Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў - Старонка 6

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 48 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

45.4%UNITED STATES UNITED STATES
34.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.2%BELARUS BELARUS
4.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.4%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.8%GERMANY GERMANY
1.1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў - Старонка 6
Азначнік матэрыялу
Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў
Старонка 2
Старонка 3
Старонка 4
Старонка 5
Старонка 6
Усе старонкі

 

 

Раннiя  ацэнкі  спадчыны

З «Гiсторыi...» А. Гiлера (c. 210)

Пераклад з польскай паводле: Giller A. Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. Paryї, 1867. T. 1. S. 176—177. Рус. пер. фрагмента (з купюрамi): К. Калиновский: Из печатного... С. 188—189.

1 Падпольная друкарня ў Беластоку, дзе друкаваліся некаторыя беларускiя агітацыйныя творы, напрыклад, «Гутарка старога дзеда», звязваецца найперш з Б. Шварцэ. Паколькi памiж Шварцэ i Калi­ноўскiм былi сур’ёзныя разыходжаннi, можна меркаваць, што выданнi Калiноўскага, яго «Мужыцкая праўда», друкавалiся ў iншай друкарнi. Беларускае выданне пад назвай «Апавяданне Янка-гаспадара з-пад Вiльнi» невядомы. Гiлер мог мець на ўвазе «Пiсьмо ад Яська-гаспадара з-пад Вiльнi да мужыкоў зямлi польскай» або «Мужыцкую праўду», нумары якой таксама падпiсвалiся гэтым псеўданiмам.

2 Маецца на ўвазе новы час; у мiнулым Беларусь мела надзвы­чай багатыя традыцыi нацыянальнага кнiгадрукавання, пачынаючы з Ф. Ска­рыны.

3 Размова пра «Пiсьмы з-пад шыбенiцы»; асобна ў кнiзе Гiлера надрукавана таксама «Пiсьмо ад Яська-гаспадара да мужыкоў зямлi польскай» (пра аўтарства не гаворыцца).

4 Калiноўскi (калi браць апошнi перыяд) быў членам Аддзела Лiтвы з чэрвеня 1863 г., з 31 лiпеня яго старшынёй, а пасля 22 жнiўня яшчэ i паўнамоцным камiсарам Лiтвы-Беларусi ад варшаўскага ўрада.

З успамiнаў В. Урублеўскага (c. 211)

Пераклад з польскай паводле: [Gierszynski S.] Jeneral Walery Wrуblewski. Napisaі G. Paryї, 1900. S. 4. Цытавалася даследчыкамi (У. Абрамавiчус, А. Смiрноў i iнш.). У поўным выглядзе фрагмент узнаўляецца па-беларуску ўпершыню.

Успамiны В. Урублеўскага запiсаны С. Гяршынскiм, сынам доктара Г. Гяршынскага, у якога (г. Уарвiль у Францыi) апошнiя гады свайго жыцця жыў В. Урублеўскi; напiсаная паводле расказаў Урублеўскага брашура (на 8 старонках з партрэтам) уяўляе сабой вялiкую бiблiяграфiчную рэдкасць (экзэмпляр ёсць ў Цэнтральнай бiблiятэцы АН Летувы); у вядомай бiблiяграфii паўстання 1863 г. Э. Казлоўскага яна прыпiсваецца Г. Гяршынскаму.

1 Параўн. «Пiсьмы з-пад шыбенiцы» Калiноўскага: «...польскае дзела гэта наша дзела, гэта вольнасцi дзела».

«Мужыцкая праўда» палохае шляхту (c. 211)

Пераклад з польскай паводле публiкацыi ўспамiнаў Е. Кучэўскага-Порая: Революционный подъем... С. 192, 193, 195; рус. пер. у гэтым жа зборнiку, с. 203—205, а таксама: К. Калиновский: Из печатного... С. 172, 173, 175.

Другi фрагмент з успамiнаў Е. Кучэўскага-Порая гл. у нашым выданнi, с. 171—174.

1 Улетку 1862 г. ; аўтар звязаны з Вiленшчынай.

2 Беларускi.

3 Iншыя крынiцы (гл. успамiны Ф. Ражанскага i В. Урублеўскага) сведчаць пра значны ўплыў «Мужыцкай праўды» на рэвалюцыйную свядомасць сялянства.

Трывога ўладаў (c. 212)

Фрагмент з данясення вiленскага губернатара М. Пахвiснева мiнiстру ўнутраных спраў П. Валуеву ад 10.10.1862 г. Цалкам данясенне апублiкавана: Революционный подъем... С. 312—313. Арыгiнал у Расiйскiм дзярж. гiстарычным архiве (Санкт-Пецярбург).

 

Рэакцыя царкоўных iерархаў (c. 213)

З пiсьма архiепiскапа полацкага i вiцебскага Васiлiя (Лужынскага) у Пецярбург обер-пракурору свяцейшага сiнода А. П. Ахматаву ад 21.01.1863 г. Друкуецца паводле копii, перасланай Ахматавым у ІІІ ад­дзяленне (ДАРФ, ф. ІІІ аддз., 1 эскп., 1862 г., спр. 230, ч. 2, л. 97). Па-беларуску прыводзiлася: Кiсялёў Г. З думай пра Беларусь... С. 43—44.

1 Неўзабаве архiепiскап Васiлiй прыслаў у Пецярбург некалькi нумароў «Мужыцкай праўды».

Рэха «Мужыцкай праўды»  ў Брэсцкiм павеце (c. 213)

Паводле: Ягмин А. Воспоминания польского повстанца 1863 года // Исторический вестник, 1892, т. 49. С. 583.

Аўтар — сын багатага памешчыка Брэсцкага пав. — прыехаў у 1862 г. на радзiму з Каралеўства (Царства) Польскага.

«Колокол» пра «Мужыцкую праўду» (c. 213)

Колокол, 1863, 1 мая, лiст 162 (факсiмiльнае выданне: Колокол: Газета А. И. Герцена и Н. П. Огарева. М., 1963. Вып. 6. С. 1340).

Нататка ўваходзiць у нізку публікацый «Военное, светское и духов­ное тиранство»; рэдакцыйны тэкст, на думку даследчыкаў, належыць А. I. Герцэну (Герцен А. И. Собр. соч.: В 30 т. М., 1959. Т. 17. С. 495).

1 «Северная пчела» — пецярбургская газета, выходзiла ў 1825—1864 гг., з 1860 г. выдавец-рэдактар П. С. Усаў.

2 22.03.1863 г. у сувязi з паўстаннем у Польшчы, Беларусi i Лiтве ў Пецярбургскай дваранскай зборнi быў прыняты вернападданнiцкi адрас на iмя Аляксандра ІІ.

3 Рубрыка «Северной пчелы» «под нелепым названием Взыскания» згадвалася i ў нумары «Колокола» ад 15 крас. 1863 г.

4 Ф. Тамашэвiч i М. Пятроўскi распаўсюджвалi «Мужыцкую праўду», якая ў афiцыйных дакументах часам недакладна называлася «брашурай», у Свянцянскiм пав. Вiленскай губ. (Кiсялёў Г. З думай пра Беларусь... С. 37—38).

5 Прыведзеная ў «Колоколе» нататка з «Северной пчелы» напiсана з афiцыйных пазiцый. А. I. Герцэн выкарыстаў яе як крынiцу iнфар­мацыi.

6 Сялянства Лiтвы-Беларусi.

7 19.02.1863 г. паводле ўмоў сялянскай рэформы канчаўся двухгадовы тэрмiн захавання ранейшых парадкаў у панскiх маёнтках (гл. заўвагу 5 да «Мужыцкай праўды» № 1).

8 Указам ад 1.03.1863 г. царскi ўрад вызвалiў сялян Лiтвы, заходняй i цэнтральнай Беларусi ад усялякай залежнасцi ад памешчыкаў; сяляне тут значна раней, чым у Расii, пераводзiлiся ў разрад сялян-уласнiкаў i павiнны былi ўносiць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

З успамiнаў М. Маркса (c. 215)

Пераклад з польскай паводле публiкацыi В. Брухнальскага ў час. «Lud», 1922, т. 21, с. 151—152.

Успамiны Максiмiлiяна Маркса напiсаны ў Енiсейску ў чэрвенi 1885 г. Публiкуецца амаль цалкам (скарочана толькi ў адным месцы вершаваная цытата) раздзельчык «Беларушчына ў Вiльнi» (у М. Маркса ён пазначаны парадкавай лiтарай «Е.»); вершаваныя цытаты прыводзiлiся М. Марксам па-беларуску лацiнкай (ў пазначалася лiта­рай v).

1 Аповесць Ю. Крашэўскага «Астап Бандарчук» апублiкавана ў 1847 г.

2 «Лiтоўскiя абразкi» (5 нізак) друкавалiся I. Ходзькам у 1840—1850 гг.

3 У лютым 1885 г. рэдакцыя «Краю» паведамiла пра зварот В. Ду­нiна-Марцiнкевiча ў «Край» адносна публiкацыi перакладу «Пана Тадэвуша» (Пачынальнiкi. Мн., 1977. С. 328).

4 Да першага чатырохрадкоўя вядомага верша (замест традыцыйнай «галубкi»— больш пяшчотная «зязюлечка») М. Маркс далучае тут па памяцi невялiкi фрагмент з празаiчнай трэцяй часткi «Пiсьмаў з-пад шыбенiцы»; успамiны Маркса сведчаць, што творы Калiноўскага пашыралiся ў грамадстве i ў працэсе бытавання трансфармавалiся.

5 Варыянт вядомага ананiмнага верша « Вясна гола перапала...»; усяго М. Маркс прывёў 44 радкi гэтага верша.

6 Звесткi М. Маркса недакладныя: верш iснаваў ужо ў 1858 г., напiсаны добрай мовай i адлюстроўвае не чыноўнiцкi, а хутчэй народны погляд на рэчы.

З пiсьма В. Савiча-Заблоцкага М. Драгаманаву (c. 216)

Паводле публiкацыi В. Рагойшы: Беларуская лiтаратура ХIХ стагоддзя. Хрэстаматыя, Мн., 1988. С. 315—316.

Пiсьмо напiсана ў 1886 г. у Парыжы, адрасат жыў ў Жэневе (захоўваецца разам з iншымi лiстамi Савiча-Заблоцкага да Драгаманава ў Гiстарычным архiве Украiны ў Львове); звяртае на сябе ўвагу своеасаблiвая стылiстыка аўтара, нявыпрацаванасць беларускай эпiсталярнай традыцыi.

1 Маецца на ўвазе захапленне iнтэлiгенцыi з дробнапамеснай шляхты беларушчынай у першай палове ХIХ ст.

2 Паўстанне 1863 г. i падзеi, якiя яму папярэднiчалi.

3 За прыгонам, у час прыгону.

4 З простым людам.

5 Пачалi, сталi.

6 Прыкметнага беларускага дзеяча з такiм прозвiшчам у першай палове ХIХ ст. не было; у 1808 г. у Гродна выдадзены зборнiк польскiх вершаў мясцовага паэта Ф. Шукевiча (у апошняй трэцi ХIХ — пачатку ХХ ст. быў археолаг i этнограф В. Шукевiч).

7 Вядомы фалькларыст i этнограф Р. Зянькевiч паступова страціў зрок.

8 Каго мае на ўвазе аўтар — невядома (можа, Сыракомлю?).

9 Усё роднае, блiзкае.

10 Не без павагi.

11 Мэты.

12 Выбухнула.

13 Апрача «Гутаркi старога дзеда», якая Калiноўскаму не належыць, назвы пералiчаных тут беларускiх выданняў неканкрэтныя, апiсальныя; аўтар недаацэньвае дэмакратызм Калiноўскага, блiзкасць яго да народа (гл. таксама заўвагу 3 да фрагмента з успамiнаў Е. Кучэўскага-Порая ў гэтым раздзеле).

14 Жылах.

З львоўскай кнiжкi 1892 года (с.  216)

Пераклад з польскай паводле: Dwadzieњcia piкж lat Rosyi w Polsce (1863—1888). Zarys historyczny, Lwуw, 1892. S. 67 (аўтар не ўказаны). Прыводзiлася (у адвольным перакладзе): Цьвiкевiч I. Кастусь Ка­лi­ноў­скi: (К 60-цiгодзьзю яго смерцi): Бiографiчна-гiстарычны нарыс // Полымя, 1924, № 2. С. 16.

Блiзкi тэкст — ва ўспамiнах Ю. К. Яноўскага (гл. с. 161).

Калiноўскi ў шэрагу
пiсьменнiкаў i фалькларыстаў (c. 217)

Пераклад з польскай паводле: Bruchnalski W. Emilia Platerуwna jako folklorystka // Lud, 1906, t. 12. S. 186.

Аўтар — вядомы польскi фалькларыст — на падставе рукапiсных мемуараў вiцяблянiна М. Маркса разглядае фалькларыстычную дзейнасць гераiнi паўстання 1831 г. Э. Плятар i як культурную дзяячку ставiць яе ў адзiн шэраг з К. Калiноўскiм i iншымi прадстаўнiкамi беларускай культуры ХIХ ст. Некаторых названых Брухнальскiм пiянераў беларускай фалькларыстыкi сёння нельга адшукаць нават у спецыяльных даследаваннях.

1 Польскi гiсторык Б. Лiманоўскi, прывёўшы гэтыя словы Брухнальскага ў сваёй кнiзе «Барацьбiты за свабоду», дадаў: «Да выдатных даследчыкаў беларускай творчасцi трэба аднесцi таксама Аляксандра Рыпiнскага, Рамуальда Падбярэскага, Яна Баршчэўскага, а з новых — Федароўскага. Людвiк Кандратовiч пiсаў беларускiя песенькi, Арцём Вярыга пераклаў «Пана Тадэвуша» [у сапраўднасцi «Конрада Валенрода»] на беларускую мову» (Limanowski B. Szermierze wolnoњci. Krakуw, 1911. S. 6); такiм чынам, Лiманоўскi iстотна папоўнiў галерэю беларускiх культурных дзеячаў ХIХ ст., сярод якiх сваё адметнае месца, на думку Брухнальскага i Лiманоўскага, займае Кастусь Калiноўскi.

З «Мiнскага календара» на 1907 год (c. 217)

Пераклад з польскай паводле: Kalendarz miсski na rok zwyczajny 1907. Miсsk, 1907. S. 7.

1 У календары недакладнасць: пакаранне смерцю Калiноўскага адбылося 10 сакавiка ст. ст.

2 Наколькi вядома, гэта самая ранняя згадка пра Калiноўскага такога роду ў мiнскiм друку; з’яўленне яе стала магчымым ва ўмовах цэнзурнай свабоды, заваяванай рэвалюцыяй 1905—1907 гг.

З кнiгi Л. Васiлеўскага «Лiтва i Беларусь» (c. 217)

Пераклад з польскай паводле: Wasilewski L. Litwa i Biaіoruњ: Przeszіoњж—teraџnejszoњж—tendencje rozwojowe. Krakуw, [1912]. S. 273—275.

У кнiзе «Лiтва i Беларусь», напiсанай у цэлым з прагрэсiўных пазiцый, Леан Васiлеўскi прывёў шмат фактаў з гiсторыi нацыянальнага руху беларусаў i лiтоўцаў; кнiгу прыхiльна сустрэла беларуская грамадскасць, яе ўважлiва вывучыў М. Багдановiч (параўн. наступны матэрыял).

1 Размова пра В. Дунiна-Марцiнкевiча, якому ў кнiзе Л. Васiлеў­скага адведзена значнае месца.

2 К. Буйнiцкi выдаваў рэгiянальны альманах «Рубон» (старадаўняя кнiжная назва Дзвiны), выкарыстоўваў у сваёй творчасцi бела­рускiя матэрыялы, але звестак, што пiсаў па-беларуску, няма.

3 Мабыць, маецца на ўвазе «Гутарка двух суседаў» (друкуецца ў раздзеле «Беларуская паўстанцкая публiцыстыка часоў Калiноў­скага»).

З нарыса М. Багдановiча
«Белорусское возрождение» (c. 218)

Паводле выдання: Богданович М. Белорусское возрождение. М., 1916 (рэпрынтнае выданне — Мн., 1991). С. 12—13. Таксама: Багда­новiч М. Поўны зб. тв.: У 3 т. Мн., 1993. Т. 2. С. 270—271.

Культуралагiчны нарыс М. Багдановiча напiсаны ў лiпенi 1914 г. для маскоўскага час. «Украинская жизнь», дзе ў наступным годзе i надрукаваны; выданне 1916 г. — асобны адбiтак з гэтага часопiса. Пра вiдавочную сувязь тэксту Багдановiча пра Калiноўскага з кнiгай Л. Васiлеўскага «Лiтва i Беларусь» гл.: Кiсялёў Г. Цi было такое выданне?: Даследчыцкi сюжэт з Багдановiчам, Калiноўскiм i бiблiягра­фiч­нымi рэбусамi // Кiсялёў Г. Радаводнае дрэва. С. 223—230.

1 «День» — славянафiльская газета, выходзiла ў 1861—1865 гг. у Маскве; рэдактар-выдавец I. С. Аксакаў; газета праяўляла вялiкую цiкавасць да Беларусi. М. Багдановiч прывёў маленькi фрагмент з «манiфеста» газеты па беларускім пытанні 1862 г., падпiсанага яе супрацоўнiкамi i прыхiльнiкамi (Цiкоцкi М. З гiсторыi беларускай журналiстыкi ХIХ ст. Мн., 1960. С. 51).

2 Вершы Ф. Блуса друкавалiся ў «Могилевских губернских ведомостях» у 1862 г.

3 Недакладнасць: зроблены А. Ельскiм (пад крыптанiмам А.J.) пераклад першай часткi «Пана Тадэвуша» з’явiўся ў 1892-м, а не ў 1882 г.

4 У 1873 г. этнограф i фалькларыст Р. Кулжынскi надрукаваў у «Виленском вестнике» «Сцэны з беларускага быту».

В. Ластоўскi. Памяцi Справядлiвага (c. 219)

Упершыню: Гоман, 1916, 15 лют., пад псеўд. Сваяк; перадрукоўвалася з невялiкiмi розначытаннямi: Беларускi каляндар Сваяк на 1919 год. Вiльня, 1919. С. 52—55 (абедзве публiкацыi лацiнкай). Тэкст падаецца паводле календара.

Публiкацыя В. Ластоўскага «Памяцi Справядлiвага» — першы спецыяльны артыкул пра К. Калiноўскага ў беларускiм друку (Шалькевiч В. Ля вытокаў: Пра першы артыкул на беларускай мове, прысвечаны К. Калiноўскаму // Лiт. i мастацтва, 1990, 12 кастр.; яго ж. «Беларуска зямелька, галубка мая...»: Пачатак беларускай гiста­ры­яграфii пра Кастуся Калiноўскага // Беларусь, 1993, № 5).

1 Недакладна: Мастаўляны належалi да Гродзенскага пав.

2 Пра вучобу К. Калiноўскага ў Маскоўскiм унiверсiтэце дакументальных дадзеных пакуль не выяўлена; ёсць звесткi, што нейкi матэрыял пра гэта быў у Ластоўскага (гл. згаданы арт. В. Шалькевiча: Беларусь, 1993, № 5. С. 5).

3 Манiфест Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы да беларусаў ад 8.05.1863 г. гл. у раздзеле «Беларуская паўстанцкая публiцыстыка часоў Калiноўскага».

4 Ф. Ражанскiм.

5 У сапраўднасцi «Мужыцкая праўда» выдавалася ў 1862—1863 гг.; дакладнае месца выдання невядомае. Выйшла 7 нумароў.

6 Недакладнасць: арыштаваны ў Святаянскiх мурах; на Скапуўцы быў схоплены Ц. Далеўскi.

7 У сапраўднасцi быў зняволены ў Дамiнiканскiм будынку.

8 Звычайна да «Пiсьмаў з-пад шыбенiцы» адносяць тры часткi.

9 У прыведзеных В. Ластоўскiм тэкстах ёсць адрозненнi ад традыцыйных. Галоўныя з iх адзначаем нiжэй.

10 У традыцыйным тэксце: Мужыкi.

11 У традыцыйным тэксце: Марыська чарнабрэва.

12 У традыцыйным тэксце: Марыся.

13 У сапраўднасцi 10 (22) сакавiка; В. Ластоўскi, хутчэй за ўсё, узяў недакладную дату страты ў Б. Лiманоўскага (гл. с. 447 другога выдання яго «Гiсторыi паўстання...»). Апошнi, мабыць, абапiраўся на дату В. Ратча (7 сакавiка — гл. с. 209), перавёўшы яе на новы стыль. Цiкава, што дата 7.03. ст. ст. фiгуруе i ў «Мiнскiм календары» на 1907 г. (гл. вышэй). Мiж тым А. Гiлер яшчэ ў 1867 г. указаў правiльную дату — 10 сакавiка, не ўдакладнiўшы, праўда, каляндарнага стылю. Ад кнiгi, якая выйшла ў Парыжы, хутчэй можна было б чакаць новага стылю — 22 сакавiка.

 

 



[a] Пасяджэннi працягвалiся некалькi дзён у доме Даўкшы на Дамiніканскай вулiцы5

[b] Павешаны ў Вiльнi. Сярэдняга росту, зусiм круглая галава i надзвычай шырокi рот. Цяжкасць у прамаўленнi вялiкая.

[c] Адны сцвярджаюць, што памёр у турме, iншыя — што асу­джаны на катаргу8. Высокi, брунет, бледны, вучыўся ва унiверсiтэце ў Пецярбургу; твар задуменнага чалавека, на нiзкiм iлбе над носам глыбокая зморшчынка, валасы зачасаны ўверх, гаварыў памалу, трохi ў нос, для надання сабе большай вагi; каля 26 гадоў.

[d] Памёр па дарозе на катаргу9. Гадоў 30, твар вельмi лагодны, але не жывы.

[e] Лiтвiн кажа, што ў Маскаля кулак цвярдзейшы, чымся ў яго.

[f] Вилькошевский был послан в Вильно из Варшавы; он поссорился с Дюлёраном и сделался агентом провинциального комитета. Как мне говорили, он погиб во время восстания в Минской губернии4.

[g] Я перечислил шесть лиц; один из них был или дежурным агентом Комитета, или начальником города Вильно5, но который именно, не помню. Все перечисленные лица были постоянно членами провинциального комитета до самого закрытия его в феврале месяце 1863 г.

[h] Из этого вышло, что бедная Белостокская область8, а отчасти и другие уезды Гродненской губернии имели две организации, взаимно одна другой мешавшие: нашу, шварцовскую, и литовскую, провинциального комитета.

[i] Он был прежде солдатом на Кавказе (как политический преступник); получив помилование в 1856 г., поступил в московский университет и там окончил медицинский факультет. Во время восстания Длуский был офицером и служил под командой Сераковского в Ковенской губернии; потом командовал там же отдельной шайкой под псевдонимом Яблоновского. Он был последним начальником на всем пространстве Литвы и распустил людей (бежав сам за границу) не прежде лета 1864 г.10

[j] Его не застали дома, а принимал нас управляющий.

[k] Викентия-Константина.

[l] Живет в Малой Морской, № дома 17, квар. № 13.

[m] Тым не менш у жалабку пад акном мы знайшлi потым пячатку Нацыянальнага ўрада2.

[n] Яе сын Вацлаў, асуджаны на смяротную кару, уцёк, пераапрануўшыся, з Пецярбурга. Памёр у Дрэздэне7.

[o] Гл. у дадатках беларускае пісьмо да народа, якое Каліноўскі незадоўга перад смерцю напісаў і прыслаў на нашы рукі для надрукавання 3.

[p] Каліноўскі Канстанцін галоўны, найбольш дзейны з усіх арганізатар на Літве. Ён уваходзіў у склад Літоўскага камітэта, затым быў камісарам Літвы, а ў канцы членам Літоўскага аддзела Нацыянальнага ўрада ў Вільні4. Меў здзіўляючую здольнасць дзейнічаць скрытна, абачліва, асцярожна. Усюды раз’язджаў па Літве, неўловны для маскалёў, мяняючы сваю знешнасць у залежнасці ад абставін. У Беластоку, калі знаходзіўся там для падтрымкі распараджэнняў Духінскага і дастаўкі яму сродкаў, пранікаў усюды, нічым не вылучаючыся, маючы, я сказаў бы, выгляд нейкага канцылярыста з павятовага суда. Гэта быў вялікі патрыёт і вялікі характар. Павешаны Мураўёвым-вешальнікам у Вільні 10 сакавіка 1864 г. Яго смерць зрабіла ўражанне на ўсіх смеласцю і верай у будучыню Польшчы, выказанай пры выкананні прысуду пад шыбеніцай.

[q] «Рассказы на белорусском наречии» (1863 г.), изд. Виленск. учебн. округа. «Бяседа стараго вольника з новыми пра ихнае дзело», Могилев, 1861 г., издано по распоряжению губернатора. Книжка разъясняет отмену крепостного права. На эту же тему написаны два огромные стихотворения Блуса в «Могил. Губ. Ведом.», 1861 г.2

[r] В течение их появились в печати лишь книжечки «Про богацтво ды бьедность» (Женева, 1881, пер. с украинского), «Pan Tadeusz», пер. А. І, ч. І., 1882 г.3 и несколько белорусских сценок Гр. Кулжин­ского (в 70-х годах) 4.

[s] Маюцца на ўвазе творы Калiноўскага i сучасныя яму беларускiя тэксты. Слоўнiк не прэтэндуе на паўнату. «Зорачкамi» адзначаны словы, якiя сустракаюцца толькi ў дадатковым раздзеле нашага выдання «Беларуская паўстанцкая публi­цыс­тыка часоў Калiноўскага». Своеасаблiвая, вельмi iндывi­дуальная стылiстыка В. Савiча-Заблоцкага тлумачыцца непасрэдна ў каментарыях да яго пiсьма. Тэксталагiчныя крынiцы пазначаюцца скарочана: МП — «Мужыцкая праўда» (далей лiчба-нумар); ПНЗЛБ — «Прыказ... да Народу зямлi Лiтоўскай i Беларускай»; ПШ — «Пiсьмы з-пад шыбенiцы»; ГДС — «Гутарка двух суседаў»; ПБЧ — «Песнь на Божы час»; ПЯГ — «Пiсьмо ад Яська-гаспадара...»).

[t] За аснову ўзяты даты старога стылю. У патрэбных выпадках даты новага стылю прыведзены ў дужках.