Прадмова

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 509 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Прадмова

Кастусь Каліноўскі. Энцыклапедычны даведнік


На нашым партале сфармаваны новы раздзел прысвечаны Кастусю Каліноўскаму. Гэта сваеасаблівы энцыклапедычны даведнік пра нашага рэвалюцыйнага змагара “дзіцяці сусветнай рэвалюцыі” і яго паплечнікаў, якія прысвяцілі сваё жыццё за незалежнасць Беларусі. Іх лёс – гэта гісторыя гераічнага мінулага патрыётаў Айчыны. Дзякуючы барацьбе Каліноўцаў мы можам лічыць сябе іх нашчадкамі. У нашага народа ёсць выдатнейшы прыклад рэвалюцыйнай барацьбы за незалежнасць. Подвіг К. Каліноўскага натхняе нас на працяг змагання, якое яшчэ незавершана патрыётамі мінулых стагоддзяў. Яны перадалі нам свой вопыт: як арганізавацца, як стварыць умовы для барацьбы, якім ісці шляхам каб пазбегнуць паразы і чужацкай няволі, як перадаць сваім нашчадкам памкненні да незалежнасці і самастойнасці нашай любай Радзімы.

На першых старонках у “Дакументах” змешчаны факсімільныя тэксты сямі нумароў “Мужыцкай праўды”, а таксама “Пісьмы з-пад шыбеніцы”, знакаміты верш Кастуся Каліноўскага да Марыські. Матэрыял пададзены на латыні і адаптаваны кірылічным шрыфтом двух варыянтаў, што дае магчымасць успрымання тэкстаў. Такое зроблена ўпершыню.

У наступным раздзеле “Вакол постаці Кастуся Каліноўскага. Як гэта было” раскрываецца гісторыя паседжанняў клуба “Спадчына” і яго сяброў пра напісанне калектыўнага пісьма ў ЦК КПБ, Савет Міністраў Беларусі, Грамадскія арганізацыі і творчыя аб’яднанні наконт ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага ў сувязі з набліжэнем 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзя студзеньскага паўстання 1863 года на Беларусі.

У раздзеле “Пісьмо Першаму сакратару ЦК” падаецца сам тэкст і абгрунтаванне ўшанавання падзей паўстаня, арганізацыю шэрагу мерапрыемстваў прымеркаваных да дня нараджэння К.Каліноўскага. На прыканцы пісьма сябрамі клуба “Спадчына” прапанавалася правесці шэраг мерапрыемстваў. Устаноўка помнікаў у Мінску, Гродне, стварэнне музеяў паўстання ў Мінску, г.п.Свіслач, выданне твораў К.Каліноўскага, куды б увайшлі яго публіцыстычныя артыкулы з "Мужыцкай праўды", "Пісьмы з-пад шыбеніцы", матэрыялы следчай камісіі, успаміны пра дзейнасць К.Каліноўскага і іншых рэвалюцыянераў, матэрыялы і дакументы. Выданне матэрыялаў і дакументаў пра паўстанне 1863 г. у Беларусі. Факсімільнае выданне ўсіх вядомых нумароў "Мужыцкай праўды". Арганізацыю чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння К.Каліноўскага і 125-годдзю з пачатку паўстання 1863 г., мастацкіх выставак, стварэнне мастацкіх і дакументальных фільмаў, прысвечаных гэтым падзеям і г.д. Час паказвае, што ад году надрукавання гэтага пісьма-зварота Беларусь не стварыла ні воднага помніка герою, музеяў паўстання і рэвалюцыйнай барацьбы, не выдадзены поўны збор дакументаў паўстання і шмат чаго іншага. Дадзеная праблема застаецца актуальнай для ўсяго беларускага народа і па сённешні дзень. Зварот быў прыняты 19.02.1986 г. і надрукаваны  ў скарочаным варыянтце ў верасні 1986 г. у “ЛіМе” чамусьці не ад сяброў клуба “Спадчына”, а як асабісты зварот Анатоля Белага.

У наступным раздзеле “Кастусь Каліноўскі – дзіця сусветнай рэвалюцыі” падаецца тэкст кнігі А.Белага “Вобраз Змагара (да 150 годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага)”. У другой кнізе А.Белага “Вобраз К.Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве”, падаюцца ўсе, пачынаючы з 1863 года, выдадзеныя кнігі, публікацыі, мастацкія, музычныя і кіно-творы прысвечаныя К.Каліноўскаму. Гэты твор, які і па сённешні дзень з’яўляецца каштоўным даведнікам дзейнасці дзеячоў нашай культуры, якія ўшаноўвалі памяць нашага змагара.

Цікавым для даследчыкаў з’яўляецца раздзел “Творы па ўвасабленню вобраза Кастуся Каліноўскага”, дзе падаюцца публіцыстычныя матэрыялы з 1986 па 2008 гады, якія раскрываюць падзеі з нагоды святкавання юбілеяў К.Каліноўскага.

У раздзеле “Варыянты фотаздымкаў Кастуся Каліноўскага”  падаюцца тры іканаграфічныя фотапартрэты К.Каліноўскага і гісторыя іх знаходак і друкавання. Для гісторыкаў гэтыя фотаздымкі вельмі каштоўныя, таму што з’яўляюцца ўнікальнымі і даюць магчымасць больш шырокага карыстання сапраўдным іканаграфічным матэрыялам.

Адным з цікавейшых раздзелаў “Кастусь Каліноўскі. Энцыклапедычны даведнік”. У ім даецца матэрыял Зміцера Кузменкі “Чарнавы алфавітны спіс артыкулаў” для будучага энцыклапедычнага даведніка. Змешчаны каля 250 ключавых слоў, якія павінны перарасці ў артыкулы. З.Кузменка прыкаваны да ложка, але няспынна працуе для папулярызацыі дзейнасці К. Каліноўскага і гераічнай гісторыі Беларусі. Будзем спадзявацца, што гэты спіс ключавых слоў для энцыклапедыі будзе пашыраны ім і на кожнае слова пададзены артыкул. Звяртаемся да дзеячоў культуры і навукі каб адгукнуліся на юбілейны год і далучыліся да пашырэння гэтага чарнавога спіса энцыклапедыі ў напісанні артыкулаў. Гэта стане ўсенароднай экапедыяй пра К.Каліноўскага.

Наступны раздзел прадстаўлены Каталогам “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі”. Пададзены звыш 125 ілюстрацый мастацкіх твораў К.Каліноўскага пачынаючы з першых яго партрэтаў ад мастакоў П.Сергіевіча і Я. Драздовіча і да мастакоў нашых дзён. Прадстаўлены поўны макет каталога. На сённяшні дзень неабходна падаць вялікую колькасць фотапартрэтаў паплечнікаў К.Каліноўскага, іх біяграфіі, сабраць усе матэрыялы паўстання ў электроннай версіі. Спадзяемся, што грамадскасць Беларусі адгукнецца на гэтую важную справу. Гісторыя нашага рэвалюцыйнага руху і змагання без энцыклапедычнага даведніка пра К.Каліноўскага не можа быць поўнай. Яна зробіць прарыў у раскрыцці гераічнага змагання за незалежную Беларусь. Толькі такая гісторыя стварае нацыянальную годнасць усяго нашага шматпакутнага народа.


Пётра Русаў

краязнаўца, гісторык.