ЧЭРКЕСЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 586 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧЭРКЕСЫ

БЕРАНДЗЕІ - у рускіх летапісах таксама пішуцца, як Берэндзічы і Перандзеі; гэта славянізаванае племя невядомага паходжання; у XII ст. Берандзеі  пражывалі на леса-стэпавай ускраіне Кіеўскай Русі; часта згадваюцца разам з Торкамі, пры чым тыя і другія  мелі і агульныя мянушкі Парсян, Чорных Клабукоў, Чэркесаў. Імя Перандзеі выглядае, як дакладны пераклад скандынаўскага сэнсу імя Торкаў: абодва ў сваіх каранях, Тор і Перун, азначаюць аднаго і таго ж паганскага бога - грамабоя, першае ў Скандзінаваў, другое ў Русаў і Славян. У Вялікаросіі да нядаўняга з імем Берандзеяў злучалася казачнае паданне пра якую то звышнатуральную сілу, магчыма, як смутны ўспамін пра скіфскае бажаство Берэндзіва і славянскі Пярун. Берандзеі з'явіліся пры межах Дняпроўскай Русі пасля прыходу на берагі Дона Полаўцаў ці Куманаў (1054 г.) Ад гэтага часу берандзеі, як і ўсе Чорныя Клабукі, дапамагалі кіеўскім князям у іх барацьбе са стэпавікамі, удзельнічалі ў паходах на полаўцаў, неаднаразова ўмешваліся і ў міжусобныя сваркі Рурыкавічаў. Пасля нашэсця татараў і падчас улады Залатой  Арды берандзеі знікаюць са старонак рускіх летапісаў; як і ўсіх Чорных Клабукоў, іх пачынаюць зваць чэркесамі і казакамі. Ранейшае іх імя сустракаецца толькі ў геаграфічных назвах: селішча Берандзеева рускія акты паказваюць паміж Каломнай і Іжвай, Берэндзічаў  звярнуўся ў Бердзічаў, на поўнач ад Масквы возера Берандзеева пітае рэчку Нерль.

 

Геаграфічныя назовы, злучаныя з чэркесамі на тэрыторыі Беларусі.

 

в. Чэркасы >Менская вобласць > Койданава >Фаніпольскі

п. Чэркасы> Менская вобласць > Койданава >Фаніпольскі

в. Чэркесы >Гарадзенская вобласць > Іўе >Юрацішкаўскі

в. Чэркасы >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Борунскі

в. Чэркасава >Віцебская вобласць > Міёры >Язненскі

в. Чэркасы> Віцебская вобласць > Докшыцы >Сітцеўскі

в. Чэркасавоа>Віцебская вобласць > Полацак >Межэўскі

в. Чэркасы>Віцебская вобласць > Ліёзна > Крынкаўскі

в. Чэркасы>Віцебская вобласць > Бешанковічы > Вярхоўскі

в. Чэрск>Брэсцкая вобласць > Брэст >Домачевскі

 

Прозвішчы: Чэркас, Чэрскі, Чаркас – Леліва, Чаркоўскі
(старажытныя шляхецкія роды)

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Чекирка, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 101
Черкас Васко, б. Полацкай з-лi 219

 

Геаграфічныя назовы, злучаныя з чэркесамі за мяжой.

 

Чэркасы — Украіна


(Г.І.: Наяўнасць старажытных шляхетных родаў і ваяроў ў ВКЛ, а таксама роднасці з берандзеямі і перандзеямі кажа на карысць таго, што старажытнеўшыя чэркесы ёсць індаеўрапейскае племя і што на тэрыторыі Беларусі існавала з вельмі старажытных часоў).

 

 

Чаркесы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Чарке́сы (саманазва: адыгэ) — 1) адна з народнасьцяў адыгаў, што жыве ў Карачаева-Чаркесіі (Расеі). Колькасьць 50,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў Карачаева-Чаркесіі — 40,2 тыс. чалавек. 2) прынятая ў славянскіх мовах назва адыгаў - заходнекаўкаскага народу, да якога ў прыватнасьці належаць штучна падзеленыя за Савецкім часам кабардынцы, адыгейцы ды інш. У краінах Блізкага Ўсходу, куда былі выселеныя ў другой палове XIX ст. (гл. Генацыд чаркесаў) многія насельнікі Заходняга Каўказа пад назвай «чаркесы» аб'яднаныя ўсе адыгі, абхазы, а часам і іншыя народы Паўночнага Каўказа, што перасяліліся туды пасьля акупацыі Каўказа Расейскай Імпэрыяй.

Мова

Чаркеская мова (ці чаркескія мовы) складаюцца зь дзьвюх надзвычай блізкіх дыялектаў (моваў): заходнечаркескага (адыгейскага) і ўсходнечаркескага (кабардынскага). Мяркуецца, што ўсходнечаркеская гаворка ў 13-14 стст. аддзялілася ад адзінай чаркескай мовы. Разам з абхаскай і абазынскай мовамі чаркеская належыць да адыга-абхаскай моўнай сям'і. Заходнечаркеская зьяўляецца афіцыйнай мовай у Аўтаномнай Рэспубліцы Адыгея. Усходнечаркеская - афіцыйная ў Кабардына-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. Дзеля таго што ва ўсходнечаркескай гукаў менш, чым у заходнечаркескай, тым, хто размаўляе па-ўсходняму, зразумець заходнечаркескую цяжэй чым наадварот. Падчас апытаньня аб мове усе адказваюць, што гавораць па-адыгейску (ці маецца на ўвазе адыгску?). Таму часьцяком цяжка падзяліць чаркескую мову на адыгейскую і кабардынскую. Падзел на ўсходне- (адыйгейскую) і заходнечаркескую (кабардынскую) больш абгрунтаваны, але не пашыраны і не ўспрымаецца самімі чаркесамі.

Чаркесы разам зь ісламізацыяй пачалі карыстацца арабшчынай як пісьмовай мовай, а таксама перанялі арабскую пісьмовасьць для сваёй мовы. У 1920-1930 гадох быў укаранёны лацінскі альфабэт. З 1937/38 ён быў заменены мадыфікаваным кірылічным. Дасёньня ў чаркесаў няма адзінага альфабэту. Яны карыстаюцца двума - адным для заходнечаркескай (арыентаваным на тэміргоеўскі дыялект), і адным для ўсходнечаркескай гаворкі, інакш кажучы для кабардынскага дыялекту.

Гісторыя

Калісьці чаркесы (у сэнсе ўсе тады адзіныя адыгскія народы) зьяўляліся адным з самых шматлікіх этнасаў Каўказу. У 1830 г. яны налічвалі больш за мільён чалавек. Так было, пакуль Расейская імпэрыя не пачала экспансію на поўдзень. Гэта каталізавала працэс стварэньня чаркескае дзяржаўнасьці. Але недаўгавечная дзяржава адыгаў праіснавала восем гадоў у 1856—1864 г. Сьмелае змаганьне чаркесаў прыцягнула да сябе ўвагу многіх эўрапейцаў, у тым ліку й нашых суродзічаў, што ў 1850—1860-я гады вырушылі змагацца з Расейскай імпэрыяй на Каўказ. Вядомы імёны дзясяткаў беларусаў і палякаў, што бралі ўдзел у вайне на баку чаркесаў. Была нават падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж прыхільнікамі аднаўленьня Рэчы Паспалітай і чаркескім урадам.

Чаркесы («адыгі» — гэта саманазоў) былі падзеленыя на 12 плямёнаў. Гэта й выкарыстала Расейская Імпэрыя ў сваёй палітыцы. Чаркесы супраціўляліся ня менш гераічна за насельнікаў імамату Шаміля на Ўсходнім Каўказе. Уся Кубань і чарнаморскае ўзьбярэжжа былі арэнай баёў. Апошнім месцам супраціву чаркескіх патрыётаў стала ўрочышча Гбаада, сёньня курорт «Красная паляна», дзе адбыўся апошні бой 21 траўня 1864 г. Потым пачаліся зачысткі. Расейскія войскі выціснулі чаркесаў з кубанскіх раўнін, палілі аулы, выразаючы жыхароў і выціскаючы ацалелых у Турцыю. Большасьць падчас перасяленьня загінула.

Цяпер дзень 21 траўня лічыцца Днём памяці чаркескага народу. Расейцы афіцыйна лічаць гэты дзень датай заканчэньня Каўкаскай вайны.

Бальшавікі падзялілі землі чаркескіх плямёнаў на некалькі адміністрацыйных утварэньняў. Цяпер бжэдугі, чэмгуі, натухаеўцы, габукаеўцы, тэміргоеўцы жывуць на абшарах Рэспублікі Адыгеі; кабардзінцы, бэсьленеўцы, абадзэхі — у Кабардына-Балкарыі; абазіны — у Карачаева-Чаркесіі (карачаеўцы й балкарцы — цюркамоўныя народы); невялікія паселішчы шапсугаў, жанэўцаў захаваліся на ўзьбярэжжы ля Сочы й Туапсэ, але большасьць іх вынішчылі ў ХІХ ст. Убыхі ўжо нідзе не жывуць — яны былі вынішчаныя ў Каўкаскую вайну да апошняга чалавека.

Сучаснасьць

Ідэі аб’яднаньня чаркесаў гучалі заўжды — за Саветамі падпольна, пасьля гучна з боку нацыянальнага руху «Адыгэ Хасэ». Праўда, афіцыйныя ўлады ніколі ўсур’ёз над тым не разважалі, а стратэгія чаркескіх нацыяналістаў пакуль палягае ва ўмацаваньні самастойнасьці тых адміністрацыйных адзінак, што ўжо існуюць.

Чаркесы Адыгеі

Пры канцы савецкага часу на чыстай чаркескай мове ў Адыгеі гаварылі толькі старыя. На адыгскай мове не вучылі ў школах, ні тым больш ва ўнівэрсытэтах. Аднак у 1990-х чаркескамоўных паболела. Амаль не засталося комплексаў у карыстаньні чаркескай мовай. Наадварот, сярод гарадзкой моладзі стала прэстыжна размаўляць па-свойму. Некаторыя нават камплексуюць, што непадобныя на «праўдзівых адыгаў» — занадта русыя.

У 1992 г. Адыгейская аўтаномная вобласьць выйшла з Краснадарскага краю і стала сувэрэннай рэспублікай у складзе Расеі. Нацыянальная самасьвядомасьць пачала мацнець. Зьяўленьне дзяржаўна замацаванай сымболікі (сьцяга, герба ды гімну), прыняцьце ў якасьці дзяржаўнай мовы чаркеска-адыгскае мовы — усё гэта прывяло да таго, што сёньняшнія падлеткі валодаюць роднай мовай вольна.

За часы Рэспублікі адыгская мова стала абавязковым прадметам нават у тэхнічных вучэльнях. «Нацыяналізаваўся» й Адыгейскі дзяржунівэрсытэт. І такое адраджэньне адбылося, нягледзячы на тое, што чаркеская мова належыць да самых складаных моў сьвету — выключна багатая на граматычныя выключэньні, а таксама зь вялізнай колькасьцю гукаў (54 зычныя, 3 галосныя).

Праўда, культура застаецца маларазьвітаю, на чаркескай мове друкуюцца толькі адна газэта і альманах. Кнігі найбольш прывозяць з кабардынскага Нальчыку — такой сабе чаркескай Вільні. Тэлебачаньне Адыгеі маламоцнае і амаль выключна расейскамоўнае.

Культура

Асноваю чаркескага нацыянальнага адраджэньня ёсьць музыка й танцы.

Танцы мелі рэлігійнае значэньне. Напрыклад, рытуал пакланеньня сонцу натхніў адыгскі танец удж-хъурай — узяўшыся за рукі ў коле, мужчыны і жанчыны спрабуюць зьвярнуцца да сьвяціла. Чаркескі танец нясе таксама сацыяльную і гістарычную інфармацыю. Выдатна захаваліся й традыцыйныя сьпевы, у якіх нават ёсьць згадкі пра Вялікае Княства Літоўскае і войны Івана Жахлівага.

Важную ролю ў фармаваньні чаркескага этнасу адыгрывае і вера. Цяпер чаркесы — мусульмане-суніты, але да XIX ст. яны былі паганцамі. Некаторыя чаркескія інтэлектуалы лічаць сваёй рэлігіяй нацыянальны звод гонару — «адыгэ хабзэ». Таму іншыя рэлігіі заўсёды мелі праблемы з пашырэньнем сярод адыгаў. Ідэі супраціўленьня чаркескія нацыяналісты зьвязваюць, хутчэй, ня з Богам, а са сваёй нацыянальнай ідэяй адыгагъэ (адыгствам).

Большай часткай чаркесы пасьля СССР — нерэлігійныя людзі. Праявы рэлігійнасьці зьвязаныя перадусім з прыезджымі чачэнцамі ці чаркесамі — рэпатрыянтамі з краін Усходу.

Рэпатрыяцыя чаркесаў

На мільённую дыяспару ў актывістаў чаркескага нацыянальнага руху вельмі вялікія спадзяваньні, прычым ня толькі ў матэрыяльным, але і ў чалавечым пляне. Адной з мэтаў, што вызначылі сабе чаркескія нацыяналісты, зьяўляецца забесьпячэньне вяртаньня ўсіх ахвотных на радзіму. Яны дасягнулі немалых посьпехаў у гэтым напрамку — ужо цяпер толькі ў Адыгеі налічваецца пад дзьве тысячы рэпатрыянтаў з Турцыі, Сырыі, Эгіпту, апошнім часам з Ізраілю. Найвялікшай праблемай для іх зьяўляецца працаўладкаваньне. Хто больш спрытны, пачынае бізнэс, але замінае жорсткая моўная палітыка Расеі — бязь веданьня расейскай мовы зачыняюцца ўсе шляхі.

Чаркескі рух

Чаркескі рух выклікае занепакоенасьць Масквы, бо тамтэйшыя нацыяналісты паказалі сваю гатоўнасьць да радыкальных захадаў, баронячы братнюю Абхазію на пачатку 1990-х.

Абхазы — блізкія сваякі чаркесаў. Праўда, пасьля Каўкаскае вайны разарваўся ланцужок гаворак, ад абазінцаў да шапсугаў і далей на поўдзень праз убыхаў да абхазаў. Было выбітае адное зьвяно — убыхі.

Чаркескі ўдзел у канфлікце зьвязаны з арганізацыяй, што ставіла на мэце стварэньне незалежных дзяржаваў як на грунце расейскіх, так і грузінскіх аўтаномій, — Канфэдэрацыяй горскіх народаў Каўказу. У шэрагах аддзелаў Канфэдэрацыі чаркескія добраахвотнікі разам з Басаевым рушылі ў Абхазію. «Адыгэ Хасэ» таксама чынна падтрымліваў Абхазію ад пачатку вайны.

Чаркесы і Беларусь

Польскі гісторык Б. Бараноўскі ў артыкуле "Кавказ и Польша в XVII в // Россия, Польша и Причерноморье в XV-XVIII вв", М.: Наука, 1979 г., кажа "Адзежа польскіх паслоў нічым не адрозьнівалася ад грузінскай ці чаркескай. Польскі кароль Ян Сабескі апранаўся зазвычай у каўкаскую адзежу. Пра тое, якая была мода ў краі чаркесаў ці Грузіі, ён даведваўся ад адмысловых пасланцоў. Сёдлы і конская вупраж таксама вырабляліся па чаркескай ці грузінскай модзе (...) [у XVII ст. на вайсковае службе Рэчы Паспалітай знаходзілася] шмат чаркесаў і іншых горцаў Каўказа, якіх звычайна таксама называлі чаркесамі, пяцігорцамі, людзьмі з Бэштаў [усё гэта сынонімы кабардынцаў - усходніх адыгаў (чаркесаў)] і г. д. Часам нават цэлыя чаркескія аддзелы наймаліся на службу Рэчы Паспалітай. Іх заслугі былі вялікія ў барацьбе з туркамі і татарамі, і асабліва з швэдамі. Пра ўплыў чаркескага вайсковага майстэрства на Рэч Паспалітую можа казаць тое, прыкладам, што ў літоўскім войску XVII ст. былі шматлікімі так званыя часткі пяцігорскай кавалерыі. Меліся таксама ўзброеныя, а часткова і апранутыя на чаркескі капыл аддзелы, у якіх служылі галоўным чынам палякі, беларусы, украінцы і літвіны."

Спасылкі

Крыніцы

[1] Пятигорские хоругви - панцирники Речи Посполитой XVII в. (http://forum.xlegio.ru/forums/thread-view.asp?tid=6238&mid=88976#M88976)

Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B5%D1%81%D1%8B»

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка.
 

Плямёны