ЦЯРЭШКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1163 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЦЯРЭШКІ

 

99. АІМЭФ, ф. 2, воп. 10, спр. 21, л. 92. Зап. Н. М. Маркава ў 1970 г. у в. Караліна Докшыцкага р. ад А. Н. Захарэвіч.

 

Пайду я Цярэшку жаніць,

Аж мая галоўка й баліць,

Аж мае ручачкі лянуць,

Не магу на дзеда глянуць.

 

— Дайся, дзядулька, дайся,

На чужых не спадзявайся.

Як у лузе асінка горка,

Так табе чужая жонка.

 

100. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. З. Я. Мажэйка ў 1972 г. у в. Шпакоўшчына Полацкага р. ад Дар’і Цялушка, 64 г., і М. П. Прышчапёнак, 56 г.

 

Ай, божа мой, якая бяда –

Далі мне старога дзяда.

 

Ў лапці абуўшыся,

Ў кручочак сагнуўшыся.

 

Ані з ім у пір пайці,

Ані з ім дома быці.

 

Дома быці — сварыціся,

У пір паехаць — пабіціся.

 

101. Романов, 8, с. 124. Зап. у Дзісенскім п. Песня з гульні «Жаніцьба Цярэшкі».

 

Божа мой, вяліка бяда —

Далі мне старога дзяда:

Ні мне яго спавіваці,

Ні мне яго калыхаці.

Як стану спавіваці —

Ён мяне абнімаці.

Як стану калыхаці —

Ён мяне цалаваці.

 

102. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 72. Зап. А. Ліс у 1985 г. у в. Чорная Пастаўскага р. ад Юзэфы Кузьміч, 1915 г. н.

 

Мой мілы камкуць, камкуць,

Не ўмеіць ножанькай тапнуць,

Не ўмеіць ціханька хадзіць,

Не ўмеіць хораша любіць.

 

103. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 71. Зап. А. Ліс у 1985 г. у в. Чорная Пастаўскага р. ад Юзэфы Кузьміч, 1915 г. н.

 

Пайду я у тын глядзець,

Дзе мая мілая прадзець,

Прадзець і мігціць, мігціць,

Выводзіць нітачку і спіць.

Тонкую-таненькую,

З пальчыкам раўненькую.

 

104. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 24. Зап. А. Ліс у 1985 г. на хутары Макараўшчына Пастаўскага р. ад Фені Казаровец, 1907 г. н.

 

Цярэшка-Цярэшанька,

Цераз бор дарэжачка,

Бітая, таптаная,

Я ў мужа каханая.

 

105. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 14. Зап. А. Ліс у 1985 г. на хутары Макараўшчына Пастаўскага р. ад Фені Казаровец, 1907 г. н.

 

Паіў я каня ў ярку,

Відзеў я дзеўку ў вянку.

Хоць жа я ў ваду ўпаду,

У суседа дзеўку ўкраду.

Хоць я коніка прадам,

Суседу дзяўчыну не дам.

 

Народны каляндар

<<  Траўня 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
14
2324