ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 17 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

57.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
22%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў

ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў

(02.03. 1896, м. Парозава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. – ?),  каталіцкі святар заходняга абраду, доктар тэалогіі, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, душапастыр, рэдактар, выдавец, педагог і публіцыст. У перыядычным друку выступаў пад псеўданімам Стасюк з-пад Нёмана. Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Парозаўскім народным вучылішчы(1904 – 1907). Скончыў гарадское 4-класнае вучылішча ў Ваўкавыску (1913). Паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1914). У пачатку 20-х гадоў выехаў на вучобу за мяжу. Вучыўся ў папаскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. Пасвячоны ў святары (1921. Вільня). Пасля вяртання з Рыма служыў вікарыем у парафіі Кнышынскага дэканата і пробашчам  парафіі Трычоўка Ваўкавыскага дэканата. З 1928 г. выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Прымаў удзел у заходнебеларускім рэлігійным і культурна-асветным жыцці. Пашыраў беларускую мову сярод беларусаў-католікаў, выступаў за яе шырокае ўвядзенне ў душапастырскую практыку на заходнебеларускіх абшарах. Сябар Беларускага навуковага таварыства і Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Выдаваў каталіцкі часопіс для дзяцей “Пралескі” (Вільня). Быў старшынёй беларускіх скаутаў пры Віленскай беларускай гімназіі. Працаваў вікарыем у парафіі св. Яна ў Вільні. У гады 2-й сусветнай вайны прымаў актыўны ўдзел у беларускім рэлігійным і культурна-асветным руху. Выконваў святарскія абавязкі пры касцёле святых Сымона і Алены (Мінск). Удзельнік канферэнцыі беларускіх школьных інспектараў у Мінску. Тут жа публічна арыштаваны нямецкай тайнай паліцыяй. Дакладная дата, месца і акалічнасці смерці невядомы.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт кс. Станіслава Глякоўскага” з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”.

ДВП, алей. 40х30 см.