ВАГРЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 624 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАГРЫ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Вагры - заходнеславянскае племя, якое жыло ў Сярэднія вякі на паўвостраве Вагрыя. Адно з плямёнаў так званых палабскіх славян. Вагры былі найболей паўночна-заходнім племем звяза бодрычаў. Іх арэал, засвоены імі меркавана ў VII веку, ахопліваў усход цяперашняй нямецкай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Галоўным умацаваннем ваграў  быў Старыгард, пазней пераназваны ў Ольдэнбург, у якім знаходзілася рэзідэнцыя іх князя і свяцілішча. Напачатку X стагоддзя вагры былі заваяваны Атонам I і звернутыя ў хрысціянства, захаваўшы ўласных князёў. У Старградзе ў 968 г было створана біскупства, аднак славянскія паўстанні 983 і 990 гадоў ухілілі яго і нямецкую ўладу. Ізноў патрапіўшы пад уплыў немцаў ваграм атрымалася паўтарыць паспяховае паўстанне ў 1066 і зноў вызваліцца амаль на сто гадоў. Кіруемыя  паганскім князем Круко, яны да 1090 нават перанялі вяршэнства ў звязе бодрычаў. У рэгіёне Балтыйскага мора вагры славіліся небяспечнымі піратамі, якія нападалі падобна вікінгам на дацкія выспы. У 1138/39 землі ваграў  былі спустошаны і падпарадкаваны саксамі з паўночнай Эльбы. Герцаг Генрых Леў перадаў Вагрыю Адольфу II Гальштэйнскаму, які з 1143 пачаў засяляць паўднёвую і цэнтральную Вагрыю нямецкімі пасяленцамі. Паўночныя землі вакол Старграда і Лютэнбурга заставаліся вагрскімі. Нашчадкі ваграў  змяшаліся пасля з прыбыўшымі  ў вялікіх колькасцях нямецкімі пасяленцамі і перанялі іх мову. Некаторыя даследнікі атаясамліваюць ваграў  з варагамі.

Спасылкі:

  • Thietmar von Merseburg: Chronik. Neu übertragen und erläutert von Werner Trillmich. Darmstadt (Wissenschaftl. Buchges.), 1974 ISBN 3-534-00173-7 (нем.)
  • Helmold von Bosau: Slawenchronik. Neu übertragen und erläutert von Heinz Stoob. Darmstadt (Wissenschaftl. Buchges.), 1980 ISBN 3-534-00175-3 (нем.)
  • Adam von Bremen: Bischofsgeschichte der Hamburger Kirche. In: Quellen des 9. Und 11. Jahrhunderts zur Geschichte der Hamburger Kirche und des Reiches. Neu übertragen von Werner Trillmich. Darmstadt (Wiss. Buchges.), 1978 ISBN 3-534-00602-X (нем.)

 

 

Бодрычы

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Бодрычы (абадрыты, рарогі) - у сярэднія вякі славянскае насельніцтва часткі тэрыторыі Паўночнай Нямеччыны, адзін з племянных звязаў так званых палабскіх славян. Жылі па ніжняй плыні Эльбы (Лабы). У VIII-XII стст. уяўляюць з сябе звяз ваграў, палабаў, глінякоў, смалян. Найбуйны горад на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, вядомы ў абадрытаў  як Рарог, у датчан (вікінгаў) вядомы як "Рэрык" (de:Reric). Бодрычы засялялі тэрыторыі наступных сучасных нямецкіх земляў: Мекленбурга, вольнага горада Гамбурга і, часткова, тэрыторыю земляў Шлезвіг-Гальштэйн і Ніжняя Саксонія.

Жонка Яраслава Мудрага - Інгегерда была дачкой швецкай каралевы Астрыд, якая да замужжа была абадрыцкай князёўнай.

Па адной з версій, Рурык - славянін з племя бодрычаў, унук Гастамысла, сын яго дачкі Умілы і бодрычскага  князя Гадаслава (Годлава). Існуе запісанае ў канцы XVIII стагоддзя французскім збіральнікам фальклору народнае паданне мекленбургскіх сялян, якое апавядае пра тое, што ў IX веку з іх земляў далёка на ўсход, за мора, сышоў вялікі рыцар па імі Рурык, які разам са сваімі братамі, Сінеусам і Труварам, пазбавіў насельніцтва далёкай краіны ад улады тырана і стаў мясцовым каралём. Дадзеная легенда была апублікавана ў Парыжы ў XVIII веку, у кнізе пад назвай "Збор легенд Мекленбурга". Гэты факт кажа ў карысць заходне-славянскага паходжання Рурыка (бо ў тыя часы, пра якія апавядае легенда, тэрыторыя Мекленбурга і Памераніі была заселена палабскімі славянамі - у прыватнасці абадрытамі). Акрамя таго, гэта легенда - адзінае згадванне пра Рурыка ў заходнім фальклоры. У Швецыі, якую шматлікія навукоўцы прадказвалі на ролю радзімы Рурыка, чалавека з такім імем вядома не было.

Таксама нашчадкам бодрычаў  зваў  сябе Аляксандр Данілавіч Меншыкаў па неверагодным радаводзе (продак нехта Меншык). Такім чынам, ён спрабаваў зрабіць свой род найстаражытнейшым у Расіі, які ідзе ад саміх заснавальнікаў старажытнай Русі.

 

AДАМ БРЭМЕНСКІ

 

ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ

GESTA HAMMABURGENSIS ECCLESIAE PONTIFICUM

КНІГА IV

АПІСАННЕ ПАЎНОЧНЫХ ВЫСПАЎ

 

….18. Недалёка ад вобласці склаваў знаходзяцца, наколькі нам вядома, тры характэрных выспы. Першая з іх завецца Фембрэ.  Яна ляжыць супраць краіны ваграў, так што яго, як і Лаланд, можна бачыць з Альдзінбурга. Другая выспа  размешчана  насупраць краіны вільцаў. Яе насяляе магутнае склаўскае племя ранаў, [ці рунаў]. Па закону  без уліку іх меркавання не прымаецца ніводнае рашэнне па грамадскіх справах. Іх так баяцца па тым чынніку, што з гэтым племем водзяць блізкае сяброўства  богі, а дакладней, нячысцікі, глыбокай пашане якім яны адданы больш, чым іншыя. Абедзве выспы перапоўнены піратамі і бязлітаснымі разбойнікамі, якія не літуюць нікога з падарожных. Бо ўсіх, каго іншыя піраты звычайна прадаюць, гэтыя забіваюць. Трэцюю выспу называюць Семландам, яна суседнічае з абласцямі русаў і паланаў, а засяляюць яе сембы, ці прусы, людзі вельмі добразычлівыя. Яны, у адрозненне ад папярэдніх, працягваюць руку дапамогі тым, хто падвергся небяспецы  на моры ці выпрабаваў напад піратаў. Тамтэйшыя жыхары вельмі нізка шануюць золата і срэбра, а чужацкіх скурак, пах якіх данёс пагібельны яд ганарыстасці ў нашы землі, у іх у лішку. На Семландзе гэта дабро трымаюць за гной, мяркую, да асуджэння нас, бо мы, задыхаючыся, усімі праўдамі і няпраўдамі рвемся да адзенняў з куньяга меха, як быццам да вышэйшай выгоды. І вось: за ваўняныя адзенні, якія мы завём фальдонамі, тутэйшыя жыхары даюць гэтак каштоўныя [для нас] куніцы. Можна было б паказаць шматлікае ў норавах гэтых людзей, што годна хвалы, калі б толькі яны паверылі ў Хрыста, прапаведнікаў якога яны жорстка пераследваюць. У апісваемых землях прыняў вянок  пакутніцтва светлы біскуп багемаў Адальберт.  Аж да сённяшняга дня-пры тым, што ўсё астатняе ў іх гэтак жа, як і ў нас, - яны забараняюць падыходзіць да святых гаёў і крыніц, асцерагаючыся, што гэтыя месцы будуць апаганены самой прысутнасцю хрысціян. Тамтэйшыя жыхары ўжываюць у ежу мяса коней, выкарыстоўваючы ў якасці пітва іх малако і кроў, што, кажуць, даводзіць гэтых людзей да ап'янення. Насельнікі тых краёў блакітнавокія, чырванатварыя і доўгавалосыя. Быўшы закінуты ў непраходнай багне яны не жадаюць трываць над сабой ніякага спадара…..

 

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з ваграмі.

 

в. Ваган> Брэсцкая вобласць > Давыд-Гарадок>Мікашэвіцкі

в. Ваган >Брэсцкая вобласць > Лунінец > Багданаўскі

 

в. Вагоровщина  >Віцебская вобласць > Ліёзна >Крынкаўскі

 

Прозвішчы: Вагнэр – старажытны беларускі шляхецкі род.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Вагановский Федор Михайлович, 12

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з ваграмі.

 

Aquila, Ваглей ці Алгар. (Аўстрыя, Горыца)

 

Герб Вага

Герб прыналежыў родам: Абрамовіч, Абрамоўскі, Кажанеўскі, Каранеўскі, Непакайчыцкі, Пацей.

 

МІФАЛОГІЯ

 

Прове

 

Прове (лат. Prove) - паводле Гельмольда - бог ваграў, якому быў прысвечаны святы  гай:

…Па дарозе прыйшлі мы ў гай, адзіны ў гэтым краю, які цалкам размешчаны на раўніне. Тут сярод вельмі старых дрэў мы ўбачылі святыя дубы, прысвечаныя богу гэтай зямлі, Прове. Іх атачаў дворык, абнесены драўлянай, майстэрска зробленай агароджай, якая мела двое варот. Усе гарады мелі шмат пенатамаў  і ідалаў, але гэта месца было святыняй усёй зямлі. Тут быў і жрэц, і свае святы, і розныя абрады ахвярапрынашэнняў. Сюды кожны другі дзень тыдня ўвесь народ з князем і са жрацом збіраўся на суд. Уваход у дворык дазваляўся толькі жрацу і ахвотнікам прынесці ахвяру ці тым, каму пагражала смяротная небяспека, бо такім тут ніколі не адмаўлялася ў прытулку …У славян маецца шмат розных відаў ідалапаклонства. Бо не ўсе яны прытрымваюцца адных і тых жа паганскіх звычаяў. Адны затуляюць няўяўныя статуі сваіх ідалаў храмамі, як, напрыклад, ідал у Плуне, імя якому Падага; у іншых бажаствы засяляюць лясы і гаі, як Прове, бог альдэнбургскай землі, - яны не маюць ніякіх ідалаў.

Прове часта атаясамляюць з богам Пронам, шанаваным у тым жа Ольдэнбургу, апісанне якога дае Конрад Бота ў сваёй Саксонскай хроніцы (1492):

1123 г. У Ольдэнбургу  быў бог, які зваўся Проно, і ён стаяў на слупе, і меў у руцэ чырвонае жалеза выпрабаванняў (proveyssen), і меў сцяг, а яшчэ доўгія вушы, і вянок, і пару ботаў, а пад нагой - звон.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з Прове:

 

в. Проўжалы > Менская вобласць > Валожын >Івенецкі

в. Проўцюкі>Гомельская вобласць > Мазыр >Міхалкоўскі

в. Проварнае> Менская вобласць > Смілавічы >Валевацкі

 

Прозвішчы: Правалінскі – старажытны беларускі шляхецкі род.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Прович Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 187 адв.

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з Прове:

 

Провідэнс — ЗША


Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з Проно:

 

в. Пронькі >Менская вобласць > Мядзел >Занароцкі

в. Прончакі>Брэсцкая вобласць > Ляхавічы > Навасёлкаўскі

 

Прозаішчы: Праневіч, Пранеўскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Проневич Гринь, б. укупны Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 102
Проневич Митько, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111 адв.
Пронко, смальнянiн х-р вызнач. Смольнянин не зразумелы, магчыма - гэта абазнач. прозвiшча цi iмямянушкi, б. Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 85 (Пронко Смольнянин)
Пронсвич Кондрат, б. укупны Гародзенскага пав. Троцкагав-д. 102
Пронская Глебовая, кнг., удава 16
Пронцевич Григорей, б. Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 45
Пронцевич Лукаш, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66 адв.
Пронцкойтис Януш, б. Расеiнскай вол. Жамойцкай з-лi 250
Пронь, б. Ваўкавыйскага пав. Троцкага в-д. 105
Проньцкевич Стецко, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 101

 


Вогнiшча

Вогнiшчаяк рытуальнае дзеянне шматлiкiх каляндарных, сямейна-родавых, гаспадарчых i лячэбных абрадаў, было здаўна вядома ўсходнiм славянам. Вогнiшчам першым чынам надавалася ачышчальная функцыя: "Каб старае пайшло, а новае прыйшло". А таксама вогнiшча надзялялi функцыяй адраджэння.

Часцей за ўсё распальванне рытуальных вогнiшчаў адбывалася вясной i летам, радзей вогнiшчы палiлi напярэдаднi новага года i Калядаў. Рытуальныя вогнiшчы палiлi разам — усёй суполкай, i толькi моцная непагадзь магла "адмянiць" усеагульнае свята з непасрэдным "удзелам" агню.

Асаблiва папулярнымi на працягу года былi Масленiчныя i Купальскiя вогнiшчы, таксама вогнiшчы палiлi на вялiкiя гадавыя святы — Грамнiцы, Дабравешчанне, Юр'я, Сёмуху, Пятроў дзень. У заходнiх славянаў, а таксама ў жыхароў заходняй часткi Беларусi, распаўсюджаны звычай палiць вогнiшчы ў Велiкодную ноч.

Напярэдаднi Вербнiцы на прыпечку таксама "разводзiлi" рытуальнае вогнiшча, у якiм спальвалi галiнкi вярбы, якiя захоўвалiся на працягу года — заўтра ў хату прынясуць "новую" вярбу.

Перавагу запалiць рытуальнае вогнiшча аддавалi або самаму старэйшаму ў вёсцы, або таму, хто адшукаў папараць-кветку ў купальскую ноч.

У вогнiшчы спальвалi пудзiла, якое сiмвалiзавала сабою тое, што трэба было знiшчыць. Напрыклад, пудзiла Масленiцы сiмвалiзавала зiму, холад, мароз, якiя павiнны саступiць цеплынi, што наступiць з прыходам вясны.

Вогнiшчы маглi разводзiць прама на зямлi, часам прыўзнiмалi на жэрдках або так званых "казлах". Вогнiшчы маглi замянiць падпаленымi паходнямi, колам, якiя пускалi з гары да вады.

Сродкам для распальвання вогнiшчаў былi драўнiна, галлё, радзей — салома, кастрыца. Адна з умоў рытуальнага вогнiшча — спальванне старых, якiя ўжо "адпрацавалi", прадметаў: гаспадарчых (венiкi) i асабiстых рэчаў (лапцi, саламяныя пасцелi), прадметаў хатняга начыння (хлебная дзяжа), сродкаў перамяшчэння (зламаныя санкi, калёсы, колы), рэшткаў святочнага застолля i т.п.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

Ваагн

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Ваагн, у рускай транскрыпцыі таксама Вахагн (арм. Վահագն) - у старажытнаармянскай міфалогіі бог-драконаборэц, пазней бог вайны, палявання, агню і маланкі.

 

Апісанне

 

Вонкава Ваагн выглядае як дужы малады юнак з рудымі валасамі і агністымі вачамі. Змагаўся з Вішапамі (Цмокамі).

У імі гэтага бога ўтрымоўваецца той жа індаеўрапейскі корань, што і ў імі іранскага бога Вертрагна і парфянскага  Вархагна. У свяцілішча на гары  Немруд у Коммагене (Заеўфрацце), паўднёвей Малаціі, ён названы Артагнесам і ідэнтыфікаваны з Гераклам, гэтак жа, як і ў Фаўстоса Бузанда, армянскага гісторыка IV векa.

Бронзавая Статуэтка "Сасунці  Давыд"

 

Цікаўна, што ў Маўсеса Хорэнаці  ён выступае ў якасці чалавечай істоты, сына Тыграна Ервандзяна (хоць тут жа ў гімне выяўляецца яго чароўная сутнасць і апісваецца яго нараджэнне з улоння прыроды - са ствала агнядышнага трыснёга), падобна таму, як у грэцкай міфалогіі Геракл,  з якім Вахагн тут жа супастаўляецца, быў чалавекам, сынам бога Зеўса і смяротнай Алкмены, і толькі пасля быў абагаўлёны і ўзяты на Алімп.

У эліністычную эпоху, Ваагн атаясамляўся з Гераклам. Ваагн суровай зімой выкраў у родапачынальніка асірыйцаў Баршама салому і схаваўся ў небе. На сваім шляху ён губляў дробныя саломінкі і з іх утварыўся Млечны Шлях, па-армянску - "дарога саломакрада".

 

Культ

Мкртыч Нагаш

Ваагн (Вахагн) - дыц (бог) вайны, мужнасці і навальніцы. Ён сукупнасць чатырох стыхій - паветра, зямлі, вады і агню, старажытнаармянскі  драконаборэц. У імі гэтага бога ўтрымоўваецца той жа індаеўрапейскі корань, што і ў імі іранскага бога Вертрагна і парфянскага Вархагна. У свяцілішча на гары Немруд у Коммагене (Заеўфрацце), паўднёвей Малаціі, ён названы Артагнесам і ідэнтыфікаваны з Гераклам, гэтак жа, як і ў Фаўтоса Бузанда, армянскага гісторыка IV стагоддзя. Цікаўна, што ў Маўсеса Хорэнаці ён выступае ў якасці чалавечай істоты, сына Тыграна Ервандзяна (хоць тут жа ў гімне выяўляецца яго чароўная сутнасць і апісваецца яго нараджэнне з улоння прыроды - са ствала агнядышнага трыснёга), падобна таму, як у грэцкай міфалогіі Геракл, з якім Вахагн тут жа супастаўляецца, быў чалавекам, сынам бога Зеўса і смяротнай Алкмены, і толькі пасля быў абагаўлёны і ўзяты на Алімп.

Манумент Ваагна ў Ерэване

 

Асноўны храм Ваагна знаходзіўся ў Аштышаце, дзе культ Ваагна быў традыцыйнай прэрагатывай княжага роду Вахевуні  (ці Вахнуні/Вахуні).

"Рождение Ваагна""

Небеса и Земля были в муках родин,

Морей багрянец был в страданье родин,

Из воды возник алый тростник,

Из горла его дым возник,

Из горла его пламень возник,

Из того огня младенец возник,

И были его власы из огня,

Была у него брада из огня,

И, как солнце, был прекрасен лик»

Нататкі

  1. Ваагн (Vahagn), Вахагн

(Г.А.: а цяпер параўнайце два словы вогнішча і Ваагн і знайдзіце корань (агн), якія азначае агонь).

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка.

 

 

Плямёны