Сцэнар мультфільма

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.4%BELARUS BELARUS
2.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Грунвальдская бітва

Сцэнар мультфільма

 

Грунвальдская бітва - кульмінацыя Вялікай вайны.

Крыжакі: 51 харугва (21 тысяча конных рыцараў плюс чэлядзь) вярхоўны ваеначальнік - вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген.

Саюзнікі:

50 харугваў польскага войска начале з каралём Ягайлам (18 тысяч рыцараў) плюс харугва ВКЛ, плюс пяхота чэхаў (2 тысячы чалавек).

40 харугваў войска ВКЛ начале з Вялікім князем Вітаўтам (11 тысяч рыцараў) плюс два татарскія аддзелы (2 тысячы), плюс пяхота жмудзінаў і падольцаў (500 чалавек).

 

9 гадзін раніцы 15 ліпеня 1410 года.

 

Сцэна 1

 

Зыходныя пазіцыі.

 

Крыжакі.

Размешчаны паміж вёскамі Людвікова і Таненберг. Зшыхтованы ў тры вялікія гуфы.

Левае крыло: 15 харугваў пад камандай вялікага маршалка Фрыдрыха фон Валенрода. Задача разгром войскаў ВКЛ.

Правае крыло: 20 харугваў пад камандай вялікага комтура Куны фон Ліхтэнштэйна. Задача разгром польскага войска.

Левы і правы гуфы стаяць у дзве лініі. Паміж лініямі размешчаны бамбарды і пяхота (арбалетчыкі)

Рэзерва: 16 харугваў пад камандай вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена. З іх 6 харугваў пад непасрэднай камандай вялікага шпітальніка Вернера фон Тэтынгена.

Крыжацкі табар каля вёскі Грунвальд.

 

Саюзнікі.

Палякі. Размешчаны паміж Лагдоўскім лесам і лесам Ульноўскім. Вярхоўны ваеначальнік кароль Ягайла. Найвышэйшы гетман - Сокал Чэх. Дворны гетман - Спытка Спыткавіч. Пры Ягайле харугва ВКЛ пад камандай князя Фядзюшкі. Палякі стаяць у тры лініі. Першыя дзве - адна за адной. Сокал Чэх - у першай лініі. Перад першай лініяй чэшская пяхота. Трэцяя лінія ззаду. Ягайла, Спытка Спыткавіч і князь Фядзюшка ў трэцяй лініі.

Ліцьвіны. Размешчаны ў тры лініі. Дзве лініі перад Ульноўскім лесам. Трэцяя лінія ззаду перад лесам Любенскім. Першыя дзве лініі падзелены на тры гуфы.

Левы гуф пад камандай князя Сымона Лунгвена. Пад яго началам харугвы: Мсціслаўская, Аршанская, Смаленская, Вяліканаўгародская, Віцебская, Лукомльская, Полацкая, Менская, Заслаўская, Магілёўская.

У трэцяй лініі за левым гуфам - Старадубская і Ноўгарад-Северская харугвы.

Цэнтральны гуф пад камандай князя Івана Жадзівіда. Пярэдняя лінія - лёгкія аддзелы падольцаў. У першых дзвюх лініях: Кіеўская, Луцкая, Ратненская, Слуцкая, Пінская, Нясвіжская, Берасцейская, Крамянецкая, Малдаўская, Мельніцкая.

У трэцяй лініі за цэнтральным гуфам - Уладзімірская, Чартарыйская і Надворная харугвы.

Камандуе надворнай харугвай і ўсёй трэцяй лініяй гетман дворны Пётр Гаштольд. Вялікі князь Вітаўт з надворнай харугвай у трэцяй лініі.

Правы гуф пад камандай Войцаха Манівіда. Пярэдняя лінія - лёгкія аддзелы жмудзінаў. У першых дзвюх лініях: дзве Віленскія, дзве Трокскія, Наваградская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Слонімская, Вількамірская, Ашмянская.

У трэцяй лініі за правым гуфам: Лідская, Ковенская, Крэўская, Медніцкая.

 

Справа ад правага гуфа ў першай лініі татарскі аддзел хана Багардзіна. За ім у стык трэцяй лініі татарскі аддзел хана Джалал-ад-Дзіна.

 

Схематычна выглядам зверху падаецца агульнае размяшчэнне войскаў. Ульноўскі лес падаецца ў асноўным рэдкалессем (у цэнтры густы лес), а Лагдоўскі і Любенскі густым лесам.

Буйнымі планамі падаюцца шыхты войскаў.

Асобна партрэтнымі планамі падаюцца палкаводцы ўсіх гуфаў (усе названыя).

Карціна 1.

Рада ў Вітаўта. У шатры: Вітаўт, Сямён Лунгвен, Іван Жадзівід, Войцах Манівід,  Пётр Гатольд, князь Фядзюшка, хан Багардзін, хан Джэлал-ад-Дзін.

Вітаўт: Князь Лунгвен, твайму гуфу на смерць стаяць, а крыжакоў у тыл палякам не пусціць. Калі палякі не ўстаяць, мы адны не ўстаім.

Князь Іван, па тваім гуфе прыдзецца асноўны ўдар. Стаяць да канца.

Баярын Войцах, у цябе наймацнейшыя харугвы. Немца трымаць, а як толькі націск аслабне біць у фланг.

Баярын Пётр, харугвамі трэцяй лініі адбіваць крыжакоў на усіх кірунках, дзе прарыў можа адбыцца. Калі немцы прарвуцца да абозу, абознай чэлядзі біцца на смерць, а харугвам усіх ліній перашыхтавацца.

Князь Фёдар, табе з дзвюмя харугвамі пры каралю быць для зносінаў і яшчэ... Калі кароль раптам захоча поле бітвы пакінуць, зрабіць гэтага яму не даваць, хоць бы ўсё польскае войска пабегла, кароль мусіць быць на полі. У крайнім выпадку караля ў наш стан суправадзіць.

Хан Багардзін, табе з тваімі татарамі бой пачынаць, нападаць на крыжацкія шыхты, немцаў дражніць і з шыхту выманьваць.

Хан Джэлал-ад-Дзін, табе ў бой уступаць, калі шыхты нямецкія раскідаюцца, біць адзіночных рыцараў і дробныя групы.

Князі і баяры, хутка пачнецца вялікая бітва. У біве ўсялякае можа быць. Князь Лунгвен, калі здарыцца, што дастане мяне ў бітве крыжацкі меч, буду забіты ці цяжка паранены, табе ўнуку Гедзіміна, сыну Альгерда ўсім войскам Вялікага Княства Літоўскага кіраваць.

На конь. Ды паможа нам Бог! Ды ўдарыць Пярун па крыжаках!

 

Карціна 2.

Рада ў вялікага магістра. Прысутнічаюць Фрыдрых фон Валенрод, Куна фон Ліхтэнштэйн, Вернер фон Тэтынген, знакамітыя рыцары.

Ульрых фон Юнгінген: Брат Фрыдрых, табе раскідаць дзікіх ліцьвінаў і зайсці палякам у тыл, каб ні адзін не ўцёк.

Брат Куна, як толькі брат Фрыдрых выйдзе ў тыл палякам, атакуеш іх з фронту.

Браты рыцары, на вашу храбрасць спадзяецца ўвесь хрысціянскі свет. Пасля гэтай бітвы святы крыж запануе над усім паганскім абшарам Жмудзі і Літвы, а там і Русі чарга наступіць.

З намі Бог! На коней, браты рыцары!

 

Карціна 3.

 

Рада ў караля Ягайлы. Прысутнічаюць Сокал Чэх, Спытка Спыткавіч, польскія рыцары.

Ягайла: Памолімся, паны рыцары, Ды пашле нам пан Бог перамогу!

 

Сцэна 2

Пачатак бітвы.

Карціна 1.

Два крыжацкія рыцары прыязджаюць да Ягайлы і прывозяць два аголеныя мячы. Не злазячы з коней утыкаюць іх у зямлю.

Крыжак: Вялікі магістр пасылае гэтыя мячы каралю і вялікаму князю, бо мабыць іх уласныя да похваў прыржавелі, і таму кароль і вялікі князь бітву пачаць не адважваюцца.

А мо каралю і вялікаму князю поля мала, то мы адыдзем.

 

Крыжацкія харугвы разварочваюцца і пачынаюць адход на абоіх флангах, агаляючы бамбарды і пяхоту. Пры гэтым крыжакі на ліцьвінскім фланзе звужаюць фронт, каб нанесці ўдар у асноўным па цэнтры.

Карціна 2.

 

Гучыць “Багародзіца”.

“Багародзіца” падаецца гукавым афармленнем пачатку бітвы.

Іван Жадзівід: Першая лінія наперад! Гэй-гэй!

 

У атаку ідуць:

- у цэнтры - лёгкая падольская конніца, за ёй рушыць першая лінія цэнтральнага гуфа: Кіеўская, Луцкая, Ратненская, Слуцкая, Пінская, Нясвіжская харугвы.

- справа атакуе жмудская пяхота.

- яшчэ правей разгортваюцца для атакі татары хана Багардзіна.

 

Адкрываюць агонь бамбарды.

 

Атакоўцы правальваюцца ў воўчыя ямы, выкапаныя перад бамбардамі.

У адну з ямаў падае Іван Жадзівід і ломіць ногу. Яго выцягваюць з ямы і пасадзіўшы на каня адпраўляюць у абоз.

 

Ліцьвіны пад агнём дасягаюць бамбардаў і высякаюць абслугу. Татары налятаюць на крыжакоў, але вялікай шкоды прычыніць не могуць. З-за спінаў крыжакоў па іх б’юць лучнікі і арбалетчыкі.

 

Крыжакі разварочваюцца і атакуюць цэнтр ліцьвінскага фланга. Першымі іх сустракаюць Кіеўская, Луцкая, Ратненская, Слуцкая, Пінская, Нясвіжская харугвы. Пачынаецца сеча. Неўзабаве ў бой уступаюць Берасцейская, Крамянецкая, Малдаўская, Мельніцкая харугвы цэнтральнага гуфа, а таксама правафланговыя харугвы левага гуфа: Вяліканаўгародская, Віцебская, Лукомльская, Менская, Заслаўская, Магілёўская.

 

 

Планы бітвы: агульны зверху, буйныя батальныя планы. трэба паказаць, як увесь фланг Фрыдрыха фон Валенрода ўцягваецца ў бітву, пашыраючы фронт на правы і левы гуфы ліцьвінаў. Падаць буйнымі планамі Сымона Лунгвена і Войцаха Манівіда.

Першая лінія цэнтральнага гуфа ліцьвінаў нясе велізачныя страты і адступае. У бой уступае другая лінія, якая таксама пачынае аступаць.

Паступова крыжакі прабіваюць цэнтр і другой лініі цэнтральнага гуфа.

 

Вітаўт: Баярын Пётр, чатыры харугвы напярэймы!

Ганца да караля Ягайлы! Няхай палякі выступаюць!

Гаштольд: Старадубская, Ноўгарадсеверская, Лідская і Ковенская харугвы - у бой!

 

Гаштольд махае рукой і чатыры ганцы паімчалі да харугваў. Пяты ганец ляціць да Ягайлы.

 

На перарэз прарваўшымся крыжакам з трэцяй лініі кідаюцца чатыры харугвы трэцяй лініі: Старадубская, Ноўгарадсеверская, Лідская і Ковенская - па дзве злева і справа.

 

Карціна 3.

 

Ліцьвінскі ганец падлятае да шатра Ягайлы.

 

Ганец: Вялікі князь Вітаўт сказаў: “Няхай кароль выступае!”

Польскі рыцар, загароджваючы дарогу ў шацёр: Кароль моліцца.

 

Паказаць польскае войска, якое стаіць без справы.

 

Карціна 4.

 

Ідзе сеча на ліцьвінскім фланзе. Крыжакі выбіваюць і гэтыя чатыры харугвы.

Вітаўт: Ганцоў да Манівіда і Лунгвена. Па адной харугве ў флангі крыжакам!

Ганца да караля Ягайлы! Няхай палякі выступаюць! Скажы: можам не ўстаяць.

 

Ганцы ляцяць на абодва флангі і да Ягайлы.

 

Карціна 5.

 

Ліцьвінскі ганец падлятае да шатра Ягайлы.

 

Ганец: Вялікі князь Вітаўт сказаў: “Няхай кароль выступае! Мы можам не ўстаяць.”

Польскі рыцар, загароджваючы дарогу ў шацёр: Кароль моліцца.

 

Паказаць польскае войска, якое стаіць без справы.

 

Карціна 6.

 

У флангі крыжакоў б’юць дзве наймацнейшыя харугвы: Полацкая і 2-я Віленская  з другой лініі правага і левага флангаў. Гэтыя харугвы таксама не стрымліваюць крыжакоў.

 

У бой уступае трэцяя лінія ліцьвінаў у складзе Надворнай, Уладзімірскай, Чартарыйскай Крэўскай і Медніцкай харугваў і татараў хана Джэлал-ад-Дзіна.

 

Паказаць буйнымі планамі Пятра Гаштольда і самога Вітаўта ў баі.

 

У гэты час на левым фланзе ліцьвінаў моцна пацярпелі і вышлі з бою для перашыхтавання Вяліканаўгародская, Віцебская, Лукомльская, Менская, Заслаўская, Магілёўская харугвы, але мужна б’юцца тры “смаленскія палкі” - Мсціслаўская, Аршанская і Смаленская харугвы, закрываючы ад крыжакоў правы фланг палякаў.

 

На правым фланзе б’юцца 1-я Віленская, дзве Трокскія, Наваградская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Слонімская, Вількамірская, Ашмянская харугвы, звязваючы сілы немцаў і паціху адступаючы.

 

Трэцяя лінія ліцьвінаў  пасля кароткага бою па знаку Вітаўта расступаецца, прапускаючы крыжакоў да абозу.

 

Паказаць скаваныя ланцугамі вазы і пяхоту з акаванымі жалезам цапамі, якая б’ецца з немцамі.

 

Немцы раздзеленыя на тры вялікія часткі.

Адна завязла ў абозе.

Адна б’ецца з смаленскімі палкамі.

Адна б’ецца з віленскімі харугвамі.

 

Трэцяя лінія ліцьвінаў і перагрупованыя харугвы першых дзвюх ліній атакуюць у тыл нямецкаму гуфу, які завяз у абозе, акружаючы іх, і выходзяць у тыл немцам, занятым на флангах.

Ліцьвіны выраўноўваюць лінію

 

6 харугваў вялікага шпітальніка Вернера фон Тэтынгена стаяць на месцы.

У бой ідуць 10 харугваў вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена.

 

Гучыць “To Deum”.

 

Іх сустракаюць харугвы ліцьвінаў.

Пачынаецца бой. Ліцьвіны і татары акружаюць крыжакоў.

 

Паказаць бой ліцьвінскага рыцара з вялікім магістрам.

Ліцьвінскі рыцар забівае вялікага магістра.

 

 

Карціна 7.

 

Ягайла. Пара і нам. Наперад!

 

На левым фланзе у атаку пераходзяць палякі. Там ідзе жорсткі бой, але маральны дух крыжакоў падарваны, і палякі громяць крыжакоў.

 

Паказаць агульным планам некалькі агменяў бітвы, дзе акрыжаных крыжакоў дабіваюць ліцьвінскія і польскія войскі.

Вялікі шпітальнік разварочвае і спешна адводзіць свае шэсць харугваў.

 

Ліцьвіны і палякі зводзяць палонных крыжакоў, зносяць зброю, цягнуць захопленыя гарматы.

 

Трэба паказаць вазы ў захопленым крыжацкім абозе, наладованыя кайданамі.

Сцэна 3

 

Канец бітвы.

 

Роўнымі шыхтамі стаіць ліцьвінскае і польскае войска.

 

Паміж імі пад крыкі “Рубон” і “Віват”, а таксама “Слава Вялікаму князю Вітаўту”, “Слава каралю Ягайлу” праязджаюць Вітаўт і Ягайла.

 

Вялікімі літарамі надпіс.

 

“Пасля гэтай бітвы 505 гадоў узброены немец не ступаў на зямлю Беларусі.”

 

Аўтар С. Суднік.

 

Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."