Творы па ўвасабленню вобраза Кастуся Каліноўскага

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1148 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Творы па ўвасабленню вобраза Кастуся Каліноўскага


Літаратура пра дзейнасць А. Белага па ўвасабленню вобраза змагара.

1984 год

Літаратура:

  1. 1. В. Шматаў. “Незвычайнае мастацтва” // “Чырвоная змена”,

26 верасня 1984.

Аб выстаўцы твораў медамернага мастацтва з калекцыі А. Белага ў Палацы Белсофпрофа і аб медальернай Каліноўсканіяне.

  1. 2. Юрый Ганчароў. “Historia na dlani” (Гісторыя на далоні) // “Zivot” (ЧССР) 1984 № 49, с. 29.

Аб выстаўцы твораў медальернага мастацтва з калекцыі А. Белага ў Палацы Белсофпрофа і аб медальернай Каліноўсканіяне.

 

1985 год

Творы:

  1. 3. Белы А. “Як Сонца ў кроплі” // “Мастацтва Беларусі”,

1985, лістапад, № 11.

Аб медальернай Каліноўсканіяне ў мастацтве Беларусі.

 

1986 год

Творы:

  1. 4. Белы А. “Зварот да партыйных і дзяржаўных органаў з прапановай адзначыць 150-я ўгодкі з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125 год з пачатку Студзеньскага паўстання 1863 года на Беларусі”.

Тэкст зварота падрыхтаваў А. Белы, які быў прыняты на пасяджэнні клуба “Спадчына” 19 лютага 1986 года.

  1. 5. Белы А. “Напярэдадні славутага юбілею” // “Літаратура і мастацтва” 26 верасня 1986. № 32 (3345).

Аб прапанове да грамадскасці рэспубліцы святкавання 150-х угодкаў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-годдзя з дня пачатку паўстання 1863 года на Беларусі і Літве.

 

1987 год

Творы:

  1. 6. Белы А. “У жывапісе, скульптуры і графіцы” // “Настаўніцкая газета”, 26 снежня 1987.

Аб мастацкай Каліноўсканіяне напярэдадні 150-х угодкаў з дня нараджэння змагара.

1988 год

Творы:

  1. 7. Белы А. “Запавет рэвалюцыянера” (Да 150-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага) // “Чырвоная змена” 2 лютага 1988.

Аб публікацыі поўнага тэксту “Пісьмаў з-пад шыбеніцы”.

  1. 8. Складальнік Белы А. “Каталог выстаўкі “Кастусь Каліноўскі і Студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі”.

З калекцыі Анатоля Белага (жывапіс, графіка, экслібрыс, скульптура, медальернае мастацтва). Мн., 1988, с. 26.

  1. 9. Белы А. “Вобраз К. Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве” // Мінскі інстытут культуры.

Дабраахвотнае таварыства аматараў кнігі. Мн., 1988, с. 27.

  1. 10. Белы А. Я. “Вобраз змагара” (Да 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага) // Таварыства “Веды”. БССР, Мн., 1988. С. 20.
  2. 11. Белы А. “Жыве ў Беларусі Кастусь Каліноўскі…” (Да 150-годдзя з дня нараджэння) // “Беларусь”, 1988, № 2 (590). С. 17-20.
  3. 12. Анатоль Дарожскі (Анатоль Белы) “Гісторыя на памяць” // Беларусь, 1988, № 2 (590), с. 21.

Аб фотапартрэтах Кастуся Каліноўскага.

Літаратура:

  1. 13. Запрашальны білет на 4 лютага 1988 г. Беларускага тэхналагічнага інстытута (вул. Свярдлова, 13) на выстаўку мастацкіх твораў з калекцыі А. Белага, прысвечаную 150-й гадавіне з дня нараджэння кіраўніка рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху беларускага народа Кастуся Каліноўскага.
  2. 14. Запрашальны білет на 26 лютага 1988 года Мінскага інстытута культуры на ўрачысты вечар, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-й гадавіне з пачатку паўстання 1863 — 1864 гг. на Беларусі. Вечар праходзіў у Палацы чыгуначнікаў, на ім экспаніравалася мастацкая выстаўка з калекцыі А. Белага, прысвечаная змагару. Выстаўка працавала на працягу месяца.
  3. 15. Светава Б. (С. Белая) “Памяці Каліноўскага” // “Літаратура і мастацтва”, 11.ІІІ.1988.

Аб выстаўцы А. Белага, прысвечанай 150-годдзю К. Каліноўскага ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Беларусі.

  1. 16. Андрэяў С. “Прысвечана Каліноўскаму” // “Настаўніцкая газета”, 18 чэрвеня, 1988 года.

Аб выданні таварыствам “Веды” кнігі А. Я. Белага “Вобраз змагара”.

  1. 17. Запрашальны білет на 1 лістапада 1988 г. на адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кастусь Каліноўскі” з калекцыі Анатоля Белага, якая адкрылася ў выставачнай зале па вул. Старавіленская, 14, у Траецкім прадмесці.
  2. 18. Балцэвіч С. “Навечно в памяти народной” // “Трактор”, 5 марта 1988. № 45 (6481).

Аб выстаўцы “Кастусь Каліноўскі” з калекцыі А. Белага ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

  1. 19. “Прысвячаецца Каліноўскаму” // “Мінская праўда”, 6 лістапада 1988. № 213 (9664).

Аб выстаўцы з калекцыі А. Белага, прысвечанай К. Каліноўскаму ў Траецкім прадмесці. Былі пададзены звесткі, што на ёй экспаніравалася звыш 80 жывапісных, графічных, скульптурных і медальерных твораў беларускіх мастакоў.

  1. 20. Тарановіч А. “Дороги Калиновского” // “Вечерний Минск” 10 ноября 1988 г.

Аб выстаўцы “Кастусь Каліноўскі” з калекцыі А. Белага ў Траецкім прадмесці”.

  1. 21. Бегун В. “А он, мятежный” // “Знамя юности”, 15 ноября 1988.

Аб выстаўцы Анатоля Белага “Кастусь Каліноўскі” ў Траецкім прадмесці.

  1. 22. “Прысвечана Кастусю Каліноўскаму” // “Настаўніцкая газета”, 23 літапада 1988 г.

Аб выстаўцы А. Белага “Кастусь Каліноўскі” ў Траецкім прадмесці.

  1. 23. “Каліноўскі і час” // “Літаратура і мастацтва”, 18 лістапада 1988.

Аб выстаўцы А. Белага “Кастусь Каліноўскі” ў Траецкім прадмесці.

1989 год

Творы:

  1. 24. Анатоль Белы. “Каталог “Кастусь Каліноўскі і Студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі”.

Збор мастацкіх твораў. Мн., 1989.

  1. 25. Белы Анатоль. “Вобраз змагара ў мастацтве” // “Беларуская мова і літаратура ў школе”. 1989, № 2. С. 41-46.

Літаратура:

  1. 26. “Голас Радзімы”. 16 лютага. 1989. № 7 (2097).

Аб выстаўцы “Кастусь Каліноўскі” з калекцыі А. Белага ў Траецкім прадмесці.

  1. 27. Нікалайчанка А. “Сыну зямлі Беларускай” // “Вячэрні Мінск”, 5 студзеня 1989.

Аб выстаўцы “Кастусь Каліноўскі і Студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі” з калекцыі А. Белага.

  1. 28. “Прысвечана Каліноўскаму” // “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, № 1, 1989.
  2. 29. Аляксандр Сачанка. “У летапіс Яські-гаспадара з-пад Вільні” // “Беларуская мова і літаратура ў школе”. 1989, № 8, с. 78-79.

Аб кнігах А. Белага “Вобраз змагара”, “Вобраз К. Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве” і “Кастусь Каліноўскі і Студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі”. (Збор мастацкіх твораў А. Белага.)

 

2008 год

Творы:

  1. 30. Белы А. “Як гэта было. Вакол постаці Кастуся Каліноўскага” // “Наша слова”, 23 лістапада 2008. № 30 (869).

Пададзены поўны тэкст звароту клуба “Спадчына” ад 19 лютага 1986 г.

  1. 31. Белы А. “Як гэта было. Вакол постаці Кастуся Каліноўскага” // “Наша слова”. 30 ліпеня 2008 г. № 31 (870).

Падаюцца падзеі і дыскусіі сяброў клуба “Спадчына” аб прыняцці зварота да грамадскасці Беларусі аб ушанаванні 150-х угодкаў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

 

Тэкст падрыхтаваў Анатоль БЕЛЫ