ВІДЗІВАРЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВІДЗІВАРЫ

ЯРДАН

Пра ПАХОДЖАННЕ І ДЗЕЯХ ГЕТАЎ

DE ORIGINE AQTIBUSQUE GETARUM

(урывак)

 

….На ўзбярэжжы акіяна, там, дзе праз тры гарлавіны паглынаюцца воды ракі Вістулы, жывуць відзіварыі, якія утварыліся з розных плямёнаў; за імі бераг акіяна трымаюць эсты, цалкам мірны народ. Да поўдня суседзіць з імі наймоцнае племя акацыраў, не ведаючае злакаў, але якое харчуецца ад скаціны і палявання……

Утварэнне  Прусіі

 

Прыкладна шэсць тысячагоддзяў назад тэрыторыя цяперашняй Калінінградскай вобласці ўжо была вольная ад леднікоў і пакрыта магутным лясным масівам. Рэшткі яго захаваліся ў паўднёва-усходняй частцы (цяпер Красназнаменскі раён) і былі вядомыя ў сярэднявеччы пад назвай "Вялікая пустэча". Нізоўі і поймы рэк Прагеля і Нёмана ўяўлялі забалочаную мясцовасць, а паўднёва-заходняя частка дэльты Нёмана пераходзіла ў суцэльнае балота. Былі і стэпавыя ўчасткі.

Навукоўцы сцвярджаюць, што ўзровень мора да V ст. н. э. перавышаў сучасны на 2,5-4 метра. Контуры берагавой лініі нагадвалі цяперашнія. Толькі Куршская і Балтыйская косы пад уплывам вятроў і марскіх плыняў ператвараліся то ў цэлыя архіпелагі невялікіх выспаў, то набывалі формы досыць буйных пляцаў сушы. Бушуючая стыхія руйнавала і берагавую паласу мора, якая кожныя сто гадоў станавілася ўжо на дзесяць метраў. Цэлыя вёскі паглыналіся раз'юшанымі водамі. Людзям даводзілася перасяляцца на новыя месцы. І ўсёткі, перажыўшы бедствы, яны вярталіся зваротна. Першых перасяленцаў прыцягвалі сюды не марскія абшары і самбійскія пяшчаныя пляжы, а прасвяднае паляванне на паўночнага аленя. Неалітычнае насельніцтва Прусіі, якое жыло тут у III тысячагоддзі да н. э., займалася галоўным чынам паляваннем. Густыя, поўныя непужанага  звера (высакароднага аленя, кабана, першабытнага быка-тура) лясы стваралі выдатныя ўмовы для здабычы. Лясныя паляўнічыя жылі сярод багатых рыбай азёр у палевых слупковых пабудовах. На фазе раннерымскага  часу, II ст. да н. э. - I ст. н. э., паўстала культура эстыяў, званая таксама заходнебалтыйскай культурай, як вынік моцнага кельцкага ўплыву на мясцовыя плямёны. (Г.І.: археалагічная культура эстыяў – гэта культура Кунда, якая узнікла на базе свідэрскай. Свідэрская культура ёсць валына-палеская культура. Ніякага кельцкага уплыву тут і блізка не было. Назоў кельты узнік у другім часе.) Эстыі  (якія жылі на ўсходзе) у дачыненні да насельніцтва Бурштынавага берага ўпершыню згадваюцца некалькі пазней, на мяжы I-II стст. н. э.

Кельцкія плямёны, яшчэ ў эпоху ранняга жалеза стварыўшыя магутныя вайсковыя аб'яднанні на тэрыторыі сучасных Аўстрыі, Нямеччыны і Францыі, былі надзвычай мабільныя.(Г.І.: гэта былі не кельцкія, а германскія).  Дасведчаныя мараходы і гандляры на пачатку  антычнай эпохі на Балтыцы выконвалі ролю найпозніх вікінгаў. Заходнімі суседзямі эстыяў  былі відзіварыі (іх імя са старажытнагерманскага  перакладаецца як "прарочыя ваяры"). Яны спрабавалі ўдзельнічаць у здабычы бурштыну.

З сярэдзіны III да пачатку  VIII стст. адбываюцца шматразовыя перасяленні асобных прадстаўнікоў германскіх плямёнаў на Бурштынавы бераг. Менавіта гэтыя падзеі прычыніліся да спынення культуры эстыяў  і заклалі аснову культуры прусаў. На парозе сярэднявечча прусы актыўна асвойвалі тэрыторыі, на якіх жылі раней відзіварыі. Селішчы прусаў паўсталі на ўзбярэжжы цяперашняга Калінінградскага заліва. Прасоўваючыся ў паўднёва-заходнім кірунку па беразе цяперашняга Калінінградскага заліва, да пачатку VI ст. прусы паралельна асвоілі заходнюю частку Мазурскага Паазер'я, паглынуўшы ці выцесніўшы рэшткі якія пасяліліся тут у III - IV стст. н. э. германцаў. Аднак далейшы лёс прусаў усё часцей набывае трагічны характар. У першай чвэрці VI ст. сітуацыя для іх кардынальна змянілася. Былая імперская правінцыя Панонія, якая займала землі па Сярэднім Дунаі, падверглася нашэсцю качэўнікаў цюрак-авараў з усходу . Паслаўшы ў Прусію невялікія ўзброеныя групы, авары захапілі бурштынавыя капальні, спрабуючы замкнуць выгоды Бурштынавага шляху на сябе.

Напачатку XII ст. над Прусіяй з'явіліся прадвеснікі буры, якая праз стагоддзе абрынецца на заходнія межы балтаў. Пачалася ўсходняя экспансія феадальных дзяржаў Цэнтральнай Еўропы: завяршылася заваяванне суседзяў прусаў - славян Памор'я нямецкімі князямі. Прускае апалчэнне кружыла па землях да захаду ад р. Вісла ў пошуках даніны. Карыстаючыся яго адсутнасцю, польскі кароль Баляслаў III узімку 1110 - 1111 гг. здзейсніў вокамгненны набег у Прусію. Прусы, пазбаўленыя лютвы, практычна не аказалі супраціву войскам Баляслава III. Пакінутая без абароны, Прусія знаходзілася пад сталай пагрозай. У сярэдзіне XII ст. палякі сілай звярнулі ў каталіцтва невялікі лік прусаў з прымежных земляў. Апошнія і самыя трагічныя старонкі ў гісторыі прускага народа злучаны з нашэсцем на іх зямлю Тэўтонскага (Нямецкага) рыцарскага ордэна, створанага ў канцы XII ст., у эпоху так званых крыжовых паходаў на Блізкі Ўсход. Больш пяцідзесяці гадоў прусы вялі гераічную барацьбу супраць захопнікаў. Але сілы былі няроўнымі. Прусы мелі свой фальклор, сваё племянное адзінства, сваю мову, сваіх богаў, сваю зямлю - усё ў іх было. Але яны не здолелі супрацьстаяць націску каланізатараў, якія валодалі пісьменнасцю і болей высокім узроўнем культуры, і прусы асіміляваліся. Яны пачалі казаць па-нямецку, сталі забываць свае песні і сталі знікаць. (Г.І.: прусы – гэта антычныя германцы, такія ж, як і беларусы. Не выпадкова ж яны знайшлі прытулак на землях Вялікага Княўства Літоўскага.)

 

Плямёны, якія адносяцца да гунскай дзяржавы:

а) Германцы (з усходу на захад):усходнія готы, гепіды, суэбцы, маркаманы, куады, герулы, ругі.

б) Славяне (у сярэдняй і заходняй Расіі): венеды, анты, склавены.

у) Іранцы (ад Каўказа да Дуная ў раскіданым стане.): аланы, сарматы, баштэрны,неўры, скіры, раксаланы.

г) Фіна-угры (ад Урала да Балтыкі): чарамісы, мардвіны, меры, чуды, эсты, відзівары.

д) Цюркі : расселеныя па ўсёй краіне  гуны, на раўнінах паўночнага Прычарнамор'я - учагуры і бешагуры, бліжэй да Волгі - алты - агурыі шара - агуры, яшчэ паўночней – агачэры  (акатцы,агатцы), на ўсходзе ад Волгі - сабары і інш.цюркскія

http://www.ozturkler.com/icerikler.php?id=2412&lng=2

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з відзіварамі

 

в. Відзінічы>Віцебская вобласць > Талочын >Абалецкі

гп Відзы>Віцебская вобласць > Браслаў > Ахрамавецкі

в. Відзы-Лоўчынскія>Віцебская вобласць > Браслаў > Відзаўскі

в. Відзішкі>Віцебская вобласць > Браслаў > Відзоўскі

в. Відокі>Віцебская вобласць > Верхнядзвінск > Асвейскі

х. Відокі> Віцебская вобласць > Міёры > Туркаўскі

п. Відзершчына>Віцебская вобласць > Талочын > Азерэцкі

в. Відзінічы>Віцебская вобласць > Талочын > Аленавіцкі

в. Відзейкі>Гарадзенская вобласць > Свіслач > Свіслацкі

в. Візгірды> Гарадзенская вобласць > Воранава >Беняконскі

в. Відаўка >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Васілішкаўскі

в. Відуйцы Магілёўская вобласць > Касцюковічы >Беладуброўскі

в. Відомля>Брэсцкая вобласць > Камянец > Відамлянскі

 

Прозвішчы: Відзенеяў, Відзікаў, Відаў, Відзякін, Відзякоў, Відзяпін, Відзясаў

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Видблянин Федор, х-р вызнач. Видблянин не зразумелы, магчыма - гэта абазнач. рэгiянальнага паходжання, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 128 адв.; с. 41 гл. Федор
Видейшевич Андрей, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 23 адв.
Видейшевич Матей, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 23 адв.
Видейшовича Петрашковая, б. Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 23 адв.
Видимонтович Хрщон, б. Вiлькейскай вол. Жамойцкай з-лi 230 адв.
Видмонтович Петко, б. Паюрскай вол. Жамойцкай з-лi 263 адв.
Видмонтович Юц, б. Жаранскай вол. Жамойцкай з-лi 271
Видмонтович Ян, б. Келменскай вол. Жамойцкай з-лi 283
Видмонтович Ян, б. Шоудаускай вол. Жамойцкай з-лi 265

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з відзіварамі

 

Udine, г. Відзем - Італія

Відзін — Баўгарыя

МІФАЛОГІЯ

 

Відар

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Відар (старажытнасканд. Víðarr) - у скандынаўскай міфалогіі бог помсты, сын Одзіна і волаткі Грыд.

Ён помсціць за свайго "бацьку" Одзіна, чыёй праекцыяй і з'яўляецца. Відар - бог бязмоўя і дапамагае перажываць крызіс.

У дзень Рагнарэка, паводле вяшчунства прарочых норн, багінь лёсу, велічэзны воўк Фенрыр заб'е Одзіна, пасля  чаго будзе забіты Відарам. Старажытнікі лічылі Відара ўвасабленнем некранутага лесу ці невычэрпных прыродных сіл. Маўклівы Відар злучаў богаў з лесам і прыродай. Гэтаму богу наканавана выжыць у Рагнарэк, а потым кіраваць у абноўленым свеце. Жыллё Відара размяшчалася ў Ландвідзі  ("далёкая зямля"). Палац, упрыгожаны зялёнымі галінкамі і свежымі кветкамі, размяшчаўся ў непраходным лесе, дзе панавалі цішыня і адзінота, якія ён так любіў. У старажытнаскандзінаўскіх легендах Відар малюецца высокім, добра складзеным прыгажуном, убраным у жалезныя даспехі, які насіў на поясе меч з шырокім лязом і абутым у жалезны ці скураны чаравік. Чаравік, які насіў Відар, павінен быў абараніць яго ад ваўка Фенрыра, які, забіўшы Одзіна, кінецца на яго сына, шырока раскрыўшы пашчу, каб праглынуць Відара. Відар засуне чаравік зверу ў пашчу і, не даўшы стуліць зубы, схопіць яго за верхнюю сківіцу і разарве яго пасць напалову. Бо ў міфах згадваецца толькі адзін чаравік, некаторыя міфолагі ўвасабляюць Відара з воднай бруёй, якая паднімецца, каб затушыць дзікі агонь, знакам якога і з'яўляецца жудасны воўк Фенрыр. Відар быў не толькі ўвасабленнем невычэрпных прыродных сіл, але таксама знакам уваскрэсення і абнаўлення прыроды. Сэнс вечнага закона прыроды складаецца ў тым, што замест завялых кветак і лісця з'явяцца маладыя пабегі, набрыняюць почкі, распусціцца новае лісце і кветкі.

 

Галерэя:

"Відар пранізвае Фенрыра, утрымліваючы яго сківіцы ", W. G. Collingwood, 1908 г.

"Відар на каню", Lorenz Fr?lich, 1895 г.

"Відар забівае Фенрыра", Lorenz Fr?lich, 1895 г.

"Відар і Валі", Axel Kulle, 1892 г.

Дэталь з Госфарцкага Крыжа.

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны