Складальнікі

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 973 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Складальнікі народнага каляндара:

 

 

Арцёменка Галіна Іванаўна,

Яўген Мурашка.

 

 

 


 

Біяграфіі:

 

 

Арцёменка (Барабанава) Галіна Іванаўна, 4.11.1951 года нараджэньня, уражэнка сяла Кажушкі, Хойніцкага раёна, Гомельскай вобласці. Замужам. Маю 4 сына: два старэйшыя – асабістыя, 2 малодшыя знаходзяцца пад апекай пасля смерці родных бацькоў.

Мае родныя: дзед, Скрыпка Сава Ігнатавіч, жыхар в. Кажушкі Хойніцкага раёну, быў перад вайной арыштавана НКВД па даносу мясцовых камуністаў і прыгавораны да растрэлу. Суткі знаходзіўся ў растрэльнай камеры з чалавекам, які таксама быў прыгаворана да растрэлу і ў тую ж быў растраляны. Мой дзед быў эвакуіравана на Урал і праз паўгады быў прызнаны невінаватым.

Бабуля, Скрыпка (Драка) Мар’я Сяменаўна перажыла вайну і спаленьне немцамі вёскі Кажушкі, бачыла Каўпака, ўласаўцаў і дачакалася дзеда з Урала, увесь час веруючы, што ён жыў.

Маці, Барабанава (Скрыпка) Вольга Савічна, таксама жыхарка в. Кажушкі Хойніцкага раёну,  была па разнарадцы прымусова адпраўлена на буданіўніцтва ў г. Севастопаль, дзе ледзь не памёрла ад цяжкай хваробы і глубока верыла, што размаўляла са смерцю. У 1986 годзе перажыла Чарнобыльскую катастрофу і была эвакуіравана ў г. Гомель.

Бацька, Барабанаў Іван Аляксандравіч, вельмі рана загінуў на працы.

Маю вышэйшую адукацыю. Закончыла Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Ф.Скарыны па прафесіі “Сацыялогія і эканоміка працы”. Апошнія 15 год працавала ў Гомельскім гарвыканкаме ў управе эканомікі (апошняя пасада – вядучы спецыяліст ў сектары прамысловасці). Актыўнай грамадскай дзейнасцю пачала займацца з 1989 года: была даверанай асобай у кандыдата ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет СССР Уладзіміра Брацішова. Пасля гэтага прымала удзел практычна ва ўсіх мерапрыемствах, праводзімых дэмакратычнай грамадскасцю. Была ініцыятарам стварэньня грамадскіх жаночых арганізацый – Ліга жанчын “За выжываньне”, “Зьвяз шматдзетных маці”. Абіралася у шматлікія грамадскія арганізацыі , найбольш актыўныя з якіх былі – “Гомельскі гарадскі клуб выбаршчыкаў”, Гомельскі гарадскі “Звяз па абароне правоў чалавека”, “Беларускі Хельсінскі Камітэт і “Беларускі Народны Фронт”, “Зьвяз беспрацоўных”. Ў 1990 годзе была удзельніцай акцыі пратэсту ў Маскве “Марш за выжыванне”, зладжанай Гомельскім гарадскім страйкавым камітэтам. Гэтая акцыя мела пазітыўныя змены урада СССР  ў адносінах да рэгіёнаў Гомельскай вобласьці, па ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.  Двойчы была кандыдатам ў дэпутаты ВС РБ, аднак такіх як я не абіраюць

Шмат увагі удзеляла праблеме правоў чалавека і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У час забароны распаўсюджання газет “Наша Ніва”, “Свабода”, “Народная воля” і “Беларуская дзелавая газета” ўсёй сям’ёй наладзілі грамадскую пошту ў г. Гомелі. Разам са сваім мужам, Мурашка Яўгенам Васільевічам, наладзілі супрацоўніцтва з радыёлагічнай клінікай прафесара Райнерса (Würzburg, Нямеччына)  па лекаванню рака шчытападобнай залозы у дзяцей Гомельскай вобласьці. Гэта праца дапамагла адбыцца супрацоўніцтву паміж нямецкай клінікай пр. Райнерса і клінікай ў Аксакаўшчыне (прафесар Дзямідчык), і грамадскімі арганізацымі па існуючай праблеме ў г.Гомелі і г. Мозыры. У 1999 годзе разам з мужам узначальвалі, альтэрнатыўную лукашэнкаўскай, камісію па выбарам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, па Гомельскай вобласці, праводзімых законным старшынёй ЦВК В. Ганчаром (муж быў старшынёй, я – сакратаром). Гэта акцыя мела трагічныя наступства, як для Беларусі, так і для яе удзельнікаў. Лукашэнка разам са сваімі паплечнікамі здзейсніў незаконны захоп улады, 4 чалавека – Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З.Завадскі, былі фізічна знішчаны эскадронам смерці, Мурашка Яўген Васільевіч быў асуджаны на год, штрафы, цкаванне ў СМІ, самая моцная партыя таго часу БНФ была расколата на дзве часткі.

За ўвесь час грамадскай дзейнасці мела пераслед з боку уладаў: цкаваньне на працы, штрафы, суды, прымушэньне да звальнення. Асаблівы накал  пераследу адбыўся з канца 1998 і да ад’езду з Радзімы: адначасова пачалі выклікаць ў райаддзел міліцыі па месцу жыхарства і ў райаддзел па месцу знаходжання офісу БХК, управу юстыцыі, пракуратуру, супрацоўнік КДБ сам наведваў (і на працы і дома),  к судовым выканаўцам, следчыя на допыты, крымінальны вышук, потым падаткавая і ваенкамат пачаў пераслед дзяцей.. На працы пачалі падрыхтоўку да звальнення і стварылі вельмі цяжкія псіхалягічныя умовы: супрацоўнікам было забаронена са мной размаўляць, нават на тэмы звязаныя з працоўнай дзейнасцю, былі сфальсіфікаваны два распараджэньні аб невыкананьні службовых абавязкаў, арганізавана цкаваньне з боку некаторых супрацоўнікаў, пастаянная слежка і данос аб маім жыцьці з боку адной з супрацоўніц. Праводзілася праца па дыскрэдытацыі ўсёй сям’і і сярод суседзяў. Але, вялікі дзякуй суседзям, яны сталі на наш бок. Пасля звальненьня з працы ўся наша сем’я (9 чалавек) засталася без сродкаў да існаваньня (муж яшчэ з 1995, сыны разам са мной), на мужа адкрылі другую крымінальную справу і муж разам з сынам пакінуў Радзіму. Перад выездам з Беларусі,  пытаньне пераследу была разгледжана супрацоўнікамі АБСЕ і нямецкай амбасады. Пасля ад’езду мужа і сына мяне кожны месяц вызывалі на дапросы, прыходзілі дамоў следчыя і супрацоўнікі КДБ, судовы выканаўца, пераследвалі другога сына, судзілі ужо дзяцей, штрафавалі. Маю маці  пасля інсульта не ўзялі ў лякарню, не выпісалі лекаў і, нават, пасля з’яўленьня адкрытых гніючых ранаў не далі абезбольваючых, а 11-месячнаму ўнуку ўвялі ў лякарні  лекі (унутрывенна), пасля чаго ён захварэў на алергію і стаў самым цяжкім хворым на участку (да гэтага моманту у яго гэтай хваробы не было і праз паўгода за межамі Беларусі гэта хвароба знікла).

Аб тым, каб я пакінула Бацькаўшчыну, разам са сваімі дзяцьмі, мне было прапанована ў грубай форме на допыце ў аддзеле крымінальнага вышуку Цэнтральнага райаддзела міліцыі г. Гомеля, але гэта я здзейсніла пасля таго, як мне сказалі (добры чалавек) выратоўваць ўнука (год і 4 месяцы) над якім навісла смяротная пагроза.

Ў цяперашні час жыву ў Нямеччыне, маю статус палітуцякача, з’яўляюся сябрам грамадскай арганізацыі “Звяз беларусаў Нямеччыны”, уваходжу ў арганізацыйны камітэт Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху, удзельнічаю ў распрацоўцы праграмы будучай Беларусі, даследую культуру і гісторыю Беларусі.

 

28.11.09г.

Галіна Арцёменка.

 

 

 


 

 

 

Яўген Мурашка нарадзіўся  22-га сакавіка 1942 года ў Беларусі (горад Гомель) ў сям’і бедных інтэлегентаў. Бацьку не памятае, бо той загінуў на вайне. Яго выхаваньнем займаліся бабуля і вуліца, так як маці шмат працавала. Рос сярод такой жа пасьляваеннай басаты як і сам. Вучыўся ў 3-й Сталінскай школе ў Чыгуначным раёне г.Гомеля. Посьпехаў ў школе ня меў, з-за адсутнасьці цікавасьці, бо вуліца вабіла болей, чым тая ж хімія ці батаніка. Любімымі прадметамі былі геаграфія, гісторыя , літаратура. З 1957-59 год навучаўся ў Гомельскім чыгуначнм вучылішчы па прафэсіі – слесар. Пасьля заканчэньня вучылішча працаваў на Гомельскім вагонарамонтным заводзе слесарам-рамонтнікам. У 1862-м годзе, прымаў удзел ў будаўніцтве 3-га калійнага камбіната ў Салігорску. З 1965 -75 года, па камсамольскай пуцёўцы, працаваў на будоўлях  Далекага Усходу. Пасьля вяртаньня працаваў на прамысловых прадпрыемствах Гомеля. Зьмяніў шмат працоўных мест з-за таго, што яго жыцьцёвыя погляды не зусім стасаваліся з дзяржаўнымі.

З 1984 года пачаў працаваць на ВА “Гомсельмаш” ў кавальска-прэсавым цаху, па працоўных прафесіях (рэзчык, трубагібшчык, наладчык). Ў 1989 годзе абраны старшынёй прафсаюзнага камітэта цэха. Ў 1990 годзе прымаў удзел ў стварэньні першага, незалежнага ў Беларусі, прафсаюза Канфедырацыя Працы Беларусі (старшыня Міхась Собаль). Яўген Мурашка быў абраны сябрам Выканкама гэтага прафсаюза. Што цікава, ні ўлады, ні “дэмакраты” дасюль не ўзгадываюць пра гэты прафсаюз, хаця на дзесятках прадпрыемствах Беларусі і ў Менску, былі утвораны яго філіі. Ў 1991 годзе ён стварыў прафсаюзную арганізацыю гэтага прафсаюза на ВА “Гомсельмаш”, дзе ўзначаліў яго прафкам. Ў гэтым жа годзе абраны старшынёй “Саюзу абароны правоў чалавека”

Калі ў 1989 годзе ў Беларусі адчынілася завеса замоўчваньня пра трагэдыю на Чарнобыльскай АС, Я. Мурашка стварыў цэхавы страйкавы камітэт накіраваны на барацьбу з наступствамі гэтай трагэдыі. 26-га сакавіка 1990г. быў праведзены папяраджальны страйк, на якім былі высунуты патрабаваньні да улад Беларусі і СССР. Ён прыклаў нямала намаганьняў для утварэньня страйкавага камітэта ВА “Гомсельмаш”, быў абраны сустаршынёй. 26-га красавіка ПВ “Гомсельмаш” аб’явіў  страйк. Ў траўні быў створаны Гомельскі гарадскі страйкавы камітэт, там ён зноў абіраецца сустаршынёй.Ў красавіку 1990 года быў праведены страйк ўсяго аб’яднаньня, тэмай якога была трагедыя на ЧАЭС. Ў ліпені 90 года быў адным з арганізатарам “Маршу за выжываньня”, пад час якога, 350 прадстаўнікоў працоўных калектываў Гомельскай вобласьці і Магілёва,  рушылі на Маскву, дзе вымусілі урад Гарбачова сесьці за стол перамоваў па пытаньню ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі.

У 1991 годзе, Я.Мурашка, разам з студэнтамі Гомельскага медыцынскага інстытуту (рэктар праф. Ю.Бандажэўскі), дамагліся ад гарадскіх улад перадачы будынка былога абкама КПБ для гэтага інстытута.

З 1991-га года “Саюз абароны  правоў чалавка” шчыльна супрацоўнічае з клінікай прафесара Райнерса (Нямечына), і разам з Г.Арцёменка, у клініку Райнерса было накірована 22 дзіцяці хворых на рак шчытападобнай залозы.Ўсім ім, дзякуючы намаганьням прафесара Райнерса, было выратавана жыцьцё.

З 1995-га года сябра партыі БНФ і яго Сойму. У тым жа годзе быў звольнены з працы з ВА “Гомсельмаш” па сфальсіфікаванных падставах. Пасьля чаго ня мог уладкавацца ні на адну працу з-за сваёй грамадскай і палітычнай дзейнасьці. З 1997-га года “Саюз абароны правоў чалавека” зьўляўся асацыіраванным сябрам Беларускага Хельсінскага Камтэту, Я.Мурашка з таго часу займаў пасаду старшыні аддзяленьня БХК па Гомелю і Гомельскай вобласці. За самастойныя погляды і крытыку кіраўніцтва  праваабарончай арганізацыі БХК, ў прыватнасьці яе старшыні Т.Процькі, быў выкінуты з гэтай арганізацыі, самым бессаромным чынам.

У 1999-м годзе, Я.Мурашка, старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарам Прэзідэнта РБ, ініцыянаваных В.Ганчаром.. За удзел у выбарах 1999-га года Я.Мурашка быў асуджаны на 1 год пазбаўленьня волі па 193 артыкулу КК, з адтэрміноўкай выраку. У 2000-м годзе на яго зноў заведзена крымінальная справа за удзел у несакцыяваным пікеце. Пад уціскам і рэпрэсіямі на яго і сям’ю, з боку улад,  ў 2000-м годзе Я.Мурашка быў вымушаны, разам з сям’ёй, пакінуць Радзіму. Цяпер жыве ў Нямечыне, працягвае займацца грамадскай і палітычнай дзейнасьцю. Ўзначальвае арганізацыю палітычных уцекачоў – “Зьвяз Беларусаў Нямечыны”(ЗБН), створаную у 2004-м годзе, якая аб’ядноўвае палітычных уцекачоў з Беларусі.

У красавіку ЗБН зьвяруўся да беларускай дыяспары ў Эўропе, з прапановай правесьці акцыю пратэста у Празе, супраць прыняцьця рэжыма Лукашэнкі ва “Усходняе партнэрства” ля будынка, дзе праходзіў саміт.

6-га траўня 2009-га года, з яго ініцыятывы, быў створаны аргкамітэт Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)

7-а траўня акцыя адбылася, у якой прынялі удзел - беларускія студэнты, якія навучаюцца у Празе, беларусы з Бельгіі, Нямеччыны, Польшчы. Там жа прысутнічалі –І.Сурвіла, С.Шушкевіч, А.Казулін, З.Пазьняк.

І, сёньня, Я. Мурашка працягвае грамадскую і палітычную дзейнасьць, на карысьць беларускай нацыянальнай ідэі.

Мае сям’ю – жонку і паплечніка  Галіну Арцёменка, дзьвух сыноў сваіх, дзьвух дзяцей-сірат ( іх маці памерла ад раку ва узросце 37 гадоў), дзьве нявесткі і тры унукі..

 

20.10.09г.

 

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24