Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 526 госцяў анлайнКастусь Каліноўскі – дзіця сусветнай рэвалюцыі |
Старонка 4 з 5
К.Каліноўскі быў перакананы, што сапраўднай свабоды і шчасця можна дасягнуць толькі рэвалюцыйным шляхам, калі паўстанне будзе мець народны характар, а не саслоўны. Гэтага дасягнуць можна толькі сумеснай барацьбой народаў Расіі, Польшчы, Беларусі і Літвы супраць агульнага прыгнятальніка – рускага царызму. Таму Каліноўскі заклікае да рэвалюцыйнага саюза з рускім народам, ён растлумачвае сялянам, што народ маскоўскі таксама абураецца пры думцы аб нашай векавой крыўдзе, ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам хоча быць і ўсю адказнасць за няволю складвае на царызм. У час паўстання К.Каліноўскі накіроўвае ў Пецярбургскую арганізацыю “Зямля і воля” свайго прадстаўніка і пастаянна падтрымлівае цесныя сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, пасылае па іх просьбе друкарскі станок, дапамагае грашовымі сродкамі. Ён робіць заходы, каб перанесці дзеянні паўстанцкіх атрадаў на пагранічныя вялікарускія губерні, што з’явілася б самым падбадзёрваючым прыкладам для сялян Расіі. Калі ў Польшчы ў студзені Ужо ў канцы студзеня Толькі ў канцы сакавіка Каліноўскі атрымлівае мандат на пасаду ўрадавага камісара Гродзенскага ваяводства. Ён актыўна рыхтуе паўстанцкія атрады, робіць іх агляды непасрэдна ў лагерах. Царскі ўрад кінуў на падаўленне паўстання ў Беларусі і Літве некалькі дывізій, у тым ліку адборныя гвардзейскія часці. Новы генерал-губернатар Мураўёў выдаў інструкцыю аб ваенна-паліцэйскім упраўленні ў краі. Кіраўніцтва партыі “белых” стала паспешліва пакідаць пасады ў паўстанцкай арганізацыі. З гэтай прычыны ў пачатку чэрвеня Каліноўскі быў адазваны з Гродна ў Вільню і ўведзены ў “Аддзел” у якасці кіраўніка аддзялення ўнутраных спраў. Пасля таго, як кіраўнік “белых” 31 ліпеня здаў сябе ў рукі царскай улады, кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукі Каліноўскага. Кіраўніцтва “белых” добра разумела, што толькі Каліноўскі ў такі адказны, даволі цяжкі і небяспечны момант, дзякуючы сваім асабістым якасцям арганізатара і кіраўніка, сваёй смеласцю і рашучасцю, сваім розумам і аўтарытэтам зможа зноў згуртаваць разрозненыя сілы паўстанцаў, падняць яго на новую ступень, надаць яму сапраўды масавы, дэмакратычны характар. Трэба адзначыць, што ўсе, як афіцыйныя прадстаўнікі царызму – ворагі паўстання, так і ідэйныя праціўнікі з партыі “белых”, прызнавалі высокія асабістыя якасці Каліноўскага.
1. Кісялёў Генадзь. З думай пра Беларусь. – Мн., 1966. – С. 138-139.
|