ВІНДЗЕЛІКІ, ВІНУЛЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 36 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Вінулы

 

«Баварский географ».

 

Ёсць так званы Geographus Bavarus, "Баварскі географ". Гэта дакумент на двух лістах, які быў выяўлены ў 1722 годзе ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене. Рукапіс утрымоўвае трактат пра геаметрыю Боэцыя….

…Сам рукапіс ставіцца, па палеаграфічным дадзеным, да IX стагоддзя. Лісты 149 і 150, якія ўтрымоўваюць "Descriptio", каля 850 года былі ўлучаны ў склад больш шырокага рукапісу, які належаў манастыру Райхенау на Бодэнзее. Такім чынам, "Descriptio" дажыла да гэтага часу.

Можна нават сказаць дакладней. Як усталяваў Б.Бішофф, палеаграфічны рукапіс выразна датуецца першай паловай сярэдзіны  IX ст. і напісаны ў скрыпторыі швабскага манастыра Райхенау. Паўднёванямецкае паходжанне помніка пацвярджаецца і дадзенымі самой крыніцы - характэрным параўнаннем памераў зямлі прусаў з адлегласцю паміж рэкамі Энс і Рэйн. Адносна мэт стварэння гэтай этнагеаграфічнай цыдулкі сумневаў у гісторыкаў практычна няма: яе складальнік меў на ўвазе місіянерскія мэты царквы.

Цікавячае нас месца ўяўляе сабою прыпіску ў канцы рукапісу. Яно ўтрымоўвае спіс плямёнаў і народаў, што жылі побач з Нямеччынай. Спіс складзены на лацінскай мове і завецца "Descriptio civitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii", што азначае "Апісанне гарадоў і земляў да поўначы ад Дуная". Падкрэслім: да поўначы ад ДУНАЯ. Гэта каб у далейшым не расцякацца па ўсёй карце Еўропы аж да Волгі.

Назовы прыведзены на лацінскай мове і даволі моцна скажоны. Але можна паспрабаваць расшыфраваць хоць бы частку з іх.

Вось тэкст:

Descriptio ciuitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii.
Isti sunt qui propinquiores resident finibus Danaorum quos uocant Nortabtrezi ubi regio in qua sunt ciuitates LIII per ducos partitae. Vuilci in qua ciuitates XCV et regiones IIII. Linaa est populus qui habet ciuitates VII. prope illis resident quas uocant Bethenici, et Smeldingon et Morizani, qui habent ciuitates XI. Iuxta illos sunt qui uocantur Hehfeldi, qui habent civitates VIII. Iuxta illos est regio, quae uocatur Surbi in qua regione plures sunt quae ha bent ciuitates L. Iuxta illos sunt quos uocantur Talaminzi, qui habent civitates XIIII. Betheimare in qua sunt civitates XV. Marharii habent ciuitates XI. Vulgarii regio est inmensa et populus multus habens ciuitates V. eo quod multitudo magna ex eis sit et non sit eis opus ciuitates habere. Est populus quem uocant Merehanos, ipsi habent ciuitates XXX. Iste sunt regiones quae terminant in finibus nostris. Isti sunt qui iuxta istorum fines resident. Osterabtrezi, in qua ciuitates plusquam C sunt. Miloxi, in qua ciuitates LXVII. Phesnuzi habent ciuitates LXX. Thadesi plusquam CC urbes habent. Glopeani, in qua ciuitates CCCC aut eo amplius. Zuireani habent ciuitates CCCXXV. Busani habent ciuitates CCXXXI. Sittici regio inmensa populis et urbibus munitissimis. Stadici in qua ciuitates DXVI populusque infinitus. Sebbirozi habent ciuitates XC. Vnlizi, populus multus, ciuitates CCCXVIII. Neriuani habent ciuitates LXXVIII. Attorozi habent CXL VIII, populus ferocissimus. Eptaradici habent ciuitates CCLXIII. Vuillerozi habent ciuitates CLXXX. Zabrozi habent ciuitates CCXII. Znetalici habent ciuitates LXXIIlI. Aturezani habent ciuitates CIIII. Chozirozi habent ciuitates CCL. Lendizi habent ciuitates XCVIII. Thafnezi habent ciuitates CCLVII. Zeriuani quod tantum est regnum ut ex eo cunctae gentes Sclauorum exortae sint et originem sicut affirmant ducant. Prissani ciuitates LXX. Velunzani ciuitates LXX. Bruzi plus est undique quam de Enisa ad Rhenum. Vuizunbeire. Caziri ciuitates C. Ruzzi. Forsderen. Liudi. Fresiti. Serauici. Lucolane. Vngare. Vuislane. Sleenzane ciuitates XV. Lunsizi ciuitates XXX. Dadosesani ciuitates XX. Milzane ciuitates XXX. Besunzane ciuitates II. Verizane ciuitates X. Fraganeo ciuitates XL. Lupiglaa ciuitates XXX. Opolini ciuitates XX. Golensizi ciuitates V.
Sueui non sunt nati, sed seminati.
Beire non dicuntur bauarii, sed boiarii, a boia fluvio.

Пераклад І.В.Дз’яканава ўсё па тым жа сайце http://www.vostlit.info:

 

 

Pomerani

Поморяне

 

Winulis

Винулы

 

Behemos

Богемы, чехи

Opolini

Polani

Поляне, поляки

Bruzi

Pruzzos

Пруссы

Ruzzi

Ruzzos

Русы

 

Waigri

Вагры

Nortabtrezi, Osterabtrezi

Obodriti

Ободриты

 

Polabingi

Полабы

 

Lingones

Глиняне

 

Warnabi

Варны

 

Chizzini

Хижане

 

Circipani

Чрезпеняне

Talaminzi

Tholosantes

Доленчане

Hehfeldi

Heveldi

Гаволяне

 

Leuticos

Лютичи, летичи

Vuilci

Wilzos

Вильцы, воличи

Dadosesani

Doxani

Дочане, дощане, дедошане

 

Leubuzzi

Любушане, любичи

Velunzani

Wilini

Волыняне

 

Stoderani

Стодоряне

 

Retharii, Rehtarii

Ратари

 

Крыніца: http://pereswet.com/publish/bayern.html

 

Віндзелікі

 

Кельцкія плямёны, якія жылі на Верхнім Дунаі. Іх галоўным цэнтрам лічыцца Манхінг (у Баварыі). Умацаваная прастора ахоплівала пляц каля 380 га. Горад быў шчыльна заселены. Тут знаходзіліся майстэрні па вытворчасці зброі, шкляных бранзалетаў, керамічныя і ліцейныя майстэрні. Як паказваюць археалагічныя даследаванні, горад спыніў сваё існаванне ў 15 г. да н. э., калі ён быў захоплены і разгромлены рымскім войскам.

Крыніца:http://www.celtarmy.ru/content/view/86/67/

AДАМ БРЭМЕНСКІ

 

ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ

GESTA HAMMABURGENSIS ECCLESIAE PONTIFICUM

КНІГА IV

АПІСАННЕ ПАЎНОЧНЫХ ВЫСПАЎ

 

 

…..13. Такім чынам, у пачатку азначанага заліва, на паўднёвым яго ўзбярэжжы, побач з намі і аж да возера Сліі  жывуць даны па назову юды. Адтуль пачынаюцца межы Гамбургскага архібіскупства, якія цягнуцца праз [вобласці] прыморскіх склаваў да ракі Пан -тут мяжа нашага дыёцэза. Адтуль аж да рэкі Одара  жывуць вільцы і люцічы. За Одарам жа, наколькі нам вядома, жывуць памераны. Далей распасціраецца вельмі шырокая краіна паланаў.  Кажуць, што яе межы датыкаюцца з каралеўствам Русія. Гэта краіна ўяўляе сабою апошнюю і caмую вялікую вобласць вінулаў, ёй і сканчаецца апісваемы заліў. …..

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з вінуламі

 

в. Вінец> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Бакунскі

в. Вінец>Брэсцкая вобласць > Пружаны >Ліноўскі

х. Вінцентава>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Германовіцкі

в. Вінаграды> Віцебская вобласць > Міёры > Далгінаўскі

в. Вінаградаўка >Менская вобласць > Смілавічы >Раваніцкі

в. Вінаградаўка> Менская вобласць > Чэрвень >Раваніцкі

в. Вінаградаўка>Менская вобласць > Койданава > Дзяржынскі

в. Вінарава>Менская вобласць > Жодзіна >Багушэвіцкі

в. Вінаградаўка> Магілёўская вобласць > Кіраўск > Дабосненскі

в. Вінаградаўка> Магілёўская вобласць > Бабруйск > Сычкоўскі

п. Вінаград> Магілёўская вобласць > Езерскі

 

Прозвішчы: Вінарскі, Вінскі, Вінча, Вінярскі, Вінпша старажытныя беларускія шляхецкія роды

 

С аспісу войска ВКЛ 1528 года:

Винборович Володко, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79 адв.
Винтовтович Павел, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79 адв.
Винчевич Матей, б. Васiлiшскага пав. Троцкага в-д. 97
Виньчевич Юрьи, б. Васiлiшскага пав. Троцкага в-д. 97

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з вінуламі

Вінь - В’етнам

Вініца - Македонія

Usedom, выспа  Вінцлаў ці Узонім – Нямеччына

Віндзор — Вялікабрытанія
Віндхук — Намібія
Вінніпег — Канада
Вінніца — Украіна
Вінья-Дэль-Мар — Чылі

 

МІФАЛОГІЯ

ВІНО

У міфалогіі адзін з сімвалаў урадлівасці і міфалагічны знак, які атаясамліваюць з крывёй чалавека.




Рытуальна – культавая роля В. ў індаеўрапейскай традыцыі цягнецца таксама з глыбокай старажытнасці, пра што сведчыць структура абрадавых формул кшталту грэц. “віно ўзліваю”, “ віном пакрапляю” ў адпаведных тэкстах. Ахвярная жывёліна пакраплялася неразбаўленым віном, тады як людзі ў тыя часы звычайна пілі разбаўленае вадой віно. Яшчэ ў старажытных хетаў падчас прысягі хетскіх воінаў пры ўзліванні віна прамаўлялася формула”Гэта не віно, гэта – кроў ваша”, якая потым увайшла ў хрысціянскую сімволіку (словы Ісуса Хрыста, які падняў чашу з віном: “Гэта ёсць кроў мая”). Для звычаяў старажытных хетаў характэрна таксама ўзліванне віна на ахвярную жывёліну, што прыносілася ў ахвяру вярхоўнаму “боству Сонца”. У старажытнагрэцкім кульце Дыяніса містэрыі ўвасабляліся разрыванне гэтага божышча вінаградарства і вінаробства на часткі, што таксама суадносіць кроў з В. Акрамя Дыяніса ў грэкаў увасабленнем В. быў таксама зеўс Сотэр (“Захавальнік”, “Выратавальнік”). У Рыме ж існаваў асаблівы рытуал Vinalia, калі віно прысвячалі Юпітэру.




У беларускіх песнях В. часта згадваецца разам з мёдам (“Несла мёд-віно ў туравым розе”), тое ж уласціва некаторым казкам (“Я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала”). У валачобных песнях пры апісанні добрага гаспадара і яго двара згадваюцца 4 кубкі, з якіх адзін наліты “зеляным віном”, другі – “чорным півам”, трэці – “салодкім мядком” і чацвёрты – гарэлкай. Гарэлка прызначаецца валачобнікам, “чорнае піва” – жонцы, “саладок мядок” – дзецям гаспадара, а “зеляно віно” – самому гаспадару. Адначасовае згадванне “зеляна віна” і “горкай гарэлкі” з’яўляецца аргументам супраць іх атаясамлення, хоць у рускай мове В. часам называюць гарэлку.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

 

Віно

 

Н.І.Талсты




Віно - ап'яняльны напой з вінаграда, сімвалізуючы ў абрадах кроў, здароўе і жыццё. У чароўнай літургіі таемствам еўхарыстыі Віно ператвараецца ў кроў Хрыстову і з'яўляецца разам з хлебам кампанентам Святога прычашчэння.

Народны культ Віна  распаўсюджаны пераважна ў паўднёвых славян у зонах, дзе ёсць даўняя традыцыя вінаробства. У раёнах паўночных і гарыстых шматлікія функцыі  Віна  выконваюць гарэлка і ракія. У славян ёсць уяўленне пра тое, што чырвонае віно - гэта кроў. Сербы Косава Поля  ў Чысты панядзелак раніцай мыліся і давалі дзецям з яечнай шкарлупіны Віна, "каб яны гэтулькі ж крыві атрымалі ў годзе", а харваты ў Ліке  лічылі, што колькі Віна  яны вып'юць у Страсную пятніцу, гэтулькі ў іх прыбудзе чыстай крыві. У Істрыі  харваты ў дзень св. Францыска (2.IV) пілі Віно і елі пеўневае мяса ў надзеі, што гэта дасць шмат крыві і яны будуць мацней і цягавіцей.




У заходніх і ўсходніх славян на Карпатах існавала вераванне, што адзін раз у годзе (на Каляды, Водахрышча ці ў Страсную пятніцу) вада ў вадаёмах ператвараецца ў Віно. Таму карпацкія русіны апоўначы на Каляды хадзілі спрабаваць у раўчуку ваду - ці не ператварылася яна ў віно, а палякі за вячэрай у Куццю, калі пілі ваду, казалі, што п'юць Віно. Сербы ў Гружы  верылі, што ў ноч на Водахрышча адчыняюцца нябёсы, рэкі і раўчукі спыняюцца і вада ператвараецца ў Віно, а вецер перастае дзьмуць.

Віно - абавязковы кампанент амаль усіх сямейных абрадаў. Сербы  ў Косаве даюць  Віно немаўлю адразу пасля нараджэння, "каб ён быў румяным", а балгаркі ў Фракіі гэта робяць пры першым кармленні грудзьмі. Македонцы адразу пасля нараджэння паліваюць віном галоўку дзіцяці, "каб валасы ў яго былі кучаравымі" (Вялес). Абавязковая "павойніца" (прынашэнне, падарунак па выпадку нараджэння) дзіцяці ў сербаў уключала хлебную аладку, соль, цыбулю, цукар і Віно.




Віно ў вясельным абрадзе выконвала важную сімвалічную ролю, апроч таго, што было неад'емным кампанентам вясельнага балявання. У капанцаў (паўночна-усходняя Балгарыя) перад шлюбам хлопцы і дзяўчаты мылі рукі віном пад каміннай дымавой трубой. Вадой з Віном мыліся і маладыя, "каб ахаваць сябе ад вядзьмарства і нядобразычлівасці". Пры ўваходзе маладых у хату нявесты Віно піў спачатку жаніх, а потым нявеста, якая выплюхвала рэштку Віна на сцяну хаты. Пры ўваходзе ў хату жаніха свякруха падавала ятроўцы Віно, тая акунала ў яго пальцы і акрапляла перакладзіну дзвярэй.

Віно ў пахавальным абрадзе было абавязкова на памінках, але часам яго пілі і раней. Капанцы абмывалі нябожчыка вадой з Віном; эгейскія македонцы часам абмывалі нябожчыка Віном ці пэцкалі яго цела маслам, "каб ён не стаў вампірам". Сербы ў Лескавацкай Мараве з той жа мэтай нябожчыку лілі ваду ад толькі што зваранай куцці  і гарачае Віно ў вочы, вушы, рот. На памінках у тым жа Памараў’і  бралі два кубка з Віном, перадавалі  іх прысутным крыжавана праз стол і ўвесь час далівалі Віно.

Віно клалі ў труну з рознымі мэтамі: ці таму, што нябожчык яго любіў, ці для таго, каб яно стала гаючым, прабыўшы ў магіле 40 дзён. Лічылася, што такое віно з магілы вылечвае сухоты. Пры "другасным" пахаванні косткі нябожчыка абавязкова абмывалі віном.

Віно ў каляндарных абрадах ужываецца часта. У калядную куццю сербы, балгары і македонцы палівалі віном бадняк, частуючы яго, як чалавека. Віном сербы тушылі бадняк і калядную свечку; такое віно ў Шумадыі  лічылася гаючым, ім лячылі грудныя хваробы. Полазніка на Каляды, у дні св. Ігната (20.XII) і св. Варвары (4/17.XII) частавалі віном. У дзень св. Трыфана было прынята падразаць вінаград; кожны куст пасля падразання палівалі віном, каб быў ураджай вінаграда; кожнаму сустрэчнаму падносілі пляшку з Віном; дзень канчаўся ўсеагульным баляваннем у карчме.




На сербскай "славе" святар благаслаўляе Віно  у чары, палівае ім "слаўскі" пірог. З чары кожны павінен адпіць глыток (Косава). У першы дзень ворыва араты паліваў віном зямлю.

У звычаях Віно супрацьпастаўляецца вадзе і ракіі. Далмаціны верылі, што калі наліваць у шклянку спачатку Віно, а потым ваду, будуць нараджацца хлопчыкі, а калі наадварот - дзяўчынкі. Македонцы лічылі, што разліць ракію - да бяды, а разліць Віно - да нябожчыка (Охрыд).

У заходніх славян (чэхаў і славакаў) у дзень св. евангеліста Іяана (27.XII) насілі асвячаць  Віно ў касцёл. Сербы ў дзень Адсячэння не пілі чырвонага Віна, "каб не піць кроў св. Іяана". Харваты ў Далмаціі паважалі дзень св. Марціна (11.XI), заступніка вінаробаў, спрабавалі новае віно. Ва ўсходняй Сербіі паважалі змяю, якая жыве ў вінных скляпах, адлівалі ёй у адмысловы каганец Віно і не дазвалялі яе забіваць у пазбяганні градабою (Балевац).

 

ВІНАГРАД, ВІНО

Паводле беларускай народнай традыцыі незвычайная расліна, сімвалічны вобраз якой шырока выкарыстоўваецца ў песенным і выяўленчым народным мастацтве (пры адсутнасці этыялагічных міфаў пра яе), адна з раслін, культываваных індаеўрапейцамі з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць пісьмовыя і археалагічныя дадзеныя.


У беларускай вуснапаэтычнай традыцыі  “віно” і “вінаград” маюць вялікую семантычную нагружанасць, выступаюць у ролі складаных сімвалаў, захоўваючы яшчэ значэнні: “віно” як зялёны вінаградны куст, “вінаград” як вінаграднік, вінны гарод, “сад – вінаград”. Гэтыя вобразы ўключаюцца ў абрадавыя тэксты, у валачобных песнях служаць прыпевамі-заклікамі, прыпевамі-весткамі: “Ой, зялён явар, вінаград!”, “Да віно ж ты маё зеляно!” і інш., што павінна было сігналізаваць пра наступленне вясны, пачатак новага года. “Вінаградная” сімволіка шырока выкарыстоўваецца ў абрадавай паэзіі, асабліва ў вясельных песнях, магічным шляхам вызначаючы характэрныя аптымістычныя рысы важнага пераломнага моманту ў лёсе чалавека і яго будучыні: здароўе, плоднасць, багацце, хараство – усю “салодкасць” маладога жыцця. Насуперак таму, што ні ў прыродзе, ні ў садоўніцтве Беларусі вінаград (“віно”) не быў пашыраны, з’яўляючыся тыповай паўднёвай раслінай, у фальклорнай традыцыі беларусаў ён займае значнае месца.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Віна  (музычная прылада)

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі




 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Віна – старадаўная  індыйская шчыпковая (плекторная) музычная прылада. Мае форму лютні. У найболей распаўсюджанай мадэлі 24 лада, 4 галоўных струны, якія праходзяць праз кабылку і 3 дадатковых, якія праз кабылку не праходзяць і выкарыстоўваюцца для рытмічнага акампанементу.

Лічыцца цяжкай  для вывучэння прыладай і патрабуе шматгадовай практыкі.

Індыйскую багіню Сарасваці, якая лічыцца заступніцай мастацтваў, часта малююць з віной у руцэ.

Крыніца -

«http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B8%D0%BD%D0%B0_(%D0%BC%D1%83%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B8%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82)»

 

 

Вінгнір



 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вінгнір - бог з асаў і сын Зямлі, ён - Тор

Імёны Тора

Асабраг (Ásabragr); Асатор (Ásaþórr, "Тор асаў"); Атлі (Atli); Б’ерн (Björn, "мядзведзь"); Веор (Véorr, "абаронца"); Вінгнір (Vingnir); Вінгтор (Vingþórr); Рум (Rymr); Сеннунг (Sönnungr); Тор Þórr); Хардзвеёр (Harðvéorr); Хларрыдзі  (Hlórriði); Эйндрыдзі (Eindriði); Эку-Тор (Öku-Þórr, "Тор з калясніцай"); Энніланг (Ennilangr).

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка


 

Плямёны