ГЛІНЯКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГЛІНЯКІ

Бодрычы

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Бодрычы (абадрыты, рарогі) - у сярэднія вякі славянскае насельніцтва часткі тэрыторыі Паўночнай Нямеччыны, адзін з племянных звязаў так званых палабскіх славян. Жылі па ніжняй плыні Эльбы (Лабы). У VIII-XII стст. уяўляюць з сябе звяз ваграў, палабаў, глінякоў, смалян. Найбуйны горад на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, вядомы ў абадрытаў  як Рарог, у датчан (вікінгаў) вядомы як "Рэрык" (de:Reric). Бодрычы засялялі тэрыторыі наступных сучасных нямецкіх земляў: Мекленбурга, вольнага горада Гамбурга і, часткова, тэрыторыю земляў Шлезвіг-Гальштэйн і Ніжняя Саксонія.

Жонка Яраслава Мудрага - Інгегерда была дачкой швецкай каралевы Астрыд, якая да замужжа была абадрыцкай князёўнай.

Па адной з версій, Рурык - славянін з племя бодрычаў, унук Гастамысла, сын яго дачкі Умілы і бодрычскага  князя Гадаслава (Годлава). Існуе запісанае ў канцы XVIII стагоддзя французскім збіральнікам фальклору народнае паданне мекленбургскіх сялян, якое апавядае пра тое, што ў IX веку з іх земляў далёка на ўсход, за мора, сышоў вялікі рыцар па імі Рурык, які разам са сваімі братамі, Сінеусам і Труварам, пазбавіў насельніцтва далёкай краіны ад улады тырана і стаў мясцовым каралём. Дадзеная легенда была апублікавана ў Парыжы ў XVIII веку, у кнізе пад назвай "Збор легенд Мекленбурга". Гэты факт кажа ў карысць заходне-славянскага паходжання Рурыка (бо ў тыя часы, пра якія апавядае легенда, тэрыторыя Мекленбурга і Памераніі была заселена палабскімі славянамі - у прыватнасці абадрытамі). Акрамя таго, гэта легенда - адзінае згадванне пра Рурыка ў заходнім фальклоры. У Швецыі, якую шматлікія навукоўцы прадказвалі на ролю радзімы Рурыка, чалавека з такім імем вядома не было.

Таксама нашчадкам бодрычаў  зваў  сябе Аляксандр Данілавіч Меншыкаў па неверагодным радаводзе (продак нехта Меншык). Такім чынам, ён спрабаваў зрабіць свой род найстаражытнейшым у Расіі, які ідзе ад саміх заснавальнікаў старажытнай Русі.

 

 

Адам Брэменскі:

(урывак)

Sclavania igitur, amplissima Germaniae provintia, a Winulis incolitur, qui olim dicti sunt Wandali. Decies maior esse fertur, quam nostra Saxonia, praesertim si Boemiam et eos qui trans Oddaram —

Schol.15

Schol. 15. Trans Oddoram fluvium primi habitant Pomerani, deinde Polani, qui a latere habent hinc Pruzzos, inde Behemos, ab oriente Ruzzos.

– sunt Polanos, quia nec habitu nec lingua discrepant, in partem adieceris Sclavaniae. Haec autem regio cum sit armis, viris et frugibus opulentissima, firmis undique saltuum vel terminis fluminum clauditur. Eius latitudo est a meridie usque in boream, hoc est ab Albia fluvio usque ad mare Scythicum. Longitudo autem illa videtur, quae initium habet ab nostra Hammaburgensi parrochia et porrigitur in orientem, infinitis aucta spatiis, usque in Beguariam, Ungriam et Graeciam. Populi Sclavorum multi, quorum primi sunt ab occidente confines Transalbianis Waigri, eorum civitas

Aldinburg maritima. Deinde secuntur Obodriti, qui nunc Reregi vocantur, et civitas eorum Magnopolis. Item versus nos Polabingi, quorum civitas Razispurg. Ultra illos sunt Lingones et Warnabi. Mox habitant Chizzini –

Schol.17

Schol. 17. Chizzini et Circipani cis Panim fluvium habitant, Tholosantes et Rehtarii trans Panim fluvium; hos quatuor populos a fortitudine Wilzos appellant vel Leuticos.

– et Circipani, quos a Tholosantibus et Retheris separat flumen Panis, et civitas Dimine. Ibi est terminus Hammaburgensis parrochiae. Sunt et alii Sclavaniae populi, qui inter Albiam et Oddaram degunt, sicut Heveldi, qui iuxta Habolam fluvium sunt et Doxani, Leubuzzi, Wilini et Stoderani cum multis aliis. Inter quos medii et potentissimi omnium sunt Retharii…

Славія - гэта вельмі шырокая вобласць Нямеччыны, населена вінуламі, якія некалі зваліся вандаламі. Славія ў дзесяць разоў больш нашай Саксоніі, калі прылічаць да яе чэхаў і  жывучых  па той бок Одры -

(Нататка 15. Па той бок Одара жывуць памераны, далей паляне, якія з аднаго боку мяжуюць з прусамі, з другога - з багемамі, з усходу - з русамі).

- палякаў, якія не адрозніваюцца ад жыхароў Славіі ні сваёй знешнасцю, ні мовай. Гэта краіна, вельмі багатая людзьмі, зброяй і пладамі, з усіх бакоў акружана дужымі натуральнымі межамі, утворанымі гарамі, пакрытымі лесам і рэкамі. У шырыню, гэта значыць з поўдня на поўнач, краіна гэта распасціраецца ад ракі Лабы [Эльбы] да Скіфскага [Балтыйскага] мора. Даўжыня ж уяўляецца настолькі значнай, што, пачынаючыся ад нашай Гамбургскай епархіі, распасціраецца праз неаглядныя абшары аж да Баварыі, Вугоршчыны і Грэцыі. Славянскіх народаў існуе шмат. Сярод іх найболей заходнія - гэта вагры, якія жывуць на мяжы з трансальбінгамі. Іх горад, які ляжыць у мора, Альдынбург (Старград). Затым жывуць абадрыты, якіх зараз завуць рэрагамі, і іх горад Магнаполіс (Велеград). Да ўсходу ад нас [г.зн. ад Гамбурга] жывуць палабы, горад якіх завецца Ратыборам [Рацібургам]. За імі гліняне і варны. Далей жывуць хіжане -

(Нататка 17. Хіжане і чаразпеняне жывуць да поўначы ад ракі Пены, даленчане і ратары  - да поўдня. Гэтыя чатыры народа, па чынніку іх адвагі,  завуць вільцамі  ці люцічамі)

- і чэразпеняне, якія аддзеляюцца ад даленчан і ратараў  ракой Пенай і горадам Дыміным. Там мяжа Гамбургскай епархіі. Ёсць яшчэ і іншыя славянскія плямёны, якія жывуць паміж Лабай і Одрай: гаваляне па рацэ Гавеле, дачане, любушане, валыняне і стодаране і шматлікія іншыя, з усіх іх самымі магутнымі з'яўляюцца ратары...

Калі выпісаць падобныя этнонімы ў таблічку:

 

 

 

Pomerani

Поморяне

 

Winulis

Винулы

 

Behemos

Богемы, чехи

Opolini

Polani

Поляне, поляки

Bruzi

Pruzzos

Пруссы

Ruzzi

Ruzzos

Русы

 

Waigri

Вагры

Nortabtrezi, Osterabtrezi

Obodriti

Ободриты

 

Polabingi

Полабы

 

Lingones

Глиняне

 

Warnabi

Варны

 

Chizzini

Хижане

 

Circipani

Чрезпеняне

Talaminzi

Tholosantes

Доленчане

Hehfeldi

Heveldi

Гаволяне

 

Leuticos

Лютичи, летичи

Vuilci

Wilzos

Вильцы, воличи

Dadosesani

Doxani

Дочане, дощане, дедошане

 

Leubuzzi

Любушане, любичи

Velunzani

Wilini

Волыняне

 

Stoderani

Стодоряне

 

Retharii, Rehtarii

Ратари

 

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з глінякамі

 

 

 

в. Глівін >Менская вобласць > Барысаў >Глівінскі

в. Глінніе >Менская вобласць > Вілейка >Асіповіцкі

в. Глінаўка  >Менская вобласць > Крупкі >Янаўшчынскі

в. Глінішча > Менская вобласць > Смілавічы >Валевацкі

в. Глінішча  >Менская вобласць > Чэрвень >Валевацкі

в. Глінішча >Менская вобласць > Беразіно >Высокагорскі

в. Глінішча >Менская вобласць > Смалявічы >Жодзінскі

в.  Глінішча>Менская вобласць > Жодзіна >Жодзінскі

в. Глінкі> Менская вобласць > Узда >Каменкоўскі

п. Глінішчы> Менская вобласць > Узда>Уздзенскі

в. Загліннае>Менская вобласць > Салігорск >Долгаўскі

 

в. Глінішча >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Малаховецкі

в. Глінішча >Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Целеханскі

в. Глінная >Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Амельнянскі

в. Глінянкі> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Цевельскі

в. Глінка >Брэсцкая вобласць > Столін > Глінкоўскі

в. Глінно>Брэсцкая вобласць > Іванава > Горбахскі

 

в. Глінно >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Белкаўшчынскі

х. Глінішча >Гарадзенская вобласць > Астравец >Міхалішкаўскі

х. Глінішча >Гарадзенская вобласць > Астравец >Спондаўскі

в.  Глінічы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Васілішкаўскі

в. Гліняны>Гарадзенская вобласць > Гародня >Скідальскі

 

в. Гліннікі>Віцебская вобласць > Талочын > Слаўнаўскі

в. Глінно >Віцебская вобласць > Шуміліна >Абольскі

в. Глінніца>Віцебская вобласць > Лепель > Горскі

в. Глінішча>Віцебская вобласць > Ушачы > Вялікадалецкі

в. Глінішча >Віцебская вобласць > Полацак >Межэўскі

в. Глінішча > Віцебская вобласць > Полацак >Высакоўскі

в.  Вялікая Глінаўка> Віцебская вобласць > Міёры > Чарэскі

х. Малая Глінаўка> Віцебская вобласць > Міёры > Чарэскі

в. Глинаўка>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Германовіцкі

в. Глінскія> Віцебская вобласць > Паставы > Волкаўскі

в. Гліншчына> Віцебская вобласць > Паставы > Дуніловіцкі

в. Загліннікі>Віцебская вобласць > Лепель > Валасовіцкі

в. Глінскія> Віцебская вобласць > Міёры > Мікалаеўскі

х. Малая Глінаўка> Віцебская вобласць > Міёры > Міёрскі

в. Гліннае>Віцебская вобласць > Докшыцы >Бярэзінскі

в. Глінішча>Віцебская вобласць > Докшыцы >Крыпульскі

х. Глінішкі>Віцебская вобласць > Браслаў >Плюскі

 

в. Глінь> Магілёўская вобласць > Сормаўскі

в. Глінчано>Магілёўская вобласць > Клімавічы > Родненскі

в. Глінішча>Магілёўская вобласць > Чавусы > Благавіцкі

п. Глініцкі>Магілёўская вобласць > Чавусы > Тэмравіцкі

в. Загліннае>Магілёўская вобласць > Слаўгарад > Гіжэнскі

в. Глінне>Магілёўская вобласць > Мсціслаў > Падсолтаўскі

в. Глінькова >Магілёўская вобласць > Горкі > Ракценскі

 

в. Глініца >Гомельская вобласць > Мазыр >Асавецкі

п. Глініцкі >Гомельская вобласць > Мазыр >Асавецкі

в. Глінішча >Гомельская вобласць > Хойнікі >Алексіцкі

в. Глінск  >Гомельская вобласць > Рагачоў >Старасельскі

в. Глінка >Гомельская вобласць > Петрыкаў > Ляскавіцкі

в. Баравая Глінка  >Гомельская вобласць > Карма >Ліцьвінавіцкі

в. Паштовая Глінка >Гомельская вобласць > Карма >Ліцьвінавіцкі

 

Прозвішча: Гліндзіч, Глінка, Глінскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Глинская Федоровая, [кнг.] Полацкай з-лi 219 адв.
Глинские, князi Вiцебскай з-лi 224
Глинский Семен, кн., кн. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi, яго брат - кн. Михайло 14 адв., 251 адв.
Глинский, кн., кн. Майшагальскага пав. Вiленскага в-д. 59
Глиньский Михайло, кн., кн. Дарагiцкай з-лi Падляшскага в-д. 126 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з глінякамі

 

Gleiwitz, г. Глівіцы. (Сілезяя)

 

Герб Глебка




Герб прыналежыў родам: Глебка, Ісаевіч.

 

 

МІФАЛОГІЯ

ГЛІНА (ЦЭГЛА).




Узятыя ад печы кавалкі, ва ўяўленні нашых прашчураў, надзяляліся магутнай сілай, па чынніку сувязі печы з агнём, але, больш таго, печ была знакам роду, сям'і, надзейнасці, цэласнасці (загадка: "Чаго з хаты не вынесці?" - "Печ"). Таму, звяртаючыся да абароны падобнага засцярогу, на справе спадзяваліся  на ўтоеную за ім сілу - сілу роду, сілу продкаў-захавальнікаў сям'і. Для абароны ад нячыстай сілы, цяжарная жанчына насіла з сабой кавалачак цэглы ад печы. Украінцы, у рукаў кашулі, у якую загортваюць нованароджанага адразу пасля нараджэння, кладуць кавалачак гліны ад печкі ("печыну"), вугольчык і соль са свечкай, загорнутыя ў вузельчык - ад чорта.

Пры першым выгане скаціны, пад парог хлява падкладалі кавалак цэглы. Ідучы на абрад надавання дзіцяці імя, пры пераходзе праз скрыжаванне, кідалі вузельчык, у які збіралі "печыну", соль і збожжа - "дзеля таго, штоб не было лiхой стрэчы" (з ведзьмай, ведзьмаком, паскуддзем). Павітуха, уваходзячы ў лазню з парадзіхай, адсякае нажом ад цэглы з печы-каменкі чатыры каменьчыка і кідае іх ва ўсе чатыры кута лазні са словамі: "Гэты каменьчык у куток - чорту ў лоб!"

8 ЧЭРВЕНЯ - ЗЯМЛЯ-ЦУДАДЕЙКА. АЛФЕЙ-ГЛІНІК.



Гаршок  бруха не сапсуе.

Пасып па боку мукой - так і гаршок твой

Разбіў дзед вёску, а баба - гаршок.

Гаршок на жывот - усё зажыве.

Цудадзейнічае зямля. Казалі старыя ў гэты дзень: ад роднага парога не адыходзіць.




А гаспадыні спяшаліся вынесці гладышы ды кваснікі, макітры ды гаршкі з бабінага кута пад кусты квітнеючых галінак парэчкі, агрэста, шыпшынніка. Выветрывалі  ў гэты дзень з посуду застаяўшую задуху.

Яшчэ казалі, што народжаны ў гэты дзень ведае сакрэтамі гаршковай справы. Умее ён знаходзіць жывую гліну.




Ён браў гліну ў жменю, камячыў і выбіраў тую, якая пры абпале і глянцаванні не губляла колеру, захоўвала малюнкі роднай прыроды. У яго хаце стаялі карзінкі з галоўкамі льна, бочачкі з мукой: лён і мука пры абпале гаршкоў дапамагалі загартаваць гліну, даць ёй крэпасць і прыгажосць.

Народжаны 8 чэрвеня ведаў, што ў гэты дзень зямля-цудадзейка адкрывае жылы гліны, якая цудоўна паддаецца рукам, якая цёплая, моцная пры абпале. Ён умеў "загаварыць гліну, каб тая захоўвала зямныя чыстыя пахі гарачага лета, густ плоду, гародніны.




8 чэрвеня - Карп.

Нёс ён вестку вудзільшчыкам. Сплаў мінуў, вада спадае - у прыбярэжных вёсках ставілі жакі. У народзе лічылася, што ў гэты дзень у рыбакоў павінен быць добры ўлоў рыбы. Увечары рыба гуляе, пасля заходу кажаны лётаюць без прадышкі - заўтра будзе добрае надвор'е.  На Карпа добра карпы ловяцца.




Гаршкі з-пад малака пакідалі пад квітнеючымі кустамі шыпшынніка. Выганяла зямелька стаянне з посуду, задуху.

На волі трымалі гаршкі, каб малако не скісла.

Ды не лішне было і чалавеку, якога худаба асільвала, падыхаць у гэты дзень у квітнеючага шыпшынніка.




Імяніны ў Алены (з грэцкага - "паходня, светлая"), Івана (з грэцкага - "божае спрыянне"), Макара (з грэцкага - "шчаслівы").

 

Гаршчок




Гаршчок, у шматлікіх рытуалах сімвалічна рэпрэзентаваў сабой чалавека - яго галаву і чэрава, а таксама дом рэальны, зямны, і дом - дамавіну апошнюю. Як і чэрава жанчыны, гаршчок уяўляўся крыніцай жыцця, надзяляўся творчай патэнцыяй, а яго разбіванне сімвалічна пазначала пераход да жаноцкасці (посуд білі пасля першай шлюбнай ночы) і нават родаў.




У пахавальнай абраднасці гаршчок выступаў як умяшчальня душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. Яго пераварочванне ўстанаўлівала мяжу паміж процілеглымі сферамі, бо гэткім чынам нейтралізавалася небяспечная пустата гаршка, якая магла быць запоўнена смерцю.




Сувязь гаршка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама наўпростве сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Вядома павер'е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам.




У шэрагу рытуальных дзеянняў абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыйная магчымасць "змяшчаць" у сабе тыя ці іншыя якасці: казалі, што ў гаршку можна пабачыць чараўніцу, у гаршку магла сканцэнтравацца персаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прытулак атмасферныя з'явы.




ГАРШОЧАК

Вясельная абраднасьць актуалізавала біцьцё посуду ў рытуальнае рэалізацыі апазыцыі цэлы – біты; нявеста-дзяўчына – жанчына. Беларускія этнаграфічныя дадзеныя сьведчаць пра замацаванасьць гэтага звычаю за часам пасьля першай шлюбнай ночы. Фразеалагічныя адзнакі таксама падкрэсьлівалі суаднясеньне посуду зь дзяўчынавй /жанчынай: рус. Девки – посуда аховая: и не увидишь, как разобьется, битый горшок – “замужняя жанчына”, ломаный горшок – “пакінутая жанчына”.



Народныя павер’і беларусаў зьвязваюць посуд з атмасфернымі і касьмічнымі зьявамі. Калі не было відаць месяца і зорак, палешукі казалі, што іх “ведзьма ў гаршчкі ўзяла”. Ведзьмы маглі быццам “заперці” дождж у посудзе, тады патрабавалася посуд проста адкрыць ці выліць зь яго ваду – параўнай фраземы дождж ідзе як з поўнага вядра, дождж пашоў з поўных гаршчкоў – “будить идти цельные сутки”. Яшчэ нядаўна на Палесьсі, каб пайшоў дождж, вешалі на плот посуд, калі пачынаўся лівень , крычалі гаспадыні, каб зьняла.


У шэрагу выпадкаў абыгрываецца чорны колер гаршка: Пасмяяўся кацёл з гаршчка і сам чорны стаў, Дзівуецца качарга, што кацёл чорны. І зноў, у рэчышчы антрамарфізацыі посуду, чорны колер гаршка супадае ў фразеалагічнай метафары з адпаведнымі рысамі чалавека – у яго душа чорная, як чыгун, адсюль і павер’е – “не еш з катла, зайдзеш замуж за чорнага”.




Падрыхтавала Галіна Арцёменка


 

Плямёны