ГРЭНЦЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 135 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГРЭНЦЫ
Грэнская культура

Крыніца: сайт spadczyna.com
Ў 11 тысячагоддзі да н.э. на Дняпры і Сожы пачала складацца Грэнская культура.
Грэнская культура - археалагічная культура позняга палеаліту і ранняга мезаліту (12 - 8 тыс. гадоў назад) Верхняга Падняпроўя, распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі.
Адрозніваюць 2 этапы:
  • фінальнапалеалітычны (ранні);
  • раннемезалітычны (позні).
Па меры расставання апошняга ледніковага пакрова  ў Скандынавіі, на мяжы плейстацэну - галацэну, плямёны ад  якіх сфармаваліся Грэнская і Свідэрская культуры прасоўваліся з Сярэдняга Падняпроўя на поўнач у Беларускае Палессе, асвойваючы новыя тэрыторыі.
Плейстацэн - эпоха чацвярцічнага перыяду, распачатая 1,806 мільёна гадоў назад і якая скончылася 11,5 тысяч гадоў назад. Эпосе плейстацэну папярэднічае эпоха пліяцэну, а паслядоўніцай з'яўляецца эпоха галацэну.
Галацэн - эпоха чацвярцічнага перыяду, якая працягваецца апошнія 10 тысяч гадоў аж да сучаснасці. Пачатак галацэну ставіцца да канца апошняга ледніковага перыяду (9600 год да н. э.).
Найстаражытнейшыя помнікі Грэнскай культуры на тэрыторыі Беларусі: Бароўка, Каромка, Хвойна  (11 800 -10 800 тыс. гадоў назад).
Другі этап развіцця Грэнскай культуры прадстаўлены помнікамі: Грэнск, Далёкае Ляда, Рэкорд.
На мяжы ранняга і позняга мезаліту на змену Грэнскай культуры прыходзяць помнікі Сожскай культуры.
Селішчы Грэнскай культуры прадстаўлены сезоннымі стаянкамі паляўнічых на берагах рэк, часта на пяшчаных выдмах. Тым часам шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, што дазволіла ўдасканаліць спосабы палявання на паўночнага аленя і іншых жывёл.
Асаблівасцю Грэнскай культуры з'яўляецца распаўсюд асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных па адным краі крутой рэтушшу па ўсёй даўжыні нарыхтоўкі і выманнем на другім краі.


Грэнская культура, Грэнск

Гісторыя



Вынікі археалагічных раскопак сведчаць,  што  засяленне тэрыторый  у басейне ракі Сож адбылося са старажытных часоў. Пры правядзенні раскопак поруч вёскі Струмень быў знойдзены каменны нож, узрост якога ацэньваецца ў 17-18 тыс. гадоў. У пасляледавіковы перыяд (10-14 тысячагоддзяў назад) на Пасожжы жылі плямёны, якія стварылі грэнскую культуру. Назву гэтай культуры даў археалагічны помнік ва ўрочышча Грэнск, размешчаны каля вёскі Ворнаўка Кармянскага раёна.
13—10 тысяч гадоў назад.
У верхнім Падняпроўі і Пасожжы жылі плямёны грэнскай археалагічнай культуры (назва ад урочышча Грэнск каля вёскі Воранаўка Кармянскага раёна).
ГРЭНСКАЯ КУЛЬТУРА, культура мезаліту Верхняга Падняпроўя, распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі (асноўныя помнікі Грэнск, Каромка і г.д.). Для крэмневага інвентара помнікаў I этапу (9-7-е тысячагоддзі да н.э.) характэрна наяўнасць прызматычных нуклеусаў, асноўная нарыхтоўка - адшчэп.  Сярод прылад прадстаўлены спецыфічныя грэнскія  наканечнікі стрэл, сіметрычныя і асіметрычныя, скрабкі і разцы на пласцінах і адшчэпах, пласціны і адшчэпы са зрэзаным рэтушшу канцом, праколкі, скоблі, сякучыя  прылады. На II этапе (7-5-е тысячагоддзі да н.э.) памеры прылад некалькі памяншаюцца, з'яўляецца вялікая колькасць укладышаў, трапецыі, мікраразцы. Грэнская культура  генетычна злучана з арэнсбургскай культурай, міграцыя якой у Беларускае Палессе можа быць аднесена да мяжы плейстацэну - галацэну, на II этапе існавання прасочваецца цесная сувязь з мезалітычнымі помнікамі Дзясны (Пясочны Роў) і Іенеўскай культурай Волга-Окскага міжрэчча.
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з грэнцамі
в. Градз’е>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Дрычынскі
в.  Гранічы  Менская вобласць > Маладзечна > Граніцкі
в. Пагранічча >Менская вобласць > Лагойск >Каменскі
в.  Грань> Менская вобласць > Слупкі > Рубежавіцкі
в. Грэск>Менская вобласць > Слуцак > Грэскі
п. Грані>Магілёўская вобласць > Быхаў > Чарнаборскі
в.  Гранаў> Магілёўская вобласць > Вепрынскі
в.  Грайно >Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца >Канюхоўскі
в. Грынцы > Гарадзенская вобласць > Ашмяна >Жупранскі
в. Грынкі > Гарадзенская вобласць > Слонім > Азгінавіцкі
в.  Грандзічы>Гарадзенская вобласць > Гародня >Путрышкоўскі
в.  Грынкі 1>Гарадзенская вобласць > Свіслач >Незбодзіцкі
в.  Грынкі 2 >Гарадзенская вобласць > Свіслач > Незбодзіцкі
в.  Грынкі 3>Гарадзенская вобласць > Свіслач > Незбодзіцкі
в. Груск >Брэсцкая  вобласць > Пружаны >Зяленавіцкі
в. Груск> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Лыскоўскі
в. Гранаўка >Гомельская вобласць > Рэчыца > Баршчоўскі
Прозвішчы:
Гранатоўскі, Гранска, Гранцэвіч, Граневіцкі, Гронвальд. Гранібоўскі, Гронід, Гранкевіч, Гранскі, Гранкоўскі, Гранастайскі, Грынёў, Грыневіч, Грынеўскі, Грынкевіч, Грынцэвіч, Грынявіцкі, Гроцкі, Грыневіч, Грынец, Грыніцкі, Грынкевіч, Грынко, Грынько,  Грынкаў, Грынковіч. Грынцевіч, Грынь. Грыняш. Грыньковіч
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Гриневич Богд[а]н, б. Паюрскай вол. Жамойцкай з-лi 262 адв.; с. 166
Гриневич Бурец, б. Слонiмскага пав. Троцкагав-д. 106 адв.
Гриневич Василь, лазебнiк, кухар наўгародскi 41 адв.
Гриневич Иван, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 104
Гриневич Куней, кухар наўгародскi 41 адв.
Гриневич Мацко, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 104 адв.
Гриневич Хоц, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 145 адв.
Гриневич Шим, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 246 адв.
Гриневич Ян, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 78
Гринец, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д., яго брат - Андрей Першович 104 адв.
Гриницкая Якубовая, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 22
Гринкевич Богдан, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 19
Гринкевич Мартин, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 22 адв.
Гринкевич Михно, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 38 адв.
Гринкевич Петр, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 89адв.
Гринкевич Юхно, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 89адв.
Гринкевич Ян, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 19адв.
Гринко, з с. Тударава, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 34 адв.
Гринковая Дорота, б. Жыжморскага пав. Троцкага в-д. 80адв.
Гринковая, удава, б. Кернаўскага пав. Вiленскага в-д. 54
Гринкович Андрей, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 29 адв.
Гринкович Лаврин, б. путны Жалудоцкага пав. Троцкага в-д. 98 адв.
Гринкович Миколай, б. Ейшышскага пав. Троцкага вд. 88 адв.
Гринкович Томко, б. Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 82
Гринцевич Станько, б. Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70
Гринь, з с. Русацiн, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 39 адв.
Гринь, падлоўчы, б. Васiлiшскага пав. Троцкага в-д. 95 адв.
Гринь, сакольнiк Наўгародскага пав. 41 адв.
Гринь, сакольнiк Наўгародскага пав., яго "братея" - Соловей, Тимош, Иван, Хань i Опанас 41
Гринькевич Богдан, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99адв.
Гринькевич Миколай, б. Мемiжскага пав. Вiленскага в-д. 51
Гриньковая, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99 адв.
Гриньковая, удава, б. Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 82
Гринькович Богдан, б. Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 105адв.
Гринькович Григорей, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99 адв.
Гринькович Иван, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99адв.
Гринькович Ленарт, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 20 адв.
Гринькович Лукаш, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99адв.
Гринькович Марко, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99адв.
Гринькович Мартин, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 89
Гринькович Миколай, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 27
Гринькович Михайло, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99 адв.
Гринькович Олехно, б. Валынскай з-лi 204
Гринькович Павел, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99адв.
Гринькович Пётр, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 180
Гринькович Станислав, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 87
Гринькович Станислав, б. Радунскага пав. Троцкага в-д. 91
Гринькович Стас, б. Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 105адв.
Гринькович Федко, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 101
Гринькович Ян, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111 адв.
Гриняш, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99
Гротович Петр, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 199
Гроцкий Андрис, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д., яго брат - Миколай 152
Гроцкий Войтко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 172
Гроцкий Олекши, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 167
Гроцкий Старый Ян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 152 адв.
Грынькевич Ждан, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 34
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з грэнцамі
Грэнладзія
Гранада - Іспанія
Грэнская культура
Крыніца: сайт - spadczyna.com
9 000 - 5 000 г. да н. э.

Грэнскi тып наканечнiкаў стрэл.
(Знаходкi з паселiшча Бароўка)

Археалагiчная культура фiнальнага палеалiту i ранняга мезалiту на паўднёвым усходзе Беларусi (Верхняе Падняпроўе). Назва паходзiць ад стаянкi Грэнск (Чачэрскi раён). Асаблiвасць культуры - асiметрычныя наканечнiкi стрэлаў (Грэнскi тып), вырабленыя з адшчэпаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з свiдэрскай культурай i iнш. Падзяляецца на два этапы: фінальнапалеатычны і раннемезалітычны.
Для першага этапа (9-7-е тысячагоддзе да н.э.) характэрны наканечнiкi стрэл асiметрычнай формы, так званы Грэнскi тып, апрацаваных па адным краi крутой рэтушшу па усёй даўжынi i выемкай на другiм краi. Як i iншыя прылады працы, яны былi выраблены з адшчэпаў . На другім этапе (7-5-е тысячагоддзе да н.э.) памеры прыладаў змяньшаюцца, з'яўляецца вялікая колькасць укладышаў.
Як i ў насельнiўцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым. На стаянцы Берасценева выяўлены рэшткi дзвюх збудаванняў плошчай 3x2,5 i 2,5x2,15 м. Побач - рэшткi больш даўжэйшага збудавання плошчай 5,25x2,5 м. На стаянцы Лудчыцы - рэшткi жытла блiзкага да акруглай формы. Збудаваннi на 20-30 см паглыблялiся ў зямлю. Навакол размяшчалiся агнiшча i гаспадарчыя ямы, верагодна, для захавання харчовых запасаў.
…Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знайдзеныя на месцах стаянак. Лёс Грэнскай культуры канчаткова не выяўлены. На рубяжы ранняга i позняга мезалiту месца Грэнская культура паволi занiмала Сожская культура
Распаўсюджанне грэнскай культуры у Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён";
карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі")
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі 1-га этапу грэнскай культуры
Помнікі 2-га этапу грэнскай культуры

Межы грэнскай культуры



Знаходкi з раскопу паселiшча Бароўка (12-10 000 г. назад)


Наканечнiкі стрэлаў


Разцы


Скоблi


Скрабкi


Праколкi

Вастрыi

Апрацоўка крэменю
ў эпоху каменнага веку

Крыніца: сайт - spadczyna.com

Нуклеус канца палеаліту (1) і мезаліту (2);
рэтушаваная пласціна канца палеаліту (3).
(Гродзенскі гістарычны музей)
Працэс звязаны з вытворчасцю крамнёвых вырабаў: прылад працы і зброі у эпоху каменнага веку. Першасная стадыя: расколванне камяню адбойнікам, вылучэнне загатоўкі - нуклеуса для аддзялення ад яго пласін і адшчэпаў для вырабу прылад працы або зброі; другасная стадыя: сколванне лустак, рэтушоўка вырабаў. Па характару апрацоўкі вызначаецца належнасць да той ці іншай археалагічнай культуры.
Сыравінай для апрацоўкі служылі крамнёвыя жаўлакі. Для грубай апрацоўкі: расколвання крэменю, счэсвання жаўлачнай коркі выкарыстоўваліся адбойнікі. У палеаліце у якасці адбойнікаў выкарыстоўвалі рачную гальку, або жаўлакі шара-, яйка-, пальцападобнай формы. У неаліце з'явіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробляным абіўкай на канцы жаўлака, маглі быць трохвугольнай, сегментападобнай, плоіэдрычнай формы. Падобныя знойдзены крэменеапрацоўчых майстэрнях у Краснасельску.

Адціскальнікі замацаваныя ў касцяным і драўляным
стрыжні і адзін са спосабаў іх ужыцця.


З дапамогай адбойніка вырабляліся нуклеусы (nucleus (лат.) - ядро) - загатоўкі, ад каторых аддзяляліся пласціны альбо адшчэпы, з якіх вырабляліся прылады працы або зброя. Для вырабу нуклеуса жаўлак ачышчалі і фарміравалі асноўныя часткі апрацоўкі - ударную пляцоўку і плоскасць сколвання. У сярэднім палеаліце былі пашыраны дыскападобныя, адна- і двухбаковыя нуклеусы, якія абіваліся вакол. У познім палеаліце - прызматычныя, з адной або некалькімі ўдарнымі пляцоўкамі. У канцы палеаліту, мезаліце і неаліце - пірамідальныя, клінападобныя і аморфныя.

Характэрнай для пласціны з'яўляецца доўгая плоская форма з паралельнымі краямі. Адшчэпы бываюць рознай формы і памераў з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і дзвюмя плосасцямі: спінкай (са слядамі раней зробленых сколаў або без іх) і брушкам (са слядамі ударнага злому). Пласціны маглі служыць у якасці самастойных прылад працы: нажы, скоблі, укладышы (мікраліты) і загатоўкамі для вырабаў наканечнікаў стрэл, праколак, разцоў, скрабкоў.
Акрамя адбойніка пласціны або адшчэпы аддзяляліся з дапамогай каменнага або касцянога адціскальніка. У палеаліце каменныя адціскальнікі вырабляліся з плітак і галькі, спрацаваных нуклеусаў, адшчэпаў, зламаных прылад працы; касцяныя - трубчастых касцей і зубоў жывёл. У мезаліце існавалі адціскальнікі з крамнёвых шпянёў даўжынёй 6-7 см. У неаліце ўжываюцца каменныя і касцяныя адціскальнікі ў форме прамавугольных, бі- і монаканічных шпянёў чатырохвугольных альбо круглых у папярэчніку. Выкарыстоўваўся пры рэтушаванні для выдалення дробных частак матэрыялу.

Рэтушоўка з'яўляецца другаснай стадыяй апрацоўкі крэменю. Дасягаецца шляхам зняцця з бакоў дорбных адшчэпаў і луставінак з мэтай фарміравання рэжучай часткі прылады або прыстасаваннядля рукі. У залежнасці ад тэхнічных прыёмаў дзеліцца на ўдарную, контрударную, адціскальную. Па форме і суадносінах фасетак рэтушы падзяляецца на тыпы: лускаватая, лускавата-прыступчатая, паралельная, субпаралельная; у залежнасці ад вугла схілу бывая пакатая, паўкруглая, крутая, вертыкальная; паводле арыентацыі - прамая, інверсыйная, двухбаковая; па памерах - дробная, сярэдняя, буйная.


Адбойнік і спосаб апрацоўкі ім крэмяню


Нуклеус і адколатая пласціна (1), і адшчэп (2).


Адціскальнік і адзін з спосабаў апрацоўкі ім крэмяню.


Прыёмы рэтушоўкі: адціскальная (1) і мікрарэтушоўка (2).
(Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)
Літаратура:
1.В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
2.Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003
ГРЭНСКАЯ КУЛЬТУРА.
Крыніца: Энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”.
Грэнская культура, археалагічная культура позняга палеаліту і ранняга мезаліту (10 - 8 тысчаў год да н.э.) у Верхнім Падняпроў’і. Назву атрымала ад стаянкі Грэнск (каля вёскі Воранаўка Кармянскага р-на).
Мае 2 этапы :
Фінальнапалеалітычны (ранні)
Раннемезалітычны  (позні).
Самыя старажытныя помнікі: Бароўка, Каромка, Хвойна – сведчаць пра засяленне гэтай тэрыторыі з аляродскага часу (11800 – 10800 г. таму назад)  і далейшае развіццё крамянёвай індустрыі помнікаў позняга палеаліту сярэднедняпроўскай культурнай агульнасці. Па меры раставання апошняга ледавіковага покрыва ў гарах Скандынавіі, у непасрэднай сувязі з прыроднымі працэсамі познеледавікоўя і пачатку галацэну, плямёны грэнскай культуры разам з плямёнамі свідэрскай культуры прасоўваліся на поўнач, асвойваючы новыя тэрыторыі. Другі этап развіцця грэнскай культуры ў Верхнім Падняпроўі прадстаўлены помнікамі  Грэнск, Дальняе, Ляда, Рэкорд. На рубяжы ранняга і позняга мезаліту замест грэнскай культуры пашырыліся помнікі сожскай культуры. Пасяленні грэнскай культуры прадстаўлены стаянкамі паляўнічых па берагах рэк, часта на пясчаных дзюнах. У гэты час шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, што дазволіла ўдасканальваць спосабы палявання на паўночнага аленя і іншых жывёл. Асаблівасцю грэнскай культуры з’яўляецца пашырэнне крамянёвых асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных на адным краі крутой рэтушшу па ўсёй даўжыні загатоўкі і выемкай на другім краі.
Сярод іншых прылад працы  - канцавыя скрабкі, часта са скошаным лязам на кароткіх пласцінах і адшчэпах, разцы рэтушавальных форм, пласцінкі са скошаным рэтушаваным канцом, сярэдзінныя і вуглавыя праколкі, авальныя з перахватам сякеры. На помніках позняга этапу трапляюцца ланцэтападобныя вастрыі, пераважаюць нажы з нерэгулярнай прывастраючай рэтушшу, а таксама шмат разнастайных вырабаў з выемкамі. Грэнская культура вылучана ў 1960 годзе У. Дз. Будзько на матэрыялах  стаянак Падлужжа, Рудня Споніцкая і Грэнск (ад якой атрымала назву), далейшае вывучэнне яе помнікаў звязана з даследваннямі А.Г. Калечыц, В.Ф. Капыціна, У.П. Ксяндзова.
Помнікі грэнскай культуры.
1.Фінальнапалеалітычны (ранні):
Бароўка – паселішча ранняга этапу грэнскай культуры каля вёскі Бароўка Быхаўскага р-на, на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, на другой надпойменнай тэрасе Дняпра. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады 18 м. Выявіў і абследваў у 1973 г., даследваў у 1987 г. В.Ф. Капыцін, раскопана 280 кв. м плошчы. Культурны пласт 0,3 м. Уздоўж броўкі тэрасы   на плошчы памерам 59*170 м выяўлены расшчэплены крэмень у выглядзе невялікіх скопішчаў.
Знойдзены адшчэпы, пласціны, асколкі, кавалкі разбітага крэменю, канкрэцыі, нуклеусы, іх абломкі і інш., што сведчыць пра існаване на паселішчы месцаў па першаснай апрацоўцы крэменю, а таксама ўласна тронкавыя і асіметрычна-тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі на адшчэпах і пласціністых загатоўках, двайныя скрабкі з пласцін, скрабкі-разцы, скрабкі-праколы, скрабкі з выемкамі на краі, бакавыя, вуглавыя і сярэдзінныя разцы, сярэдзінныя і вуглавыя праколкі, рэжучыя і дзюбападобныя вастрыі, вырабы з выемкамі, прылады працы, якія секлі і інш. Крамянёвы інвентар паселішча падобны да знаходак на Мезінскай стаянцы (Чарнігаўская воюл.). Датуецца 12-10 тысячамі гадоў таму назад.
Каромка, стаянка ранняга этапу грэнскай культуры (12 -10 тысяч года таму назад) каля вёскі Кісцяні Рагачоўскага раёна. За 4 км на поўнач  ад вёскі, ва ўрочышчы Каромка. Займае участак 2-й надпойменнай тэрасы правага берага Дняпра пры ўпадзенні ў яго безназоўнага ручая. Вышыня над летнім межанным узроўнем  вады ў рацэ 16-17 м. Адкрыў ў 1893 годзе В. Я. Данілевіч, абследванне помніка і збор пад’ёмнага матэрыялу праводзілі К.М. Палікарповіч, У. Дз. Будзько, У.Ф. Ісаенка, І.М. Ціханенкаў, А.Г. Калечыц. У 1972-73, 1990  гадах в.Ф. Капыцін раскапаў 330 кв. м. Культурны пласт 0,3-0,4 м, яго верхняя частка разбурана працяглым разворваннем. Знаходкі трапляюцца ўздоўж броўкі тэрасы працягласцю да 1 км пры шырыне 100-150 м.
Знойдзены крамянёвыя канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, рэтушаваныя, двухгранныя, на зломе пласцінак разцы, тронкавыя і асіметрычныя (грэнкаўскі тып) наканечнікі стрэл, сякеркі з перахватам, пласцінкі з прытупленным краем і інш. Побач з імі трапляюцца  дробныя, стараннна вырабленныя прылады для апрацоўкі косці, рога, скуры і дрэва. Гэта шматлікія вастрыі з тонкім рэжучым канцом, невялікія праколкі з кароткім лязам, сячэнні пласцін-укладышаў, вырабы з выемкамі, разнастайныя камбінаваныя прылады. Знаходкі шматлікіх прадуктаў расчаплення крэменю (дробныя асколкі, лускавінкі, адшчэпы, пласціны, нуклеусы) сведчаць пра тое, што апрацоўка крэменю адбывалася на стаянцы.
Хвойна, гурпа археалагічных помнікаў у наваколлі вёскі Хвойна Магілёўскага раёна.
Стаянка ранняга этапу грэнскай культуры. За 3,5 км на усход ад Магілёва, за 3 км на захад ад шашы Ленінград (Санкт-Пецярбург) – Адэса, на левым беразе Дняпра, за 2 км вышэй вусця яго прытока р. Хвоенка. Адкрыў у 1975 годзе і даследваў 500 кв.м у 1985-89 В .Ф. Капыцін. Культурны пласт цёмна-шэрага колеру. Паўночная частка стаянкі знішчана кар’ерам, тая што захавалася, даследавана цалкам.
Знойдзены крамянёвыя прылады працы, сярод якіх пераважаюць скрабкі канцавых форм (32%), скрабкі двайныя (з кароткіх пласцін і адшчэпаў), разцы рэтушныя, на рагу зламанай  загатоўкі і двухгранныя (амаль 29%), наканечнікі стрэл (уласна тронкавыя),  асіметрычныя з бакавой выемкай грэнскага тыпу, з круглай рэтушшу краю пяра, вастрыі (ёсць з рэтушаванай асновай), праколкі, вырабы з выемкамі, сякера з двухбаковай выемкай, пласціны –ўкладышы (ёсць з рэтушшу), дробныя асколкі і лускавінкі, адшчэпы, пласціны, нуклеусы.
Стаянка існавала 12-10 тысячаў год назад. Інвентар сведчыць пра сувязь са стаянкамі Грэнск, Лудчыцы, Каромка, Бароўка.
Лудчыцы, група археалагічных помнікаў каля вёскі Лудчыцы Быхаўскага раёна.
Стаянка-1 ранняга этапу грэнскай культуры. За 2 км на паўднёвы усход ад вёскі, на правым беразе Дняпра, на мысе тэрасападобнай пляцоўкі, утворанай 2 ярамі і размешчанай на вышыні  12 м над узроўнем вады ў р. Рдзіца (правы прыток Дняпра). Выявіў у 1972 і даследваў 330 кв.м у 1972-73 гадах, 1988 г.  В.Ф. Капыцін. Культурны пласт 0,3 м, залягаў пад пластом пяску на глыбіні 0,5-0,8 м. Выяўлены рэшткі жытла авальнай формы (дыяметрам  да 2,5 м), паглыбленага ў мацярык на 0,1-0,2 м. У цэнтры жытла выяўлены скопішча дробнага вуголля, попельныя плямы і прылады працы. За 2 м ад жытла знойдзены рэшткі лінзападобнага ў сячэнні агнішча, дыяметрам да 0,6 м, таўшчынёй попельнага пласта да 0,1 м.
Сярод знаходак крамянёвыя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, дробныя асколкі і лускавінкі крэменю, тронкавыя наканечнікі стрэл з пяром, скошаным крутой рэтушшу, двухгранныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі, пласціны са скошаным рэтушаваным канцом. Стаянка з’яўляецца сезонным паляўнічым лагерам з часовым жытлом драўлянай канструкцыі накшталт чума або ярынгі.
Стаянка-2 эпохі мезаліту. За 2 км на паўночны усход ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Рдзіца. Выявіў і абследаваў у 1977 годзе Капыцін.
У агаленнях сабраны крамянёвыя канцавыя і круглаватыя скрабкі, бакавыя і і вуглаватыя разцы, вастрыі, праколкі, прылады з выемкамі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу.
2. Раннемезалітычны  (позні).
Аршанскія стаянкі – археалагічныя помнікі каменнага веку каля г. Оршы.
Стаянка-1 грэнскай культуры. За 0,5 км на Пн ад горада, на правым беразе Дняпра на вышыні 25 м над узроўнем вады. Плошча каля 2 тысячаў кв. м. Адкрыў у 1978 г. і абследваў у 1980-87 г.г. 300 кв.м плошчы У.П. Ксяндзоў. Культурны пласт разбураны ворывам. Знойдзена больш за 3 тысячы крамянёвых прылад працы, у т.л. сіметрычны наканечнік стралы, скрабкі, сярэдневуглавыя і бакавыя разцы, праколкі, скоблі, зубчастыя прылады. Вялікая колькасць крамянёў сведчыць пра існаванне тут майстэрні. Датуецца 8-7м тысячагоддзем да н.э.
Берасцёнава - стаянка грэнскай культуры каля вёскі Берасцёнава Аршанскага р-ну. За 500 м на З ад вёскі, на першай надпойменнай тэрасе Дняпра, за 200 м ад ракі. Памеры 200*70 м. Выявіў у 1984 г і даследваў 859 кв. м у 1987-88 г.г. У.П. Ксяндзоў. Культурны пласт 0,2-0,5 м. у верхняй частцы разбураны ворывам. Выяўлены рэшткі пабудовоў, агнішчаў. Знойдзены вырабы з кварцыту і крэменю дрэннай якасці: сіметрычныя і асіметрычныя наканечнікі стрэл з пласцін, авальныя і канцавыя скрабкі, сярэдзінныя, бакавыя і вуглавыя разцы, а таксам праколкі, скоблі, зубчастыя прылады, сякеры, нуклеусы, пласціны, адшчэпы. Датуецца 9-8 тысячагоддзямі да н.э.
Азярное -паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Азярное Любанскага р-на. Выявіў і даследваў у 1985-87 г. М.М. Крывальцэвіч.
Паселішча-1. За 700 м на З ад вёскі, на пясчанай дзюне каля возера Вячэра, ва ўрочышчы Дубное. Памеры 145-95 м. На раздуве сабраны крамянёвыя вырабы эпохі позняга мезаліту (11000-3000 г да н.э.) з адзнакамі інветару кудлаеўскага тыпу, кераміка бронзавага веку і мілаградскай культуры. раскапана 536 кв.м плошчы. Культурны пласт да 0,6 м, месцамі з праслойкай пяску.
Знойдзены крамянёвыя прылады працы і палявання (нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, разцы, адбойнікі, рэтушоры, наканечнікі стрэл), ляпная кераміка з дамешкамі пяску і жарствы ў гліне (фрагменты познанеалітычнага вастрадоннага посуду з пукатым, часам рабрыстым тулавам, адагнутымі вонкі венчыкамі, упрыгожанага грабенчатым штампам, наколам, насечкамі, лініямі, “вусенямі”, грабенчатымі, лапчастымі, вузельчатымі, шнуравымі адбіткамі). Кераміка датуецца канцом 3 – пач. 2-га тысячагоддзя да н.э. і суадносіцца з 4-м этапам днепра-данецкай культуры; заўважаецца значны уплыў нёманскай культуры. Выяўлены сляды наземнай пабудовы. Знойдзены прылады працы эпохі бронзы (каменная сякера-клін, шліфавальныя пліткі, крамянёвае шліфаванае долата, лязо долата, апрацаваныя рэтушшу нажы, трохвугольныя наканечнікі стрэл і інш.) Кераміка 2-й чвэрці 2-га тысячагоддзя да н.э. (позні этап сярэднедняпроўскай культуры. прыпяцкі варыянт) арнаментавана лінейным і шнуравым штампам, зубчастымі, накольчатымі адбіткамі. Выяўлены рэшткі посуду ўсходне-тшцінецкай культыры з адзнакамі пэўнага ўплыву помнікаў сосніцкай культуры. трапляецца кераміка, якая мае аналагі лебядоўскай культуры. Знойдзены посуд мілаградскай культуры (з пукатым тулавам, высокай шыйкай, упрыгожаны “жамчужным” арнаментам) і зарубінецкага тыпу (рабрыстыя штрыхаваныя міскі з выгнутымі шыйкамі).
Магілёўская стаянка  грэнскай культуры знаходзіцца на ўсходняй ускраіне г. Магілёва за 1 км на ўсход ад чыгуначнага моста, на першай надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра. Памер 30x170 м. Выявіў у 1897 Е. Р. Раманаў, абследавалі ў 1925 і 1927 К. М. Палікарповіч, у 1975, 1985—86 г.  В. Ф. Капыцін. Раскопам і шурфамі ўскрыта 180 м2. Культурны пласт 0,1 м залягаў у пясчаных адкладах на глыб. 0,2—0,6 м. Знойдзены шматлікія прадукты расшчаплення крэменю (кавалкі, лускавінкі, адшчэпы, пласціны, нуклеўсы), прылады працы для апрацоўкі скуры, косці і дрэва (канцавыя, паўкруглыя, двайныя, нуклепадобныя скрабкі, рэтушаваныя, двухгранныя і на зломе загатовак разцы, праколкі, вырабы з выемкай, сякеры і інш.), прылады палявання (тронкавы наканечнік стралы, вастрыі, нажы). Унікальныя знаходкі пласцінак з прытупленым краем. Вышэй па цячэнні Дняпра ва ўрочышчы Гарадшчызна Раманаў выявіў стаянку эпохі неаліту, селішча жал. веку і ранняга сярэднявечча, якія знішчаны ў выніку распрацоўкі кар'ера.
Паселішча. На паўночна ўсходняй ускраіне горада, за 0,6 км на ўсход ад ільнозавода, ва ўрочышчы Прудок. Адкрыў і даследаваў у 1981 г. на плошчы 1200 м2 У. П. Ксяндзоў. У культурным пласце 0,1 м выяўлены крамянёвыя наканечнікі стрэл грэнскага тыпу, ланцэтападобныя прылады працы, вастрыі з пукатай і прамой спінкамі, скрабкі, скрэблы, разцы, свярдзёлкі, пласціны з рэтушшу, адшчэпы, рэтушоры, адбойнікі, нуклеусы і інш. Адносіцца да эпохі мезаліту (9 -5-ае тысячагоддзі  да н. э.).
в. Азершчына, цэптр сельсавета Паселішча. За 0,3 км на захад ад вёскі, на правым беразе р. Ведрыч. Памеры 100X50 м. Выявіў і абследаваў у 1977 г. У. П. Ксяндзоў. У культурным пласце 0,2 м знойдзены 12 крамянёвых ножападобных пласцін, 15 адшчэпаў, скрабок, рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да каменнага веку. Расконкі не праводзіліся.
Грэнск, стаянка ранняга мезаліту (10 – 8 тысяч таму назад) каля вёскі Воранаўка Кармянскага раёна. За 2 км на усход ад вёскі, на ўсходняй ускраіне астанца першай надпойменнай тэрасы правага берага р. Сож, ва ўрочышчы Грэнск, на вышыні 6-7 м над межанным узроўнем вады. Выявіў у 1927 годзе К. М. Палікарповіч, даследваў 90 кв. м у 1959-61 гадах  У.ДЗ. Будзько. Знойдзена 708 прылад працы, вылучаны 2 культурных пласты. Ніжні пласт на глыбіні 1,9-2 м утрымліваў вялікую колькасць расшчэпленага крэменю, драўлянага і касцявога вугалю вакол круглаватага агнішча, абкладзенага каменямі. У раскопе выяўлены рэшткі яшчэ 2 агнішчаў. Знаходкі верхняга пласта на глыбіні 0,6-1,3 м прадстаўлены лінзамі драўлянага вугалю і крамянёвымі вырабамі. На думку даследчыка, ніжні культурны пласт датуецца сярэднім дрыясам (12300 – 11800 год таму назад), а верхні – аляродскім часам (11800-10800 год таму назад). У 1972-81 гадах стаянку даследваў В.Ф. Капыцін, раскапана 380 кв. м. культурны пласт 0.2-0.3 м. У выніку даследвання атрымана вялікая калекцыя крамянёвага інвентару, зроблены вывад пра памылковае вылучэнне 2 культурных пластоў.
Знойдзены тронкавыя і асіметрычна-тронкавая (грэнскі тып) наканечнікі стрэл, вастрыі, праколкі, ратушныя, двухгранныя і круглявыя  разцы, канцавыя , падакруглыя, двайныя, адзінкавыя пазногцепадобныя, стральчатыя і нуклеусападобныя скрабкі, вырабы з выемкамі, прылады, якімі скраблі, адбойнікі. Знаходка вялікай колькасці нуклеусаў, пласцін, адшчэпаў і дробных асколкаў сведчыць пра тое, што апрацоўка крэменю адбываліся на самім паселішчы. Ад назвы стаянкі Грэнск атрымала назву грэнская культура.
Дальняе Ляда, стаянкі каменнага веку каля вёскі Дальняе Ляда Быхаўскага раёна.
Стаянка 1. На ўсходняй ускраіне вёскі. На 2-й надпойменнай тэрасе Дняпра. Выявіў у 1966 годзе В.М. Мотуа, абследаваў у 1972 годзе В.М. Капыцін. Культурны пласт 0,2 м. У агаленні правага берага ракі і траншэі ваеннага часу знойдзены расшчэплены крэмень, кароткія скрабкі, пласціны і адшчэпіны, нуклеусы.
Стаянка -2 грэнскай культуры ранняга мезаліту. За 500 м на поўдзень ад вёскі, 120 м на усход ад дарогі Магілёў – Быхаў, на 2-й надпойменнай тэрасе  правага берага Дняпра, 12 м над узроўнем вады. Большасць плошчы узарана. Адкрыў у 1972 годзе і даследваў 116 кв. м у 1973 і 1988 гадах Капыцін. Культурны слой залягае пад пластом дзірвану на глыбіні 0,3-0,5 м у пяску.
Выяўлена каля 6 тысячаў прадметаў крамянёвага інвентару (нуклеусы, пласціны, адшчэпы, некаторых з рэтушшу).  У межах раскопу выяўлены рабочыя месцы па апрацоўцы крэменю (больш за 100 артэфактаў на 1 кв.м), шмат прылад для апрацоўкі косці, скуры і дрэва: скрабкі канцавыя, разцы ратушныя і двухгранныя, сякеркі з перахватам. Вырабы з выемкай. Сярод паляўнічых прылад тронкавыя наканечнікі стрэл (некаторыя з рэтушшу па краі пяра), разнастайныя  вастрыі, нажы. З’яўляецца стаянкай-майстэрняй першаснай апрацоўкі крамянёвай сыравіны.
Рудня Споніцкая, стаянка эпох мезаліту і неаліту каля вёскі Рудня Споніцкая Веткаўскага раёна. За 300 м на паўночны захад ад вёскі , на левым беразе ракі Спонкі, ва ўрочышчы Латкі. На пясчаных узвышшах 1-й надпоплаўнай тэрасы. Адкрыў у 1923-25 гадах А.В. Кротаў, абследавалі К.М. Палікарповіч, І.М. Ціханенкаў,  У.Дз. Будзько,  А.Г. Калечыц і інш.
Большая частка знаходак – крамянёвыя наканечнікі стрэл (тронкавыя з апрацоўкай з брушка і пяра, і без яе, пласціністыя з апрацоўкай з брушка), а таксама вуглавыя, бакавыя па вуглу зламанай пласціны разцы, канцавыя на кароткіх пласцінах і круглаватыя на дробных адшчэпах скрабкі, праколкі, свярдзёлкі, нажы на параўнальна невялікіх пласцінах, мікрапласціны і інш. Архаічны выгляд большасці знаходак дазваляе датаваць іх эпохай мезаліту. Фрагменты ляпнога посуду, упрыгожанага тыповым для верхнедняпроўскай культуры арнаментам (грабенчатыя, ямкавыя і лапчастыя адбіткі), адносяцца да эпохі неаліту.
Рэкорд, стаянка грэнскай культуры каля вёскі Рэкорд Лоеўскага раёна за 500 м на усход ад вёскі, на 2-й надпоплаўнай тэрасе правага берага Дняпра, на беразе старажытнага вадаёма (зараз балота) , пл. 600 кв.м. Выявіў і даследваў у 1978 годзе М.І. Лашанкоў, у 1979 годзе шурфоўку рабіў  У.П. Ксяндзоў. Культурны пласт мезалітычнага часу разбураны ветравой эрозіяй, другасным засяленнем тэрыторыі ў раннім жалезным веку, рэшткі захаваліся  на глыбіні 0,5-0,7 м. Знойдзены наканечнікі стрэл, скрабок, праколка, ланцэтападобнае вастрыё, пласціны і адшчэпы з затупленым краем, трапецыі, пласціністыя ўкладышы, скоблі, нуклеусы. Прылады працы зроблены з “сожскага” крэйдага крэменю і дробназярністага кварцыту малінавага колеру. Адносіцца да позняга мезаліту, датуецца 6-5 тысячагоддзямі да н.э.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
 

Плямёны