ПШАВАНЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 606 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПШАВАНЕ

«Баварский географ».

Ёсць так званы Geographus Bavarus, "Баварскі географ". Гэта дакумент на двух лістах, які быў выяўлены ў 1722 годзе ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене. Рукапіс утрымоўвае трактат пра геаметрыю Боэцыя….

…Сам рукапіс ставіцца, па палеаграфічным дадзеным, да IX стагоддзя. Лісты 149 і 150, якія ўтрымоўваюць "Descriptio", каля 850 года былі ўлучаны ў склад больш шырокага рукапісу, які належаў манастыру Райхенау на Бодэнзее. Такім чынам, "Descriptio" дажыла да гэтага часу.

Можна нават сказаць дакладней. Як усталяваў Б.Бішофф, палеаграфічны рукапіс выразна датуецца першай паловай сярэдзіны  IX ст. і напісаны ў скрыпторыі швабскага манастыра Райхенау. Паўднёванямецкае паходжанне помніка пацвярджаецца і дадзенымі самой крыніцы - характэрным параўнаннем памераў зямлі прусаў з адлегласцю паміж рэкамі Энс і Рэйн. Адносна мэт стварэння гэтай этнагеаграфічнай цыдулкі сумневаў у гісторыкаў практычна няма: яе складальнік меў на ўвазе місіянерскія мэты царквы.

Цікавячае нас месца ўяўляе сабою прыпіску ў канцы рукапісу. Яно ўтрымоўвае спіс плямёнаў і народаў, што жылі побач з Нямеччынай. Спіс складзены на лацінскай мове і завецца "Descriptio civitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii", што азначае "Апісанне гарадоў і земляў да поўначы ад Дуная". Падкрэслім: да поўначы ад ДУНАЯ. Гэта каб у далейшым не расцякацца па ўсёй карце Еўропы аж да Волгі.

Назовы прыведзены на лацінскай мове і даволі моцна скажоны. Але можна паспрабаваць расшыфраваць хоць бы частку з іх.

Вось тэкст:

Descriptio ciuitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii.
Isti sunt qui propinquiores resident finibus Danaorum quos uocant Nortabtrezi ubi regio in qua sunt ciuitates LIII per ducos partitae. Vuilci in qua ciuitates XCV et regiones IIII. Linaa est populus qui habet ciuitates VII. prope illis resident quas uocant Bethenici, et Smeldingon et Morizani, qui habent ciuitates XI. Iuxta illos sunt qui uocantur Hehfeldi, qui habent civitates VIII. Iuxta illos est regio, quae uocatur Surbi in qua regione plures sunt quae ha bent ciuitates L. Iuxta illos sunt quos uocantur Talaminzi, qui habent civitates XIIII. Betheimare in qua sunt civitates XV. Marharii habent ciuitates XI. Vulgarii regio est inmensa et populus multus habens ciuitates V. eo quod multitudo magna ex eis sit et non sit eis opus ciuitates habere. Est populus quem uocant Merehanos, ipsi habent ciuitates XXX. Iste sunt regiones quae terminant in finibus nostris. Isti sunt qui iuxta istorum fines resident. Osterabtrezi, in qua ciuitates plusquam C sunt. Miloxi, in qua ciuitates LXVII. Phesnuzi habent ciuitates LXX. Thadesi plusquam CC urbes habent. Glopeani, in qua ciuitates CCCC aut eo amplius. Zuireani habent ciuitates CCCXXV. Busani habent ciuitates CCXXXI. Sittici regio inmensa populis et urbibus munitissimis. Stadici in qua ciuitates DXVI populusque infinitus. Sebbirozi habent ciuitates XC. Vnlizi, populus multus, ciuitates CCCXVIII. Neriuani habent ciuitates LXXVIII. Attorozi habent CXL VIII, populus ferocissimus. Eptaradici habent ciuitates CCLXIII. Vuillerozi habent ciuitates CLXXX. Zabrozi habent ciuitates CCXII. Znetalici habent ciuitates LXXIIlI. Aturezani habent ciuitates CIIII. Chozirozi habent ciuitates CCL. Lendizi habent ciuitates XCVIII. Thafnezi habent ciuitates CCLVII. Zeriuani quod tantum est regnum ut ex eo cunctae gentes Sclauorum exortae sint et originem sicut affirmant ducant. Prissani ciuitates LXX. Velunzani ciuitates LXX. Bruzi plus est undique quam de Enisa ad Rhenum. Vuizunbeire. Caziri ciuitates C. Ruzzi. Forsderen. Liudi. Fresiti. Serauici. Lucolane. Vngare. Vuislane. Sleenzane ciuitates XV. Lunsizi ciuitates XXX. Dadosesani ciuitates XX. Milzane ciuitates XXX. Besunzane ciuitates II. Verizane ciuitates X. Fraganeo ciuitates XL. Lupiglaa ciuitates XXX. Opolini ciuitates XX. Golensizi ciuitates V.
Sueui non sunt nati, sed seminati.
Beire non dicuntur bauarii, sed boiarii, a boia fluvio.

У спісе паказваецца таксама колькасць "гарадоў" (селішчаў, civitates) шматлікіх з плямёнаў (звычайна гэтыя лічбы расцэньваюцца як рэальныя для першай часткі спісу і перабольшаныя - для другой). Скарочанае ўтрыманне спісу з пералікам плямёнаў на лацінскім і частковым перакладам на рускі:

«Те, которые ближе всего сидят к пределам данов, зовутся Nortabtrezi (нортабтричи — видимо северные бодричи). Vuilci (вильцы — лютичи). Linaa. Неподалеку от них сидят те, которые зовутся Bethenici (бетеничи), Smeldingon (смельдинги), Morizani (моричане). Рядом с ними сидят те, которые зовутся Hehfeldi (гефельды — видимо гаволяне). Рядом с ними лежит область, которая зовётся Surbi (сорбы — лужичане). Рядом с ними — те, которые зовутся Talaminzi (таламинцы — видимо полабские доленчане). Betheimare (богемцы — чехи). Marharii (моравы). Vulgarii (болгары). Merehanos (мереханы). Это области, которые граничат с нашими землями (франкскими). Вот те, которые живут рядом с их пределами. Osterabtrezi (восточные ободриты). Miloxi. Phesnuzi. Thadesi. Glopeani. Zuireani. Busani (бужане). Sittici. Stadici. Sebbirozi. Vnlizi (уличи). Neriuani. Attorozi (некоторыми исследователями почему-то трактуется как тиверцы). Eptaradici. Vuillerozi. Zabrozi. Znetalici. Aturezani (тиверцы)[2]. Chozirozi. Lendizi. Thafnezi. Zeriuani (зеруяне)[3], у которых одних есть королевство и от которых все племена славян, как они утверждают, происходят и ведут свой род. Prissani. Velunzani. Bruzi (пруссы). Vuizunbeire. Caziri (хазары). Ruzzi (руссы). Forsderen. Liudi (предположительно — людики). Fresiti. Serauici. Lucolane. Vngare (венгры). Vuislane (висляне). Sleenzane (слензане). Lunsizi (лужичи). Dadosesani. Milzane. Besunzane. Verizane. Fraganeo (предположительно — от искаженного Прага). Lupiglaa. Opolini (ополяне). Golensizi (предположительно — голядь).»[4][5]

Пераклад І.В.Дз’яканава ўсё па тым жа сайце http://www.vostlit.info:

…..(10) Бегеймары (Beheimare, багемцы — чэхі), у якіхх 15 гарадоў..…..

Крыніца: http://pereswet.com/publish/bayern.html

Гісторыя Чэхіі

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гістарычная Чэхія (Багемія) - гэта краіна ў Цэнтральнай Еўропе, якая ляжыць паміж Сілезіяй, Саксоніяй, Баварыяй, Аўстрыяй і Маравіяй, у міжрэчча Одара і Дуная, да паўночнага ўсходу ад Альп.

 

Дагістарычны перыяд

 

Каменны век

 

У эпоху верхняга палеаліту тэрыторыя Чэхіі была заселена крамань’ёнцамі (брунны), якія прыналежалі Граветцкай культуры. З тых часоў захаваўся артэфакт Вестаніцкая Венера.

У эпоху неаліту сюды з Балкан прыйшлі носьбіты земляробчай культуры варонкавідных кубкаў, якіх пазней змянілі індаеўрапейскія жывёлагадоўчыя народы культуры шнуравай керамікі.

 

Бронзавы век

 

У бронзавым веку на тэрыторыі Чэхіі існавалі унеціцкая, кнавізская і шэраг іншых археалагічных культур, носьбіты якіх меркавана прыналежалі да заходняй (кентум) галіны індаеўрапейскіх моў.

 

Ранняе жалезнае стагоддзе (кельты)

Чэхія ў арэале распаўсюду Гальштатскай  культуры напачатку жалезнага стагоддзя (першая палова I тыс. да н. э.)

 

Першыя сляды кельтаў у Чэхіі - селішчы гальштатскай культуры, у якой дамінавалі кельты.

Найстаражытнымі гістарычнымі насельнікамі Чэхіі былі кельты-бойі Латэнскай культуры, якія перасяліліся з паўночнай Італіі ў IV веку да н. э. Ад іх краіна атрымала сваю лацінскую і вытворную нямецкую назву Багемія (Bojohemum, Bohemia, Böhmen). Каля сярэдзіны першага стагоддзя да н. э. кельты пакінулі Чэхію, саступаючы напору германскіх плямёнаў (гэты час у археалогіі пазначаецца як планянскі гарызонт).

 

Позняе жалезнае стагоддзе (германцы і рымляне)

Перыяд з 50 г. да н. э. па 350/380 гг. н. э. - час, калі на тэрыторыі Чэхіі знаходзіліся пераважна германцы. За некалькі гадоў да н. э. краіна была занята маркаманамі, германскім племем, на чале якога стаяў Марабод, які спалучыў пад сваёй уладай шматлікія ўсходнегерманскія плямёны (Г.І.: ўсходнегерманскія плямёны не што іншае як славянскія, хаця агульная іх назва – індаеўрапейскія, нашчадкі свідэрскай культуры, культуры  шнуравой керамікі, баявых сякер, родзічы), што займалі землі ад сярэдняга Дуная да ніжняй плыні Віслы. Дзяржава, заснаваная Марабодам, нядоўга праіснавала. Не выстаяўшы ў барацьбе з Армініем, а потым з Катвальдам, шляхетным маркаманам, якія пражывалі ў выгнанні сярод готаў, Марабод бег у 19 г. н. э. пад абарону рымлян і скончыў дні свае ў Равенне. Тым не менш, рэшткі маркаманаў  захоўваліся ў Чэхіі да пачатку 5 стагоддзя.

Паралельна з маркаманамі, у паўночнай частцы Чэхіі ў той час яшчэ захоўвалася змяшаная ў культурна-этнічным плане кобыльская археалагічная група. З  2 стагоддзя з поўначы пранікае пшэворская  (Г.І.: пшэворская культура генетычна роднасна зарубінецкай, якія маюць свае вытокі аж са свідэрскай культуры) культура (у Маравіі яе сляды назіраюцца ўжо з пачатку рымскай эпохі), а ў 1-й палове 3 ст. у Чэхію прыбывае новае насельніцтва з тэрыторыі Палабіі. Гэтыя новыя хвалі пасяленцаў у 2-й палове 3-га стагоддзя рассяляюцца і ў Маравіі (касцелецкая група). У той жа час на поўдні Маравіі з'яўляюцца сталыя селішчы, якія сведчаць пра ўдзел рымскіх войскаў у маркаманскіх войнах на тэрыторыі Чэхіі. У 2001 археолагі выявілі наяўнасць рымлян нават на тэрыторыі Оламоуца-Нерэдзіна.

Рымская імперыя майстэрскі  карысталася барацьбой плямёнаў і суперніцтвам іх правадыроў да пачатку так званай Маркаманскай вайны 165-180.

Пражываючыя  готы, маркаманы, квады і шэраг іншых германскіх і негерманскіх народаў (языгі, бастарны, сарматы), дзейнічаючы ў звязе, спрабавалі авалодаць паўночнымі правінцыямі рымскай імперыі. (Г.І.: аналіз паказвае, што ўсе гэтыя народы адносяцца да індаеўрапейцаў.)   Марк Аўрэлій насілу стрымліваў гэты напор, але ўсёткі яшчэ доўга рака Дунай заставалася паўночнай мяжой рымскай імперыі. У III веку маркаманы вялі войны з рымлянамі і сваімі германскімі суседзямі. Са з'яўленнем у Еўропе гунаў маркаманы падпарадкаваліся іх уладзе. З Атылай маркаманы ўдзельнічалі ў паходзе на Галію і ў Каталаўнскай бітве (451).

Невядома, ці вярнуліся маркаманы пасля таго ў Чэхію. Вельмі магчыма, што ў другой палове V стагоддзя   Чэхія  была заселена рознымі народамі, якія змянялі тут адзін аднаго падчас перасоўвання з поўначы да меж Рымскай імперыі, пакуль нарэшце не аселі канчаткова ў гэтай зямлі славяне.

 

Рассяленне славян

 

Па запісаным у XII веку Казьмой Пражскім паданню, правадыром славян, якія прыйшлі ў зямлю бойеў  і маркаман і што спыніліся першапачаткова каля гары Рыпа, каля зліцця Малдавы (Ўлтавы), Эльбы (Лабы) і Огры, быў Чэх, па імі якога нашчадкі  пасяліўшыхся славян сталі называцца чэхамі. У рэчаіснасці славяне пранікалі ў краіну паступова, абзаводзячыся родамі і плямёнамі.

Пра племянны падзел чэшскіх славян захавалася мала вестак. У сярэдзіне краіны жылі чэхі, самае магутнае племя, якое паступова падпарадкоўвала сваёй уладзе  ўсе іншыя плямёны і дало ім сваё імя. Усе астатнія плямёны - лучане, седлічане, літамерычы, дзечане, лемузы, пшаване, харваты, злічане, дулебы і інш. - займалі землі вакол тэрыторыі ўласна чэхаў. З гэтых плямёнаў найболей моцнымі былі, пасля чэхаў, лучане, злічане і харваты. Лучане жылі па рацэ Огры  і яе прытокам, на прасторы ад Рудных гор да гор Шумавы. Яшчэ напачатку XII  веку захоўваўся ўспамін пра племянную дзяржаву лучан і падзеле яе на 5 акруг. Харваты і злічане займалі сваімі селішчамі ўсходнюю частку краіны і заставаліся незалежнымі яшчэ ў X веку.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з пшаванамі

в. Пшэнаі >Брэсцкая вобласць > Жабінка > Жабінкаўскі

в. Пшэнічына> Віцебская вобласць > Гарадок >Стадолішчанскі

 

Прозвішчы: Пшазьдзецкі, Пшасланскі, Пшэрадоўскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

Пшанічны,  Пшонны, Пшанічнікаў, Пшоннікаў.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з пшаванамі

Пшэмысль — Польша

МІФАЛОГІЯ.

ПШАНІЦА

 

Пшаніца ў хрысціянскім мастацтве сімвалізуе хлеб прычашчэння, па словах Ісуса на Таемнай вечары: "Гэта - Маё цела". Сноп пшаніцы - папулярны знак сельскай гаспадаркі і ўрадлівасці зямлі; часта ён выкарыстоўваўся і ў геральдыцы (завучыся "гарб", ад французскага gerbe, сноп);  ён фігуруе на гербе "Бейкерз компані" (хлебабулачнай кампаніі), а раней быў знакам пекараў.

Выявы пшаніцы.





ПШАНО (збожжа наогул).

 

Сыпяць  нявесце ў чаравікі, а жаніху - у кішэнь пінжака. Калі жанчыне падчас месячных даводзіцца ісці на могілкі, то, для абароны ад магчымай шкоды, "ўжэ насыпаюць пшана  ў абутак" (Беларусь).

 

Выявы пшана





21 ТРАЎНЯ – МІКОЛЬНІК.

21/8. Арсень, Пімен, а таксама Іаан Багаслоў.

Адзін з апекуноў земляробства. У полі з’яўляліся каласкі жыта, таму ў некаторых мясцінах гаварылі: “На Івана каласок, а на Пятра піражок”. Спрыяльны дзень для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і інш. “Гуркі сеём, гарбузы, шчоб доўгіе булі, бо то ж Доўгі Іван, Іван Мікульны, перад Мікулай ходзіць”.

На Віцебшчыне сажалі цыбулю. На Лельчыччыне сеялі агуркі, пакуль каровы ляжаць у хляве, каб былі такімі тоўстымі, як жывёла, і трымалі ў руках качалку, каб раслі такімі ж вялікімі. У Пінскім павеце жанчыны ў час пасадкі вышэй падбіралі спадніцы, каб ўсё вырасла высокае, і хапаліся за сваё калена, каб агародніна была тоўстая і круглая. На Мазыршчыне на беразе ракі раскладвалі вогнішча (“купайла”), спявалі каля яго песні. Падпальвалі пукі саломы і кідалі ў плынь, каб лён добра радзіў. Там жа лічылася, што на Мікольнага Івана “арахі цьветуць і папараць”.

 

У Ельскім раёне “купайла” рабілі з дзяркачоў і палілі, павесіўшы на хвою. Засцерагаліся ведзьмы. Міколін Бацька адлюстраваны  ў калядных і валачобных песнях:

А потым таго Міколін Бацька

Із сявалачкі яр засяваець.

Первая сяўба – белы й гарошак,

Другая сяўба – ярая пшаніца,

Яра пшаніца, ўсякая пашніца.

Авёс вяцісты, ячмень пляцісты,

Ячмень пляцісты й, а гарох стручысты й,

Пшаніца бела ўдала была.

На гэты дзень прыходзіліся тыя ж указанні, што і на Барыса. Не выкарыстоўвалі коней, каб пазбегнуць у будучым няшчасных здарэнняў з імі. Іаан Багаслоў непасрэдна папярэднічаў дню Міколы і таму ў народзе іменаваўся «Міколіным бацькам».

21 траўня - Іван-пшанічнік

 

Прыйшоў Іван-пшанічнік, выганяй жарабіцу, ары пад проса і пшаніцу.

Жыта сей у попел, а пшаніцу ў пару.

Па старажытным звычаю, каб пшаніца ўрадзілася, пяклі ў гэты дзень абрадавыя пірагі на добры пасеў і чакалі ў перакрыжавання вандроўцаў. Калі быў час, то ішлі паіць-карміць вандроўных людзей. Па старадаўнім звычаі гаспадыня кланялася вандроўцам, частавала іх, а тыя ў сваю чаргу, добрых усходаў жадалі.

Але быў і такі звычай: пасылаць самога старога чалавека ў вёсцы з пірагом, загорнутым у ручнік, сустракаць вандроўцаў на перакрыжаванні або ў мяжы на ворнай паласе. Прасіў стары чалавек, стоячы сярод дарог пад адкрытым небам:

О Божа, на старасці гадоў,

не засаромей маёй сівай галавы,

не прагневіся,

пайшлі добрага чалавека

падзяліць са мной працоўны хлеб,

пайшлі сустрэчу.

Каб на мір Божы глядзець

я мог са спакоем,

каб за хлеб сынаў

прымаўся без прыглядкі.

Запаветныя звычаі даўніны выконваліся няўхільна. Іншы раз праседжваў стары да глыбокага змяркання, так і не падзяліўшы пірог ні з кім, і з апушчанай галавой вяртаўся дадому. І тады ў хаце гаротнае маўчанне наставала. Гаспадыня несла пірог у двор і крышыла птушкам.

Дажджлівы дзень на Іаана Багаслова (21 траўня) - да ўраджая грыбоў. Дарэчы, прымаўкі грыбнікам на заметку: "Заквітае алешына ды бяроза - пойдуць смарчкі ды страчкі",  "Як пачаў квітнець бэз - падбеглі шампіньёны"

21 траўня - Іяан Багаслоў.

У вусновых каляндарах - Іван залаты, пшанічнік. "Заганяй кабыліцу і ары пад пшаніцу".

Скарбніца калектыўнага розуму, апора дакладных рашэнняў, народныя календары спаўна дзяліліся назапашаным досведам гаспадарання на зямлі. "Пашы дробна, сей рэдка: рэдкая сяўба да частага ў аруд не ходзіць" - парада аб яравой збажыне з стагоддзя ў стагоддзе. Тым не менш глядзі, ці гатовая ралля прыняць збожжа? "У полі не давай дурням волі..." "Парада дурню, што люстэрка сляпому..." Што калі гэтую паласу пад пар заняць? "Хлеб па хлебе сеяць - не малаціць, не веяць!"

"На Арсеняў дзень - засявай пшаніцу".

Не сей пшаніцу раней дубовага ліста (гэта значыць раней яго з'яўлення).

"Дзень з дажджамі - грыб пойдзе слаямі". Пшаніцу сей, калі чаромха заквітнее.

21 - Дзень Іаана-Багаслова і Арсеня

На Арсеня дажджы - грыбы пойдуць.

Іяан Багаслоў. Іван-Пшанічнік. На Івана Багаслова ары раллю пад пшаніцу.

20 траўня – Купальніца

Па народным календары. Гоняць у гэты дзень коней да рачной вады. З раніцы поўныя вёдры вады выстаўляюць на кладку, а апоўдні абліваюцца сагрэтай сонцам вадой.

21 траўня - Іяан Багаслоў

Па царкоўным календары. Іяан Багаслоў, сын рыбака, любімы  вучань Ісуса, быў адзіным з апосталаў, не загінуўшым гвалтоўнай смерцю, а ўзятым на неба жывым. Нямала ганенняў прыйшлося выпрабаваць святому пры жыцці на зямлі. Падчас пераследу хрысціян кіраўніком Неронам апостала схапілі і выслалі на паўпустынную  выспу Патмос, дзе Іяан напісаў апакаліпсіс.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны