РУСНАКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 478 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУСНАКІ
Руснакі

Руснакі -  этнонім, сінонімы ўкраінец, русін (ангел. Ruthenian), (лат. Rutheni, Ruteni) састарэлая назва ўкраінскага насельніцтва Букавіны, Галічыны, Закарпацця, Славакіі і Ваяводзіны. У наш час ужываецца галоўным чынам у Ваяводзіне і Славакіі (слоў. Rusnák), як саманазва украінцаў,  якія там пражываюць, а таксама як сінонім для пазначэння этнічнай групы русін у Івана-Франкоўскай, Закарпацкай, Ільвоўскай, Чарнавіцкай абласцях Украіны.

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з руснакамі

в. Русачкі >Менская вобласць > Мядзел Крывіцкі
в. Русакі >Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі
в.  Русакі >Менская вобласць > Валожын >Ракаўскі
в.  Русакі >Менская вобласць > Лагойск >Плешчаніцкі
в. Русаковічы >Менская вобласць > Мар’іна Горка >Рудзенскі
в. Русакі >Менская вобласць > Стаўбцы >Рубежавіцкі
в. Русакова> Менская вобласць > Узда >Цепленскі
в.  Русакі >Менская вобласць > Копыль >Слабада-Кучынскі
в. Русоўшчына >Менская вобласць > Клецк >Кухчыцкі
в. Русаковічы>Менская вобласць > Стаўбцы> Мікалаеўшчынскі
в.  Русенка>Магілёўская вобласць > Дрыбін > Чарнеўскі
в. Русакі> Віцебская вобласць > Паставы > Курапольскі
в. Русакі> Віцебская вобласць > Паставы > Камайскі
в. Русакі> Віцебская вобласць > Паставы > Лынтупскі
в. Русакі> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелаўскі
в.  Русакі >Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Парэцкі
в. Русакі >Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Казлоўшчынскі
в. Русакова>Гарадзенская вобласць > Слонім > Жыровіцкі
в. Русакі >Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца >Макаравецкі
в. Русакі >Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Дзянісаўскі
в. Русачкі >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Галавічпольскі
в. Русакі >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Ракавіцкі
в. Русакі >Гарадзенская вобласць > Іўе >Іўеўскі
в. Русачкі >Гарадзенская вобласць > Іўе >Лаздунскі
в. Русота >Гарадзенская вобласць > Гародня >Гожскі
в. Русота> Гарадзенская вобласць > Гародня >Путрышкоўскі
в. Русцягі> Віцебская вобласць > Браслаў >Слабодкаўскі
в. Русота>Гарадзенская вобласць > Гародня >Путрышкоўскі
в. Каменная> Русота>Гарадзенская вобласць > Гародня >Путрышкоўскі

Прозвішча: Русаковіч, Русакоўскі, Русалім, Русецкі, Русіян, Русанавіч Русін, Русіч Русцейкавіч,Русак, Русакоў, Русаковіч, Русланаў

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Русанович Сенько, б. Пiнскага пав. 210
Русин, п., п. Валынскай з-лi 204 адв.
Русич Мартин, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 178
Рустейкович Бартош, б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 235
Рустейкович Вокдат, б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 235
Рустейкович Михно, хар. [вяленскi], б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 235

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з руснакамі і русінамі
Русе — Баўгарыя
Руставі — Грузія
Рэсен - Македонія
Рэсістэнсія - Аргенціна
Іерусалім – Ізраіль
(Г.І.: Звярніце увагу, што ў Беларусі існаваў шляхецкі род пад прозвішчам Русалім і прачытайце назоў ізраільскага горада такім чынам Іе-русалім)

Русалкі (міфалогія)

РУСАЛКІ (Наўкі), па паганскіх павер'ях, душы дзяўчат, якія памерлі да шлюбу ці падчас русальнага тыдня, знаходзяцца на зямлі на працягу русальнага  тыдня  і вяртаюцца па яго завяршэнню  на "той свет". Як хадзячыя нябожчыцы (нежыць), русалкі лічыліся вельмі небяспечнымі для жывых людзей. Распавядалі, што яны, падобна ведзьмам, могуць прымаць розныя абліччы (пярэваратні), лётаць з хаты ў хату праз трубу і інш. Набор засцярогаў ад гэтай нежыці супадаў з прыёмамі абароны ад нячыстай сілы (крыж, малітва, магічны круг). У лік засцярогаў супраць русалак уваходзілі такія расліны, як палын, хрэн, часнык.
О.П.


Русальны тыдзень

Русальны (Граны) тыдзень, часам ён называўся “крывым”, паводле мясцовых традыцый, пачынаецца пасля Сёмухі, або праз тыдзень пасля яе. Менавіта русалкі - міфічныя істоты - пануюць у гэты тыдзень на зямлі, то хаваючыся ў жыце, лесе ці балоце, то выходзячы апоўначы на бераг ракі і гушкаючыся на галінах дрэў. Злавіўшы чалавека, які па неасцярожнасці наведваўся ў іх уладанні, русалкі могуць заказытаць сваю ахвяру да смерці, таму хадзіць у лес альбо купацца на Русальным тыдні вельмі небяспечна. Каб задобрыць русалак, у народзе праводзяць розныя святкаванні. У былым Гомельскім павеце зафіксаваны такі звычай: дзяўчаты выбіралі са свайго гурту “русалку” і пад вечар з песнямі ішлі за вёску, дзе разам з хлопцамі раскладвалі вогнішча, у якое скідалі з галоў вянкі і разбягаліся ад страху, што іх заказычуць русалкі. Забараняецца выконваць тую ж работу, што і на Каляды (нельга нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць крывога і колападобнага, ні сячы сякераю (напрыклад, плесці лапці, ставіць агароджы, пячы абаранкі, рабіць закруткі для саней)). У розных мясцовасцях гэтая забарона распаўсюджвалася цалкам на тыдзень, ці на частку яго, ці на пэўныя дні.


Провады русалкі

Перасоўнае свята восьмага тыдна пасля Вялікадня, якое доўжыцца да нядзелі 22 чэрвеня, мела назвы Русальнага, Гранога, Праваднога, Духавога і заканчвалася русальнымі розыграмі. Найбольш захавалася на самым крайнім паўднёва-усходнім Палессі, асабліва ў Лоеўскім раёне.
Як правіла вобраз русалкі - гэта ўвасабленне душ бясчасна да шлюбу загінуўшых дзяўчат-тапельцаў, якія жывуць у вадзе і цягнуцца да жывых:
На граной нядзелі русалкі сядзелі,
Рана-ранюсенька, русалкі сядзелі. *
Русалкі сядзелі, на дзевак глядзелі.
- Дзевачкі-сястрыцы, падайце вадзіцы.
Падайце вадзіцы з халоднай крыніцы.
З глыбокай крыніцы ды з-пад той вярбіцы.
Падайце вадзіцы душу прычасціці.
Душа прычасціцца - жыццё вараціцца.
Тады будзем з вамі краскі сабіраці.
Краскі сабіраці, песенькі спяваці.


Культ Дзядоў дапаўняўся ў постаці русалкі сімвалам урадлівасці нівы, таму яе лавілі на Лоеўшчыне на могілках і пад адпаведныя песні праводзілі ў жыта:
Правяду русалку із дому да бору,
Рана, рана із дому да бору. *
Із дому да бору, у зялёну дуброву.
У зялёну дуброву, у ядраное жыта.
У ядраным жыце там русалцы жыці.

У безлічы песняў, паданняў, былічак, русальных карагодаў русалка выступве як двулікая істота: як сімвал урадлівасці яна добрая, а як міфалагічная - варожая, якая можа завабіць і заказытаць, утапіць.

Песні на провады русалак і на Русальны тыдзень:

На граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Русалкі сядзелі,
На дзевак глядзелі.
“Дзевачкі-сястрыцы,
Падайце вадзіцы,
Падайце вадзіцы
З халоднай крыніцы”.
(пас. Калініна Чачэрскага р-на)

Правяду русалку, правяду,
Да й асінкаю заламлю,
Каб тая русалка
Па жыце не хадзіла,
Майго жыта не ламіла.
Маё жыцейка дробнае,
Да ў каласкі буйнае.
Правяду русалку, правяду,
Да й асінкаю заламлю.
(г.п. Хойнікі)


"РУСАЛКІ", праводзіны русалкі, пахаванні русалкі, выгнанне русалкі, летні святочны абрад, які сыходзіць каранямі ў паганскія часы і захаваўшый некаторыя перажыткі старажытных вераванняў. А.С. Петрушэвіч, які стварыў як бы зборны каляндар на 1866 год, уключаўшы згадванне ці апісанне звычаяў розных раёнаў, дае назву "русальны" (а таксама клечальны, семіцкі, зялёны, "зялёныя святкі") як тыдню перад Сёмухай, так і наступнаму пасля Сёмухі. Адпаведна і "Русалкін Вялікі дзень" адзначаны ў гэтым календары як на сёміцкі чацвер, так і ў чацьвер тыдня пасля Сёмухі.
Тыдзень пасля Сёмухі зваўся "русальскім" і суправаджаўся забавамі моладзі. Вядомы звычай, калі на працягу тыдня кожны вечар моладзь, уключаючы і замужніх жанчын, збіралася на вуліцы і праводзіла гулянні:  песні, скокі пад гармонік, жарты працягваліся да раніцы. Дапушчаліся і "нясціплыя падлашчванні". Употай ад моладзі двое пажылых людзей рыхтавалі сабе маскі - "рожы" і адзенне "русалак". Жанчына рабіла з палатна мужчынскую "рожу" з шырокай доўгай барадой  і апраналася ў мужчынскае адзенне, а мужчына апранаў жаночую маску з такога ж матэрыялу і жаночы ўбор.
У суботу ўвечар, калі ўся моладзь збіралася ўжо на вуліцы і цямнела, двое, якія адлюстроўвалі "русалак", хаваючыся, гародамі, разыходзіліся на розныя канцы гэтай вуліцы і потым адначасова рухаліся да "карагоду". Хлопцы і дзяўчаты, убачыўшы іх, кідаліся ўрассыпную з крыкамі: "Ох, русалкі, русалкі ідуць!" "Русалкі" ганяліся за ўцекачамі, лавілі, казыталі; злоўлены "спачатку смяецца, потым ужо крычыць са слёзамі ў голасе". "Русалкі" так паказычуць чалавек трох-чатырох, а пасля, калі народ асвоіцца з імі, усе зноў сыходзяцца ў карагод. Спачатку скакалі "русалкі", выкідаючы пацешныя каленцы, потым уключалася моладзь. На чале з "русалкамі" ўсе адпраўляліся ў блізкую вёску, дзе песні і скокі працягваліся амаль да раніцы.

На наступны дзень - у нядзелю, пасля абеду, хлопцы некалькіх вёсак сыходзіліся ўсе разам. Высокага і шчыльнага хлопца прыбіралі "відмедзем".  Другі - "паразгаворчывее і знаходлівей" - абіраўся на ролю "важака". Пад гукі ўдараў печкавай засланкі аб вядро хадзілі ад двара да двара па ўсіх трох вёсках, дэманструючы перад вокнамі сцэнкі з удзелам "мядзведзя" і "важака", якія "ў былы час  прараблялі з сапраўднымі мядзведзямі". Хлопцаў суправаджаў вялікі натоўп народа ўсіх узростаў, кожны жарт выканаўцаў узнагароджваўся дружным рогатам. Такім чынам, выступленні  ражаных былі цікавы  не толькі для гаспадароў хат, але для ўсіх ахвотнікаў. Гаспадар ці гаспадыня выносілі пару яйкаў ці 1-2 капейкі. Увечар гэтага дня моладзь ізноў збіралася на звычайным месцы, каб весяліцца да раніцы. З наступам цемры зноў з'яўляліся "русалкі" і прараблялі тое ж самае. У гэту ноч сканчаўся святочны тыдзень, пачынаўся Пятроў пост.
Хадня з "мядзведзем і важаком" напярэдадні Пятрова паста відавочна выяўляе падабенства, нават прамы паўтор, з пераапрананнем моладзі на Каляды. Такое ж падабенства з каляднымі забавамі прасочваецца ў пераапрананне канём на русальным тыдні .


Адзначым яшчэ адзін варыянт забаў моладзі з увасабленнем выявы "русалкі" зусім іншага тыпу. У некаторых месцах ад Вялікдня да запускаў на Пятроў пост мужчынская і жаночая моладзь збіралася разам вечарамі на вуліцы "для розных гульняў, песень і карагодаў". Гэтыя гулянні  зваліся  "заранкі". У дзень запускаў збіраўся велізарны натоўп - "чалавек у 1000" - маладых жанчын, мужчын, дзяўчат і дзяцей "выпраўляць русалку". У карагодзе з'яўлялася дзяўчына ў белай адзежы, упрыгожаная кветкамі, з распушчанымі валасамі - яе звалі "русалкай". Яна станавілася цэнтрам скокаў пад гармонік і песень. На гэтым гулянні прынята было абліваць вадой усіх, хто пачне пазяхаць.
Яшчэ "святкавалі русалку" не на запускі, а ў першы дзень Пятрова паста. Звычай абліваць вадой тут быў адлучаны ад карагоду: з раніцы хадзілі па хатах з вёдрамі і аблівалі адзін аднаго, а потым апраналіся святочна і вадзілі па вёсцы "карагоды". "Праводзіны русалак" у першы дзень Пятрова паста апісаны і у Лебедзянскага ажно  ў Тамбоўскай вобл. па матэрыялах сяла Добрага.
Традыцыя тэрмінаў русальнага тыдня мела мясцовыя адрозненні, якія зводзяцца ў XIX ст. да двух варыянтаў: тыдзень да ці пасля Сёмухі. У апошнім выпадку часам з выйсцем на першы панядзелак паста. Нагадаем, што ў пісьмовых крыніцах сярэднявечнай сустракаецца паняцце "русальны тыдзень".
У некаторых месцах "На Русалку завіваюць, на Сёмуху развіваюць вянкі". Аднак вялікая частка выяўленых  апісанняў змяшчае русальны тыдзень паміж Траецкім і Ўсесвяцкім (усіх святых) тыднямі царкоўнага календара. Яшчэ існавала паняцце "Русалкін Вялікі дзень" у дачыненні да першага чацьвярга пасля Сёмухі.

Праводзіны "русалкі", падобны "пахаванням Кастрамы", у некаторых месцах азначалі канчатак карагодаў напярэдадні Пятроўскага паста. Як і на провадах Масленіцы, усе (уключаючы тых, хто лічыў магчымым удзельнічаць у гульні-абрадзе) рашуча пераходзілі да строгага (не толькі ў ежы, але і ў духоўным сэнсе) стану надыходзячага праваслаўнага паста.
М.М. Грамыка

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
 

Плямёны