Добрыя кнiгi

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 488 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Добрыя кнiгi

 

 


Анатоль Белы. Раскрылі крылы музы

 

Каталог калекцыі прыватнага мастацкага музея А. Я. Белага ў горадзе Старыя Дарогі

 

 

 

 

 

 


1. Святлана Белая. Яраслаўль у лёсе Максiма Багдановiча (дакументальнае эсэ) [Zip]-[Pdf]

 

Кніга пра тэленавітага паэта, класіка беларускай літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка, перакладчыка, пра горад Яраслаўль, які натхняў Максіма Багдановіча на стварэнне твораў пра яго радзіму - Беларусь.

 

 

 

 


2. Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi [Rar]-[Html]

 

Гэтая кнiга з'яўляецца першай пробай у беларускай лiтаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамiтых i самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасцi Мiколу Iванавiча Ермаловiча ведаюць як выдатнага гiсторыка, якi распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага i Беларускай дзяржавы. У кнiзе найбольш поўна расказваецца аб стварэннi гэтай навуковай канцэпцыi i падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго лiтаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалi хоць у нейкай ступенi асвятлiць i гэты бок яго плённай працы на нiве прыгожага пiсьменства. Прачытаўшы цыкл яго вершаў, яшчэ не зусiм поўны (тое, што пакуль знойдзена), кожны разумее, што i ў гэтай галiне творчасцi роўных Мiколу iванавiчу па глыбiнi думкi, па грамадзянскаму гучанню, па вялiкай любовi да Беларусi, па вялiкаму жаданню бачыць яе вольнай, незалежнай, грамадзянскi самастойнай не было. Мы не кранаем мастацкi разгляд яго вершаў. Нас цiкавiць найбольш iх публiцыстычнасць. Вось чаму гэтыя вершы не маглi быць ў тыя часы нiдзе надрукаваны i былi вядомы толькi вузкаму колу чытачоў, якiя былi знаёмы з Мiколам Iванавiчам. i няхай кожны пераканаецца ў велiчы гэтай паэзii. ");

 


3. Святлана Белая. Максім Багдановіч – крытык [Rar]-[Html]

 

...У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі

 

 

 

 

 


4. Фражскi лiст (пiсьмо) [Zip] by  -  [Zip] ru

 

Фражскі (ад фражскі = iтальянскi) або замежны, заморскі, выбіваны, нямецкі, пацешны, французскі ліст (таксама фражскае і г.д. пісьмо) – навукова-папулярны, мастацкі твор асветніцкага характару, папярэднік лубачных карцінак. Італьянскае паходжанне паняцця замацавана анамастыкай у імені італьянскага архітэктара Фразіна, які ўдзельнічаў у будаўніцтве Маскоўскага Крамля ў 1487-1491 гг., у назве падмаскоўнага горада Фразіна.

 

 

 

 

 


5. Святлана Белая. Да роднага ганку. [Zip]-[Pdf]

 

Змест кнігі складаюць інтэрв'ю з беларускімі эмігрантамі у ЗША, якія аўтар запісаў на пачатку 90-х гадоу XX стагоддзя. Сваімі ўраджаннямі аб гадах вучобы ў Вільні, жыцці беларусаў ва ўмовах польскай акупацыі дзеляцца Мікола Шчорс, Антон Шукелойць, доктар Тумаш і іншыя. Мацвей Рэпкаў-Смаршчок апавядае пра Я. Пушчу. Змешчаны тэкст верша "Лісты да сабакі". У кнізе шмат здымкаў з сямейных архіваў герояў. Кніга разлічана на тых, хто цікавіцца краязнаўствам і гісторыяй Бацькаўшчыны.

 

 

 

 


 

6. БЕЛАРУСКАЯ   ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ. МЫСЛІЦЕЛІ І АСВЕТНІКІ БЕЛАРУСІ.   Х - XIX стагоддзі. [Zip]-[Doc]

 

«Мысліцелі i асветнікі Беларусі» — першы ў Рэспубліцы Беларусь энцыклапедычны даведнік, у якім змешчаны матэрыялы пра жыццёвы шлях i дзейнасць прадстаўнікоў філасофскай i грамадскай думкі i асветнікаў краіны ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. У даведніку змешчаны больш за 650 персаналій. Выданне багата ілюстравана партрэгамі дзеячаў, выявамі мясцін, звязаных з ix жыццём i творчасцю, рэпрадукцыямі з ix твораў i карцін. Выданне разлічана на масавага чытача.

 

 

 

 

 


 

7. Мікола Савіцкі. ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК па інфарматыцы [Zip]-[Doc]

 

Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове.

Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе.

Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

 

 

 


8. Мікола Лавіцкі. Пульс дарогi [pdf]

 

У кнізе сабраны артыкулы, допісы і рэцэнзіі – як апублікаваныя, так і не апублікаваныя ў беларускай пэрыёдыцы 1991–2007 гадоў. Яны прысьвечаныя важным для нашай краіны праблемам нацыянальнай сьвядомасьці, роднай мовы, гістарычнай памяці, свабоды і незалежнась  ці. Шэраг артыкулаў паказ  вае месца прафсаюзаў у жыцьці працоўнага калек  тыву і грамадзтва, а таксама іх спробы вызваліц  ца з-пад дыктату адміністрацыйнай сыстэмы. Асобны разьдзел складаюць дарожныя натат  кі і ўспаміны, між якіх глыбокім пачуцьцём і драматызмам вылучаецца "Братава дарога".

 

 

 

 


9. За вольнасць і веру [djvu]

 

Выданне ўяўляе першую ў Беларусі публікацыю ўспамінау ашмянскага эмігранта 30-х гг. ХІХ ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студентаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Айчызны.

 

 

 

 

 


10. Яўген Гучок. Ах, Родчанка! [pdf]

 

У выданні распавядаецца пра некаторыя асаблівасці характару i звесткi бiяграфii Рыгора Віктаравіча Родчанкі – чалавека, грамадзяніна, краязнаўца, літаратуразнаўца, фалькларыста, паэта, а таксама пра яго творчыя пошукі і знаходкі. Кнiга будзе цiкавай для людзей, неабыякавых да гiсторыi Бацькаўшчыны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

.

Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."