ЯЗЫГІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 80 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯЗЫГІ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Языгі - назва аднаго з качавых сармацкіх плямёнаў, якое стварыла племянны звяз і  рассялілася  у II веку да н. э. у Паўночным Прыазоў’і. У языгаў адбывалася раскладанне радавога ладу і пачаўся працэс класаутварэння.

Языгі разам з раксаланамі ваявалі з Рымскай імперыяй.

Узімку 69 да н. э. яны ўварваліся ў Мезію. У наступным годзе паўтарылі свой набег, але былі пабіты. У сярэдзіне I веку н. э. языгі вядомыя паміж Дунаем і Цісай, частка іх засталася разам з готамі-грэйтунгамі і гепідамі у Галічыне і не прыняла ўдзел у паходзе сармат-алан у Еўропу. Частка языгаў ва II веку н. э. пасялілася ў Панноніі.

Рэшткі іх у раннім сярэднявеччы змяшаліся з іншымі народамі Цэнтральнай Еўропы.

Па меркаванню  даследніка Алега Гуцуляка, ад зафіксаванага еўрапейскімі пісьмовымі крыніцамі слова "языг" / асяцінскага (сармацкага) словы "гыццыл" - "малы, малодшы" адбываецца назва гуцулы.

Напачатку XIII стагоддзя ў Сярэдняе Падунаў’е пад націскам мангола-татарскага нашэсця перасялілася яшчэ адна група аланскіх плямёнаў - ясы. Яны былі расселены каралём Вугоршчыны Белай IV на засушлівай раўніне да ўсходу ад Дуная. Гэта вобласць атрымала назву Ясшаг (венг. Jászság) і на працягу некалькіх стагоддзяў карысталася адмысловымі прывілеямі. Пытанне пра сваяцтва сярэднявечных ясаў і антычных языгаў да канца не вырашана. Ясы казалі на дыялекце асяцінскай мовы і, відавочна, уяўлялі сабою адну з галін аланаў. Паводле адной з версій, частка языгаў  мігравала зваротна на ўсход і дала пачатак продкам ясаў. Па іншай тэорыі ясы ўяўлялі сабою нашчадкаў часткі языгаў, якая засталася ў Паўночным Прычарнамор'і ці на Каўказе. У вугорскай гістарыяграфіі распаўсюджана пункт гледжання, што ясы і языгі - два розных народа іранскага паходжання. У рускай традыцыі звычайна атаясамлялі ясаў  і языгаў і, напрыклад, вобласць Ясшаг  атрымала ў рускай мове найменне Языгія.

Крыніцы

  • Бубенок О. Б. Алани-аси у складі середньовічних етнополітичних об’днань Євразійського степу: автореф. дис. … докт.іст.наук. — К.: ІСК, 2006. — 32 с.

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з языгамі

 

в. Язбы >Менская вобласць > Крупкі >Кастрычніцкі

п. Язбы >Менская вобласць > Крупкі >Кастрычніцкі

в. Язні >Менская вобласць > Вілейка >Далгінаўскі

в. Язаўкі> Менская вобласць > Смілавічы >Лядзенскі

в. Язаўкі>Менская вобласць > Чэрвень >Лядзенскі

в. Язвіны > Менская вобласць > Узда >Нёманскі

в.  Язвіны> Менская вобласць > Копыль > Бабаўнянскі

в.  Языль>Менская вобласць > Старыя Дарогі >Языльскі

в. Язвіны >Менская вобласць > Салігорск >Краснаслабодскиі

в. Язовінь>Менская вобласць > Салігорск >Зажэвіцкі

п. Язвіна>Менская вобласць > Салігорск >Першамайскі

 

в. Язвінцы>Гомельская вобласць > Светлагорск >Красноўскі

в. Язвін>Гомельская вобласць > Светлагорск >Палескі

 

в. Язвіны>Брэсцкая вобласць > Драгічын > Попінскі

в. Язвін>Брэсцкая вобласць > Маларыта > Гвазніцкі

в. Язвінкі >Брэсцкая вобласць > Лунінец >Дварэцкі

в. Язвінкі> Брэсцкая вобласць > Давыд-Гарадок> Дварэцкі

в. Пад’язоўле > Брэсцкая вобласць > Ляхавічы > Астроўскі

 

в. Язвіна>Віцебская вобласць > Шуміліна>Светласельскі

в. Язвіна>Віцебская вобласць > Шуміліна >Язвінскі

в. Язно> Віцебская вобласць > Міёры > Язненскі

 

в. Язычкова>Магілёўская вобласць > Дрыбін > Міхееўскі

 

в. Язжэнцы >Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі

в. Язапоў >Гомельская вобласць > Хойнікі >Хойніцкі

в. Язва>Магілёўская вобласць > Быхаў > Дунайкаўскі

 

Прозвішчы: Язафовіч,  Язґарскі,  Язджала , Яздоўскі,  Язінскі , Язмінскі. Язьвінскі, Язымінскі (старажытныя беларускія шляхецкія роды)

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Язычкович Григорей, б. Мсцiслаўскага пав. 229
Езоф, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 167 адв.
Езофович Миколай, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 173 адв.
Езофович Щепан, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 168 адв.

МІФАЛОГІЯ

Езус

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Малюнак Езуса.

 

Езус ("спадар" ці "гаспадар") - бог у кельцкай міфалогіі, вядомы дзякуючы двум манументам і радку з Bellum civile Лукана.

Рымскі паэт I стагоддзя н. э. Лукан заве трыяду вярхоўных гальскіх богаў (прычым пад іх уласнымі імёнамі) і спосаб прынашэння ім ахвяр. Езус прымаў ахвяры, павешаныя на дрэве; Тараніс - спаленыя ў плеценых кошыках; Тэўтат - патопленыя ў бочцы з вадой.

Імя Езуса злучаюць са старажытным індаеўрапейскім коранем Esu, што значыць "добры бог" ці "бог-спадар", падобна ірландскаму Дагда.

Іконаграфічны тып бога (прадстаўлены на гала-рымскіх рэльефах алтароў з Парыжу  і Трыра) пацвярджае сувязь Езуса з дрэвамі, малюючы яго (барадатага ці безбародага) каля дрэва з падабенствам сярпа (сякеры?) у руцэ. Жэст яго, магчыма, прайгравае момант друідзічнага  рытуалу глыбокай пашаны амеле. З дрэвам Езуса асацыюецца бык (лат. Tarvos Trigaranus) са стаячымі на яго галаве і спіне трыма жураўлямі, таксама вядомы па малюнках на алтары.

Адзін  з найболей вядомых малюнкаў гэтага бога, знойдзены на алтары пад саборам Нотр-Дам у Парыжы, у выглядзе дрывасека, які валіць дрэва. Таксама Эзус фігуруе ў якасці разьбяра дрэў на двух гала-рымскіх рэльефах I стагоддзя  н. э. Французскі кельтолаг Жан-Жак Атт лічыць яго выявай, злучанай з урадлівасцю і зборам ураджая, у той час, як Цернунн з'яўляўся ўвасабленнем больш цёмнага боку - лесу і свету памерлых.

Крыніца - "http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%81"

 

 

Амела

В.В.Усачова

Амела - вечназялёная расліна-паразіт, жыве на галінах лісцяных дрэў; знак урадлівасці, жыцця  і неўміручасці. У вераваннях славян мае супярэчлівую прыроду. Яно надзяляецца дэманічнымі рысамі: па балгарскіх павер'ях, у Амеле хаваюцца самадзівы. З іншага боку, Амела - святая расліна. Ёю ўпрыгожваюць сябе дзяўчаты і нявесты, яе затыкаюць за бэльку столі ў хаце "для здароўя і шчасця" (балгары). Лічыцца, што Амела вечная, яна не знікае, не завядае, расце без каранёў, не дакранаючыся зямлі, не мае насення: яе паходжанне лічаць цудоўным; Амела сама размножваецца, яна расце паміж небам і зямлёй; мяркуюць, што яна спадае з неба на галіны святых дрэў (дуб, ясень, акацыя). Па меркаванню  балгараў, амелу саджаюць на дрэвах птушкі. На Русі яе завуць "віхарава гняздо".

Амела - расліна самадзіў, юд (балгары), віл (Сербія, Македонія), таму калі яе рвуць, пакідаюць на дрэве нітку ці грошы. Амелу не ўносяць у хату, у іншых месцах, наадварот, хата, у якой ёсць Амела, лічыцца шчаслівай, а яе гаспадары заўсёды здаровыя. Амела - магічная расліна, якая прыносіць шчасце, ахоўвае чалавека і хатніх жывёл ад вядзьмарства. Хто дакранецца да яе на Новы год, будзе шчаслівы ўвесь год. У Славакіі перад Калядамі шукалі белыя плады Амелы для ўпрыгожвання святочнага стала. У Чэхіі Амелу спальвалі на агні, каб абараніць хату ад удару маланкі.

У народных вераваннях Амела злучана са скарбамі. Пад ляшчынай, на якой расце Амела, жыве (белая) змяя з дарагім каменем на галаве, а пад яе каранямі ляжаць незлічоныя скарбы (палякі). Скарб з-пад зямлі можна здабыць у Іванаву ноч з дапамогай Амелы, якая расце на дрэве, у дупле якое насяляе дзяцел: для гэтага трэба пастукаць па дрэву  і тады дзяцел сарве Амелу і кіне ўніз (Лужыца). Калі выкапаць з-пад каранёў такой ляшчыны караля змей, зварыць, з'есці і заснуць, то прачнешся маладым (палякі). Калі неўзаметку, пакуль змяя спіць, узяць Амелу, зварыць і выпіць адвар, можна пазнаць, ад якой хваробы вылечвае тая ці іншая трава (харваты). Балгары прыпісваюць Амеле, якая расце на грэцкім арэху, цудоўную здольнасць ператвараць медзь у срэбра і золата.

Прадуцыруючая функцыя Амелы адбілася ў звычаі палякаў: каб улетку было шмат мёда, клалі ў вуллі Амелу, якую трэба было сарваць перад Калядамі так, каб яна звалілася не на зямлю, а ў нечыя рукі. У Чэхіі сяляне давалі авечкам Амелу з елкі, каб яны не страцілі плод. Польскія і чэшскія сярэднявечныя траўнікі  раілі класці дзецям у зыбку Амелу, якая расла на яблыні ці на глогу, каб іх не палохалі злыя духі і не сніліся страшныя сны.

Лісцем і пладамі лячылі рэўматызм (ветравітаст), сухоты, эпілепсію і інш. хваробы. Часам перавагу  аказвалі Амеле, якая расце на вызначаных дрэвах. Гуцулы ад астмы раілі ўжываць Амелу з грушы, палякі ад галавакружэння - Амелу з дуба, пры канвульсіях - Амелу з ляшчыны; у балгараў асабліва гаючай лічылася Амела, якая расце на грэцкім арэху. У Чэхіі шанавалася Амела, якая вырасла на грушы, яблыні, глогу, ёю лячылі безумства. Для прафілактыкі галаўнога болю, пры галавакружэнні галінкі Амелы вешалі ў хаце (цэнтр Польшчы). Яе пладамі вылечвалі бясплоддзе (Балгарыя). Адвар Амелы выкарыстоўвалі для збавення ад каўтуна. Знятай з бярозы сухой амелай абкурвалі быдла (Енісейская в.).

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

.
 

Плямёны