Усебеларуская дыктоўка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Усебеларуская дыктоўка

 

25 гадоў мінскі клуб "Спадчына" вядзе змаганне за захаванне нацыянальнай спадчыны і за родную мову. Ужо два гады ў Беларусі вядзецца актыўная праца па правядзенню Усебеларускай дыктоўкі, якая была прымеркавана да 25 сакавіка — Дня волі. Але дыктоўка пісалася ў сістэме звычайных аўдыторый па сядзібах грамадскіх арганізацый, партый, рухаў, плыняў. Гэта стварала адпаведныя накладкі, бо трэба было шукаць памяшканне, збіраць людзей да прызначанага часу. Гэтыя дыктоўкі прыцягвалі ўвагу шырокага кола грамадскасці да гаротнага стану беларускай мовы. Тэксты дыктовак у параўняючай большасці не захоўваліся і не правяраліся на граматнасць тымі, хто іх праводзіў.

Сябры клуба "Спадчына" праводзяць электронны варыянт Усебеларускай дыктоўкі, што дае шырокую магчымасць кожнаму наведаць сайт Spadchyna.org дома і пісаць дыктоўку ў любы зручны для сябе час.

Калі раней Усебеларуская дыктоўка праводзілася некалькі тыдняў, то цяпер яна будзе працягвацца рэгулярна і тым самым колькасць удзельнікаў будзе значна павялічвацца.

Калі раней Усебеларускай дыктоўкай былі ахоплены толькі абласныя цэнтры і буйныя гарады, дзе існуюць культуралагічныя арганізацыі, суполкі ТБМ, то цяпер яна дабярэцца ў самыя патаемныя куточкі Беларусі, дзе існуе Інтэрнет.

Мы спадзяемся, што прыклад прапаганды беларускай мовы паслужыць для многіх беларусаў у іх авалодванні мовай праз Інтэрнет ў правядзенні электроннага варыянта дыктоўкі.

Сябры клуба "Спадчына" прапаноўваюць Вам 4 тэксты Усебеларускай дыктоўкі, якія кожны можа выбраць па густу.

Адказы і свае тэксты дыктовак Вы можаце дасылаць па звыклай і электроннай пошце: Мінск, 220037, вул. Уральская, д. 16, кв. 9, E-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , форма Word, ТХТ, PDF, а таксама праз сканер, ці іншыя электронныя сродкі.

Мы вельмі хацелі б, каб кожны карыстальнік Інтэрнета далучыўся да гэтай святой справы не толькі сам, але запрасіў паўдзельнічаць і сваіх сяброў. Тым самым ён зрабіў бы вялізарную справу ў папулярызацыі праекта Усебеларускай дыктоўкі.

Хто зарэгіструецца на сайте, той можа праверыць правільнасць напісання тэксту дыктоўкі.

Усе Вашы лісты будуць сабраны, збрашураваны ў кнігах і будуць захоўвацца ў Старадарожскім мастацкім музеі Анатоля Белага.

Мы спадзяемся, што прыдзе час, калі Вашы тэксты дыктовак і Вашы імёны будуць апублікаваны. Акрамя тых дыктовак, якія мы Вам прапанавалі, Вы можаце стварыць самі сваю электронную версію дыктоўкі і даслаць нам.

Акрамя дыктовак, мы прапануем Вам напісаць свае невялікія творы, кшталту: "За што я люблю беларускую мову", "Як я самастойна вывучаю беларускую мову", "Як я прышоў да свядомага выкарыстання беларускай мовы ў паўсядзённым ужытку".

Найбольш актыўныя ўдзельнікі дыктовак і тыя, хто прыслаў свае тэксты дыктовак і свае сачыненні, хай і слабыя — вершы, замалёўкі, апавяданні — будуць заахвочаны адпаведнымі ўзнагародамі і падарункамі.

Усё гэта просім даслаць да 25 сакавіка 2010 года — Дня волі.

Шаноўныя сябры! Ведайце, што кожны ліст з вашай дыктоўкай — гэта сімвал нашага нацыянальнага супраціву супроць знішчэння роднай мовы, гэта сімвал нашай нацыянальнай свядомасці, гэта сімвал неўміручасці нашай мовы.

"Дык шануй, Беларус, сваю родную мову! Гэты скарб нам на вечныя годы. За пашану радзімаму слову Ушануюць нас брацця-народы!"

Плёну Вам у працы, здароўя, шчасця, усяго найлепшага ў жыцці.

 

Старшыня клуба спадчына Анатоль БЕЛЫ

Сябры: Анатоль Валахановіч, намеснік старшыні Уладзімір Ліпскі, сакратар клуба Надзея Сармант народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка заслужаны работнік культуры Валеры Мазынскі аператар-пастаноўшчык Сяргей Краўчук.