ВАНГІЁНЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 75 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАНГІЁНЫ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

рассяленне германцаў у кантынентальнай Еўропе

ў сярэдзіне I стагоддзі н.э.

 

Вангіёны (лат. Vangiones) - германскае племя невызначанага паходжання. Разам са свевамі  Арыавіста перайшлі Рэйн у заходнім кірунку.  У 58 году да н.э. былі пераможаны Цэзарам і былі змушаны сысці назад. Пазней ізноў перайшлі Рэйн. Галоўным раёнам рассялення вангіёнаў (лат. Civitas Vangionum) cтaў  горад Барбетамаг на Рэйне. Былі рана раманізаваны.

Крыніца:

Künzl E. Die Germanen. — Stuttgart: Konrad Theiss Verlag, 2006, S. 63.

 

 

Аб паходжанні германцаў і месцазнаходжанні Германіі.

Карнелій Тацыт.

(урывак)

……..

 

28. Аб  тым, што  галы некалі  былі  непараўнальна мацней, паведамляе самы дасведчаны ў  гэтым  пісьменнік  -  чароўны  Юлій; адгэтуль  суцэль  верагодна,  што  частка  галаў перайшла ў Германію.

Ці магла гэтак малаважная  перашкода,  як  рака,  перашкодзіць любому  ўздужаламу  племю  захопліваць  і змяняць месцы пасялення, нікім датуль не занятыя і яшчэ не падзеленыя паміж магутнымі ўладарамі?  Такім чынам,  паміж  Герцынскім  лесам і рэкамі

Рэйнам і Менам жылі гельветы,  яшчэ далей  -  бойі, прычым  абодва племя - галы. Дагэтуль гэтая вобласць носіць назоў Бойгем, і ў ім захоўваецца памяць аб яе даўнім мінулым,  хоць жывуць у ёй цяпер  зусім  іншыя.  Але  ці  аравіскі перасяліліся ў Панонію,

аддзяліўшыся ад германскай народнасці осаў,  або осы ў  Германію, аддзяліўшыся ад аравіскаў невядома,  пры тым невядома ці тоесныя ў іх да гэтага часу мова,  установы, норавы,  бо  паміж  абодвума берагамі, пры паўсюднай у той час беднаце  і волі, не было

адрозненняў  ні ў лепшы,  ні ў  горшы  бок.  Трыверы і  нервіі дамагаюцца на германскае паходжанне і, больш таго, фанабэрацца ім,  як быццам хвальба падобным сваяцтвам можа пазбавіць  іх  ад падабенства  з галамі і ўласцівай тым млявасці.  Бераг Рэйна засяляюць несумнеўна германскія плямёны - вангіоны, трыбокі, неметы. І нават убіі, хоць  яны  і  ганараваліся стаць рымскай калоніяй і ахвотней мянуюць сябе агрыпінцамі  па імі заснавальніцы яе, не саромеюцца свайго германскага паходжання;  уварваўшыся раней у Галію,  яны былі размешчаныя дзеля выпрабавання  іх  адданасці  на  самім  берагу Рэйна,  зрэшты не для таго,  каб знаходзіцца пад нашым наглядам, але каб адбіваць непрыяцеля.

….

 

 

Вандамен

Краіны пражывання: Інданэзія
Рэгіён пражывання: Азія

ВАНДАМЕН, віндэсі, народ у Інданэзіі, на выспе Новая Гвінея [заходні бераг заліва Чэндравасіх (Гелвінк) і ўзбярэжжа Бераў]. Колькасць 15 тыс. чалавек. Кажуць на мове вандамен усходне-аўстранезійскай групы аўстранезійскай сям'і.

Большасць вандамен — хрысціяне (пратэстанты-рэформаты).

Асноўныя заняткі — здабыча сага і рыбалоўства, земляробства невядома.

Селішча радавое, выцягнута ўздоўж берага. Хаты каркасныя, на высокіх палях, стаяць на прыбойной паласе. Сцены і дах пакрыты драніцай з тронкаў лісця сагавай пальмы.

Традыцыйная адзежа — насцегнавая павязка з лубяной тканіны, выцясняецца еўрапейскай адзежай.

Асноўная ежа — вараны сагавы крухмал, свежая, сушоная рыба, кіслыя рыбныя соўсы.

Па культуры блізкія біак і варапен.

Крыніца: http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з вангіёнамі

 

в. Ванькаўшчына>Менская вобласць > Слуцак >Знаменскі

в. Ванькаўшчына >Менская вобласць > Мар’іна Горка >Галоцкі

в. Ванелевіы > Менская вобласць > Копыль >Доктаравіцкі

в. Ванічы>Магілёўская вобласць > Клічаў> Патокскі

в. Вангі> Гарадзенская вобласць > Ліда >Пяскоўскі

в. Ванелькі>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Каменскі

в. Ванюжычы>Гомельская вобласць > Петрыкаў > Навасёлкаўскі

в. Вангішкі > Віцебская вобласць > Рассоны >Опсаўскі

 

Прозвішчы: Ванкевіч, Ванкоўскі, Ванлярлярскі, Ваноўскі, Вансевіч, Ванслаў, Вансовіч, Вансяцкі-Фурс, Вансяцкі, Ванькевіч, Ваньковіч, Ваньчын, Вонскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Ванькевич Юхно, ставiу коней з м-ка Носау 13 адв.
Ванькович Васко, б. Кобрынскай вол. 215 адв.
Ванькович Роман, б. Кобрынскай вол. 215 адв.
Ванькович Харитон, б. Кобрынскай вол. 216
Ванютич Еско, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 182
Ванютич Мис, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 180 адв.
Вонбитович Мартин, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 35
Вондович Мац, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65
Вонибутович Ивашко, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 35
Вонтович Венцлав, б. Курклеўскага пав. Троцкага в-д. 114
Вонтыш, т. 115 адв.
Вонюшевич Миколай, б. Мемiжскага пав. Вiленскага в-д. 51 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з вангіёнамі

Вані - Грузія)

Вонсан - КНДР

Ван — Турцыя
Ванкувер — Канада

 

МІФАЛОГІЯ

 

Ваны

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Ваны (інш.-ісл. Vanir) - група богаў у нямеччына-скандынаўскай міфалогіі. Яны значна старажытней і мудрэй асаў, з якімі то варагуюць, то складаюць звяз.

У першыя гады ад стварэння свету ваны паслалі асам жанчыну Гульвейг (што значыць "сіла золата"), жывое ўвасабленне сквапнасці. Адзін тройчы спрабаваў знішчыць яе, і тройчы яна ажывала. У помсту за абразу, асы пачалі вайну супраць ванаў.

У войска кінуў Одзін дзіду, гэта таксама адбылося ў дні першай вайны; паваліліся сцены крэпасці асаў, ваны ў бітве ворагаў перамагалі. "Порицание Вёльвы", страфа 24

Пазней богі склалі мірную дамову і абмяняліся адзін з адным закладнікамі. З тых часоў некаторыя ваны - Фрэйр, Фрэйя і Н’ерд - пасяліліся ў Асгардзе, а асы Хенір і Мімір жывуць з ванамі.

"Беовульф. Старшая Эдда. Песнь о Нибелунгах" Серия "Библиотека всемирной литературы" Москва 1975 г. "Порицание вёльвы", стрфы 22 - 24 - стр. 185, комментарий - стр. 666 - 667.

Спіс ванаў

"     Гулльвейг - злая вядзьмарка, якая паслужыла чыннікам вайны асаў і ванаў.

"     Нертус - багіня ўрадлівасці, расліннасці.

"     Н’ерд - бог урадлівасці, ветра і марской стыхіі, жыве ў Асгардзе як закладнік; бацька Фрэйра і Фрэйі.

"     Фрэйр - бог лета, ураджая, багацця  і міру.

"     Фрэйя - багіня кахання і прыгажосці

 

ВАНІ

Вані  (інш.-япон., "кракадзіл"), у японскай міфалогіі чароўная жывёла. Яе  аблічча невыразнае. Яе інтэрпрэтуюць не толькі як кракадзіла, але і як марскую змяю і акулу. В. сустракаецца ў міфе пра Хаоры, у шматлікіх легендах; у "Харыма-фудокі" маецца аповяд пра марское бажаство Вані, якое кожны год з'яўляецца з мора ў суправаджэнні мноства рыб, прычым яго з'яўленне нешчасліва для людзей, а мяса гэтых рыб атрутна.

 

ВАНФ

Ванф (Vanth), у этрускай міфалогіі жаночы дэман замагільнага свету, увасабленне смерці. На люстэрках, фрэсках Ванф часта малявалася з Харуном. Сталыя атрыбуты Ванфы: скрутак, паходня, меч, змеі, якія ўвінаюць рукі, ключ. Часам атаясамляецца з грэцкімі фурыямі.

ВАНАПАГАНЫ

 

Ванапаганы -  у эстонскай міфалогіі зласлівыя волаты, якія жывуць у пячорах, на дне возера і пад зямлёй. Ванапаганы - добрыя майстры, займаюцца кавальскім рамяством, шыюць чаравікі і г.д. Часам запрашаюць да сябе ў госці людзей і адорваюць іх вуголлем; калі

пакласці гэта вуголле ў фартух, яны ператворацца ў золата. Ванапаганы будуюць масты праз азёры і мора  (душа чалавека, які прайшоў па такім масту, трапляе да д'ябла). У казках волаты нярэдка паводзяць сябе падобна  чорту і штораз застаюцца ў дурнях.  У эстонскім народным эпасе "Калевіноэг" распавядаецца, як герой Калевіноэг змагаўся з ванапаганам у кіданні камянёў:

 

"Выпал жребий великану
Начинать игру-забаву.
Камень сгреб он грубой лапой...
Раскрутил десятикратно.
Лишь тогда он бросил камень.
Вдаль метнул быстрее ветра.
А куда упал тот камень?
Он упал на побережье...
Стал метать Калевипоэг...
Из пращи метнул он камень,
Бросил вдаль быстрее ветра.
Долгий свист разрезал небо,
Тучи в небе зашумели,
Пыль взвилась, взревел волны.
Далеко унесся камень,
Близ Чудь-озера упал он,
В берег врезался с размаху".

Пераклад В.Дзержавіна і А.Качаткова

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

 

 

Плямёны