ХАМАВЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 79 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ХАМАВЫ

Аб паходжанні германцаў і месцазнаходжанні Германіі.

Карнелій Тацыт.

(урывак)

……

33. Побач з танктэрамі раней  жылі  бруктэры;  зараз,  як паведамляюць,  туды перасяліліся хамавы і ангрыварыі,  пасля таго як бруктэры былі выгнаныя і цалкам знішчаныя суседнімі плямёнамі, ці  то раздражнёныя  іх пыхай,  або з-за спакусы здабычы, або з прычыны спрыяння да нас богаў - бо яны нават уважылі  нас  відовішчам  гэтага  кровапраліцця.  Пала звыш шасцідзесяці тысяч германцаў,  і не ад рымскай зброі,  што яшчэ ўцешней,  для асалоды  нашых вачэй.  Ды будзе,  малю я багоў,  і яшчэ больш адужэе сярод народаў Германіі калі не размяшчэнне да нас, то прынамсі  нянавісць  да сваіх суайчыннікаў,  бо,  калі імперыі пагражаюць няўхільныя бедствы,  самае большае, чым можа пацешыць нас лёс, - гэта звады паміж ворагамі.

…..

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з хамавымі

 

Г. Хоцімск > Віцебская вобласць

в. Хаменцы>Менская вобласць > Вілейка > Куранецкі

в. Хомічы > Менская вобласць > Валожын >Івенецкі

в. Хомічы >Менская вобласць > Койданава >Фаніпольскі

 

в. Хомічы >Гомельская вобласць > Калінкавічы >Азарыцкі

в. Хомічы> Гомельская вобласць > Калінкавічы >Ліпаўскі

в. Хомінка> Гомельская вобласць > Лоеў>Карпаўскі

в. Хомічкі >Гомельская вобласць > Мазыр >Слабодскі

в. Хаменкі>Гомельская вобласць > Нароўля >Кіраўскі

в. Хаменкі>Гомельская вобласць > Нароўля >Красноўскі

в. Хомічы>Гомельская вобласць > Рагачоў >Запольскі

 

в. Хомічы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Казлоўшчынскі

в. Хомікі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Квасоўскі

в. Хамуты>Гарадзенская вобласць > Гародня >Парэчскі

в. Хомічы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Дзянісаўскі

в. Хомічы> Гарадзенская вобласць > Зэльва > Славацічскі

в. Хомічы> Гарадзенская вобласць > Масты > Глядовічскі

в. Хамоўшчына >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Дзембраўскі

 

в. Хаменкі >Віцебская вобласць > Гарадок >Далгапольскі

в. Хамякова>Віцебская вобласць > Гарадок>Першамайскі

в. Хамякова>Віцебская вобласць > Віцебск >Курынскі

в. Хамішчава>Віцебская вобласць > Віцебск >Ноўкінскі

в. Хаменічы> Віцебская вобласць > Сенно >Немойтаўскі

в. Хаменкі >Віцебская вобласць > Сенно >Студзенкаўскі

х. Хоміна >Віцебская вобласць > Шаркоўшчына >Лужкоўскі

х. Хомкаўшчына > Віцебская вобласць > Браслаў >Слабодкаўскі

в. Хомічы> Віцебская вобласць > Міёры >Павяцкі

в. Хомічы > Віцебская вобласць > Міёры > Туркаўскі

 

в. Хомічава >Брэсцкая вобласць > Іванава >Махроўскі

в. Хамічыцы >Брэсцкая вобласць > Драгічын >Галоўчыцкі

в. Хомічы > Брэсцкая вобласць > Бяроза >Беразоўскі

в. Хамуціны >Брэсцкая вобласць > Камянец >Навіцкавіцкі

в. Хомна >Брэсцкая вобласць > Пружаны >Шанеўскі

в. Хомск >Брэсцкая вобласць > Драгічын >Хомскі

 

в. Хамінічы>Магілёўская вобласць > Горкі >Рудкоўшчынскі

в. Хомічы >Магілёўская вобласць > Быхаў >Дунайкоўскі

в. Хаменкі >Магілёўская вобласць > Чавусы >Антонаўскі

 

в. Фоміна > Віцебская вобласць > Расоны >Альбрэхтаўскі

в. Ніжняе Фоміна >Віцебская вобласць > Верхнядзвінск >Сар’янскі

в. Фоміна>Магілёўская вобласць > Хоцімск >Забелышынскі

 

Прозвішчы: Хамінскі (Хамінскія герба * "Пабог" ), Хамінскі – герб “Парай”, Хамічэўскі , Хамянтоўскі, Хоміч – герб “Окша” , Хомскі – герб “Грыф” , Хаменка – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Хома, б. Клецкага пав. 212 адв.
Хома, льбучанiн х-р вызнач. Лбучанин не зразумелы, магчыма - гэта абазнач. прозвiшча цi iмя-мянушкi, 6. Наугародскага пав. Вiленскага в-д. 38 гл. Хома Лбучанин
Хомутович Богдан, б. Пiнскага пав. 210 адв.
Хомякович Иван, п., п. Валынскай з-лi 202

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з хамавымі

Хамм - Паўночны Рэйн-Вестфалія

Хаммерфест Hammerfest - Нарвегія

Хамар Hamar - Нарвегія

Хамрун - Мальты

Kommotau, г. Хамутоў -  Багемія

Хамадан — Іран
Хамамацу — Японія
Фамагуста — Кіпр

МІФАЛОГІЯ

 

Хамут

Элемент конскай вупражы. Значнае месца ў сiмвалiзацыi Х. займае яго форма — круглая, замкнёная, полая прастора. Гэта спрыяла замацаванню за Х. устойлiвай генiтальнай характарыстыкі (параўн. фалічную сімволіку каня). Прадзяванне праз Х. у народнай традыцыi стасавалася з новым нараджэннем, адраджэннем, i таму гэты прадмет знайшоў шырокае выкарыстанне ў народнай медыцыне. Х., пажадана толькi што зняты з потнага каня, надзявалi на спалоханае дзiця, клалiся галавой у Х. пры прыступах лiхаманкi. Адзяванне Х. «нячэснай» нявесце таксама мела асновай абыгранне яго вонкавага выгляду, няцэльнасцi, якая ў абрадавай свядомасцi спалучалася з «няцэльнасцю» дзяўчыны, што  страцiла дзявоцкасць. З Х. звязаныя i варожбы дзяўчат: дзве з iх трымалi Х., а трэцяя з завязанымi вачыма iмкнулася трапiць у яго галавой, што прадказвала хуткае замужжа.

У шэрагу рытуалаў Х. выступае ў якасцi iнфармацыйнага канала, якi забяспечвае сувязь памiж жыццём i смерцю, памiж людзьмi i чараўнiкамi. Х. адзявалi, кааб пабачыць чарцей, каб абярнуцца ў ваўкалака. Гледзячы праз Х., верылі ў магчымасць пабачыць душы продкаў, якiя збiралiся на «дзядоўскую»  вячэру. Надзяванне Х. лiчылася апошнiм сродкам наблiжэння смерцi чарадзею i палягчэння ягоных пакутаў. Навылётная адтулiна Х. у гэтым выпадку прыпадабнялася дзiрцы ў посудзе (гл. Гаршчок) цi ўзнятай дошцы ў столi, якiя «ўцягвалi» ў сябе грэшную душу. Відавочна, той, хто надзяваў Х. цi глядзеў праз яго, умоўна браў на сябе ролю прадстаўнiка таго свету, уступаў з iм у кантакт або адкрываў доступ таму  ў справы чалавека, да прыкладу насылаў хваробу. Ускладаць на сябе Х. у сне азначала бяду, турботы, клопаты, а надзяваць на  каня — хуткае падарожжа.

Слова «хамут» ужывалася ў якасці зневажальнага («Дурны як хамут!», «Хамут ты!»).

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6013

 

Хамут

Мал. 26. Камплект аднаконнай збруі:

1 - аброць з павадамі; 2 - хамут з гужамі; 3 - дуга; 4 - подсядзёлак з папругай;

5 - шляя; 6 - церассядзёлак з падбрушнікам; 7 - лейцы

Элемент конскай вупражы. Значнае месца ў сiмвалiзацыi Х. займае яго форма — круглая, замкнёная, полая прастора. Гэта спрыяла замацаванню за Х. устойлiвай генiтальнай характарыстыкі (параўн. фалічную сімволіку каня). Прадзяванне праз Х. у народнай традыцыi стасавалася з новым нараджэннем, адраджэннем, i таму гэты прадмет знайшоў шырокае выкарыстанне ў народнай медыцыне. Х., пажадана толькi што зняты з потнага каня, надзявалi на спалоханае дзiця, клалiся галавой у Х. пры прыступах лiхаманкi. Адзяванне Х. «нячэснай» нявесце таксама мела асновай абыгранне яго вонкавага выгляду, няцэльнасцi, якая ў абрадавай свядомасцi спалучалася з «няцэльнасцю» дзяўчыны, што  страцiла дзявоцкасць. З Х. звязаныя i варожбы дзяўчат: дзве з iх трымалi Х., а трэцяя з завязанымi вачыма iмкнулася трапiць у яго галавой, што прадказвала хуткае замужжа.

У шэрагу рытуалаў Х. выступае ў якасцi iнфармацыйнага канала, якi забяспечвае сувязь памiж жыццём i смерцю, памiж людзьмi i чараўнiкамi. Х. адзявалi, каб пабачыць чарцей, каб абярнуцца ў ваўкалака. Гледзячы праз Х., верылі ў магчымасць пабачыць душы продкаў, якiя збiралiся на «дзядоўскую»  вячэру. Надзяванне Х. лiчылася апошнiм сродкам наблiжэння смерцi чарадзею i палягчэння ягоных пакутаў. Навылётная адтулiна Х. у гэтым выпадку прыпадабнялася дзiрцы ў посудзе (гл. Гаршчок) цi ўзнятай дошцы ў столi, якiя «ўцягвалi» ў сябе грэшную душу. Відавочна, той, хто надзяваў Х. цi глядзеў праз яго, умоўна браў на сябе ролю прадстаўнiка таго свету, уступаў з iм у кантакт або адкрываў доступ таму  ў справы чалавека, да прыкладу насылаў хваробу. Ускладаць на сябе Х. у сне азначала бяду, турботы, клопаты, а надзяваць на  каня — хуткае падарожжа.

Слова «хамут» ужывалася ў якасці зневажальнага («Дурны як хамут!», «Хамут ты!»).

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6013

 

 

3 КРАСАВІКА - ХАМА ЛІХАМАНКІ ВЫГАНЯЕ.

3/21. Якуб, Кірыл, Хама.

Фама ліхаманкі гоніць.

Старыя людзі папярэджвалі: ліхаманкі да чалавечага жылля цягнуцца. Ледзь недаглядзіш, вось яны на прызбах ды ў ваканіц грэюцца!

У народзе абаронай ад усялякіх вясновых пошасцяў, прастудаў, ад ліхаманак і ім падобным, пагражаючым здароўю, лічыліся вуглі ды печкавы попел.

Вуголле нячысцікаў пужае.

Печкавы попел гадзіцца ад усякага зла.

Цёплыя вуглі разам з попелам клалі ў тканіну і прыкладвалі да хворага места. Такі сухі кампрэс саграваў і рассасываў нагнаенні. Ад ліхаманак, як вераць у народзе, святы Хама спасае.

Народжаны ў гэты дзень быў адзначаны здольнасцямі лекаваць  ад усякіх хвароб

 

Фама катанік.

Апошнія зімовыя катанні з гор на санках

Мяжа зімовым забавам дзятвы, катанню з гор, крутых берагоў на раку. Санкі з вечара хаваліся, раніцай будзе менш слёз: раві не раві – катанік  тваю уцеху панёс!  У ганка натаптана берасцянымі лапцямі: у макрэчу, сыры снег абуваць валёнкі – катанікі  нядобра. Галёшы лічыліся святочнай абновай і больш мужчынскай: "Завялі галёшы хлопцу - жаніць пара!"

Пасталы - пастолікі: "у лес ідуць - клетачкі кладуць, з лесу ідуць - перакладаюць".

Просіцца пра іх добрае слова. Найстаражытны абутак, прынамсі тры тысячы гадоў яны служылі простаму люду, падкупляла таннасць і лёгкасць вырабу. Яны незаменімыя на балоце,  для пастухоў: лёгкія, амаль не адчуваеш на нагах, захоўваюць ногі ад парэзаў, праколаў, п’явак, вельмі хутка высыхаюць. Ногі ў іх сухія і дыхаюць увесь дзень. Шанавалі гэты няхітры абутак высока. Вывешаны ў хляве, у куратніку лапаць, нібы бажаство, нібы ахоўвала скаціну і птушку. У лапце вывозілі насенне агуркоў на грады.

3 красавіка – Дзень вялебнага Якава еп., сп. Св. Кірылы, еп. Катанскага. Св. Фамы, патр. Канстанцінопальскага.

На Св. Якава гусакоў-курэй-качак - да гнязда.

Калі на Якава пасадзіць квактуху  ці гуску, то ўсе яйкі вылупяцца.

19/6 КАСТРЫЧНІКА - ФАМА.

 

19 кастрычніка - Фама - вялікія закрама

Закрама - засыпная скрыня, знак вялікіх запасаў у гаспадарцы.

Крамы – ткацкі стан, кросны, з усім прыборам і асноваю.

Крама - луста хлеба ва ўвесь бохан. Акраец.

Краміць аруды - разгароджваць агульны засек.

Краміць хлеб,  зерне - прасяваць збожжа, чысціць яго ад прымешак.

На Фаму акраец  хлебны таму, каго ў гэты дзень славіць, з імянінамі віншаваць. Пяклі пахкі пшанічны каравай і абразалі акраец, пасыпалі яе соллю і падносілі нованароджанаму.

Дзяўчынцы сямігадовай - свае крамы. Маці падводзіла дачку да ткацкага  станка,  усаджвала побач з сабой, і тая старанна пераймала навыкі ткання.

Бацька вёў да арудаў сталага сына, які абзаводзіўся ўласнай сям'ёй, і таксама адводзіў яму жыццёвую краму, паказваў на засекі, з якіх сын мог самастойна браць збожжа.

 

19 кастрычніка - Фама.

У вусновых календарах - няслушныя, вялікія крамы.

У старажытнасці азначала аруд, скрыня для збожжа і луста ва ўвесь акраец . Хлебам моцны  і чалавек, і краіна, таму крамамі  клікаліся крэпасці, абарончыя збудаванні-цытадэлі.

"Не кланяюся  багатыру - свой хлеб малачу!"

У стагоддзях невядомых вялікія крама выцесніліся, месца заняў "Фама - усё бярэ задарма".

Фама - ломіць засекі, усё бярэ задарма.

На бязлюддзе і Фама дваранін.

Кажуць пра Ярому, а ён пра Фаму.

Білі Фаму за Яроміну віну.

19 кастрычніка. Дзянісы Пазімскія. Адстаў ад ночы дзень - запнуўся валёнкам за пень. Пацягнуў Дзяніс дзень на ніз.

19 кастрычніка. Не забудзьцеся прачытаць гэту замову ад хвароб.

Можна і ў іншы дзень, але ў гэты - абавязкова! На ранішнім світанку вазьміце сланечнікавае масла, памачыце ў яго запалку і напішыце на скарыначцы чорнага хлеба: " Спачатку было слова і слова было да Бога і Бог быў слова. Амін". Перахрысціцеся, пакланіцеся і скарыначку з'ешце.

Апостал Фама

 

Фамін тыдзень

 

Першы тыдзень пасля Вялікдня.

 

У панядзелак ці аўторак на Фаміным  тыдню царква ўсталявала памінанне нябожчыкаў. Служаць паніхіды і ходзяць на могілкі.

Фаміна нядзеля звалася часта тэрмінам наймання "казачых" - жанчын, дзяўчат для аказання ўсякіх паслуг па хаце, асабліва у страдны вяснова-летні час.

Другі тыдзень пасля Вялікадня:

Другі пасля Вялікадня тыдзень пачынаецца з Фаміной (Хамавай, Правадной) нядзелі. Яна таксама мела свае павер’і. Некалі на Віцебшчыне ў гэту нядзелю пасля ўсходу сонца перакідвалі цераз страху велікоднае яйка, і калі яно, упаўшы, разбівалася на дробныя кавалкі, чакалі, што ў доме хтосьці памрэ на працягу года. Стараліся цэлы дзень не піць, не есці, каб не мучыла потым смага ў прыпарніцу. Увесь тыдзень нельга было снаваць кроснаў і г. д.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны