Прадмова

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 62 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

85%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.3%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Анатоль Белы. Прадмова.

 

 


 

Слухаць

 


 

(Info: Чашчыня дыскрэтызацыі: 22,1 кГц; Бiтрэйд: 32 кб/с.)

 


 

(Info: Працягласць 02:20; Памеры: 320:240; Хуткасць патока: 219 кб/с.)

 


 

 

 


 

 

Агульнабеларуская дыктоўка: негвалтоўны чын у абарону роднай мовы


Усеагульныя дыктоўкі на нацыянальных мовах праводзяцца ў шэрагу краін свету, дзе ёсць праблемы з нацыянальнай і моўнай самаідэнтыфікацыяй. Для дасягнення гэтай мэты ў час яе правядзення задзейнічаюцца ўсе магчымыя рэсурсы як у самой краіне, так і на эміграцыі, а прыклад да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве дае сам прэзідэнт краіны і яго каманда...

У Беларусі, дзе першыя асобы дзяржавы за вышэйшую абаразу апанентам лічаць слова “свядомы”, самі не размаўляюць на роднай мове і сістэматычна ігнаруюць яе патрэбы ў грамадскім жыцці, факт правядзення агульнабеларускай дыктоўкі набывае кардынальна іншае гучанне. Так шматлікія прадстаўнікі беларускага народа, -- школьнікі, студэнты, работнікі і работніцы, сельскія жыхары і інтэлігенцыя, -- нагадваюць сваім палітычным лідэрам пра іх гістрычны абавязак перад пакаленнямі беларусаў, якія былі стваральнікамі і носьбітамі беларускай мовы -- гэтага старажытнага і бясцэннага скарба нашага народа. Але асаблівасць гэтага патрыятычнага чыну не толькі ў гэтым. Агульнанацыянальная дыктоўка з’яўляецца своеасаблівым актам негвалтоўнага грамадзянскага супраціву мураўёска-русіфікатарскай палітыкі мясцовай бюрактаратыі, якую сённяшняя ўлада з дапамогай падманлівых рэферэндумаў “вызваліла” ад неабходнісці ведаць сваю родную мову і карыстацца ў сваім штодзённым жыцці.

Да таго ж, такая дыктоўка дазваляе нашым суайчыннікам за мяжой, калі яны яшчэ не страцілі нацыянальных пачуццяў на чужыне, успомніць да каранёў і спадчыны якога народа яны належаць, зноў вярнуцца ў лона роднай мовы і культуры, ганарыцца сваім народам і яе тысячагадовай культурай. Акрамя высокіх патрыятычных памкненняў і мэтаў, у агульнабеларускай дыктоўкі ёсць і адукацыйная функцыя: з выкарыстаннем класічнай якасці літаратурных тэкстаў дапамагчы ўдзельнікам дыктоўкі ўзнавіць свае веды ў моўнай галіне, у перспектыве -- рабіць своеасаблівы зандаж ведання беларускай мовы сярод прадстаўнікоў розных сацыяльных колаў, а таксама аналізаваць зацікаўленасць ёй у гасцей і сяброў нашай краіны.

Як даўнішнія прыхільнікі ідэі агульнабеларускай дыктоўкі і актыўныя яе ўдзельнікі, сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” пайшлі далей у ажыццяўленні мэтаў гэтай акцыі. Дзеля гэтага яе актывістамі быў прапанаваны інтэрнэт-варыянт дыктоўкі з мэтай большага ахопу зацікаўленых у яе правядзенні. На думку аўтараў гэтай ініцыятывы, сусветнае павуцінне дапаможа пераадолець арганізацыйныя складанасці ў арганізацыі масавага правядзення дыктоўкі, сінхранізаваць тэрмін яе правядзення, вылучыць шэраг ініцыятыўных асоб, якія б ладзілі гэтую культурніцкую акцыю на эміграцыі. Сябры клуба “Спадчына” ўпэўнены, што інтэрнэт дапаможа як беларусам метраполіі, так і нашым суайчыннікам у дыяспары зноў адчуць смак роднага слова, з гонарам звацца беларусамі, а ў перспектыве -- выступаць з ініцыятывай стварэння новых беларускіх школ і асяродкаў па ўсім свеце.

Таму мы шчыра запрашаем ўсіх беларусаў, якія жадаюць удзельнічаць у агульнабеларускай дыктоўцы, наведаць раздзел сайта: Дыктоўка, каб стаць удзельнікамі яе віртуальнага увасаблення, праверыць свае веды ў галіне беларускай арфаграфіі і сінтаксісу, успомніць і потым зноў перачытаць лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў. Мы будзем сардэчна ўдзячныя нашым суайчыннікам за прапановы па ўдасканальванню працы віртуальнага варыянта дыктоўкі, а таксама па структуры наша сайта.

Старшыня культурна-асветнага клуба “Спадчына”

Анатоль Белы

 

 


 

 

 

 

 

Адказы і свае тэксты дыктовак Вы можаце дасылаць па звыклай і электроннай пошце:

Мінск, 220037, вул. Уральская, д. 16, кв. 9

E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

форма Word, ТХТ, PDF, а таксама праз сканер, ці іншыя электронныя сродкі.