МАСЛЕНІЧНЫЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 532 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАСЛЕНІЧНЫЯ

 

106. Гілевіч, 1974, с. 56.

 

Наша Масленіца гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Яна пешаю к нам не ходзіць —

Усё на коніках раз'язджае

Штоб конікі былі вараныя,

Штоб слугі былі маладыя.

 

107. Романов, 8, с. 140. Зап. Т. Мадзалеўская ў с. Вузкае Веліжскага п. ад Андрэевай.

 

Мы на горушцы пабывалі, пабывалі,

Ай, люлі, пабывалі!

Масленку сустракалі, сустракалі,

Ай, люлі, сустракалі!

Сырам гару набівалі, набівалі,

Маслам гару палівалі, палівалі.

Наша горушка катліва, ай, катліва,

Свякровушка варкатліва, варкатліва:

Яна на нас варчала, ай, варчала,

На горушку не пушчала, не пушчала!

А нам дамоў не хаціцца, не хаціцца,

А хаціцца пракаціцца, пракаціцца!

Мы думалі — Масленкі сем нядзелек, сем нядзелек,

Ажно Масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў!

Нас Масленка абманіла, абманіла:

На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла:

На белу капусту, капусту,

На горкую рэдзьку, на рэдзьку,

Ай, люлі, на рэдзьку.

 

108. Сербаў I. Аб беларускай народнай песні // Гоман, 1918, № 88.

 

У нас сягоння Масленіца,

Прыляцела ластавіца,

Села-пала на жэрдачку,

Шчабятала вестачку.

Ластавіца песню спела,

Назад у поле паляцела.

Садзіцеся, хлопцы, вы на коні,

Даганяйце ў чыстым полі!

Пытайце ў ластавіцы,

Што дзеецца ў Прудзішчы.

А ў Прудзішчы дзеецца,

Дзевяць хлопцаў жэняцца,

Адна дзеўка замуж ідзець,

У карагодзе дзевак вядзець.

 

109. Шырма, 3, с. 293, № 193. Зап. ад пісьменніка М. Лужаніна.

 

Наша Масленка катліва,

Штось катліва,

Люлі, катліва!

 

А мы Масленку пракацілі,

Пракацілі,

Люлі, пракацілі!

 

Сырам гору набівалі,

Набівалі,

Люлі, набівалі!

 

Паверх маслам палівалі,

Палівалі,

Люлі, палівалі!

 

Нашы дзеванькі гуллівы,

Штось гуллівы,

Люлі, гуллівы!

 

Нашы хлопцы гарэзлівы,

Гарэзлівы,

Люлі, гарэзлівы!

 

Нашы маткі штось бурчлівы,

Штось бурчлівы,

Люлі, бурчлівы!

 

Нас да хаты з горкі клічуць,

Дамоў клічуць,

Люлі, клічуць!

 

110. Гілевіч, 1973, с. 347. Зап. В. Батак і В. Бутыла ў в. Паляны Барысаўскага р. ад Марыі Муха.

 

У нас Маслены дзень...

На гары бабы сядзелі,

Кулакамі зямлю прабілі,—

Аб нявестках судзілі.

Адна нявестка шэльма была:

Клець запаліла, ўпроч пайшла.

А як там багацця згарэла:

Жалудова бочка віна было,

Арэхава міса масла было.

 

111. АГТ, р. 53, воп. 1, клц. 110, л. 8.

На Сырную нядзелю. Без указання месца запісу.

 

Чок, чок, салавей, вы, пташкі, маўчыце:

Нядаўна Андрэйка з вайны прыехаў,

Яго конічак на стаенцы стаіць,

А яго паненачка ў каморы сядзіць.

Конічак на стайні — то паязды яго,

Боцікі на ножках — то паходы яго,

Сукенькі на плечках — то ўборы яго,

Хустачка ў руках — то размахі яго,

Шабелька пры боку — абарона яго,

Дзевачка ў каморы — размова яго.

 

112. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, сш. 1, л. 132. Зап. у 1981 г. у в. Нача Крупскага р. ад Вольгі Ждановіч, 1917 г. н.

 

На вуліцы бабы сядзелі,

Аб нявестак судзілі.

Адна нявестка шэльма была:

Запаліла свечку, у клець пайшла.

У той клеці свет дабра:

Саломена дудка мёду было,

Арэхава чашка круп была,

Камарова лытка мяса было,

I ўсё ж тое згарэла,

Каб нявестка згалела.

 

113. Карский // РФВ, 1885, т. 13, с. 273. Зап. у с. Бярозавец Навагрудскага п.

 

Ой, гора, гора старому

Да з маладою жонкаю:

Маладая жонка ўпроч пайшла,

Старога лапці знясла,

Да занесла лапці-аборы

Да ўсе старога прыборы,

Да занесла лапці-анучы,

Да нечага старому абуці.

Да ў чаравічак плацця наклала,

Да мяне, старога, абкрала:

У цэвачку мукі набіла,

Яна мяне, старога, згубіла.

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      
16
24