ЛІНГБІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 95 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛІНГБІ
ПЛЯМЁНЫ КУЛЬТУРЫ ЛІНГБІ.

Крыніца: Энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”.
Лінгбі культура, археалагіческая культура эпохі мезаліту (9-8 тысячагоддзе да н.э.). Была пашырана на тэрыторыі ад Паўночнай Еўропы да басейна р. Прыпяць. Назву атрымала ад стаянкі Лінгбі на востраве Зеландыя  (Данія). Насельніцтва культуры Лінгбі займалася паляваннем (паўночны і высакародны алень, лось, дзік і інш.).Найбольш характэрныя для Лінгбі культуры прылады – рагавыя сякеры і грубыя крамянёвыя наканечнікі дзідаў ці стрэл з шырокай насадкай. Спосабам абівання вырабляліся з нуклеусаў рубячыя прылады, з масіўных пласцін і адшчэпаў – кароткія нажы, скоблі, разцы, падобныя да мікралітычных. На ПдЗ Беларусі і ў Літве зрэдку сустракаюцца тыповыя для Лінгбі культуры прылады працы  (наканечнікі дзідаў і інш.). Стаянкі Лінгбі культуры выяўлены каля Опалі, вёсак Адрыжын Іванаўскага раёна, Заазер’е Зарэчненскага раёна Ровенскай вобласці. Помнікі Лінгбі культуры адносяцца пераважана да познеледавікоўя або перадбарэальнага перыяду.
Пясчанае, стаянка лінгбі культуры (канец палеаліту – начала мезаліту) каля вёскі Адрыжын Іванаўскага раёна. Размешчана на паўднёвым беразе возера Пясчанае , на схіле пясчаных пагоркаў вышынёй 3-6 м і ніжэй, месцамі апускаецца пад ваду. Найбольшая канцэнтрацыя знаходак на ўсходняй паніжанай частцы помніка, каля трыангуляцыйнага знака і выхадаў мела і крамянёвых акладаў. Выяўлена ў 1920 годзе, даследавалі  ў 1927 годзе польскі археолаг Мячыслаў  Руксеруўны, у 1970 годзе У.Ф. Ісаенка.
Сярод 900 апрацаваных крамянёў 50 прылад працы: разцы (бакавыя, вуглавыя, клінападобныя, сярэдзінныя), наканечнікі стрэл (тыпу лінгбі, арэнсбургскія, свідэрскія, гамбурскага тыпу), доўгія і кароткія скрабкі, 60 пласцін і інш. Помнік датуецца  11-6 тысячагоддзем да н.э. крамянёвы матэрыял часткова падобны да знаходак на стаянцы Опаль. На тэрасе паўночнага боку возера Пясчанае  каля вёскі Уласаўцы Ісаенка ў 1970 годзе сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў
Опаль, група археалагічных помнікаў каля вёскі Опаль Іванаўскага раёна.
Стаянка -1. За 2,5 км на паўночны усход ад вёскі, на-й надпойменнай  тэрасе правага берага ракі Ясельда. Даўжыня каля 400 м, вышыня над поймай ракі 2-3 м,  выявіў і даследваў у 1971 годзе, абследаваў у 1986 годзе У.Ф. Ісаенка. Знойдзена 800 вырабаў з крэменю, у т.л. 160 пласціністых наканечнікаў стрэл, разцоў, скрэблаў, нажоў. Стаянка адносіцца да свідэрскай культуры і датуецца 9-5 тысячагоддзямі да н.э.
Стаянка-2 і крамянёвая майстэрня. За 1,5 км на усход ад вёскі, на паўночным схіле і ў верхняй частцы лагчыны, якая ўтварылася на паверхні марэннага ўзвышша. Даўжыня стаянкі каля 400 м, вышыня над поймай ракі 4-6 м. Выявіў і даследаваў у 1963 годзе, абследаваў у 1986 і 1990 гадах Ісаенка.
Знойдзены рэшткі агнішчаў, абкладзеных камянямі, 1400 апрацаваных крамянёў, сярод іх макраліты буйныя трапецепадобныя і авальныя сякеры, трохгранныя пікі, свідэрскія і тыпу Лінгбі наканечнікі, грубыя разцы, скрэблы, скоблі і інш. Нагрувашчанні  крамянёвых адшчэпаў і нуклеусаў сведчыць пра існаванне майстэрні па апрацоўцы крэменю.
Стаянка  і майстэрня адносяцца да эпохі мезаліту, шэраг знаходак да Лінгбі культуры.
Геаграфічныя назвы, злучаныя з лінгбі
х. Лінамаргиі> Гарадзенская вобласць > Астравец  >Трокеніцкі
в. Лінкі > Менская вобласць > Валожын >Вішнеўскі
в. Лінаў>Гомельская вобласць > Нароўля >Галоўчыцкі
в. Лінкі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Лайкоўскі
в. Лінкі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Сапоцкінскі
в. Лыноўка>Магілёўская вобласць > Круглае > Круглянскі
в. Лынькоў> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Запольскі
в. Лінкаўшчына> Віцебская вобласць > Браслаў > Цецеркаўскі
в. Лінгі> Гарадзенская вобласць > Воранава >Пераганцаўскі
в. Лінава> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Ліноўскі
в. Лінкоўшчына> Віцебская вобласць > Міёры > Перабродскі
Прозвішчы: Ліноўскі, Лінавецкі, Лінг, Лінда, Лінеўскі, Ліньга, Лінкевіч, Лынькоў і г.д.
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Линда Павел, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 134 адв.
Линевский Василей, п., п. Валынскай з-лi 204
Линьга Петькель, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 90 адв.
МІФАЛОГІЯ

Лінгам
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі


Лінгам (санскр.) - фалічны знак у індуізме, знак бога Шывы.
Слова "лінгам" мае некалькі значэнняў на санскрыце - знак, пазнака, характарыстыка. У "Шыва-пуране" сказана: "Лінга - гэта адметны знак, з дапамогай якога можна пазнаць прыроду каго-небудзь".
Статуя лінгама ўяўляе сабою кароткі цыліндрычны слуп з закругленай вяршыняй. Шанаванне Шывы ў выяве лінгама было распаўсюджана ў Індыі са старажытных часоў, асабліва на поўдні.
У "Лінга-пуране" і ў "Шыва-пуране" лінгам з'яўляецца выяўленай выявай Вечнага Непраяўленага Шывы, якія знаходзяцца па-за часам, прасторай, якасцямі, формай і г. д. Паводле шываіцкім Пуранам лінгам з'яўляецца чыннікам існавання матэрыяльнага Сусвету.

Літаратура
Йони/Линга // Мифы народов мира. Т. 1, с. 600; Т.2, с. 56

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
 

Плямёны