. Ільняная.

 

На гарэ лён, на гарэ лён, белы кужаль,

Рана, рана, белы кужаль.

Не з кім стаці, не з кім стаці лёну браці,

Рана, рана, лёну браці.

Свёкар кажа, свёкар кажа: «Я з табою,

Рана, рана, з маладою».

То не бранне, то не бранне — гараванне,

Рана, рана, гараванне.

Свякрухна кажа, свякрухна кажа: «Я з табою,

Рана, рана, з маладою».

То не бранне, то не бранне — гараванне,

Рана, рана, гараванне.

Дзевер кажа, дзевер кажа: «Я з табою,

Рана, рана, з маладою».

То не бранне, то не бранне — гараванне.

Ятроўка кажа, ятроўка кажа: «Я з табою,

Рана, рана, з маладою».

То не бранне, то не бранне — гараванне,

Рана, рана, гараванне.

Залвіца кажа, залвіца кажа: «Я з табою,

Рана, рана, з маладою».

То не бранне, то не бранне — гараванне,

Рана, рана, гараванне.

Мілы кажа, мілы кажа: «Я з табою,

Рана, рана, з маладою».

 

769. АІМЭФ, ф. 8, воп. 73, спр. 74, сш. 1, л. 10—11. Зап. В. Кушнарэнка ў 1973 г. у в. Баркалабава Быхаўскага р. ад Ульяны Барсуковай, 1907 г. н.

 

Пасеялі дзеўкі лён,

Эй, люлі, дзеўкі лён.

 

Пасеяўшы, палолі,

Эй, люлі, палолі,

 

Белы ручкі калолі,

Эй, люлі, калолі.

 

Унадзіўся сівы конь,

Эй, люлі, сівы конь,

 

Патаптаў ён дзеўкам лён,

Эй, люлі, дзеўкам лён.

 

Ён макушкі паскусаў,

Эй, люлі, паскусаў

 

I ў рашточкі пакідаў,

Эй, люлі, пакідаў.

 

Дзеўкі лянок сабралі,

Эй, люлі, сабралі,

 

Белы кужаль паслалі,

Эй, люлі, паслалі,

 

А паслаўшы, памялі,

Эй, люлі, памялі.

 

Дзеўкі лянок папралі,

Эй, люлі, папралі,

 

Плаценка саткалі,

Эй, люлі, саткалі.

 

770. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 108, сш. 3, л. 11. Зап. М. Гваздзёў у 1967 г. у в. Плешчыцы Шклоўскага р. ад Ганны Ксяндзовай, 1927 г. н.

 

Ой, гаварыла канапелечка,

Стоячы у гародзе:

— Каб не тыя ціхія ветры,

Стаяла б, зімавала б.

Як сталі веяць, сталі павяваць —

Мусілі абламалі.

Ай, гаварыла маладая дзевачка:

— Каб не тыя добрыя людзі,

Жыла б я ў мамачкі,

Як сталі хадзіць, мамачку прасіць —

Мусілі з сабой узяці.

 

771. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 65, сш. 1, л. 44. Зап. I. Лушчыцкая ў 1961 г. у в. Пронькі Мядзельскага р. ад Лукер’і Роліч, 1896 г. н.

 

Бедаваў зялёны лён,

Да пры мяжы стоячы, [Другі радок кожнай страфы паўтараецца.]

Галоўкамі звонячы.

 

Не дадуць паспяліці,

Галоўкамі пазваніці.

 

Ой, бяда мая, бяда,

Што я ў мамачкі адна.

 

Не дадуць дасядзеці,

Касіцы дарасціці,

 

Кубяльца налажыці.

Ой, кубялец мой новы,

 

Не за год налажоны,

За гадзіну страчоны.

 

772. Сахараў, 1, с. 58. Зап. у 1939 г. у в. Шушкі Лудзенскага п. ад В. Дамчонак.

 

Гаварыў зялёны лён,

Пры дарозе стоя:

— Калі мяне не вырвіце,

Я сам завалюся, па дарожцы рассцялюся!

Гаварыла Юзэпка сваей роднай маці:

— Калі мяне не выдасце,

Я і сама замуж пайду:

Што за тын, за вароты,

За суседняга сына.

Ды ён будзе купчаваці,

А я за ім — панаваці,

Ён будзе мёд-віно піці,

А я буду слёзы ліці!

 

773. Цітовіч. Анталогія, с. 80 — 81. Зап. Л. Мухарынская ў 1947 г. у в. Пальзіна Дрысенскага р. ад Ф. Дунайскай.

 

Як пад гаем, як пад гаем

Зеляненькім, зеляненькім,

 

Там ірвала, там ірвала

Дзяўчынанька лён драбненькі.

 

Ехаў казак, ехаў казак

Маладзенькі, маладзенькі:

 

— Бог у помач, бог у помач,

Дзяўчынанька, лянок рваці.

 

— Ай, спасіба, ай, спасіба,

Казачэнька маладзенькі.

 

— Ай, паедзем, ай, паедзем,

Дзяўчынанька, з намі, казакамі.

 

У нас рэкі, у нас рэкі

Мядовыя, мядовыя,

 

У нас горы, у нас горы

Залатыя, залатыя,

 

У нас травы, у нас травы

Шаўковыя, шаўковыя.

 

— Пайду ў таткі, пайду ў таткі

Запытаю, запытаю.

 

— Ай, спасіба, ай, спасіба,

Маё дзіця не глупое.

 

А каб былі, а каб былі

Рэкі мядовыя, мядовыя,

 

Усе паны, усе паны

Паз'язджалі, паз'язджалі б,

 

А каб былі, а каб былі

Горы залатыя, залатыя,

 

Усе людзі, усе людзі

Пасхадзілі, пасхадзілі б.

 

774. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 29, сш. 14, л. 7. Зап. Л. Канапліцкая ў 1967 г. у в. Вялікія Арлы Столінскага р. ад Алесі Антановіч, 1905 г. н.

 

Ой, за гаем, гаем зеляненькім,

Ой, там брала лён драбненькі,

Ой, там брала, дзеўка выбірала,

Пры дарозе тонка слала,

Пры дарозе, пры дарозе тонка слала,

К сырой землі прыпадала:

— Ой ты, зямля, ой ты, зямля сырусенька,

Узяла маіх айца і матку,

Узяла маіх, узяла маіх айца і матку,

Узяла маю ўсю радзіну,

Узяла маю, узяла маю ўсю радзіну,

Вазьмі мяне, сіраціну.

— Ой, нашто мне, ой, нашто мне цябе браці,

Трэба табе пару даці,                     2

Хоць не таку,

Хоць не таку, як людскую,

Трэба даці сіроцкую.

 

775. Радченко, 1888, с. 137. Зап. у Гомельскім п.

 

— Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?

Ой, люлі, люлі, не зялёны стаіце. [Прыпеў паўтараецца з другой часткай кожнага радка.]

— Як жа нам, канапелькам, зялёным стаяці?

Зверху канапелькі клююць вераб'і,

З ісподу канапелькі вада падмыла,

А ў сярэдзіне канапелькі хваля зламіла.

— Чом ты, дзевачка, не вясёлая ў танку?

— Як жа мне вясёлаю ў танку стаяці?

Бацюшка кажа — за князя аддаць,

Мамачка кажа — у чорныя чарнушкі.

Ой, стукаў, пагрукаў у цясовыя вароты,

Мне бачца, мой бацька з князямі, з баярмі,

Аж то мая мамка з чорнымі чарнушкамі.

 

776. АІМЭФ, ф. 8, воп. 79, спр. 161, сш. 1, л. 53—54. Зап. Г. Пятроўская ў 1979 г. у в. Ерхі Вілейскага р. ад П. Любыніч, 1916 г. н., В. Вахаванскай, 1927 г. н.

 

Калапніна ты зялёная,

Як цябе выбіраці?

Аддала мяне, маладзенькую, мамачка

Навек гараваці.

Гарую гадок, гарую другі,

На трэці аглянуся:

— Калі долечка не паправіцца,

Дык пайду утаплюся.

— Да не тапіся, маё дзіцятка,

Сваю душу загубіш,

Да было казаць, было гаварыць,

Што ты яго не любіш.

 

777. АІМЭФ, ф. 8, воп. 73, спр. 73, сш. 2, л. 9. Зап. К. Кабашнікаў у 1973 г. у в. Баркалабава Быхаўскага р. ад Тацяны Гурынай, 1908 г. н.

 

Ой, гаварыла канапелька,

Стоячы ў гародзе:

— Адкуль на мяне, канапелечку,

Усё й тыя буйныя ветры?

Як сталі веяць, сталі павяваць,

Канапелечку убіваць.

Ой, гаварыла маладая дзевачка,

Жывучы ў татачкі:

— Адкуль на мяне, маладзеньку,

Усё й тыя добрыя людзі?

Як сталі хадзіць, мёд-віно насіць,

Мяне ў татачкі прасіць...

Датуль хадзілі, мёд-віно насілі,

Пакуль татачку упрасілі.

 

778. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 55, сш. 1, л. 65. Зап. С. Барыс у 1972 г. у в. Тралава Міёрскага р. ад Надзеі Кашыры, 1901 г. н. Восень. Ляны рвучы.

 

Дабро маё зеляное, зеляное,

Я й па табе, дабро маё, пахадзіла,

У цёмным лесе зеляненькім заблудзіла.

Татка клічаць — я й не чула.

Дабро маё зеляное,

Я й па табе, дабро маё, пахадзіла,

У цёмным лесе зялёненькім заблудзіла.

Мамка клічаць — я й не чула,

Па голасе не спазнала,

Роднай мамкай не назвала, не назвала.

Дабро маё зеляное, зеляное, зеляное,

Я й па табе, дабро маё, пахадзіла, пахадзіла,

У цёмным лесе зялёненькім заблудзіла, заблудзіла.

Мілы клічаць — я пачула, я пачула,

Па голасе, па голасе я й пазнала, я й пазнала,

Сваім мілым, сваім мілым я й назвала.

 

779. Гарэцкі, Ягораў, с. 88. Зап. у в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага р. ад Просі Гарэцкай, 66 г. Як ягады бяруць.

 

Па бару хаджу,

Па бару хаджу,

Я ягодкі бяру!

Памачылася,

Урасілася,

Я й пазябла дужа!

А ты, сонейка,

Да ты, жаркае,

Абагрэй ты мяне!

А ты, ветрычак,

Да ты, буйненькі,

Абсушы ж ты мяне!

А мой міленькі,

Чарнабрывенькі,

Пажалей ты мяне!

Я на цябе

Не забуду,

Пакуль жыва буду!

А калі памрэш,

А калі памрэш,

Буду плакаць па табе!

 

780. Ялатаў, с. 24, № 14. Зап. у 1959 г. у в. Сцецава Аршанскага р. ад Ульяны Арловай, 1904 г. н.

 

Па бару хаджу,

Па бярэзнічку,

Ой, люлі, люлі,

Па бярэзнічку. [Прыпеў паўтараецца з другім радком кожнай страфы.]

Бяру ягадкі,

Буйны, салодкі.

 

Мяне свёкарка

Ўсё гуку-гуку.

 

А я й, малада,

Не адгукаюся,

 

Толькі слёзкамі

Абліваюся.

 

Па бару хаджу,

Па бярэзнічку.

 

Бяру ягадкі,

Буйны, салодкі.

 

Мяне міленькі

Ўсё гуку-гуку.

 

А я й, малада,

Адгукаюся,

 

Адгукаюся

I ўсміхаюся.

 

781. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 164, сш. 1, л. 40. Зап. А. Ліс у 1979 г. у в. Вараны Докшыцкага р. ад Марыі Люлько, 1924 г. н.

 

Схілю, зламлю [Кожны радок паўтараецца.]

Арэшынку

 

Да нашчыплю

Арэшыкаў.

 

Спеленькія —

Да ў прыпалочак,

 

Зялёныя —

Да ў кішанёчак.

 

Спеленькія —

Роднай мамцы,

 

Зялёныя —

Ліхой свякроўцы:

 

— Еш, да мамка,

Да пажывіся,

 

А ты, свякроўка,

Еш, папярхніся.

 

782. Federowski, 5, с. 734. Зап. у в. Спадзвілы каля Крынак ад Ганны Сладка. Пастухоўская.

 

— Выйдзі, выйдзі, пастушок,

I затрубі ў ражок.

Выйшаў, выйшаў пастушок

I затрубіў у ражок:

— Выганяйце вы быдліну

На шырокую даліну,

На зялёну лугавіну.

Жануць дзеўкі, жануць бабы

I маленькія дзіцята.

 

783. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 40, сш. 89. Зап. Л. Сакалоўская ў пач. 1960-х гадоў у в. Латыгаль Ільянскага р. ад С. Дуровіч, 1905 г. н.

 

— Чаго, зімачка маразяная,

Так рана наступаеш?

— Я не ранняя і не позняя —

Самая паравая.

Дробны дождж ідзе,

Белы снег падзе —

Мне ўжо пара прыйшла.

— Чаго, Ганначка маладая, так рана

Замуж ідзеш?

— Я не старая і не малая —

Самая паравая.

Татачка аддае,

Ясюлька бярэ —

Мне ўжо і пара прыйшла.

 

Народны каляндар

<<  Траўня 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
14
2324