ГАРОШКА Леў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 15 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

57.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
22%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРОШКА Леў

ГАРОШКА Леў

(26.02.1911. в.Трашчыны Навагрускага пав. Мінскай губ.  – 28.07.1977. Парыж: пахаваны на могілках св. Панкрата ў Лондане), каталіцкі святар усходняга абраду, архімандрыт, місіянер, рэлігійны, культурна-асветны і грамадскі дзеяч, педагог, культуролаг, даследчык гісторыі рэлігійнага жыцця на Беларусі, саветолаг, пісьменнік і публіцыст. У літаратурным жыцці выступаў пад псеўданімам Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш. Паходзіў з сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.  Вучыўся ў Навагрускай беларускай гімназіі.У Львоўскай духоўнай акадэміі вучыўся да 1936 г. У тым жа годзе выехаў на вучобу ў Інсбурк (Аўстрыя), аднак па прычыне недастатковага ведання лацінскай мовы вучыцца  не змог. Пасвячоны ў святары (Львоў, 1937). Душапастырскую працу пачаў у Пінскай дыяцэзіі (1937 – 1939). У гады 2-й сусветнай вайны жыў у Баранавічах, дзе працаваў у гандлёвай і медыцынскай школах. У сувязі з арганізацыяй Беларускага ўніяцкага экзархата прызначаны экзархам А.Неманцэвічам сябрам Экзархальнай рады (1942). Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Мінску (1944). З 1944 г. – у эміграцыі. Займаўся арганізацыяй беларускага душапастырства ў Германіі. Рашэннем Усходняй кангрэгацыі ў Ватыкане прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі (1946). Рэдагаваў і выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс “Божым шляхам”(Парыж, 1947 – 1957). Выехаў у Рым, дзе ўступіў у навіцыянт айцоў марыянаў (1959). Біскупам Ч.Сіповічам прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (1960). Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Дзейсны сябра лонданскага аддзела Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Удзельнік ХІV Кангрэса “Царква ў патрэбе” ў  Кёнігштайке (31.07 – 04.08.1964). Кіраўнік Беларускай секцыі Ватыканскага радыё, рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі (1970 – 1977).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт а. Льва Гарошкі” з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”.

ДВП, алей. 40х30 см.