МЕЗІНЦЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 60 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МЕЗІНЦЫ

ПЛЯМЁНЫ - МЕЗІНЦЫ

Мезінская культура

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Мезінская культура, ці мізінская культура - археалагічная культура позняга палеаліту.
Назва адбываецца ад Мезінскай стаянкі ў селі Мезін, Каропскага раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіна.
Ахоплівала тэрыторыю далін рэк Дзясна, Сойм, Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе, і на першым этапе - у Верхнім і Сярэднім Падонні.
Час 23 000 (часам 25 000) - 14 000 (часам 13 000) гадоў да н. э.
Мезінская культура - частка віллендорф-касцёнкаўскай культуры, таксама званай Усходні гравет (Г.І.: але в. Бердыж,  і в. Юравічы, і в. Елісеевічы, якім 26 - 27 тыс.год да н.э., кажуць, што мезінская стаянка і мезінская культура складаюць адзін рэгіён, адну культуру і належаць адным і тым жа плямёнам) . Яна была трэцяй археалагічнай культурай гэтага раёна пасля дзяснінскага мусцье і Стралецкай культуры, якая ахоплівала значна большую тэрыторыю, чым мезінская культура. З'яўленне культуры злучаецца з прасоўваннем носьбітаў Паўлаў’ена з Дуная (Віллендорф, Ніжняя Аўстрыя) і Маравіі далінамі Віслы і Прыпяці на Дняпроўшчыну. Некаторыя адрозненні ў культуры арыгінальнага Паўлаў’ена з Мезінскай культурай паказваюць на змешванне насельніцтва папярэдняй Стралецкай культуры з паўлаў’енцамі.
"    На першым этапе, этапе прасоўвання паўлаў’енцаў на ўсход, мезінская культура ахоплівала сярэднюю Дняпроўшчыну (Кірылаўская стаянка), даліну Дзясны (Мезін, Бікі), Супонева,  Гаваруха, Міньеўскі  яр, Чулатава-1, Бужанка, Хатылева 2) і Дон (Акцябрск-2/1, Баршчова-2, Гагарына).
"    На другім этапе яна засяродзілася  ў даліне Дзясны, Сойма, сярэдняга і верхняга Дняпра (стаянкі Хатылева 2, Баршчова-1, Ямі, Супонева, Мезін, Бікі 1, 2). У ніжняй частцы  Дона і ў даліне Акі засталася мясцовая культура ўсходняга гравета – Касцёнкаўска-аўдзееўская культура.
Вылучыўшыся тэрытарыяльна, Мезінская культура ўпершыню ў гісторыі пазначыла культурную і этнічную грань паміж сучаснымі ўкраінскай і рускай тэрыторыямі (Г.І.: тут сказана хлусня, бо яшчэ значна далей гэтага рэгіёна распаўсюджвалася зямля ВКЛ, гл. Карты ВКЛ).
Да 14000-13000 г.г.  да н. э. Мезінская культура пачынае нагадваць Мадленскую. Гэта было злучана з уздзеяннямі з Захаду, дзе прыкладна ў 20000 годзе  ў Еўропе з'явіліся мадленцы.
Мезінская культура - культура паляўнічых (маманты, паўночны алень). Яна характарызуецца значным развіццём мастацтваў. Арнаменты, што засталіся на вырабах з мамантавай косціі маюць паўтаральны меандр, што па даследаваннях культуролагаў з'яўляецца правобразам свастыкі арыйцаў.
РУН-вера
Прарок украінскага паганства і вучэння РУН-веры, Леў Сіленка, лічыў Мезінскую культуру пачаткам украінскага народа. У РУН-веры адлік летазлічэння вядуць з даты верагоднага, па іх меркаванню, начала існавання  Мезінскай культуры - 9 000 год да н. э.
Спасылкі
Мезінскі  археалагічны музей - канферэнцыя і фота ў артыкуле чарнігаўскай агульнапалітычнай газеты
Мезінская палеалітычная стаянка
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Мезінская палеалітычная стаянка - археалагічны помнік позняга палеаліту. Тут быў знойдзены першы ў свеце ансамбль музычных прылад.
Імем мезінскай стаянкі названа культура ўсходняга гравета - мезінская культура. Археолагі таксама класіфікуюць культуру, як раннюю мадленскую культуру.
Знаходзіцца поруч сяла Мезін Каропскага  раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіна. Датоўка: каля 18,000 гадоў да н. э.
На стаянцы даследавана некалькі адзінак невялікага круглявага наземнага жылля, акружаных ямамі-схованкамі і вытворчымі цэнтрамі. Крэмневы інвентар (скрабкі, праколкі, разцы). Стаянка вядома  вялікай колькасцю мастацкіх твораў - фігуркамі птушак, пакрытымі арнаментам, бранзалетамі з мамантавага ікла, адзін з якіх пакрыты першым вядомым малюнкам меандра. Лічыцца, што бранзалеты былі выраблены з прамых пласцін ікла маманта, што былі загнуты невядомым спосабам.
Неацэнныя знаходкі на Мезінскай стаянцы ёсць дзіўныя вырабы з костак (таксама з арнаментам), якія ўяўляюць сабой музычныя прылады, якія ўжываліся для суправаджэння танцаў. Да так званых гучных прылад прыналежыць таксама "шумлівы" мезінскі наборны бранзалет, які складаецца з пяці асобных незамкнутых кольцаў. Гэта своеасаблівыя кастаньеты, якія пакуль яшчэ з'яўляюцца адзіным сведчаннем пра наяўнасць танцаў у палеалітычнай культуры Ўсходняй Еўропы. Тутака  ж былі  знойдзены і пасля расшыфраваны найстаражытныя графічныя запісы музыкі, гэта значыць тагачасныя ноты. Гэту дзіўную музыку звыш 20-тысячагадовай даўнасці ўжо некалькі гадоў можна чуць у выкананні чарнігаўскага ваеннага аркестра Паўночнага аператыўнага камандавання Ўзброеных Сіл Украіны.
Стаянка была заселена ў зімовы час, тут актыўна палявалі на звера.
Даследавалі  Ваўкоў Ф. К., Чыкаленка Л. Е., Курыленка  В.Е і інш.
Літаратура
"    План раскопак
"    Фота бранзалета
"    Меандр з Мезіна
Культурніцкае адзінства.
Бердыж – група археалагічных помнікаў каля вёскі Бердыж Чачэрскага р-ну.
Знойдзены пласціны з біўня маманта з геаметрычным арнаментам касцёнкаўска-вілендорфскай культуры. Паселішча адно з самых старажытных на Беларусі, яго ўзрост – 27-25 тыс. год. Абсалютнае датаванне: першае 23430+ (-) 180, другое 24000 г. назад; помнік адносіцца адносіцца да касцёнкаўска-вілендорфскай культуры.
Юравічы
У цэнтры вёскі Юравічы на беразе р. Прыпяці, на паўднёва-усходнім схіле старажытнага яра, злучанага з далінай ракі знойдзена  паселішча эпохі верхняга палеаліту (26470- (+)420 г). За гады раскопак знойдзены крамянёвыя бакавыя разцы, ножападобныя пласціны, вастрыі і пласуінкі з прытупленным ратушшу краем,  прылады с лускаватай падчоскай канцоў, скрабкі, адбойнікі, ратушоры, нуклеусы, праколкі, вырабы з біўня маманта – абломак капалкі, пласцінка з геаметрычным узорам у выглядзе шасцівугольнікаў і зігзагаў, абломкі пласцін з паліроўкай і штрыхоўкай па ўсёй паверхні, касцяныя рэшткі маманта (15-20 маладых асобін), старажытнага быка, каня, пясца. Паводле арнаменту на косці помнік нагадвае Елісеевічы, паводле крамянёвага інвентару блізкі да помніка еўрапейскага позняга гравета. З’яўляецца адным з найстаражытнейшых помнікаў на Беларусі.
Елісеевічы
На правым беразе р Судасцьў вёсцы Елісеевічы Бранскай вобласці (вобласць пражывання этнічных беларусаў). Знойдзены крамянёвыя прылады працы (бакавыя. Вуглавыя, сярэдзінныя, пляскатыя разцы, скрабкі на канцах ножападобных пласцін, вастрыі, пласціны з прытупленным ратушшу краем, долаты, цяслападобныя прылады, адбойнікі, ратушоры. Нуклеусы, вырабы з касцей зайца, лісіцы, ваўка, бурага мядзведзя, пясца, паўночнага аленя і інш.. біўня маманта (верацёнападобныя наканечнікі коп’яў, землекапалкі, іглы з вушкам, шылы, праколкі). У ліку цікавых знаходак – авальныя пласціны з біўня маманта са складаным неаметрычным арнаментам у выглядзе 6-вугольнікаў, зігзагаў, ліній, што нагадваюць луску рыбы, выявы рыбы; жаночая статуэтка з біўня маманта; упрыгожанні (амулеты, падвескі) з прасвідраваных для падвешвання зубоў дробнай жывёлы, марскіх ракавін і прэснаводных малюскаў, трубчатых марскіх чарвякоў. Датуецца ніжні гарызонт 20-18 тысячагоддзем да н.э., верхні- 13-10 тысячагоддзем да н.э.
Зямля “Скіфія”
ІЯРДАН “О ПРОИСХОЖДЕНИИ И ДЕЯНИЯХ ГЕТОВ” “DE ORIGINE AQTIBUSQUE GETARUM”
(урывак)
….Скіфія памежная з зямлёй Германіі аж да таго месца, дзе нараджаецца рака Істр  і распасціраецца Мурсіянскае возера; яна [Скіфія] цягнецца да рэк Ціры, Данастра і Вагасолы, а таксама вялікага таго Данапра і да гары Таўра  - не той, што ў Азіі, а ўласнай, г. зн. скіфскай, - па ўсёй прылеглай да Мэаціды  мясцовасці і за Мэаціду, праз Басфорскія пралівы  да Каўказскіх гор і ракі Аракса; затым яна [Скіфія], захіліўшыся ў левы бок, за Каспійскае мора (а гэта апошняе ўзнікае на крайніх межах Азіі, ад паўночна-усходняга акіяна, у выглядзе грыба, спачатку тонкага, потым - найшырокай круглай формы), схіляецца да вобласці гунаў і адыходзіць да албанаў  і сераў.
Гэта, паўтараю, краіна, а менавіта Скіфія, выцягваючыся ў даўжыню і разгортваючыся ў шырыню, мае з усходу сераў, якія жывуць у самога  яе пачатку на беразе Каспійскага мора; з захаду - германцаў і раку Вістулу; з поўначы яна ахопліваецца акіянам, з поўдня - Персіяй, Албаніяй, Іберыяй, Понтам і ніжняй плынню Істра, які завецца таксама Данубіем ад вусця свайго да вытока.
З таго свайго боку, якой Скіфія дасягае Панційскага  ўзбярэжжа, яна абхоплена даволі вядомымі гарадамі; гэта - Барысфеніда, Ольвія, Каліпаліда, Херсона, Феадосія, Карэон, Мірмікій  і Трапезунта, заснаваць якія дазволілі грэкам непакорныя скіфскія плямёны, з тым, каб грэкі падтрымлівалі з імі гандаль.
Пасярэдзіне Скіфіі  ёсць месца, якое падзяляе Азію і Еўропу адну ад другой; гэта – Рыфейскія  горы, якія праліваюць найшырокі Танаіс, які ўпадае ў Мэаціду. Акружнасць гэтага возера  роўная 144 тысячам крокаў, прычым яно нідзе не апускаецца глыбей чым на 8 локцяў,
У Скіфіі першым з захаду жыве племя гепідаў, акружанае вялікімі і хвалебнымі рэкамі; на поўначы і паўночным захадзе [па яго вобласці] працякае Цізія; з поўдня ж [гэту вобласць] адсякае сам вялікі Данубій, а з усходу Флютаўзій; імклівы і поўны віроў, ён, раз'юшваючыся, коціцца ў воды Істра. Паміж гэтымі рэкамі ляжыць Дакія, якую, накшталт кароны, агароджваюць скалістыя Альпы. У левага іх схілу, які спускаецца да поўначы, пачынаючы  ад месца нараджэння ракі Вістулы, на бязмерных прасторах размясцілася шматлюднае племя венетаў. Хоць іх найменні зараз змяняюцца адпаведна розным родам і мясцовасцям, усё ж пераважна яны завуцца склавенамі  і антамі.
Склавены  жывуць ад горада Навіетуна  і возера, названага Мурсіанскім, да Данастра, і на поўнач - да Вісклы; замест гарадоў у іх балота і лясы. Анты ж - наймоцныя з абодвух [плямёнаў] - распаўсюджваюцца ад Данастра да Данапра, там, дзе Панційскае мора ўтворыць ізлучыну; гэтыя рэкі выдалены адна ад другой на адлегласць шматлікіх пераходаў.
На ўзбярэжжы акіяна, там, дзе праз тры гарлавіны паглынаюцца воды ракі Вістулы, жывуць відзіварыі, якія сабраліся з розных плямёнаў; за імі бераг акіяна трымаюць эсты, цалкам мірны народ. Да поўдня суседзіць з імі наймоцнае племя акацыраў, не ведаючае злакаў, але якое харчуецца ад скаціны і палявання.
Далей за імі цягнуцца над Панційскім морам месца рассялення булгар, якіх вельмі ўславілі няшчасці, [якія здзейсніліся] па грахах нашым.
А там і гуны, як пладавіты  параснік з усіх найдужэйшых плямёнаў, закішэлі,  напалам  разгалінаваўшыеся лютасцю да народаў.
Бо адны з іх клічуцца альцыягірамі, другія - савірамі, па месцы іх селішчаў падзелены: альцыягіры - каля Херсону, куды Прагны купец увозіць багацці Азіі; улетку яны блукаюць па стэпах,  раскідваючы свае становішчы ў залежнасці ад таго, куды прыцягне іх корм для скаціны; узімку ж пераходзяць да Панційскага мора.
Хунугуры  жа вядомыя тым, што ад іх ідзе гандаль скуркамі грызуноў,  іх застрашыла адвага гэтых шматлікіх мужоў.
Мы чыталі, што першае рассяленне готаў было ў Скіфскай зямлі, каля Мэаційскага  балота; другое -ў Мізіі, Фракіі і Дакіі,  трэцяе - на Панційскім моры, ізноў у Скіфіі; аднак мы нідзе не выявілі запісаў тых іх баек, у якіх гаворыцца, што яны былі звернутыя ў рабства ў Брытаніі  ці на нейкіх з выспаў, а затым вызвалены кімсьці коштам аднаго каня.
Але, вядома, калі хто-небудзь сказаў бы, што яны з'явіліся на нашай зямлі інакш, чым мы пра гэта распавялі, то ён апынецца ў некаторай супярэчнасці з намі; бо мы больш дакладныя прачытанаму, чым старэчым байкам…..
…..Данапр нараджаецца вялікім балотам, струменячыся як бы з матчынага чэрава. Адгэтуль і да сярэдзіны ён прэсны і прыдатны для пітва і спараджае рыб добрага густу, пазбаўленых костак, але меўшых толькі храсткі ў складзе свайго цела . Аднак, набліжаючыся да Понту, ён прымае ў сябе невялікі струмень па мянушцы Экзамфей, да таго горкі, што - хоць ён [Данапр] суднаходны на даўжыню цэлых 40 дзён шляху - ён так змяняецца дзякуючы [прытоку] гэтых малых вод, што ўпадае ў мора паміж грэцкімі гарадамі Каліпідамі  і Гіпанісам  ужо заражаны і сам на сябе непадобны. Каля яго [Данапра] вусцяў, супраць іх, ёсць выспа па імі Ахілаў, а паміж імі ляжыць вялічэзная зямля, якая пазарастала лясамі і страшная балотамі .
(Г.І.: Пасля прачытання апошніх абзацаў відавочна, некалькі не выхаванава казаць аб межах паміж украінцамі і рускімі, усходніх польскіх крэсах ці “исконно русских землях” , бо гэта была адзіная зямля, якая належала аўтахоннаму еўрапейскаму народу).
Геаграфічныя назвы ў Беларусі, злучаныя з мезенцамі
в. Мезінец>Магілёўская вобласць > Бялынічы > Лебедзянкаўскі
в. Новая Мезенаўка>Менская вобласць > Койданава >Негарэльскі
в. Старая Мезенаўка>Менская вобласць > Койданава >Негарэльскі
в. Мезенава >Віцебская вобласць > Полацак >Зубрэвіцкі
в.  Мезенава>Віцебская  вобласць > Полацак >Першамайскі
Прозвішча: Мезян, Мезенцаў, Мезенаў, Мезенскі, Мезенкавіч, Мезінскі, Мезянскі, Мезін

МІФАЛОФІЯ

Мезенцій
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Мезенцій - герой "Энеіды" Вяргілія . Цар ціррэнцаў. Выгнаны народам і бег да рутулаў. Выйшаў на бой як саюзнік Турна. Быў забіты Энеем.
Па версіі, забіты Асканіем у паядынку. Паводле Дзіянісія Галікарнаскага, Мезенцій - цар ціррэнаў, якія ваявалі з Энеем, забіты Энеем. Пасля паразы і згубы сына склаў звяз з лацінами.
Нататкі
1.Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.132
2.Вергилий. Энеида VIII 489—493
3.Вергилий. Энеида VII 748
4. Вергилий. Энеида X 897—908
5.Сервий. Комментарий к «Энеиде» Вергилия I 267; Первый Ватиканский мифограф II 100, 12
6.Дионисий Галикарнасский. Римские древности I 64, 4
7.Овидий. Фасты IV 880—896
8.Дионисий Галикарнасский. Римские древности I 65, 5

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
 

Плямёны