КУНДА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 82 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУНДА
ПЛЯМЁНЫ - КУНДА.

КУНДА КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямёнаў, якія ў эпоху мезаліту жылі на усходзе Прыбалтыкі і паўночна-еўрапейскай часткі СССР, у тым ліку і на поўначы Беларусі. Назва ад паселішча каля г. Кунда ў Эстоніі, адкрытага ў 1870 годзе. Вылучыў эстонскі археолаг Р. Індрэк. Паходжанне культуры звязваюць з постсвідэрскім насельніцтвам, на якое значна ўплывалі носьбіты культуры маглемазе і некаторых іншых культур мезаліту. На Беларусі найболей даследаваны помнікі Замошша (Верхнядзвінскі р-н) і Крумплена  (Полацкі раён). Асноўны занятак насельніцтва – паляванне і рыбалоўства.
Яно вырабляла крамянёвыя  наканечнікі стрэл (постсвідэрскія, сіметрычныя, з бакавой выемкай), скрабкі (канцавыя, авальныя, вырабленыя з укарочаных загатовак, разцы на зломе загатовак, разнастайныя  ўкладываныя прылады: нуклеусы пераважна канічнай формы,  каменныя сякеры,  долаты і цёслы, касцяныя і гладкія коп’і,  вастрыі з 1 і 2-бакавымі пазамі,  іголка і конусападобныя наканечнікі стрэл,  гарцуны з дзюбападобнымі і косымі зубцамі,  з зубцамі ў аснове,  састаўныя рыбалоўныя кручкі,  кінжалы з локцевых касцей лася і інш.
Пахавальны абрад – трупапалажэнне ў ямах глыбінёй да 1.1 м,  у выцягнутым становішчы,  арыентацыя розная. Пахаванні адзіночныя,  парныя,  калектыўныя да 5 чалавек,  у 1 або 2 ярусы. Нябожчыкаў часта пасыпалі охрай.  У магілах трапляюцца крамянёвыя каменныя касцяныя прылады працы,  падвескі з іклаў звяроў,  касцяныя выявы галавы лася і інш. Генезіс кундскага насельніцтва звязаны з нарвенскай культурай.
Кундская культура
Kunda kultuur • Kundos kultura • Кундаская культура
8000 - 3000 г. да н. э.

Касцяныя вырабы кундаўскай культуры. (Эстонскі гістарычны музей)
(фота © et.wikipedia.org/wiki/Kunda_kultuur)

Археалагiчная культура эпохі мезаліту на ўсходзе Прыбалтыкі і на поўначы Беларусі. Назва паходзіць ад паселішча каля г. Кунда (Kunda) у Эстоніі. Адметнай рысай культуры з'яўляецца шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з косці і рогу, а таксама пласціначных наканечнікаў стрэлаў з перажытачнымі свідэрскмі рысамі. Апошняе дало падставу звязваць паходжанне культуры з міграцяй плямён свідэрскай культуры. Дала пачатак нарвенскай культуры.
Асроўны занятак насельніцтва - паляванне і рыбалоўства.
Сярод прылад працы і зброі - крамнёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл з постсвідэрскімі рысамі апрацоўкі, скрабкі, каменныя сякеры, долаты і цёслы, касцяныя гладкія коп'і і наканечнікі стрэл, гарпуны, састаўныя рыбалоўныя кручкі, касцяныя кінжалы.
Пахаванне адзіночныя, парныя і калектыўныя, у адзін або два ярусы, ажыццяўлялася ў ямах у выцягнутым становішчы. Тыповая для культуры з'ява - пасыпанне нябошчыкаў вохрай (чырвоным парашком атрыманага з гематыту).
Каля 4 000 г. да н. э. у вытворчасці культуры пачынаецца выраб глінянага посуду.

Найбольш вядоіыя помнікі - Замошша і Крумплева.2
Распаўсюджанне кундскай культуры на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён"1(ст.28); карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))


Літаратура
1.В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
2.Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
3.Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
b.Крніца: сайт spadczyna.com
Помнікі Кунда культуры.
Замошша, стаянка ранняга мезаліту каля вёскі замошша Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. За 2,5 км на паўночны захад ад вёскі, на надпоймавай тэрасе правага берага ракі Заходняя Дзвіна на вышыні 11,5 м над узроўнем вады. Адкрыў у 1983 годзе і даследваў у 1983-85 гадах У.П. Ксяндзоў (раскапана 732 кв.м). Культурны пласт разбураны ворывам, другасным засяленнем тэрыторыі помніка ў часы сярэдневечча. Культурныя рэшткі эпохі мезаліту сустракаюцца на глыбіні 0,35-0,55 м ад сучаснай паверхні.
Сабрана 7,5 тысячаў каменных прылад, вырабленых з крэйдавага крэменю цёмна-шэрага, карычневага ці чорнага колеру. Сярод знаходак тронкавыя сіметрычныя, постсвідэрскія наканечнікі стрэл, ланцепадобныя вастрыі, канцавыя і авальныя скрабкі, разцы на рагу зламанай пласціны, праколкі, пласціны-ўкладышы, скоблі, долатападобныя прылады, свердлы, мікрапласціны, нуклеусы, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы. Помнік адносіцца да кунда культуры.
Крумплена, стаянка ранняга мезаліту Кунда культуры каля вёскі Крумплена Полацкага раёна. За 2 км на паўднёвы захад ад вёскі, на надпойменнай тэрасе правага берага ракі Заходняя Дзвіна (вышыня 6 м над узроўнем вады). Адкрыла і даследвала ў 1957 годзе Н.М. Гурына, даследваў у 1967  годзе І.М. Ціханенкаў. Культурны пласт мезаліту парушаны другасным засяленнем у сярэднявеччы.
Знойдзены прылады працы з крэйдавага крэменю высокай якасці: постсвідэрскія тронкавыя наканечнікі стрэл свідэрскай культуры, канцавыя скрабкі з пласцін,  мікраскрабкі,  ланцэтападобныя вастрыі, праколкі,  скоблі, пласціны з рэтушшу,  долатападобныя вырабы,  нуклеусы.
Датуецца 8-7 тысячагоддзямі да н.э.

Культура Суёмус’ярві
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі



Фінляндыя ў эпоху мезаліту. Цёмна-зялёны колер пазначае ўчасткі зямлі вышэй узроўня мора пасля ледніковага перыяду, светла-зялёны колер - узровень зямлі каля 5300 г. да н. э., чырвоным колерам адзначаны мезалітычныя стаянкі.
Культура Суёмус’ярві- археалагічная культура эпохі мезаліту на тэрыторыі Фінляндыі. Існавала ў перыяд 6500 - 3000 гг. да н. э. Была сканцэнтравана на тэрыторыі сучасных правінцый Паўднёва-заходняя Фінляндыя і Уусімаа на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі, аднак асобныя знаходкі, злучаныя з дадзенай культурай, былі знойдзены ўздоўж усяго ўзбярэжжа Фінскага заліва.
Сярод знойдзеных артэфактаў - каменныя сякеры і апрацаваныя кавалкі сланцу. Некаторыя знаходкі ў пластах дадзенай культуры злучаны з кундскай культурай.
Культура названа па мысе Суёмус’ярві, дзе ўпершыню зроблены знаходкі, злучаныя з дадзенай культурай.
Нататкі
1. 1 2 3 Burenhult, G. 1999. Arkeologi i Norden, del 1. Natur och Kultur. Stockholm. s. 213
Спасылкі
К. Э. Герман ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ АРХЕАЛАГІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ СПЕРРІНГС У ФІНЛЯНДЫІ
Крыніца - http://ru.wikipedia.org
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з кундамі
в. Куноса> Менская вобласць > Нясвіж >Сейлавіцкі
в.  Кунцы>Магілёўская вобласць > Круглае > Шапелевіцкі
в.  Кунцы> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Эсьмонскі
в.  Куніцкія-1> Віцебская вобласць > Паставы > Казлоўшчынскі
в. Кундры> Віцебская вобласць > Паставы > Курапольскі
в.  Куніцкія 2> Віцебская вобласць > Паставы > Курапольскі
в.  Кундры> Віцебская вобласць > Паставы > Юнкоўскі
в. Кунеі > Гарадзенская вобласць > Воранава >Забалоцкі
х. Кунцаўшчына > Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Крэўскі
в. Кунава> Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Сінькоўскі
в. Кунашы> Менская вобласць > Стаўбцы > Літвенскі
в. Кунцаўшчына > Гарадзенская вобласць > Гародня >Індурскі
в. Кунцаўшчына>Менская вобласць > Менск >Ждановіцкі
в. Кунтараўка>Гомельская вобласць > Ветка >Прыснянскі
в.  Кунцаўшчына>Гарадзенская вобласць > Гародня >Індурскі
в. Кунцаўшчына> Менская вобласць > Копыль >Нагорнаўскі
в.  Кунаховічы>Брэсцкая вобласць > Камянец > Верховіцкі
в. Куневічы>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Варончанскі
в. Кунцэвічы>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Малахавецкі
Прозвішчы: Куньдзіч, Куневіч, Куніцкі, Куноўскі, Кунцэвіч,Кунайціс , Кунгелевіч , Кундратовіч , Кунеевіч, Кунічыч, Кунца, Кунцовіч Куньца, Куніцын і г.д.
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Кунайтис Манвил, б. Крожскай вол. Жамойцкай з-лi 281 адв.
Кунгелевич Андрей, б. Гядройцкага пав. Вiленскага в-д. 72
Кундратович Андрей, б. Радунскага пав. Троцкага в-д. 91
Кундратович Войтех, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 168 адв.
Кундратович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 168 адв.
Кунеевич Хома, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 104 адв.
Куничич Миклаш, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 101
Кунца, марш. в-ды вiленскага 16 адв.
Кунцевич Иван, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 99 адв.
Кунцевич Ивашко, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79
Кунцевич Каспор, б. Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 28 адв.
Кунцевич Кмита, б. Гядройцкага пав. Вiлеыскага в-д. 72
Кунцевич Мацко, 13
Кунцевич Миколай, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 85 адв.
Кунцевич Миколай, б. Ляпунскага пав. Троцкага в-д. 84 адв.
Кунцевич Стас, б. Троцкага пав. Троцкага в-д. 113 адв.
Кунцевич Тиш, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 101 адв.
Кунцевича Якубовая, панi, удава 16
Кунцович Кмита, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 109
Кунцович Пац, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 112 адв.
Куньца, б. Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 47
МІФАЛОГІЯ
Кунці
Кунці у індзійскім сказе "Махабхарата" дачка кіраўніка ядаваў,  Шуры, сястра Васудзевы і мужа Панду. У цноце Кунці атрымала ад брахмана Дурвасаса заклён, з дапамогай якога магла мець сына ад любога бога. Спачатку яна выклікала Сур’ю і нарадзіла ад яго Карпу.
Выйдучы  замуж за Панду, які  па праклёне не мог мець дзяцей, нарадзіла ад богаў Дгармы, Ваю і Індры адпаведна Юдхіштхіру, Бхіму і Арджуну. Затым па просьбе Панду перадала заклён другой яго жонцы - Мадры, і тая нарадзіла ад Ашвінаў  двайнят Накулу і Сахадзеву.
Крыніца: mythologyblog.ru

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
 

Плямёны