Паказальнік імёнаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 82 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

85.1%UNITED STATES UNITED STATES
7%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.3%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

ПаказальніК імёнаў

А. I. (A. J.) гл. Ельскi А.

Абрамавiчус Уладас, літоўскi гiсторык, бiблiёграф.— С. 271,378.

Авейдэ (недаклад. Авейда) Аскар (1837—1897), юрыст, старэйшы калега Калiноўскага па унiверсiтэту; прыхiльнiк правага крыла «чырвоных», член ЦНК i Нацыянальнага ўрада; у канцы лiпеня 1863 г. прыбыў у Вiльню ў якасцi паўнамоцнага камiсара, 22.8.1863 арыштаваны, даў падрабязныя паказаннi, напiсаў у турме «Запiскi» пра паўстанне.— С. 87, 88, 156, 164, 174, 190, 193, 266, 271, 274, 289, 291, 323, 327, 331, 332, 343, 355, 359, 363, 364, 369, 371, 372, 405.

Агароў Мiкалай Платонавiч (1813—1877), рускi рэвалюцыянер, паэт, публiцыст.— С. 379, 402.

Агiнскi Мiхал, буйны магнат; паводле сведчання А. Серакоўскай, падтрымлiваў паўстанне 1863 г.— С. 160.

Агрызка Iасафат Пятровiч (1826—1890), буйны чыноўнiк, выдавец i журналiст; паходзiў з Лепельшчыны; у 1859 г. выдаваў у Пецяр­бургу польскую газету «Слово» (забаронена ўладамi); у 1863 г. галоўны прадстаўнiк варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу; 14.11.1864 арыштаваны, сасланы на катаргу.— С. 193, 353, 371, 391.

Агурскi Самуiл Хаiмавiч, беларускi гiсторык.— С. 262, 290, 292, 296.

Аксакаў Іван Сяргеевіч (1823—1886), рускі публіцыст і грамадскі дзеяч; ідыёлаг славянафільства.— С. 17, 382.

Александровiч Сцяпан, беларускi лiтаратуразнавец, пiсьменнiк.— С. 296, 385.

Алендскі Антон (каля 1843—1864), вайсковец, удзельнік паўстання 1863 г. на Магілёўшчыне і Міншчыне; схоплены і 30.3.1864 расстраляны ў Мінску.— С. 375.

Альберт, адрас у Парыжы для канспiратыўнай перапiскi.— С. 134, 347.

Аляксандр ІІ (1818—1881), рускi iмператар з 1855 г.— С. 69, 297, 298, 379.

Аляксандр Македонскi (356—323 да н. э.), цар Македонii з 336 г., палкаводец i заваёўнiк.— С. 251, 391.

Арамовіч Ігнат (?—1875), беластоцкі настаўнік, у 1863 г. бліжэйшы паплечнік В. Урублеўскага; у эміграцыі (1865) надрукаваў каштоўныя успаміны пра паўстанне на Гродзеншчыне.— С. 180, 361, 365.

Аржэшка (Ажэшка) Станіслаў, сын памешчыка; у 1863 г. начальнік паўстанцкай паліцыі Вільні, 9.8.1863 арыштаваны, даў падрабязныя паказанні, сасланы ў Сібір.— С. 188, 369.

Асвяцiмскiя гл. Асяцiмскiя.

Аскерка Аляксандр (1830—1911), лiберальны памешчык, родам з Мiнскай губ., адзiн з кiраўнiкоў «белай партыi» ў Лiтве i на Беларусi, у 1863 г. член Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы; арыштаваны 31.5.1863, сасланы на катаргу.— С. 132, 255, 157, 367.

Аскерка Мiхаiл (1836—1864), лекар, скончыў Маскоўскi унiверсiтэт; у 1863 г. паўстанцкi камiсар Магiлёўскага, потым Мiнскага ваяводства, прыхiльнiк праграмы «чырвоных»; арыштаваны 26.10.1863, пакараны смерцю 28.4.1864 у Магiлёве.— С. 137—139, 195, 196, 348, 349, 375.

Астоя гл. Чаховiч Г.

Асяцiмскiя (Асвяцiмскiя), жыхары Мiнскай губ., у 1863 г. дапамагалi паўстанцам грашыма; пасля паўстання ў Парыжы знаходзiлiся два А. — Леапольд i Станiслаў; адзiн з iх у 1866 г. быў членам камiсii т. зв. лiтоўскiх сум.— С. 87, 325.

Ахматаў Аляксей Пятровіч (1817—1870), генерал-маёр світы, у 1862—1865 обер-пракурор Сінода.— С. 378.

Ахматовiч (Ахматаў) Мацвей Аляксандравiч, адстаўны ўланскi маёр, у 1863 г. прызначаны маршалкам шляхты Ашмянскага пав., пазней палiцмайстар у Гродна.— С. 59, 60.

 

Баброўскі Стэфан (1840—1863), адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», у 1863 г. член ЦНК і Нацыянальнага ўрада; забіты на дуэлі.— С. 330.

Багдановiч Максiм (1891—1917), класік беларускай лiтаратуры.— С. 14, 218, 382.

Багдановiч Ян (каля 1827—?), люблiнскi памешчык; у 1862 г. памочнiк члена ЦНК, прымыкаў да яго правага крыла, у снежнi 1862 г. арыштаваны i сасланы.— С. 175.

Багушэвiч (Калiноўская) Казiмiра (?—пасля 1905), сястра Калiноў­скага; у 1905 г. была ўдавой, садзейнiчала вiленскiм навукоўцам у збiраннi матэрыялаў пра Кастуся.— С. 358.

Багушэвiч Францiшак (1840—1900), беларускi паэт, празаiк i публi­цыст; удзельнiк паўстання 1863 г.— С. 16, 23, 386.

Бажанаў Мiкалай Рэвакатавiч, прапаршчык, асэсар ваеннага суда над Калiноўскiм.— С. 146.

Бакунiн Мiхаiл Александравiч (1814—1876), рускi рэвалюцыянер, адзiн з iдэолагаў рэвалюцыйнага народнiцтва.— С. 274, 402.

Банапарты (Напалеанiды), французская iмператарская дынастыя.— С. 69.

Баневiч Юзэфа (дзявоч. Барановiч; каля 1834—?), родам з Ашмянскага пав., жонка вiленскага чыноўнiка; за ўдзел у патрыятычных дэманстрацыях i сувязi з Калiноўскiм 28.1.1864 арыштавана i саслана ў Арэнбургскую губ.— С. 133, 351.

Банольдзi Джузэпе Ахiла Эльвiра (1821—1871), настаўнiк спеваў, спявак, фатограф; італьянец, з 1842 г. у Вiльнi. Член ЛПК, у лютым 1863 г. высланы з Расii, тады ж прызначаны прадстаўнiком вiленскага паўстанцкага цэнтра за мяжою (псеўд. Стэля); удзельнiк Парыжскай Камуны, памёр ад ран.— С. 86, 118, 119, 123, 158, 159, 174, 175, 298, 323, 325—327, 340, 347, 348, 357, 363, 364.

Баранецкi Вiтальд Фамiч, былы обер-сакратар Сената, музыкант-аматар, займаўся ў Пецярбургу прыватнымi iскавымi справамi; у 1863 г. выконваў даручэннi паўстанцкай арганiзацыi, улетку з канспiратыўнымi мэтамi прыязджаў у Вiльню.— С. 137, 195, 196.

Барановiч Ю. гл. Баневiч Ю.

Баршчэўскi Аляксандр (псеўд. Барскi Алесь), беларускi паэт i лiтара­тура­знавец (у Польшчы).— С. 286.

Баршчэўскi Ян (1790?—1851), беларускi i польскi пiсьменнiк, выдавец, адзiн з пачынальнiкаў новай беларускай лiтаратуры.— С. 216, 381.

Барэйша (Borejsza) Ежы, польскi гiсторык.— С. 274, 275.

Барэйша Iгнат Яфiмавiч, палкоўнiк лейб-гвардыі Паўлаўскага палка, у 1863 г. ваенны начальнiк Вiлейскага, потым Бельскага пав.— С. 62.

Баторый Габор (Габрыель; 1587—1613), семiградскi (трансiльванскi) князь (1608—1613); падтрымлiваў сувязi з удзельнiкамi рокаша ў Польшчы, прэтэндаваў на польскi каралеўскi пасад.— С. 254

Белакоз Адольф Сцяпанавiч (каля 1826—1895 або 1865), чыноўнiк, настаўнiк музыкi; уваходзiў у беластоцкую рэвалюцыйную арганiзацыю, прымаў удзел у друкаваннi «Гутаркi старога дзеда»; у 1863 г. паўстанцкi начальнiк Беластока; cасланы ў Сiбiр.— С. 272, 384.

Берг Фёдар Фёдаравiч (1793—1874), граф, генерал-iнфантэрыi (з 1865 г. генерал-фельдмаршал), з красавiка 1863 г. памочнiк намеснiка, з восенi намеснiк у Царстве Польскiм.— С. 64, 312, 363.

Бiкулiч Уладзiслаў Бранiслававiч, гiсторык.— С. 356.

Бiспiнг (Бiшпiнг) Аляксандр (каля 1843—?), памешчык маёнтка Вярэйкi ў Ваўкавыскiм пав.— С. 181, 366.

Бiч Мiхась, беларускi гiсторык.— С. 280, 282.

Блiнава Эвелiна, беларускi мовазнавец.— С. 286, 289.

Блус Франц, аўтар беларускіх вершаваных гутарак (Магілёў, 1862), у якіх услаўляў цара і сялянскую рэформу 1861 г.— С. 219, 382.

Блюменталь, у 1863 г. падпалкоўнiк Рэвельскага пяхотнага палка, удзельнiчаў у задушэнні паўстання.— С. 337.

Боб (Боба) гл. Заблоцкi Б.

Борзабагаты Уладзiслаў (1831—1886), лекар, аднадумец Калiноўскага; у 1849 г. выключаны з Мiнскай гiмназii; пасля заканчэння Маскоўскага унiверсiтэта працаваў лекарам у Навагрудку; у 1863 г. паўстанцкi камiсар Навагрудскага пав.; уцёк за мяжу, удзельнiк Парыжскай камуны; у 1874 вярнуўся з эмiграцыi.— С. 154.

Броўка Пятрусь, беларускі пісьменнік.— С. 23.

Брухнальскi Вiльгельм (1859—1938), польскi фалькларыст, прафесар Львоўскага унiверсiтэта, аўтар публiкацый паводле ўспамiнаў М. Маркса.— С. 217, 379, 381.

Брыль Янка, беларускі пісьменнік.— С. 295.

Буйдэцкi Флёрыян, кiраўнiк кляштара т. зв. канонiкаў рэгулярных i прафесар тэалогii ў Мехаве пад Кракавам (ХVIII ст.).— С. 259.

Буйнiцкi Зыгмунт, сын памешчыка Дынабургскага пав. пiсьменнiка Казiмiра Б., адстаўны драгунскi капiтан; у 1863 г. паўстанцкi ваенны начальнiк Iнфлянцкага ваяводства; 13.4.1863 кiраваў нападам паўстанцаў на транспарт зброi каля м. Краслаўка; уцёк за мяжу.— С. 321.

Буйнiцкi Казiмiр Андрэевiч (1788—1878), пiсьменнiк, публiцыст, краязнавец.— С. 217, 382.

Бурбоны, каралеўская дынастыя, якая займала пасад у Францыi з перапынкамi ў 1589—1848 гг.— С. 354.

Буткоўскi Я. Н., чыноўнiк мiнiстэрства дзяржаўных маёмасцяў, у 1863 г. служыў на Беларусi i ў Лiтве, аўтар успамiнаў.— С. 277.

Бухавецкi Станiслаў (каля 1836—?), студэнт Пецярбургскага унi­версiтэта, гарыбальдзiец, слухач польскай ваеннай школы ў Iталii; на пачатку 1863 г. камандзiр паўстанцкага атрада на Вiленшчыне; далейшы лёс невядомы.— С. 309, 310.

Бычкоў Апанас Фёдаравiч (1818—1899), рускi археограф, з 1844 г. заха­вальнiк Аддзялення рукапiсаў i старадрукаваных славян­скiх кнiг пецярбургскай Публiчнай бiблiятэкi; акадэмiк (з 1869 г.), рэдактар «Слоўнiка беларускай мовы» I. Насовiча (1870).— С. 248, 260, 394.

Бэерсдорф Атон, польскi гiсторык, аўтар папулярных прац пра Калiноўскага (1955), укладальнiк зборнiка дакументаў пра адносiны Ватыкана да польскага пытання (1960).— С. 338.

Бэрд Томас Э., амерыканскi славiст, вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай асацыяцыi беларусістаў.— С. 14, 291, 292, 296, 302.

Бязяеў, палкоўнiк, у 1864 г. магiлёўскi губернскi жандарскi штаб-афiцэр.— С. 272.

Бялёўскi Аўгуст (1806—1876), польскi гiсторык, паэт, археограф; супрацоўнiк Асалiнеўма ў Львове, з 1869 яго дырэктар; выдаваў крынiцы па гiсторыi Польшчы; у лiпенi 1857 г. для збору матэрыялаў наведаў Пецярбург.— С. 249, 250, 253, 257, 390, 391, 393.

Бялiнскi Генрык, памешчык; у 1863 г. прызначаны ўладамi на пасаду маршалка шляхты Трокскага пав.— С. 59, 61.

Бяляўская Iрына Мiхайлаўна, гiсторык.— С. 360.

Бянькоўскi Ян (каля 1837—1863), фельчар з Варшавы, кiнжальшчык, выканаўца выраку рэвалюцыйнай арганiзацыi на А. Дамейку; павешаны ў Вiльнi 28.8.1863.— С. 312.

Бярнацкi Мiкалай, студэнт Маскоўскага унiверсiтэта, у 1860-х гг. удзельнiк польскай рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Маскве.— С. 196.

 

Вайцяхоўскi (Вайцахоўскi), вiленскi мешчанiн (з пашпартам на гэтае iмя хаваўся ў 1863 г. у Маскве Б. Свентаржэцкi).— С. 196.

Валанчэўскi (Валанчус) Матэюс (1801—1875), жамойцкi каталiцкi бiскуп (з 1850), лiтоўскi пiсьменнiк. 6.09.1863 пад нацiскам царскiх улад выдаў пастырскае пасланне да народа з заклiкам спынiць падтрымку паўстання.— С. 134.

Валуеў Пётр Аляксандравiч (1814—1890), расiйскi мiнiстр унутраных спраў (1861—1868).— С. 308, 378.

Ваньковiч Ян (1834—1899), сын вядомага мастака Валенція В.; паручнiк корпуса ляснiчых, з 1861 г. у гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi Калiноўскага; у 1863 г. у паўстанцкiх атрадах Падляшша i Гродзеншчыны; эмiграваў.— С. 169.

Васiлеўскi Леан (1870—1936), польскi публiцыст, гiсторык, дзеяч ППС, аўтар кнiгi «Лiтва i Беларусь» (1912), напiсанай з прагрэсiўных пазiцый; пасля заваявання Польшчай незалежнасцi падтрым­лiваў афiцыйны курс польскiх улад у нацыянальным пытаннi; бацька пiсьменнiцы Ванды Васiлеўскай.— С. 217, 382.

Васілій (Лужынскі; каля 1789—1879), архіепіскап полацкі і віцебскі (1840—1866).— С. 213, 278.

Васючэнка Пятро, беларускі літаратуразнавец і пісьменнік.— С. 280.

Верашчака М. гл. Путкамер М.

Верашчынскi Юлiян (?—1863), студэнт Кiеўскага унiверсiтэта, адзiн з стваральнiкаў i агент варшаўскага Гарадскога камiтэта i ЦНК, прымыкаў да левага крыла «чырвоных»; у 1863 г. камiсар Калiшскага ваяводства, загiнуў у баi.— С. 177, 178.

Вiлькашэўскi Уладзiслаў (каля 1830—1863), гарыбальдзiец; у 1861—1862 гг. агент ЦНК, потым ЛПК; у 1863 г. камандзiр атрадаў у Ломжынскiм i Астроленскiм пав.; загiнуў у баi.— С. 175, 364.

Вiльчкоўскi Фелiкс, залаты медалiст Слуцкай гiмназii, з 1857 г. студэнт фiзiка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага унiверсiтэта, прыяцель Калiноўскага; у 1859 г. перайшоў у Кiеўскi унiверсiтэт.— С. 82, 83, 319.

Вiславух Фелiкс Аўгусцiнавiч (1833—пасля 1869), студэнт Маскоўскага i Кiеўскага унiверсiтэтаў; слухач польскай ваеннай школы ў Iталii; у 1863 г. камандзiр паўстанцкага атрада ў Вiленскай губ.; дэмакрат, прыхiльнiк «чырвоных»; эмiграваў.— С. 129, 309, 310, 403.

Вiтажэнец Iгнат, псеўданiм Калiноўскага.— С. 9, 129, 161, 204, 206—208, 345, 357, 375, 377, 405.

Вітаўт (1350—1430), вялікі князь ВКЛ у 1392—1430 гг.— С. 107.

Влодэк Фелiкс Адам, памешчык; у 1863 г. паўстанцкi ваенны начальнiк Пружанскага пав., камандзiр атрада; эмiграваў.— С. 143.

Ворцэль Станiслаў (1799—1857), дзеяч польскай рэвалюцыйнай дэмакратыi.— С. 162.

Высоцкi Юзаф (1809—1873), генерал, член Дэмакратычнага таварыства, адзiн з кiраўнiкоў польскай ваеннай школы ў Iталii (1861—1862), удзельнiк паўстання 1863 г.— С. 86. 180.

Вярыга Эдмунд (каля 1840—1902), студэнт Пецярбургскага унiверсi­тэта, член ЛПК, актыўна ўдзельнiчаў у падрыхтоўцы паўстання; арыштаваны 19.2.1863, увосень сасланы на катаргу.— С. 86, 158, 160, 163, 172—178, 326, 363, 364.

Вярыга-Дарэўскi Арцём (1816—1884), беларускi пiсьменнiк-дэмакрат; за ўдзел у паўстаннi 1863 г. сасланы на катаргу.— С. 217, 264, 381.

Вяцелін, прапаршчык, асэсар ваеннага суда над Каліноўскім.— С. 146.

 

Гаворскi Ксенафонт Антонавiч (1821—1871), беларускi гiсторык i археолаг; у 1862—1869 выдаваў часопiс «Вестник Западной России»; асуджаў паўстанне 1863 г.— С. 343.

Гажыч Вiтальд Георгiевiч (каля 1843—1864), сын памешчыка Брэсцкага пав., вольны слухач Пецярбургскага унiверсiтэта, працягваў адукацыю ў Парыжы; у 1863 г. адзiн з кiраўнiкоў паўстанцкай арганiзацыi ў Лiдскiм пав; арыштаваны ў жнiўнi 1863 г., даў падрабязныя паказаннi; памёр па дарозе на катаргу.— С. 167, 360.

Гарбачэўскi Юзаф (1837—1895), ксёндз, плябан Эйшышскага касцёла ў Лiдскiм пав; у 1863 г. капелан у паўстанцкiм атрадзе Л. На­р­бута; эмiграваў, жыў у Францыi i ЗША.— С. 87, 325.

Гартэнзiй, старажытнарымскi прамоўца, сучаснiк Цыцэрона (І ст. да н. э.).— С. 257, 393.

Гарун Алесь (Прушынскі Аляксандр), беларускі паэт, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.— С. 23.

Гарыбальдзi Джузэпе (1807—1882), нацыянальны герой Iталii, рэвалюцыянер-дэмакрат, адзiн з правадыроў нацыянальна-вызваленчай барацьбы iтальянскага народа.— С. 298.

Гаўрон Алесь, беларускi журналiст.— С. 292, 296.

Гедройц Цэзар, камер-юнкер, маршалак шляхты Трокскага пав., у 1863 г. падпiсаў вернападданнiцкi адрас цару.— С. 61.

Гедымiн (1275?—1341), вялiкi князь Вялiкага Княства Лiтоўскага (1316—1341); каля 1323 г. сталiцай ВКЛ зрабiў Вiльню.— С. 57, 311.

Гейслер, прапаршчык, асэсар ваеннага суда над Калiноўскiм.— С. 146.

Гейштар Якуб (1827—1897), лiберальны ковенскi памешчык, публiцыст, адзiн з кiраўнiкоў партыi «белых» у Лiтве i на Беларусi, у 1863 г. старшыня Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы; арыштаваны 31.7.1863, сасланы на катаргу; аўтар успамiнаў.— С. 132, 154, 158, 186, 188, 205, 263, 281, 283, 293, 315, 328, 332, 355, 356, 368, 369, 375, 403, 405.

Генюш Ларыса, беларуская паэтка.— С. 286.

Гербурт Мамерт (1789—1873), ксёндз, прэлат-схаластык, у 1863 г. адзiн з кiраўнiкоў (вiцэ-афiцыял) Вiленскай каталiцкай кансiсторыi; быў вядомы таксама вучонымi працамi па гісторыі царквы.— С. 338.

Герцэн Аляксандр Iванавiч (1812—1870), рускi пiсьменнiк, мыслiцель, рэвалюцыянер-дэмакрат.— С. 8, 150, 153, 162, 165, 220, 263—265, 269, 274, 289, 307, 354, 360, 379, 385, 402.

Гесь Аляксандра, складальніца кнiгi «К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия» (1988).— С. 292.

Гёвэн, фатограф (канспiратыўны адрас у Парыжы).— С. 326

Гiлер Агатон (1831—1887), журналiст, дзеяч i гiсторык паўстання 1863 г.; у 1853—1860 у Сiбiры; у 1862—1863 член ЦНК i Нацыянальнага ўрада, прадстаўнiк правага крыла «чырвоных»; у эмiграцыi (Германiя, Швейцарыя) рэдагаваў газ. «Ойчызна», збiраў дакументальныя памяткi паўстання; аўтар «Гiсторыi паўстання польскага народа» (1867—71), дзе ўпершыню на­друкаваны «Пiсьмы з-пад шыбенiцы» Калiноўскага; пазней жыў у Галiцыi.— С. 16, 22, 210, 267, 271, 273—276, 290, 292, 293, 302, 303, 305, 306, 350, 377, 383, 388, 389.

Гiльдэбрант Аляксандр Мiхайлавiч, генерал-маёр, з 1861 г. да мая 1863 г. начальнiк IV акругi корпуса жандараў (Вiльня).— С. 354.

Гiнтаўт, ксёндз з Гродна; у 1861 г. увайшоў у рэвалюцыйную арганiзацыю Калiноўскага; на думку даследчыкаў, гэта Гінтаўт-Дзевалтоўскі (1821—1889), з 1853 г. пробашч бернардзінскага касцёла ў Гродне, з 1861 г. гродзенскі дэкан; у 1883—1889 магілёўскі мітрапаліт, кіраўнік усіх каталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі.— С. 169.

Глейнiг Мiхал Iванавiч, палкоўнiк, старшыня ваеннага суда над Калiноўскiм.— С. 146.

Глiндзiч Мечыслаў (1836—пасля 1880), лекар, у 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Ваўкавыскага пав., потым у паўстанцкiм атрадзе ў Аўгустоўскай губ; узяты ў палон, сасланы.— С. 181, 366.

Глухоўскi, купец, уладальнiк шынка ў г. Брэсце.— С. 179.

Гогаль Мiкалай Васiльевiч (1809—1852), рускi пiсьменнiк.— С. 304.

Гогель Мiкалай Валяр’янавiч (1838—1870), артылерыйскi паручнiк, член Асобай следчай камiсii ў Вiльнi; аўтар афiцыёза «Иосафат Огрызко и петербургский революционный ржонд...» (Вiльня, 1866).— С. 129, 133—136, 138—140, 352, 353, 367, 372.

Гонта Iван, адзiн з кiраўнiкоў «Калiiўшчыны» (1768); узяты ў палон i закатаваны.— С. 392, 393.

Гофмейстар Апалiн Паўлавiч (1825—1890), ветэран рэвалюцыйнага руху; у 1848 г. сасланы ў арыштанцкiя роты ў Орск i Арэнбург; у 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Гродзенскага, потым Брэсцкага ваяводства; у 1864 г. арыштаваны i сасланы на катаргу ў Сiбiр.— С. 157, 179, 180, 350, 365, 366.

Грабец Юзаф (сапр. Дамброўскi Юзаф; 1876—1926), польскi гiсторык, публiцыст, дзеяч ППС; аўтар «Гiсторыi польскага народа» (1909), манаграфii «1863 год» (1913) i iнш.— С. 149, 335, 352.

Грабоўскi Альберт, студэнт Пецярбургскай медыка-хiрургiчнай акадэмii, у 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Iнфлянцкага ваяводства; не расшуканы ўладамi.— С. 132, 134.

Грабоўскi Мiхал (1804—1863), польскi лiтаратурны крытык, публiцыст, пiсьменнiк.— С. 256, 392.

Грагатовiч (Грыгатовiч) Марыя, дваранка, дачка Юзэфы Г.; хатняя настаўнiца; 11.12.1863 арыштавана, 29.1.1864 апазнала на вочнай стаўцы Калiноўскага.— С. 129, 133, 346, 402, 406.

Грагатовiч Тамаш (памылк. Грыгаровiч; псеўд. Фляркоўскi; каля 1838—?), сын Юзэфы Г., студэнт Пецярбургскага унiверсiтэта, удзельнiчаў у выданнi нелегальнага час. «Едносьць»; у 1863 г. член вiленскай паўстанцкай арганiзацыi; уцёк ад росшукаў.— С. 131, 189, 199, 346, 369.

Грагатовiч (Грыгатовiч) Юзэфа, дваранка, удава губернскага архiтэктара, жыхарка г. Вiльнi, у яе кватараваў Калiноўскi; 11.12.1863 арыштавана.— С. 129, 130, 133, 345, 346, 402.

Гроза Аляксандр (1807—1875), лiтаратар i выдавец; у 1838—1842 выдаваў у Вiльнi альманах «Русалка».— С. 256, 393.

Грыгаровiч гл. Грагатовiч Т.

Грыгаровiч Iван Iванавiч (1792—1852), беларускi гiсторык, архео­граф, мовазнавец.— С. 266.

Грыгор’ева Валянцiна, беларускi гiсторык.— С. 279.

Грыгор’еў Васiль Васiльевiч, рускi гiсторык.— С. 316.

Грынчык Мікола, беларускі літаратуразнавец.— С. 15.

Грынявiцкi, напярэдаднi паўстання 1863 г. член беластоцкай рэвалюцыйнай арганiзацыi, удзельнiчаў у друкаваннi падпольнай беларускай «Гутаркi старога дзеда».— С. 384.

Грыцкевiч Анатоль, беларускi гiсторык.— С. 261, 262.

Грыцкевiч Валянцiн, беларускi гiсторык (у Санкт-Пецярбургу).— С. 366, 392.

Гулевiч Ю. гл. Купсць Ю.

Гумiлёў Мiкалай Сцяпанавiч (1886—1921), рускi паэт.— С. 20.

Гурыновіч Адам, беларускі паэт, дзеяч вызваленчага руху.— С. 23.

Гутры Аляксандр (1813—1891), пазнанскi памешчык, ветэран вызваленчага руху; у сакавiку 1863 г. узначалiў у Познанi Вялiка­польскi рэвалюцыйны камiтэт, з мая ў складзе камiсii па закупцы зброi ў Льежы i польскага камiтэта ў Парыжы; у 1864 г. камiсар у Англii i Францыi.— С. 323, 324, 340.

Гяршынскi Генрык (1848—1930), лекар, удзельнiк паўстання 1863 г. у Лiтве, дзеяч дэмакратычнай эмiграцыi ў Францыi.— С. 378.

Гяршынскi Станiслаў, сын Генрыка Г., аўтар брашуры пра В. Урублеўскага (1900).— С. 271, 378.

 

Дабралюбаў Мiкалай Аляксандравiч (1836—1861), рускi лiтаратурны крытык, публiцыст, рэвалюцыйны дэмакрат.— С. 265.

Далеўская А. гл. Серакоўская А.

Далеўскi Аляксандр (1827—1862), адзiн са стваральнiкаў канспi­ратыўнай антыўрадавай арганiзацыi «Братнi саюз лiтоўскай моладзi»; у 1850—1858 адбываў ссылку ў Сiбiры.— С. 158, 356.

Далеўскi Францiшак (1825—1904), разам з братам Аляксандрам стваральнiк «Братняга саюза лiтоўскай моладзi»; пасля вяртання з Сiбiры (1860) адзiн з кiраўнiкоў партыi «белых» на Беларусi i ў Лiтве, у 1863 г. член Аддзела кiраўнiцтва пра­вiнцыямi Лiтвы. 9.6.1863 арыштаваны, засуджаны на 20 гадоў катаргi.— С. 152—154, 156—159, 163, 356, 358, 367.

Далеўскi Цiтус (1840—1863), брат Аляксандра i Францiшка, удзельнiк студэнцкага руху ў Маскве i Пецярбургу; з лета 1863 г. блi­жэй­шы памочнiк Калiноўскага; арыштаваны 8.12.1863, пу­блiчна расстраляны ў Вiльнi 30.12.1863.— С. 72, 129, 131—133, 135—138, 159, 190, 191, 194, 197, 199, 201, 326, 346, 372, 383, 405.

Даль Уладзiмiр Iванавiч, рускi пiсьменнiк, лексiкограф, этнограф.— С. 305, 306.

Дамброўскi Эдвард (1822—1846), польскi рэвалюцыянер-дэмакрат, фiлосаф, публiцыст; загiнуў падчас Кракаўскай рэвалюцыi.— С. 308.

Дамброўскi Ю. гл. Грабец Ю.

Дамброўскi Яраслаў (1836—1871), афiцэр генеральнага штаба; з вясны 1862 г. член падпольнага варшаўскага Гарадскога камiтэта, а потым ЦНК, начальнiк Варшавы; прыхiльнiк рашучых дзеянняў, неадкладнага паўстання; арыштаваны 2.8.1862, уцёк за мяжу; у 1871 генерал Парыжскай камуны, загiнуў у баi з вер­сальцамi.— С. 8, 162, 361.

Дамейка Аляксандр (1804—1878), памешчык, камергер, з 1855 вiленскi губернскi маршалак шляхты; працiўнiк вызваленчага руху; у 1863 г. супрацоўнiчаў з Мураўёвым, арганiзаваў падпiсанне вернападданнiцкага адраса цару ад iмя вiленскага дваранства; прысуджаны рэвалюцыянерамi да пакарання смерцю, але замах на яго 30.7.1863 быў няўдалым.— С. 58, 60—62, 105, 159, 188, 311, 312, 335—337, 354, 369, 405.

Даржынскi Ян, ксёндз, у 1863 г. святар у Гайдах Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi.— С. 125.

Дарманоўскi Мечыслаў (1836—1863), працаваў у варшаўскай паўстанцкай палiцыi, з сакавiка 1863 г. у Вiльнi, выконваў абавязкi камiсара Вiленскага ваяводства (псеўд. Людвiк Сухадольскi); арыштаваны 5.8.1863, павешаны 21.12.1863 у Вiльнi.— С. 72—74, 131, 133, 134, 136, 193, 315, 346, 348, 370, 405.

Даўгяла Ксавер, памешчык, у 1863 г. прызначаны ўладамi на пасаду маршалка шляхты Свянцянскага пав.— С. 59, 61.

Даўкша, домаўладальнiк у Вiльнi.— С. 172.

Джавецкi Пятро, лекар, у 1863 г. камiсар Нацыянальнага ўрада ва Усходняй Прусii, агент па закупцы зброi ў Кёнiгсбергу; у 1864 г. рэдактар газеты «Глос з Лiтвы».— С. 312.

Дзiчкоўскi Людвiк (каля 1831—?), лекар у Коўна, з кастрычнiка 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Ковенскага ваяводства; арыштаваны 30.11.1863, даў падрабязныя паказаннi, сасланы «ў аддаленыя месцы» Расii.— С. 132, 157, 196, 322, 346, 372, 373.

Дзьякаў Уладзiмiр Анатольевiч, рускі гiсторык.— С. 271, 375.

Дзюлёран (Дзю-Ларан; Du Laurans) Нестар (?—1868), чыгуначны чыноўнiк, у 1862—1863 камiсар ЦНК i Нацыянальнага ўрада ў Лiтве i на Беларусi, потым памочнiк камісара на польскiх землях, захопленых Прусiяй.— С. 87, 130—137, 142—144, 158—160, 164, 170, 172, 174—177, 186, 187, 189, 191, 192, 200, 212, 282, 309, 323, 327, 332, 333, 336, 346, 357, 362, 364, 368, 369, 373, 404.

Дзялынскi Ян Кантый (1829—1880), познанскi магнат, мецэнат, прыхiльнiк «белых», у 1863 г. арганiзатар паўстанцкiх узброеных сiл на польскiх землях у Прусii, потым член камiсii па закупцы зброi ў Льежы; завочна асуджаны прускiм судом.— С. 323.

Дзялянаў Iван Давыдавiч (1818—1897), у 1858—1866 папячыцель Пецярбургскай навучальнай акругi, у 1882—1897 гг. мiнiстр народнай асветы.— С. 318.

Длускi Баляслаў (псеўданiм Ябланоўскi; 1826—1905), удзельнiк патрыятычнага руху 1840-х г., сасланы на Каўказ у салдаты, даслужыўся да чына падпаручнiка; скончыў медыцынскi факультэт Маскоўскага унiверсiтэта. Член ЛПК, паплечнiк i сябра Калiноўскага; у 1863 г. паўстанцкi вайсковы начальнiк Ковенскага ваяводства, улетку эмiграваў. Камiсар вiленскага паўстанцкага цэнтра за мяжой, распараджаўся т. зв. лiтоўскiмi сумамi, якiя ў 1865 г. перадаў спецыяльнай камiсii з паўстанцаў-эмiгрантаў; з 1873 у Галiцыi.— С. 86—88, 119, 120, 125, 158, 159, 163, 175, 178, 275, 279, 281, 291, 292, 321, 322, 325—328, 341—343, 347, 348, 358, 363, 364, 405.

Драгаманаў Мiхаiл Пятровiч (1841—1895), украiнскi гiсторык, фалькларыст, крытык, публiцыст, палiтычны дзеяч.— С. 216, 380.

Дракон (Драконт), старажытны афiнскi заканадавец, каля 621 да н. э. склаў звод законаў; выраз «законы Дракона» стаў сiмвалам юрыдычнай суровасцi.— С. 64.

Дранякiн (Дрэнякiн) Аляксандр Максiмавiч (1813—1879), генерал-маёр свiты, вясной 1861 г. падаўляў паўстанне сялян Пензенскай губ., з верасня 1861 г. да сакавiка 1862 г. гродзенскi губернатар, пазней член Пецярбургскай следчай камiсii.— С. 228, 386.

Дубовiч Ян (?—1646), унiят-базыльянiн, аўтар палемiчных твораў i прац па гiсторыi царквы.— С. 249.

Дунiн-Марцiнкевiч Вiнцэнт (1808—1884), беларускi паэт, драматург, тэатральны дзеяч; падазраваўся ўладамi ў напiсаннi беларускiх пракламацый, у 1864 г. арыштаваны, больш года адседзеў у мiнскай турме.— С. 215—218, 264, 267, 268, 299, 303, 352, 380, 382.

Духiнскi Ануфрый, удзельнiк паўстання 1831 г., эмiгрант, у 1863 г. пад чужым iменем прыбыў у Вiльню, быў прызначаны ваенным начальнiкам Гродзенскага ваяводства, у жнiўнi падаў у адстаўку i выехаў за мяжу; у кастрычніку 1863 г. Нацыянальны ўрад надаў яму званне генерала i прызначыў начальнiкам узброеных сiл Аўгустоўскага i Гродзенскага ваяводстваў, але загады гэтыя былi адразу ж адклiканы.— С. 86, 130, 142, 143, 180, 210, 327, 337, 365, 404.

Духiнскi Францiшак (1816—1893), эмiгрант, прыхiльнiк арыстакратычнай партыi Чартарыскага, аўтар псеўдагiстарычных прац па гiсторыi Расii.— С. 18.

Дыбоўскi Бенядзiкт Iванавiч (1833—1930), вучоны-прыродазнавец, родам з Маладзечаншчыны; з 1862 г. прафесар заалогii Галоўнай школы ў Варшаве; за удзел у паўстаннi 1863 г. сасланы ў Сiбiр, дзе вёў навуковыя даследаваннi; аўтар успамiнаў.— С. 355.

Дэй, англiйскi журналiст, у 1863 г. у карэспандэнцыях з Вiльнi ўхваляў дзейнасць М. Мураўёва.— С. 312.

Дэмбiнскi (памылк. Дэмбiцкi) гл. Качкоўскi Э.

Дэнель Баляслаў (1830—1863), удзельнiк паўстання 1848 г.; з 1859 г. член канспiратыўных гурткоў, працаваў на Пецярбургска-Варшаўскай чыгунцы; публiцыст, у 1861 г. заснаваў газету «Стражнiца», арыштаваны i высланы з Варшавы; у 1863 г. афiцэр у паўстанцкiм атрадзе, загiнуў у баi.— С. 271.

 

Ельскi Аляксандр (1834—1916), беларускi пiсьменнiк, гiсторык, этнограф, краязнавец, перакладчык, публiцыст.— С. 219, 382.

Емяльянчык Уладзiмiр, беларускi гiсторык.— С. 303, 326.

Ермаловiч Мiкола, беларускi гiсторык i лiтаратуразнавец.— С. 293.

 

Жаба, домаўладальнік у г. Вільні.— С. 193.

Жаброўскi Канстанцiн (каля 1833—?), калежскi рэгiстратар, родам з Мазыршчыны, чыноўнiк Вiленскай казённай палаты; за «прыватныя заняткi» пры дырэкцыi вучылiшчаў атрымаў кватэру ў Святаянскiх мурах, якую здаў Вiтажэнцу (Калiноўскаму). 29.1.1864 арыштаваны, у красавiку вызвалены.— С. 376.

Жалкеўскi (Жулкеўскi) Станiслаў (1547—1620), дзяржаўны i ваенны дзеяч Рэчы Паспалiтай, вялiкi гетман каронны, канцлер.— С. 250, 253—256, 390, 391.

Жалязняк Максiм, запарожскi казак, адзiн з кiраўнiкоў сялянскага паўстання 1768 на Украiне супраць шляхты.— С. 392, 393.

Жамойцiн Алесь, беларускi паэт, музейны работнiк.— С. 356.

Жлутка Алесь, беларускі літаратуразнавец, выдавец.— С. 295.

Жулкеўскi С. гл. Жалкеўскi С.

Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520—1572), вялiкi князь лiтоўскi i кароль польскi з 1529 (фактычна з 1540-х гг.).— С. 246, 247.

Жынкін Алесь, беларускі выдавец, працаўнік культуры.— С. 295.

Жэромскi Станiслаў, аднакашнiк Калiноўскага, выпускнiк юрфака Пецярбургскага унiверсiтэта (1860), настаўнiк у Мазыры i Вiльнi; па паказаннях В. Парфiяновiча, належаў да рэвалюцыйнай арганiзацыi.— С. 139.

 

Заблоцкi Баляслаў Карлавiч (па iншых звестках Юзаф; псеўд. Боб; каля 1835—?), лекар, брат Эразма З.; скончыў Маскоўскi унiверсiтэт (1860), удзельнiк гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi; арыштаваны ў вераснi або кастрычнiку 1863 г.; сасланы ў Арэнбургскую губ.; пасля вяртання зноў працаваў лекарам у Гродна.— С. 138, 169, 189, 272, 361, 369.

Заблоцкi (Лада-Заблоцкi) Тадэвуш (1811—1847), паэт-рамантык; пiсаў пераважна па-польску, апяваў прыгажосць роднай Беларусi.— С. 217.

Заблоцкi Эразм Карлавiч (псеўд. Медыёр; каля 1831—?), дробны чыноўнiк у Гродна; з 1861 г. у арганiзацыi Калiноўскага; у 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк (з чэрвеня камiсар) Гродзенскага ваяводства, арыштаваны ў вераснi 1863 г.; сасланы на катаргу.— С. 138, 157, 169, 170, 172, 180, 184, 333, 361, 363—367, 369, 404.

Заблоцкія.— С. 179.

Завiстоўскi Люцыян, памешчык маёнтка Алексiпец (Алекшыц?) Гро­дзенскага пав., у 1863 г. рэферэнт камунiкацый у павятовай паўстанцкай арганiзацыi.— С. 181.

Загiбенiн Стахiй Пятровiч (?—1900), выхаванец Пецярбургскага унiверсiтэта, кандыдат права (1846); супрацоўнiчаў у прэсе; у часы вучобы Калiноўскага калежскi асэсар, сакратар савета унiверсiтэта.— С. 317.

Залескi Антон (1824—1885), памешчык Трокскага пав., мастак; з 1862 г. член ЛПК, на пачатку 1863 г. арыштаваны i сасланы ў Вятку.— С. 158, 171—173, 307, 357.

Залескi Бранiслаў (псеўд. Мруўка; 1819—1880), грамадскi дзеяч, мастак; родам са Слуцкага пав., у 1848 за ўдзел у рэвалюцыйных гуртках сасланы ў Арэнбург, дзе пасябраваў з Т. Шаўчэнкам; у 1863 г. агент Лiтоўскага аддзела па закупцы зброi за мяжою.— С. 118, 322, 323, 325, 327, 340.

Залускi Анджэй Станiслаў (1695—1758), канцлер вялiкi каронны, бiскуп хэлмiнскi i кракаўскi; разам з братам Юзафам Анджэем заснаваў публiчную бiблiятэку ў Варшаве.— С. 389.

Залускi Юзаф Анджэй (1702—1774), бiскуп кiеўскi, пiсьменнiк, палiтык, заснавальнiк (1747) першай публiчнай бiблiятэкi ў Варшаве.— С. 245, 254, 389.

Залускiя.— С. 254, 389.

Замечак гл. Цiхорскi У.

Замойскi Ян (1542—1605), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалiтай, вялiкi каронны канцлер i гетман.— С. 257.

Запруднiк Янка, беларускi гiсторык, публiцыст (у ЗША.— С. 14, 291, 292, 296, 300, 302.

Заржыцкi Ян, ксёндз з ваколiцаў Гродна, у 1861 г. увайшоў у рэвалюцыйную арганiзацыю Калiноўскага.— С. 169.

Зброжак (Зброжка) Аляксандр, родам з Вiцебшчыны, удзельнiк паўстання 1831 г.; паводле В. Брухнальскага, займаўся беларускай фалькларыстыкай.— С. 217.

Звяждоўскi (Звiрждоўскi, Жвiрждоўскi) Людвiк (1829—1864), капiтан генеральнага штаба, рэвалюцыйны дзеяч «чырвонага» кiрунку; у 1861—1862 адзiн з стваральнiкаў i кiраўнiкоў «Камiтэта руху» ў Вільнi; вясной 1863 г. паўстанцкi вайсковы начальнiк Магiлёўскага ваяводства, потым дзейнiчаў у Польшчы; узяты ў палон i пакараны смерцю.— С. 86, 150—153, 158, 160, 163, 164, 174, 329, 353, 354, 357, 358, 362, 402.

Здановiч Аляксандр (1805—1868), педагог, гiсторык, фiлолаг, аўтар падручнiкаў, выкладчык Вiленскага дваранскага iнстытута, бацька Iгната З.; паходзiў з Iгуменскага пав.; у 1863 г. арыштаваны разам з сынам.— С. 73, 74, 206, 315.

Здановiч Iгнат (1841—1863), сын Аляксандра З., кандыдат матэматычных навук Пецярбургскага унiверсiтэта; у 1863 г. скарбнік i начальнiк горада ў вiленскай паўстанцкай арганiзацыi, блiжэйшы паплечнiк Калiноўскага; арыштаваны 26.9.1863, пакараны смерцю 21.12.1863.— С. 72—74, 131, 315, 346, 405.

Здэкауер Мiкалай Фёдаравiч (1815—1897), лекар, патолагаанатам, прафесар Медыка-хiрургiчнай акадэмii ў Пецярбургу, з 1860 г. лейб-медык; лячыў мастака К. Брулова, які намаляваў яго партрэт.— С. 83, 319.

Зэбжыдоўскi Мiкалай (1553—1620), кракаўскi ваявода, кiраўнiк рокашу, названага рокашам Зэбжыдоўскага (1606—1609).— С. 253, 257, 393.

Зяленскi Станiслаў, аўтар рукапiсу, над якiм працаваў у пецярбургскай Публiчнай бiблiятэцы В. Калiноўскi.— С. 257, 258, 393.

Зямбiньскi Францiшак, касцёльны прамоўца ХVIII ст.— С. 259.

Зямнiцкi Ян Войцех, кракаўскi абат ХVIII ст.— С. 259.

Зянькевiч Рамуальд (1811—1868), беларускi фалькларыст i этнограф.— С. 216, 217, 380.

 

И. К. гл. Касцюшка І. І.

Iваноўскi Антон Дамiнiкавiч (1823—1873), ураджэнец Гродна, гiсторык, бiблiёграф, лiтаратар, малодшы бiблiятэкар пецярбургскай Публiчнай бiблiятэкi ў 1857—1869, член Вiленскай археалагiчнай камiсii; спрыяў працы В. Калiноўскага ў бiблiятэцы; быў блiзкi да рэвалюцыйнага падполля.— С. 247—251, 253, 260, 390.

Ігнатоўскі Усевалад, беларускі гісторык, грамадскі дзеяч.— С. 261.

Iзмайлаў, гвардзейскi афiцэр, удзельнiк падаўлення паўстання 1863 г. у Вiльнi.— С. 61.

Iскандэр гл. Герцэн А.I.

Iтальянец гл. Банольдзi А.

 

Каваленка Вiктар, беларускi крытык, лiтаратуразнавец, пiсьменнiк.— С. 265.

Каганец Карусь (Кастравіцкі Казімір), беларускі пісьменнік, мастак.— С. 23.

Кадлубак Вiнцэнт (каля 1160—1223), польскi хранiст, кракаўскi бiскуп, потым манах; аўтар лацiнскай «Хронiкi палякаў», даведзенай да 1202 г. (у ёй ёсць звесткi i пра Лiтву-Беларусь.— С. 257—259, 393.

Кажэўнiкаў Андрэй Львовiч (1802—1867), у маладосцi дзекабрыст; з 1856 г. кiраваў Гродзенскай палатай дзяржаўных маёмасцей, у 1862—1864 мiнскi цывiльны губернатар, сапраўдны стацкi саветнiк.— С. 308.

Казанлi Васiль Мiхайлавiч, у 1863 г. падпалкоўнiк, камандзiр батальёна Стараiнгерманландскага пяхотнага палка, валкавыскi ваенны начальнiк.— С. 171, 362.

Казбярук Уладзiмiр, беларускi лiтаратуразнавец.— С. 21, 263, 267, 276, 280, 291, 292, 295, 302, 305, 306.

Казлоўскі Ігнат, ксёндз з Гродзеншчыны; паходзіў з прыгонных сялян; у 1861 г. далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі Каліноўскага; пасля паўстання адмовіўся ад сану, перайшоў у праваслаўе, працаваў педагогам у Расіі.— С. 12, 169, 170, 362.

Казлоўскi Элiгiюш, польскi гiсторык i бiблiёграф.— С. 347, 352, 378.

Казыра Лявон, беларускі крытык і перакладчык.— С. 295.

Казьмiнскi Мiкалай, аўтар рукапiсу, над якiм працаваў у пецярбургскай Публiчнай бiблiятэцы В. Калiноўскi.— С. 255.

Калiноўская (Рыбiнская) Веранiка (каля 1806—1843), мацi Кастуся.— С. 7, 346, 399.

Калiноўская (Лазарэвiч) Iзабэла, мачыха Кастуся.— С. 7, 346.

Калiноўская Казiмiра гл. Багушэвiч К.

Калiноўскi, брат (стрыечны?) Кастуся, у 1863 г. унтэр-афiцэр у паўстанцкiм атрадзе Стасякевiча.— С. 185.

Калiноўскi Вiктар Атон (1833—1862), брат Кастуся, палеограф, дзеяч рэвалюцыйнага руху.— С. 7, 8, 22, 130, 243, 247—251, 253, 255—257, 259, 260, 285, 293, 358, 389—392, 394, 400—402.

Калiноўскi Iван Адольф Юр’евiч (1840—?), стрыечны брат Кастуся, лекар, выпускнiк Пецярбургскай медыка-хiрургiчнай акадэмii, у 1863 г. у паўстанцкiх атрадах Гродзеншчыны.— С. 185, 368, 392.

Калiноўскi Сымон Сцяпанавiч (1795—1871), бацька Кастуся, уладальнiк палатнянай фабрыкi i фальв. Якушоўка ў Ваўка­выскiм пав.; у красавiку 1864 г. арыштаваны, знаходзiўся пад следствам у Гродна, у снежнi вызвалены пад строгi нагляд палiцыi.— С. 130, 171, 358, 361, 362, 399, 403.

Калiноўскi Юзаф (1835—1907), адстаўны iнжынер-капiтан; з лета 1863 г. кiраваў вайсковай секцыяй вiленскага паўстанцкага цэнтра, паплечнiк Кастуся; арыштаваны 13.3.1864, асуджаны на катаргу; пасля манах-кармелiт пад Кракавам (а. Рафал); аўтар успамiнаў; кананiзаваны каталiцкім касцёлам (1991).— С. 186, 189, 200, 202, 205, 293, 312, 341, 369, 370, 372—374.

Калiноўскi Юрый Сцяпанавiч (1797—?), дваранiн Гродзенскай губ., дзядзька Кастуся.— С. 287, 365, 392.

Каліноўскія.— С. 185, 391, 400.

Калюмна З. гл. Навалецкi А.

Калянкевiч А.А., памешчык маёнтка Льнянiкi (Льнянка) Наваградскага пав., у 1863 г. пратэставаў супраць прымусовага падпi­сання вернападданнiцкага адраса цару.— С. 339.

Камiнскi Iван, памешчык, мiравы пасрэднiк, у 1863 г. рэферэнт, акруговы, а потым павятовы начальнiк у паўстанцкай арганiзацыi Гродзенскага пав; у вераснi 1863 г. арыштаваны.— С. 183.

Канаплянскi Францiшак (1814—1864), адстаўны паручнiк, памешчык Дзiсенскага пав., засядацель у Вiленскай палаце цывiльнага суда; з пачатку лета 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Вiленскага ваяводства; у жнiўнi 1863 г. высланы ва Уфу, неў­забаве вернуты для новага следства; даў падрабязныя паказан­нi; памёр па дарозе на катаргу.— С. 131, 132, 191, 346, 370.

Кандратовiч Л. гл. Сыракомля У.

Кандратовiч Паўлiна (1828—1886), жонка (з 1862 г. удава) паэта У. Сыракомлi; у 1863 г. яе кватэра ў Вiльнi выкарыстоўвалася паўстанцамi ў якасцi канспiратыўнай яўкi; арыштавана 8.12.1863, доўгi час утрымлiвалася ў турме.— С. 133, 197, 372.

Канстанцiн Мiкалаевiч (1827—1892), вялiкi князь, брат цара Аляксандра ІІ, намеснiк у Царстве Польскiм (1862—1863.— С. 308.

Караткевiч Уладзiмiр (1930—1984), беларускi пiсьменнiк.— С. 23, 268.

Каратынскi Вiнцэсь (1831—1891), беларускi i польскi паэт i журналiст; па некаторых звестках, напярэдаднi паўстання 1863 г. удзель­нiчаў у напiсаннi беларускiх рэвалюцыйных пракламацый.— С. 217, 384, 386.

Кардовiч Вiктар, польскi гiсторык, аўтар манаграфii пра Калiноўскага (1955.— С. 291, 329, 333, 345.

Карповiч, уладальнiк дома ў г. Вiльнi.— С. 199.

Карскі Яўхім (1861—1931), філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.— С. 305.

Касiцкi Дамiнiк, ксёндз, у 1863 г. вiкарый у Дусятах Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi.— С. 125.

Кастамараў Мiкалай Iванавiч (1817—1885), украiнскi i рускi гiсторык, этнограф, пiсьменнiк.— С. 255, 392, 394.

Касцюшка Іван Іванавіч, расійскі гісторык.— С. 293.

Касцюшка (Касьцюшка) Тадэвуш (1746—1817), кiраўнiк нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г.— С. 8, 18, 29, 41, 298, 300, 303, 326.

Катылiй Север (І—ІІ ст. да н.э.), рымскi консул, сябра Плiнiя Малодшага.— С. 257, 393.

Каўка Аляксей, беларускi гiсторык i лiтаратуразнавец (у Маскве).— С. 268, 270, 303.

Каўнацкi Гiпалiт (1761—1854), польскi гiсторык, бiблiятэкар, архiвiст, выдавец i перакладчык сярэднявечных хронiк.— С. 258.

Каўрус Алесь, беларускi мовазнавец.— С. 264.

Каханоўскi, домаўладальнiк у г. Вiльнi.— С. 133

Качкоўская Матыльда, канспiратыўны адрас у Варшаве.— С. 135.

Качкоўскi-Дэмбiнскi Эўгенiуш (1820—1887), эмiгрант, капiтан французскай армii, у 1863 г. адзiн з кiраўнiкоў Ваеннага аддзела Нацыянальнага ўрада; у лiстападзе 1863 г. прызначаны вайсковым агентам Нацыяльнага ўрада ў Парыжы.— С. 324.

Кашыц Канстанцiн (1828 цi каля 1822—1881), памешчык Навагрудскага i Лiдскага пав., кандыдат Дерпцкага унiверсiтэта; пры­хiльнiк «белых»; з вясны 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Навагрудскага пав., актыўна супрацiўляўся разгортванню паўстання; пасля арышту (17.6.1864) даў падрабязныя паказаннi пра арганiзацыю i быў высланы ў Казанскую губ.— С. 149, 352.

Квяткоўскi, канспiратыўны адрас у Варшаве.— С. 135.

Кiркор Адам Ганорый Карлавiч (1818—1886), беларускi i польскi грамадскi дзеяч, публiцыст, выдавец, гiсторык, археолаг, лi­та­ра­туразнавец, этнограф; з 1855 г. член Вiленскай археалагiчнай камiсii, захавальнiк Вiленскага музея старажытнасцяў.— С. 245—248, 389, 390.

Кiсялёва Янiна, беларускi архiвiст.— С. 291, 322.

Кiсялёў Павел Дзмiтрыевiч (1788—1872), граф, рускi дзяржаўны дзеяч, мiнiстр дзяржаўных маёмасцяў (1837—1856), правёў рэформу кiравання дзяржаўнымi сялянамi.— С. 304.

Клiмент (Klemens) ХІІІ (1693—1769), папа рымскi (з 1758 г.).— С. 259.

Кляўчэня Аляксандр, беларускi фiлосаф.— С. 293.

Козел (Казела) Ян (1838—1896), iнжынерны афiцэр, стваральнiк арганiзацыi «руху» ў Мiнску, член ЛПК, з красавiка 1863 г. у ваенным аддзеле Нацыянальнага ўрада, улетку камендант Варшавы, увосень вайсковы начальнiк Аўгустоўскага i Гродзенскага ваяводстваў; эмiграваў, у 1872 г. дабравольна вярнуўся, быў сасланы.— С. 158, 160, 174, 175, 356.

Колас Якуб (сапр. Мiцкевiч Канстанцiн, 1882—1956), класiк беларускай лiтаратуры.— С. 23.

Колесаў Уладзiмiр Пятровiч (1838—?), афiцэр, скончыў Брэсцкi кадэцкi корпус; у 1862—1863 слухач Артылерыйскай акадэмii ў Пецярбургу, быў блiзкi да ўдзельнiкаў рэвалюцыйнага руху.— С. 196.

Конан Уладзімір, беларускі філосаф і літаратуразнавец.— С. 279.

Корф Мадэст Андрэевiч (1800—1876), рускi дзяржаўны дзеяч, гi­сто­рык, у 1849—1861 кiраваў iмператарскай Публiчнай бiблiятэкай у Пецярбургу.— С. 260, 393, 394.

Краеўскi гл. Сабалеўскi

Кракоўскi гл. Траўгут Р.

Крамко Iван, беларускi мовазнавец.— С. 286, 287.

Крапоткiн Пётр Аляксеевiч (1842—1921), князь, рускi рэвалюцыянер, тэарэтык анархiзму, географ i геолаг.— С. 298.

Красiнскi Адам Станiслаў (1810—1891), з 1858 г. вiленскi каталiц- кi бi­скуп; у чэрвенi 1863 г. высланы ў Вятку, дзе прабыў да 1883 г.; вядомы таксама працамi ў галiне польскай фiлалогii; аўтар успамiнаў.— С. 339, 343.

Крачкевiч Леапольд (каля 1809—1898), эмiгрант, ветэран вызваленчага руху; блiзкi супрацоўнiк Л. Мераслаўскага; у 1863 г. шэф штаба т. зв. генеральнай арганiзацыi паўстанцкiх узброеных сiл за межамi Расii i Царства Польскага.— С. 324.

Крашэўскi Юзаф Iгнацы (1812—1887), польскi пiсьменнiк, гiсторык, грамадскi дзеяч.— С. 215, 380.

Куайе (Coyer) Габрыель Франсуа (1707—1782), французскi пiсьменнiк i гiсторык.— С. 245, 389.

Кулжынскi Рыгор Iванавiч (1838 — каля 1910), беларускi этнограф i фалькларыст.— С. 219, 382.

Кулік Яўген, беларускі мастак.— С. 295.

Куляшоў Аркадзь, беларускi паэт.— С. 23.

Купала Янка (сапр. Луцэвiч Iван Дамiнiкавiч; 1882—1942), класiк беларускай лiтаратуры.— С. 18, 23.

Купсць Ванда (каля 1848—пасля 1913), дачка Юлii Купсць; за да­чыненне да вiленскай паўстанцкай арганiзацыi арыштавана ў снежнi 1863 г., разам з маткай выслана ў Пермскую губ; у 1913 г. жыла ў Канстанцiнопалi.— С. 197.

Купсць Юлiя (дзявоч. Гулевiч; каля 1818—1904), удава ковенскага павятовага маршалка шляхты; у 1863 г. яе кватэра ў Вiльнi выкарыстоўвалася паўстанцамi ў якасцi канспiратыўнай яўкi; арыштавана ў снежнi 1863 г., разам з дачкой Вандай выслана ў Пермскую губ; актыўным паўстанцам быў сын Ян Яўген (са­сланы ў салдаты.— С. 133.

Кучынскi (Корвiн-Кучынскi) Iосiф (Юзаф) (каля 1867—?), польска-беларускi паэт i фалькларыст; жыў у в. Карытнае (Асiповiцкi р-н); супрацоўнiчаў у рускiм друку («Исторический вестник»).— С. 359.

Кучэўскi-Порай Ежы Iгнат (1834—?), памешчык Трокскага пав., адстаўны артылерыйскi прапаршчык, службовец на чыгунцы (да 1861 г.), член арганiзацыi «чырвоных»; у 1863 г. афiцэр-iнструктар у атрадзе Вiславуха, потым дзейнiчаў у паўстанцкiх структурах Прусii, жыў на эмiграцыi (Францыя, Швейцарыя); аўтар успамiнаў.— С. 171, 211, 293, 362—364, 378, 381.

Кушалеўскi Юзаф (каля 1843—?), сын памешчыка Панявежскага пав., парафiяльны начальнiк у паўстанцкай арганiзацыi, адыграў правакацыйную ролю ў арышце Ц. Далеўскага; даў падрабязныя паказаннi, сасланы ў Пермскую губ.— С. 86, 326, 372.

Кяльчэўская, домаўладальнiца ў г. Вiльнi.— С. 133.

Кяневіч Геранім (1834—1864), інжынер, сын эмігранта — памешчыка Мінскай губ.; арганізатар т. зв. Казанскай змовы; растраляны ў Казані 6.6.1864.— С. 154.

Кяневiч (Kieniewicz) Стэфан, польскi гiсторык.— С. 12, 273, 311.

Кярсноўскi Раман, аўтар публiкацый пра паўстанне 1863 г. у польскiм друку 1930-х гг., жыў у маёнтку Чамярэшнiк пад Слонiмам.— С. 322, 344.

Кярсноўскi Эдвард, памешчык Слонiмскага пав., у 1863 г. дастаўляў зброю, харчаванне i вопратку ў паўстанцкiя атрады.— С. 182.

 

Лада-Заблоцкi Т. гл. Заблоцкi Т.

Лазарэвiч I. гл. Калiноўская I.

Лангнер Францiшак (псеўд. Лаўрановiч; каля 1844—?), варшаўскi дваранiн, студэнт Галоўнай школы ў Варшаве; з пачатку лета 1863 г. у Вiльнi памочнiк паўстанцкага камiсара Вiленскага ваяводства; арыштаваны ў жнiўнi ў Варшаве, куды выехаў, ратуючыся ад рэпрэсiй пасля выкрыцця вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi; асуджаны на 12 гадоў катаргi.— С. 193.

Ландэр (Ляндэр) гл. Лянкевiч А.

Лапа Аляксандр Дамiнiкавiч (1802—1869), памешчык Бабруйскага пав., з 1859 г. мiнскi губернскi маршалак шляхты; за дэманстрацыйную адмову ад пасады ў 1863 г. арыштаваны i высланы ў Пермскую губ.— С. 311.

Лапацiнскi Iгнат Юзэфавiч (1822—1882), памешчык Вiцебскай i Вiленскай губ., адзiн з кiруючых дзеячаў партыi «белых» на Беларусi i ў Лiтве; у 1863 г. член паўстанцкага Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы i Выканаўчага аддзела Лiтвы; знаходзiўся пад наглядам палiцыi.— С. 186

Лапцеў Аляксандр Дзмiтрыевiч, калежскi (потым стацкi) саветнiк, чыноўнiк для асобых даручэнняў пры Мураўёве; па ўспамiнах саслужыўца, «заведовал перепискою на французском языке» (Руская старина, 1904, № 2. С. 328); у 1864 г. разглядаў паперы, узятыя пры арышце Калiноўскага.— С. 377.

Ластоўскi Вацлаў (1883—1938), беларускi пiсьменнiк, вучоны i грамадска-палiтычны дзеяч.— С. 219, 290, 302, 305, 383, 388.

Лаўрановiч гл. Лангнер Ф.

Левi Фелiкс, канспiратыўны адрас у Парыжы.— С. 326.

Лелякоў Мiкалай Аляксандравiч, маёр, з лютага 1862 г. гродзенскi губернскi жандарскi штаб-афiцэр.— С. 335.

Ленартовiч Войцех, польскi саноўнiк, у 1546 г. удзельнiчаў ва ўдакладненнi мяжы памiж Польшчай i ВКЛ.— С. 247.

Ленц Эмiлiй Хрысцiянавiч (1804—1865), рускi фiзiк i электратэхнiк, акадэмiк (1830), прафесар фiзiкi Пецярбургскага унiверсiтэта.— С. 79, 316.

Лёмэр, канспiратыўны адрас у Парыжы.— С. 326.

Лiгейка Антон, ксёндз, у 1863 г. пробашч у Дрысвятах Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi, памёр у турме падчас следства.— С. 125.

Лiманоўскi Баляслаў (1835—1935), дзеяч польскага рэвалюцыйна-дэмакратычнага i сацыялiстычнага руху, гiсторык.— С. 161, 293, 357, 358, 381, 383.

Лiпевiч Анджэй Дамiнiк (каля 1724—1778), прафесар i рэктар Акадэмii ў Кракаве, канонiк кракаўскай кафедры.— С. 258, 259.

Лосеў Аляксандр Мiхайлавiч (1819—1885), палкоўнiк, вiленскi губернскi жандарскi штаб-афiцэр, з 1864 г. старшыня Асобай следчай камiсii ў Вiльнi.— С. 205—208, 345, 375.

Лубенскi Станiслаў (1573—1640), бiскуп плоцкi, аўтар лацiнскай хронiкi пра рокаш Зэбжыдоўскага.— С. 254, 391.

Лужынскі гл. Васілій

Лукашэўскi Ксавер Юлiян (1835—?), сын пазнанскага настаўнiка, студэнт Берлiнскага унiверсiтэта, прыхiльнiк «чырвоных»; у 1863 г. камiсар Нацыянальнага ўрада ў Прусii; у 1870 г. у Румынii выдаў кнiгу «Захопленыя Прусiяй польскiя землi ў час Студзеньскага паўстання».— С. 312, 328.

Лучыц-Федарэц Іван, беларускі мовазнавец.— С. 295.

Лушчыцкi Iван, беларускi гiсторык фiласофскай i грамадскай думкi, даследчык спадчыны Калiноўскага.— С. 272, 279, 291, 299, 316, 317, 320, 333, 345, 350.

Лыч Леанiд, беларускi гiсторык i публiцыст.— С. 268.

Любамірскі Стэфан (1819—?), князь, магілёўскі губернскі маршалак шляхты.— С. 311.

Люткевiч Элiзеуш (1825—1863), сын памешчыка Панявежскага пав., скончыў Акадэмiю мастацтваў у Пецярбургу, перад паўстаннем фатограф у Панявежы, дэмакрат; у 1863 г. камандзiр паўстанцкага атрада ў Ковенскай губ.; забiты ў баi 30.10.(11.11.) 1863.— С. 123.

Лялевель Iаахiм (1786—1861), польскi гiсторык, дзеяч дэмакратычнага руху.— С. 162, 391.

Лянкевiч Аляксандр Алаiзавiч (псеўд. Ландэр (Ляндэр); 1823—?), адстаўны падпалкоўнiк рускай службы; у 1863 г. у чыне палкоўнiка кiраваў паўстанцкiмi атрадамi ў Гродзенскай i Аўгустоўскай губ.; эмiграваў.— С. 142, 143, 182, 366.

Ляпкоўскi Мiхаiл, з дваран Дзiнабургскага пав., у 1860 г. (адначасова з Калiноўскiм) скончыў кандыдатам фiзiка-матэматычны факультэт Пецярбургскага унiверсiтэта; у 1863 г. актыўны член Вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi; уцёк ад рэпрэсiй за мяжу; магчыма, удзельнiчаў у 1864 г. у Кёнiгсбергу ў рэдагаваннi газ. «Глос з Лiтвы».— С. 131, 188, 189, 312, 346.

Ляскевiч Ян Кант, кракаўскi канонiк ХVIII ст.— С. 259.

Ляскоўскi А.I., гiсторык, у 1939 выдаў у Берлiне кнiгу «Лiтва i Беларусь у паўстаннi 1863 г. (па новых архiўных матэрыялах)».— С. 290, 332, 345, 349.

Ляскоўскi Iгнат, памешчык маёнтка Ятвеск Ваўкавыскага пав., сусед Калiноўскiх, да 1863 г. мiравы пасрэднiк.— С. 182, 367.

Ляскоўскi Станiслаў Вiкенцьевiч (1840—?), з дробнамаянтковай шляхты Мiншчыны, афiцэр, вучыўся ў Артылерыйскай акадэмii, член гуртка З. Серакоўскага ў Пецярбургу; у 1863 г. паўстанцкi ваенны начальнiк Мiнскага ваяводства, камандзiр атрада; эмiграваў.— С. 196, 371.

Лятальскi Мiкалай, удзельнiк рокашу 1606 г.— С. 254.

 

Маеўскi гл. Сабалеўскi

Майхровiч Альфрэд, беларускi фiлосаф.— С. 271.

Макарэвiч, псеўданiм К. Калiноўскага.— С. 9, 129, 130, 133, 135, 345, 346.

Макржыцкая (Макрыцкая) Ядвiга, у 1863 г. сувязная вiленскай паўстанцкай арганiзацыi, апекавалася Калiноўскiм падчас яго зняволення ў турме.— С. 204.

Макржыцкi (Макрыцкi) Вацлаў, сын Ядвiгi М., у 1863 г. паўстанец, эмiграваў; па iншых крынiцах вядомы: Вацлаў (Венцаслаў) Андрэевiч М., паручнiк, слухач акадэмii генеральнага штаба, удзельнiк афiцэрскай рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Пецярбургу, у 1863 г. у паўстанцкiх атрадах на Ковеншчыне, уцёк ад рэпрэсiй.— С. 204, 375.

Максiмайцене Она, лiтоўскi гiсторык.— С. 368.

Малахоўскi Уладзiслаў (каля 1830 або 1827—1900), iнжынер шляхоў зносiн, адзiн з кiраўнiкоў партыi «чырвоных» на Беларусi i ў Лiтве, з чэрвеня 1863 г. паўстанцкi начальнiк г. Вiльнi, у жнiўнi 1863 г. выехаў у Пецярбург, потым эмiграваў; у Англіі пад чужым іменем праславіўся вынаходствамі ў галіне фатаграфіі.— С. 87, 88, 130—134, 151, 157—159, 163, 186—189, 193, 283, 287, 312, 325, 328, 336, 337, 346, 368—371, 404, 405.

Малахоўскi Ян (1623—1699), польскi дзяржаўны i царкоўны дзеяч, з 1681 г. кракаўскi бiскуп.— С. 259.

Малiноўскi Мiхась, беларускi журналiст.— С. 261.

Мальдзiс Адам, беларускi лiтаратуразнавец, культуролаг, пiсь­меннiк.— С. 327, 374.

Маляўка Мiкалай, беларускi лiтаратуразнавец.— С. 17.

Манюкiн Захар Сцяпанавiч (1806—1882), генерал-лейтэнант, камандзiр 2-й пяхотнай дывiзii, у 1863 г. камандуючы царскiмi войскамi ў Гродзенскай губ.— С. 54, 309.

Марат Жан Поль (1743—1793), адзiн з правадыроў якабiнцаў у перыяд Вялiкай Французскай рэвалюцыi.— С. 11, 156, 165.

Маркiяновiч Станiслаў, паводле В. Брухнальскага, адзiн з пiянераў бе­ларускай фалькларыстыкi; ёсць звесткi пра Станiслава Та­ма­шавiча Маркiяновiча, сына унiяцкага святара, выпускнiка Вi­цебскай гiмназii, якi падазраваўся ва ўдзеле ў паўстаннi 1831 г. (ДГА ў Мiнску, ф. 1416, воп. 3, спр. 6610).— С. 217.

Маркс Максiмiлiян Восiпавiч (1816—1893), родам з Вiцебска, на­стаў­нiк; у 1866 г. за ўдзел у польскай рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Маскве сасланы ў Сiбiр на пасяленне; даследчык Сiбiры; аўтар успамiнаў.— С. 215, 302, 379—381.

Марксэн Кароль, касцёльны прамоўца ХVIII ст.— С. 259.

Марозава Вольга Паўлаўна, гiсторык.— С. 356.

Марцiнкевiч В. гл; Дунiн-Марцiнкевiч В.

Марцiшоўскi (Марцiшэўскi) Якуб (?—1773), прафесар Акадэмii ў Кракаве i канонiк кракаўскай кафедры.— С. 258.

Марыконi Люцыян (1818—1893), граф, памешчык Вiлкамiрскага пав.; з лета 1863 г. член паўстанцкага Выканаўчага аддзела Лiтвы; арыштоўваўся, знаходзiўся пад следствам у Вiльнi i Коўна, але быў вызвалены.— С. 186.

Марыля гл. Путкамер М.

Марыся, Марыська гл. Ямант М.

Марыя Аляксандраўна (1824—1880), руская iмператрыца, жонка Аляксандра ІІ.— С. 311.

Масалоў Аляксандр Мiкалаевiч (1844—1904), у 1863 г. чыноўнiк канцылярыi М. Мураўёва, потым буйны саноўнiк, член Дзяржаўнага савета; аўтар драматургiчных твораў на тэмы рускай гiсторыi.— С. 206, 288, 293, 311, 312, 375, 376.

Маслаў, дамаўладальнік у г. Пецярбургу.— С. 79.

Масцiцкi Генрык, польскi гiсторык.— С. 384.

Матыяшкевiч Якуб (каля 1680—1737?), кракаўскi друкар, кнiгар, пераплётчык.— С. 259.

Мацкевiч Антон гл. Мацкявiчус Антанас

Мацкевiч Бранiслаў (каля 1833—?), лекар, скончыў Маскоўскi унi­версiтэт (1855), з чэрвеня 1863 г. у Вiльнi; арыштаваны ў лютым 1864 г. за сувязi з Калiноўскiм, сасланы ў Сiбiр; у 1875 г. дазволена вярнуцца на радзiму.— С. 135, 138, 348, 349.

Мацкевiч Пятро (1838—?), мiнскi рамеснiк, напярэдаднi i ў перыяд паўстання 1863 г. запiсваў у сшытку нелегальныя вершы i песнi; сасланы ў Томскую губ.— С. 387.

Мацкявiчус (Мацкевiч) Антанас (1828—1863), лiтоўскi рэвалюцыянер-дэмакрат; некаторы час вучыўся ў Кiеўскiм унiверсiтэце, потым стаў ксяндзом; па поглядах вельмi блiзкi да Калi­ноў­скага; у сакавiку 1863 г. узначалiў паўстанцкi атрад у Лiтве; увосень прызначаны арганiзатарам паўстанцкiх узброеных сiл Ковенскага ваяводства; у снежнi ўзяты ў палон i паводле выраку палявога суда публiчна павешаны ў Коўна.— С. 119, 120, 123, 132, 149, 198, 210, 284, 340—342.

Мацэвiч Iгнат, ксёндз, ганаровы канонiк, у 1863 г. абельскi дэкан Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi.— С. 125.

Мацэўскi, ксёндз, у 1863 г. звязаны з паўстанцамi, уцёк ад арышту за мяжу.— С. 325.

Медыёр гл. Заблоцкi Э.

Мераслаўскi Людвiк (1814—1878), польскi генерал, публiцыст, палi­тыч­ны дзеяч; ветэран вызваленчага руху; у лютым 1863 г. абвешчаны дыктатарам паўстання, але пасля разгрому яго паўстанцкага атрада эмiграваў; у жнiўні — лiстападзе 1863 г. генеральны арганiзатар паўстанцкiх узброеных сiл за межамi Расii i Царства Польскага.— С. 162, 324, 330, 340, 353, 358.

Мiкалай I (1796—1855), рускi iмператар (1825—1855).— С. 69.

Мiлевiч Iльдафонс Юр’евiч (псеўд. Мiла; каля 1835—?), каморнiк, удзельнiк гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi Калi­ноўскага; у 1863 г. сакратар пры паўстанцкiм цывiльным начальнiку Гродзенскага ваяводства, з лета ў Вiльнi пры Калiноўскiм; арыштаваны ў студзенi 1864 г.; сасланы на катаргу.— С. 135, 138, 157, 169, 182, 183, 195, 196, 199, 348, 370—373.

Мiхайлаў Мiхаiл Ларыёнавiч (1829—1865), рускi пiсьменнiк, рэвалюцыянер; памёр на катарзе.— С. 15, 299.

Мiцкевiч Адам (1798—1855), польскi паэт; ураджэнец Беларусi, зрабiў моцны ўплыў на развiццё беларускай лiтаратуры i культуры.— С. 8, 215.

Мiцкевiч Уладзiслаў (1838—1926), сын Адама М., публiцыст, аўтар успамiнаў, выдаў матэрыялы пра вялiкага паэта; на пачатку 1860-х гг. наведаў Беларусь.— С. 386.

Мiцкевiч Юлiян Бенядыктавiч (каля 1837—1864), лекар, скончыў Пецярбургскую медыка-хiрургiчную акадэмiю; у 1863 г. рэвалюцыйны камiсар Ковенскага ваяводства (псеўд. Рымвiд); арыштаваны 29.11.1863, пакараны смерцю ў Коўна 5.11.1864.— С. 132, 322, 341, 346, 372, 375.

Млотэк гл. Стравiнскi Г.

Мруўка гл. Залескi Б.

Мураўёў Мiхаіл Мiкалаевiч (1796—1866), царскi саноўнiк; у маладосцi блiзкi да дэкабрыстаў, потым непрымiрымы працiўнiк вызваленчага руху, прыхiльнiк жорсткiх рэпрэсiўных метадаў, празваны Вешальнiкам; з 1.5.1863 да 1865 г. вiленскi генерал-губернатар, кiраваў задушэннем паўстання на Беларусi i ў Лiтве.— С. 10, 18, 57—65, 71, 72, 75, 76, 115, 116, 124, 126, 152, 158, 160, 161, 205, 210, 217, 277, 282, 304, 311, 312, 334, 336, 344, 349, 351, 352, 354, 360, 368, 372, 375—377, 404, 406.

 

Навалецкi Аляксандр (1825—1884), польскi выдавец, гiсторык; пад псеўд. Зыгмунт Калюмна выдаў каштоўны збор паўстанцкiх некралогаў “Памятка для польскiх сем’яў» (ч. 1—2, Кракаў, 1867—1868), дзе ёсць звесткi пра Калiноўскага.— С. 293.

Навiцкi Ежы, ксёндз, у 1863 г. загадваў фiлiяй у Бяльмонце Нова­аляксандраўскага пав., сасланы ў Сiбiр.— С. 125.

Назiмаў Уладзiмiр Iванавiч (1802—1874), генерал-ад’ютант, з 1855 па май 1863 г. вiленскi генерал-губернатар i (з 1862 г.) камандуючы войскамi Вiленскай ваеннай акругi.— С. 51, 85, 152, 214, 297, 320, 401, 404.

Налiвайка Севярын (?—1597), кiраўнiк казацка-сялянскага паўстання на Украiне i Беларусi (1594—1596); пакараны смерцю ў Варшаве.— С. 257.

Напалеанiды гл. Банапарты

Напалеон I (1769—1821), палкаводзец, французскi iмператар у 1804—1814 i 1815 гг.— С. 69, 203, 374.

Напалеон ІІІ (1808—1873), французскi iмператар (1852—1870).— С. 69, 298.

Нарбут Людвiк (1831—1863), сын вядомага гiсторыка Тэадора Н., у 1850 г. сасланы на Каўказ у салдаты за ўдзел у тайным гуртку, потым афiцэр рускай армii; у 1863 г. паўстанцкi ваенны начальнiк Лiдскага пав., камандзiр атрада, загiнуў у баi.— С. 99, 210, 331, 403.

Насовiч Iван (1788—1877), беларускi мовазнавец, фалькларыст i этнограф; аўтар «Слоўнiка беларускай мовы» (1870, перавыд. 1983).— С. 266, 301.

Нерон (37—68), рымскi iмператар (54—68), вызначаўся паталагiчнай жорсткасцю i разбэшчанасцю.— С. 58.

Нiкалаеў Мiкола, беларускi кнiгазнавец, гiсторык культуры (у Санкт-Пецярбургу).— С. 390, 393.

Нiкiценка Аляксандр Васiльевiч (1804—1877), рускi мемуарыст, лiтаратуразнавец, акадэмiк Пецярбургскай АН.— С. 360.

Нiкоцiн Iван Акiмавiч (1825—1890), выхаванец Маскоўскага унi­версiтэта, з 1851 г. у Вiльнi, чыноўнiк пры губернатары i генерал-губернатары; кiраваў асобай канцылярыяй генерал-губернатара (1864—1865), знаходзiўся пры Мураўёве для складання справаздачы цару i запiсак; член Вiленскай археаграфiчнай камiсii; мiнскi вiцэ-губернатар (1868—1870); аўтар успамiнаў, а таксама гiсторыка-статыстычных i гiсторыка-юрыдычных прац.— С. 208, 293, 375—377.

Нямекша Антон (каля 1824—1878), ксёндз, доктар тэалогii, прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэмii; стаўленнiк царскiх улад, з 1861 г. займаў адказныя касцельныя пасады ў Вiльнi (прэлат, дэкан, настаяцель касцёла св. Яна).— С. 124.

Нясецкi Каспер (1682—1744), польскi геральдык i генеалог, аўтар гербоўнiка.— С. 249.

 

О’Брайен (O’Brien), англiйскi журналiст, у 1863 г. наведаў Вiльню i Варшаву, выказваў лаяльнасць да царскiх уладаў.— С. 311, 312.

Орвiд Цэзар (1820—1868), памешчык, мiравы пасрэднiк Трокскага пав., адстаўны iнжынер-палкоўнiк, сваяк Я. Гейштара; у сту­дзенi 1863 г. арыштаваны, у сакавiку 1864 г. высланы ў Казанскую губ.— С. 132.

Орда, памешчык Слонiмскага пав.— С. 182.

 

Падбярэскi Мiхал (1834—1905), буйны памешчык; паводле сведчанняў мемуарыстаў, у 1863 г. быў звязаны з паўстанцкай арга­нi­зацыяй, апекаваўся зняволеннымi, не шкадаваў на справу паўстання асабiстых сродкаў.— С. 160, 356.

Падбярэскi Рамуальд (1812 цi 1813—1856), беларускi i польскi выдавец, публiцыст, лiтаратуразнавец, фалькларыст.— С. 381.

Падлеўскі Зыгмунт (1835—1863), афіцэр рускай арміі, адзін з лідэраў левага крыла «чырвоных», удзельнік перагавораў з Герцэнам і Агаровым у Лондане і кіраўніцтвам «Зямлі і Волі» ў Пецярбургу; член ЦНК, начальнік Варшавы; у 1863 г. камандзір паўстанцкага атрада, схоплены і расстраляны.— С. 362.

Пазнанскi (памылк. Палянскi), уладальнiк гасцiнiцы ў г. Вiльнi.— С. 133, 138, 347.

Палiтоўскi Зыгмунт (каля 1841—?), выпускнiк Маскоўскага унiвер­сi­тэта (1862), настаўнiк у Маладзечна, Беластоку i Вiльнi; западозраны ў прыналежнасцi да вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi, высланы ў Арэнбургскую губ.— С. 139.

Палубiнскi Аляксандр Сямёнавiч, краязнавец у г. п. Свiслач, папулярызатар спадчыны Калiноўскага.— С. 286.

Палянскi гл. Пазнанскi

Памяноўскi Уладзiслаў, сын чыноўнiка, выхаванец Люблiнскай гiм­назii; аднакурснiк Калiноўскага па Пецярбургскім унiверсiтэце, адзiн з кiраўнiкоў студэнцкага зямляцкага «Огула».— С. 167.

Панцялееў, у 1864 г. капiтан, асэсар ваеннага суда над Калiноўскiм.— С. 146.

Панцялееў Лонгiн Фёдаравiч (1840—1919), скончыў Пецярбургскi унiверсiтэт (1862); член пецярбургскага камiтэта «Зямля i Воля»; 11.12.1864 арыштаваны i пасля следства i суда ў Вiльнi сасланы ў Сiбiр; з 1874 г. у Пецярбургу, займаўся выдавецкай дзейнасцю; аўтар каштоўных успамiнаў.— С. 276, 345, 371.

Панюцiн Сцяпан Фёдаравiч (1822—1885), з чэрвеня 1863 г. да 1868 г. вiленскi цывiльны губернатар.— С. 312.

Панятоўскi Людвiк, палкоўнiк, у 1608 г. сепаратысцкiмi дзеяннямi выклiкаў спецыяльны унiверсал гетмана Жалкеўскага.— С. 254.

Парфiяновiч (Парафiяновiч) Вiтальд (у праваслаўі Іосіф, 1844—?), студэнт Кiеўскага унiверсiтэта; у 1863 г. паўстанцкi камiсар Магiлёўскага ваяводства; у студзенi 1864 г. арыштаваны, выдаў адрас i псеўданiм Калiноўскага, даў падрабязныя пака­заннi; высланы на жыхарства ў Томскую губ., дзе прыняў пра­васлаўе.— С. 136—138, 157, 195, 348, 351, 371, 375.

Пасак Ян Хрызастом (1630—1701), польскi мемуарыст, класiк мемуарнай прозы.— С. 266.

Пасербскi Платон Гiпалiт (1806—1895), удзельнiк паўстання 1831 г., дзеяч дэмакратычнай эмiграцыi; пасля вяртання на радзiму пакiнуў запiс у альбоме А.Вярыгi-Дарэўскага (1858); у 1863 г. камандаваў паўстанцкiм атрадам у Вiленскiм i Трокскiм пав.; уцёк за мяжу.— С. 87, 327.

Патабня Андрэй Апанасавіч (1833—1863), дзеяч таварыства «Зямля і Воля», адзін з кіраўнікоў Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы; у 1863 г. далучыўся да паўстанцаў, загінуў у баі.— С. 362.

Патапаў Аляксандр Львовіч (1818—1886), генерал-ад’ютант, у 1861—1864 г. начальнік штаба корпуса жандармаў.— С. 312.

Пахвiснеў Мiхаiл Мiкалаевiч (1811—1882), вiленскi цывiльны губернатар з 1857 г. да чэрвеня 1863 г.— С. 212, 378.

Пашкоўскi, у 1863 г. удзельнiк вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi з блiжэйшага акружэння Калiноўскага; дакладных звестак няма; магчыма, псеўданiм.— С. 199.

Пелiкша К. гл. Пялiкша К.

Пельтын (Абрагам Пелтын), канспiратыўны адрас для сувязi памiж паўстанцкiмi структурамi Варшавы i Вiльнi.— С. 135, 348.

Перцаў Уладзiмiр Мiкалаевiч, беларускi гiсторык.— С. 290.

Пётр І (1672—1725), рускі цар з 1682 г., імператар з 1721 г.— С. 107, 337.

Пiй IХ (1792—1878), папа рымскi з 1846 г.— С. 338.

Пiсарскi Ян Стэфан (каля 1630—1678), пазнанскi купец, кнiгар; меў тытул каралеўскага сакратара; выдавец папулярнай кнiгi «Польскi прамоўца» (1668).— С. 391.

Пiчэта Уладзiмiр Iванавiч, гiсторык.— С. 263.

Пiятровiч Антон, ксёндз, у 1863 г. пробашч у Дусятах Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi.— С. 125.

Плаксiн Iван Сямёнавiч, генерал-маёр, памочнiк камандзiра 1-й пяхотнай дывiзii, у пачатку 1863 г. ваенны начальнiк Трокскага пав.— С. 55, 309.

Платонаў Расцiслаў, беларускi гiсторык.— С. 292.

Плаўская Марыя (?—пасля 1905), сваячка (сястра?) Кастуся, у 1905 г. садзейнiчала вiленскiм навукоўцам у збiраннi матэрыялаў пра Кастуся.— С. 362, 366.

Плiнiй Малодшы (61 або 62 — каля 114), рымскi пiсьменнiк i прамоўца; пакiнуў эпiсталярную спадчыну (зборнiк пiсьмаў у 10 кнi­гах).— С. 257, 393.

Плятар Стэфан, граф, маршалак шляхты Цяльшэўскага i Вiленскага пав; у 1863 г. падпiсаў вернападданніцкi адрас цару.— С. 59.

Плятар (Плятаранка) Эмiлiя (1806—1831), гераiня паўстання 1831 г., захаплялася беларускiм фальклорам.— С. 217, 381.

Плятнёў Пётр Аляксандравiч (1792—1865), рускi крытык, акадэмiк (1841), прафесар, у 1840—1861 рэктар Пецярбургскага унi­вер­сiтэта.— С. 80—84, 317—320.

Понсэт Юзаф, у 1863 г. паўстанцкi камiсар Iнфлянцкага ваяводства.— С. 321.

Пршыбыльскi В. гл. Пшыбыльскi В.

Пузіна, уладальнiк гасцiнiцы ў г. Вiльнi.— С. 133.

Пуркевiч Каралiна (каля 1843—?), жыхарка Вiльнi, служанка Ямантаў; у 1864 г. выслана ў Самарскую губ.— С. 204, 374.

Путкамер (Верашчака) Марыя (каля 1800—1865), каханая А. Мi­ц­ке­вiча (Марыля), сяброўка Я. Чачота i iншых фiламатаў.— С. 215.

Пушкiн Аляксандр Сяргеевiч (1799—1837), рускi пiсьменнiк.— С. 394.

Пшыбароўскi Валеры (1845—1913), удзельнiк паўстання 1863 г., поль­скi пiсьменнiк i гiсторык, аўтар грунтоўных прац па гiс­то­рыi паў­стання: «Апошнiя хвiлiны Студзеньскага паўстання на падставе аўтэнтычных крынiц» (т. 1—4, 1887—1888), «Гiсторыя двух гадоў: 1861—1862» (т. 1—5, 1892—1896), «Гiсторыя 1863 го­да» (т. 1—5, 1897—1919).— С. 163, 164, 269, 293, 352, 358, 359, 369.

Пшыбыльскi (Пршыбыльскi) Вацлаў (1828—1872), вiленскi настаўнiк, журналiст, прыхiльнiк «белых»; у сакавiку — снежнi 1863 г. сакратар Лiтвы ў Нацыянальным урадзе ў Варшаве (адначасова займаў iншыя адказныя пасты ў паўстанцкiх структурах Варшавы); з канца 1863 г. камiсар урада за мяжою; застаўся на эмiграцыi.— С. 153, 189.

Пшэсбiцкая Адальфiна, канспiратыўны адрас для перапiскi памiж паўстанцкiмi структурамi Варшавы i Вiльнi.— С. 135.

Пыпiн Аляксандр Мiкалаевiч (1833—1904), рускi лiтаратуразнавец, этнограф.— С. 267.

Пялiкша (Пелiкша) Карнель (1823—1872), лiберальны памешчык Мiнскага пав.; у 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Мiн­скага ваяводства, увосень эмiграваў.— С. 135, 137, 138, 348.

Пясты, старажытная польская княжацкая і каралеўская дынастыя.— С. 107.

Пятроўскi (Пiятроўскi) Мацей Iгнатавiч (каля 1825—пасля 1883), два­ранiн, эканом мызы Каралiнава ў Свянцянскiм пав.; у сту­дзенi 1863 г. арыштаваны за распаўсюджванне «Мужыцкай праў­ды», асуджаны ваенным судом на 6 гадоў катаргi; у 1883 г. жыў у Ноўгарадзе, атрымаў дазвол вярнуцца ў Вiленскую губ.— С. 214, 379.

 

Рабесп’ер Максiмiльен (1758—1794), дзеяч Вялiкай Французскай рэвалюцыi, адзiн з кiраўнiкоў якабiнцаў.— С. 11.

Равуненкаў (Ревуненков) Уладзiмiр Георгiевiч, гiсторык.— С. 304.

Рагiнскi Раман (1840—1915), слухач польскай вайсковай школы ў Iталii; у пачатку 1863 г. камiсар Падляскага ваяводства, камандзiр паўстанцкага атрада, зрабiў глыбокi рэйд з заходнiх ускраiн Гродзенскай губ. на Пiншчыну; схоплены сялянамi, сасланы; аўтар успамінаў.— С. 309.

Рагойша Вячаслаў, беларускi лiтаратуразнавец i крытык.— С. 267, 288, 292, 380.

Радзевiч (Ямант) Людвiка (1836 ці 1833(?)—1914), сястра Язэпа i Марыi Ямантаў, мемуарыстка; за дачыненне да паўстання 1863 г. выслана ў Разанскую губ.; пахавана разам з бацькамі ў Вiльнi на могiлках Роса.— С. 203, 281, 293, 327, 348, 355, 374, 377.

Радзiвiл Мiхал Казiмiр Рыбанька (1702—1762), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ваявода вiленскi i гетман вялiкi лiтоўскi з 1744 г.— С. 246.

Радзiвiлы.— С. 248, 249, 390.

Раевiч (?) Юзаф, ксёндз, у 1863 г. браслаўскi вiкарый, арыштаваны царскiмi ўладамi i асуджаны на катаргу.— С. 125.

Ражанскi Фелiкс (?—пасля 1903), беларускi паэт, мемуарыст, паплечнiк Калiноўскага; удзельнiчаў у выданнi «Мужыцкай праўды»; аўтар беларускiх паўстанцкiх песень; пасля паўстання ў эмiграцыi.— С. 12, 162, 169, 220, 265, 272, 293, 357, 360—362, 373, 378, 383, 387.

Расел (Russel) Джон (1792—1878), граф, англiйскi палiтычны дзеяч, мiнiстр замежных спраў Вялiкабрытанii (1859—1865).— С. 304.

Ратч Васiль Фёдаравiч (1816—1870), генерал, гiсторык; у яго «Сведениях о польском мятеже в Северо-Западной России» (1867—1868), напiсаных па даручэннi Мураўёва, ёсць унiкальныя звест­кi пра рэвалюцыйную тэорыю Калiноўскага.— С. 178, 189, 209, 265, 269, 290, 293, 321, 332, 336, 350, 352—354, 358, 364, 369, 370, 373, 377, 383.

Раўкоўскiя (Рэўкоўскiя) Аляксандр (каля 1836—1863) i Юзаф (каля 1827—1863), шляхцiцы-рамеснiкi, члены вiленскай паўстанцкай арганiзацыi, кiнжальшчыкi; павешаны ў Вiльнi 5.8.1863.— С. 62, 312.

Рачынскi Эдвард (1786—1845), мецэнат мастацтва i навукi; заснаваль­нiк Бiблiятэкi Рачынскiх у Познанi.— С. 256, 392.

Ром (Ром i Пельтын), адрас для канспiратыўнай сувязi памiж Варшавай i Вiльняй.— С. 135.

Ружанскi гл. Ражанскi Ф.

Рупрэхт Караль (1821—1875), варшаўскi журналiст, прыхiльнiк партыi «белых»; у 1863 г. член Нацыянальнага ўрада, потым камiсар пры камiсii нацыянальнага доўгу ў Парыжы; застаўся ў эмiграцыi.— С. 87.

Рыбiнская В. гл. Калiноўская В.

Рымвiд гл. Мiцкевiч Ю.

Рыпiнскi Аляксандр Фелiксавiч (каля 1811— каля 1900), беларускi i польскi паэт, фалькларыст, мастак, кнiгавыдавец.— С. 381.

Рыхтэр Станiслаў, студэнт Берлiнскага унiверсiтэта, у 1864 г. начальнiк паўстанцкай агентуры Усходняй Прусii.— С. 328.

Рэксць Лёнгiн, ксёндз, у 1863 г. вiкарый у Скапiшках Новааляксандраўскага пав., арыштаваны уладамi.— С. 125.

Рэўкоўскiя гл. Раўкоўскiя

 

Сабалеўскi, генерал-маёр, старшыня Асобай следчай камiсii ў Вiльнi.— С. 73, 74, 208, 377.

Сабалеўскi (Краеўскi, Маеўскi), паўстанцкi цывiльны начальнiк Ковенскага ваяводства да кастрычнiка 1863 г.; пазбег рэпрэсiй; дакладных звестак пра яго няма.— С. 197, 372.

Сабескi Якуб (1588—1646), бацька караля Яна ІІІ, мемуарыст.— С. 251, 391.

Сабескi Якуб Людвiк (1667—1737), старэйшы сын караля Яна ІІІ Сабескага, пасля смерцi апошняга (1696) прэтэндаваў на кара­леўскi пасад.— С. 245, 247, 248, 259, 389.

Сабескi Ян гл. Ян ІІІ Сабескi

Сава гл. Чарвiнскi П.

Савiцкi, у 1863 г. аптэкар у Вiльнi.— С. 351.

Савiч Віталь, беларускі фотамайстар, працаўнік культуры.— С. 295.

Савiч Францiшак (каля 1815 — каля 1845), беларускi рэвалюцыянер-дэмакрат, паэт i публiцыст.

Савiч-Заблоцкi Вайнiслаў (Войслаў) (1850—пасля 1893), беларускi i польскi пiсьменнiк.— С. 216, 380, 395.

Сакалоўскi, паручнiк, асэсар ваеннага суда над Калiноўскiм.— С. 146.

Саковiч гл. Яцына К.

Саланевiч Лук’ян Мiхайлавiч (1868—?), рэакцыйны журналiст, iдэолаг абруселай буржуазii i чыноўнiцтва на Беларусi.— С. 18.

Салаўёў Сяргей Мiхайлавiч (1820—1879), рускi гiсторык.— С. 394.

Сангiн (Сонгiн) Станiслаў (каля 1818—1863), рэвалюцыянер-дэмакрат, паплечнiк Калiноўскага, удзельнiк выдання «Мужыцкай праўды»; у 1863 г. на чале паўстанцкага атрада ў Гродзенскай губ., загiнуў у баi.— С. 12, 170, 220, 265, 275, 309.

Саўка Зьмiцер, беларускi перакладчык.— С. 374.

Свалынскi, адстаўны генерал рускай службы; у 1863 г. прызначаны маршалкам шляхты Дзiсенскага пав.— С. 59.

Свентаржэцкi Баляслаў (1831—1888), памешчык Iгуменскага пав., скончыў Пецярбургскi унiверсiтэт; у 1863 г. паўстанцкi камiсар Мiнскага ваяводства, знаходзiўся пры атрадзе С. Ляскоўскага; эмiграваў.— С. 135—137, 196, 371.

Сволькен Баляслаў (каля 1836—?), памешчык Вiлкамiрскага пав. (Летува), член арганiзацыi «чырвоных»; у 1863 г. ад’ютант З. Серакоўскага; узяты ў палон у маi 1863 г., сасланы на катаргу.— С. 172.

Свяржынскi, памешчык Слонiмскага пав.— С. 182.

Сенека Луцый Аней (каля 4 да н. э.—65 н. э.), рымскi палiтычны дзеяч, фiлосаф i пiсьменнiк.— С. 257, 393.

Серакоўская (Далеўская) Апалонiя (1841—пасля 1915), жонка Зыгмунта Серакоўскага, сястра Аляксандра, Францiшка i Цiтуса Далеўскiх; у час паўстання 1863—1864 г. выслана ў Ноўгарад, з 1867 г. у Варшаве; мемуарыстка.— С. 158, 328, 355, 356.

Серакоўскi Зыгмунт (1827—1863), капiтан генеральнага штаба, рэва­лю­цыйны дэмакрат, сябра М. Чарнышэўскага, А. Герцэна, Т. Шаў­чэнкi; кiраўнiк польскай рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Пецярбургу; у 1863 г. камандаваў паўстанцкiмi ўзброенымi сiламi Лiтвы (псеўд. Даленга). Параненым узяты ў палон, павешаны ў Вiльнi 15.6.1863.— С. 8, 152, 153, 162, 178, 210, 353, 356, 402—404.

Сiдаровiч Бранiслава, жыхарка г. Вiльнi, знаёмая Калiноўскага.— С. 133.

Сiльвестровiч Станiслаў (каля 1833—1910), памешчык маёнтка Гожа па­блiзу Гродна, скончыў Дэрпцкi унiверсiтэт; у 1863 г. паў­­- стан­цкi цывiльны начальнiк Гродзенскага пав., потым (з чэрвеня) — ваяводства; арыштаваны 30.7.1863, сасланы на катаргу.— С. 183.

Сiмановiч У. гл. Сымановiч У.

Сiповiч Карл (каля 1844—1863), мешчанiн, удзельнiк вiленскай паўстанцкай палiцыi, кiнжальшчык, павешаны ў Вiльнi 7.8.1863 пасля на замаху на А. Дамейку.— С. 312.

Скарабагатаў, у 1863 г. маёр Рэвельскага пяхотнага палка, удзельнiк падаўлення паўстання.— С. 337.

Скарацiн (Скарятин) Уладзiмiр Дзмiтрыевiч, рэакцыйны журналiст, з 1863 г. рэдактар пецярбургскай газеты «Весть».— С. 213.

Скарына Францыск (каля 1490 — каля 1551), беларускi першадрукар, вучоны, асветнiк i культурны дзеяч, перакладчык i пiсьменнiк эпохi Адраджэння.— С. 11, 377.

Сладкевiч Навум Рыгоравiч, гiсторык.— С. 316.

Смiрноў Анатоль Пiлiпавiч, гiсторык, аўтар грунтоўных прац пра Калiноўскага i паўстанне 1863 г.— С. 273, 279, 290, 291, 309, 316, 332, 333, 338, 345, 351, 378.

Снiтка Канстанцiн, памешчык; у 1863 г. прызначаны маршалкам шляхты Вiлейскага пав.— С. 59, 61, 62.

Снытко Трыфан Галакцiёнавiч, расiйскi гiсторык.— С. 360.

Солтан Станiслаў (1822—1896), памешчык, прыхiльнiк праграмы «белых», брат Уладзiслава С.; вучыўся ў Дэрпцкiм унiверсiтэце; у 1863 г. удзельнiк гродзенскай паўстанцкай арганiзацыi, арыштаваны ў 1864 г. i сасланы ў Сiбiр.— С. 157, 182, 183.

Солтан Уладзiслаў (1824—1900), лiберальны памешчык, сын вядомага прыхiльнiка Канстытуцыi 3 мая, старшынi Лiтоўскага часовага ўрада ў 1812 г. У 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк (па iншых звестках — камiсар) Iнфлянцкага ваяводства; арыштаваны 5.6.1863, сасланы ва Уфу.— С. 321.

Сонгiн С. гл. Сангiн С.

Спасовiч Уладзiмiр Данiлавiч (1829—1906), юрыст, публiцыст i гiсторык лiтаратуры; па паходжаннi беларус; у 1857—1861 прафесар права Пецярбургскага унiверсiтэта, у 1859 г. уваходзiў у рэдакцыю польскай газеты «Слово».— С. 252.

Спiрыдовiч, памешчык маёнтка Навасёлкi Гродзенскага пав.— С. 181.

Станкевiч Адам (1891—1949), беларускi святар i вучоны, дзеяч хрысцi­янскай дэмакратыi.— С. 291, 322, 344, 384.

Старажэнка Аляксей Пятровiч (1805—1874), украiнскi пiсьменнiк; у 1863 г. служыў чыноўнiкам пры М. Мураўёве, сапраўдны стацкi саветнiк.— С. 340, 341.

Старжынскi (Стажэнскi) Вiктар Вацлаў (Вiктар Мацвеевiч) (1826—1882), граф, з 1861 г. маршалак шляхты Гродзенскай губ., адзiн з кiраўнiкоў партыi «белых» на Беларусi i ў Лiтве; у маi 1863 г. арыштаваны i пасля зняволення ў Вiленскай цытадэлi i Бабруйскай крэпасцi высланы ў Варонежскую губ.— С. 311.

Стасякевiч (Стасюкевiч; каля 1839—?), выхаванец духоўнай семiнарыi ў Падляшшы; у 1863 г. у атрадзе Р. Рагiнскага, потым па загадзе з Варшавы сфармаваў Брэсцкi атрад, якi дзейнiчаў у Падляшшы i Гродзенскай губ.; называў сябе «начальнiкам узброеных сiл Брэсцкага ваяводства»; эмiграваў; прыцягваўся паў­станцкiмi ўладамi да суда.— С. 143, 184, 185, 290, 350, 367.

Стацкевiч Севярын, з 1857 г. студэнт камеральнага разраду (з наступнага года вольнаслухач) Пецярбургскага унiверсiтэта, пры­хiльнiк «чырвоных».— С. 168, 360.

Сташкевiч Мiкалай, беларускi гiсторык.— С. 292.

Стравiнскi Густаў (1837—1905), былы вайсковец, у 1863 г. пад псеўд. Млотэк быў паўстанцкiм ваенным начальнiкам Ваўкавыскага пав.; эмiграваў.— С. 142.

Стравiнскi Iосiф (каля 1805—каля 1885), памешчык, адстаўны вайсковец, з мая 1863 г. паўстанцкi цывiльны начальнiк Слонiмскага пав.; высланы ў глыб Расii.— С. 181, 182, 184, 364, 367.

Стырнейка, домаўладальнік у г. Вільні.— С. 197.

Стэля гл. Банольдзi А.

Стэндэр, фон, падпаручнiк, асэсар ваеннага суда над Калiноўскiм.— С. 146.

Стэцэвiч Сямён (каля 1839—?), лекар, актыўны член вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi, увосень 1863 г. разам з Э. Вярыгам са­сланы ў Сiбiр.— С. 86, 326.

Сувалаў Алег, беларускi гiсторык.— С. 262.

Сувораў Аляксандр Аркадзевiч (1804—1882), князь, унук палкаводца, у 1861—1866 пецярбургскi генерал-губернатар; антаганiст Мураўёва.— С. 213.

Сулоўскi, ксёндз, у 1607 г. прывёз гетману Жалкеўскаму iнструкцыю ад караля Жыгімонта ІІІ Вазы.— С. 254.

Сухадольскi Л. гл. Дарманоўскi М.

Сцяшковіч Таццяна, беларускі мовазнавец.— С. 286.

Сымановiч (Сiмановiч) Уладзiслаў Генрыхавiч (каля 1831—1880), лекар, выхаванец Кiеўскага унiверсiтэта; у 1863 г. паўстанцкi цы­вiльны начальнiк Слонiмскага пав; арыштаваны ў маi 1863 г., сасланы ў Пермскую губ., потым у Сiбiр на катаргу.— С. 99, 181, 184.

Сыракомля Уладзiслаў (сапр. Кандратовiч Людвiк; 1823—1862), польскi i беларускi паэт; блiзкi да шляхецкiх рэвалюцыянераў, да перадпаўстанцкага руху.— С. 162, 197, 217, 264, 357, 380, 381, 384, 386, 389.

Сырэвiч, невядомае прозвішча працаўніка беларускай культуры ХІХ ст., названае ў пісьме В. Савіча-Заблоцкага.— С. 216.

Сямашка Iосiф (1798—1868), царкоўны дзеяч; як лiтоўскi унiяцкi епiскап садзейнiчаў лiквiдацыi унii (1839); з 1840 г. праваслаўны архiепiскап (з 1852 г. мiтрапалiт) лiтоўскi i вiленскi.— С. 301.

Сямёнаў Iван Iванавiч, у 1864 г. штабс-капітан, начальнiк Вiленскай жандарскай каманды, член Асобай следчай камiсii.— С. 129, 133—136, 138—140.

Сянкевiч Пётр, ксёндз, у 1863 г. вiкарый у Канстанцiнаве Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi.— С. 125.

 

Табенскi Яраслаў, памешчык, мiравы пасрэднiк Лiдскага пав.; падазраваўся паўстанцамi ў супрацоўнiцтве з царызмам, а ўладамi ў прыналежнасцi да паўстанцкай арганiзацыi (акруговы на­чаль­нiк); сасланы ў Сiбiр.— С. 99.

Такаржэвiч (Такарэвiч, Такажэвiч) Юзаф (1841—1919), публiцыст, пiсь­меннiк; з мяшчан г. Бельска (Беласточчына); вучыўся ў Ма­скоўскiм унiверсiтэце (1859—1861), удзельнiчаў у студэнцкiм ру­ху i дэманстрацыях на радзiме; у 1863 г. узначальваў паў­станцкi атрад; у 1870 г. выдаваў у эмiграцыi польска-лiтоўска-беларускую рэвалюцыйную газету «Змова» («Гра­мадскi зговар»); з 1882 г. на радзiме, супрацоўнiчаў з фалькларыстам М. Федароўскiм.— С. 265, 275.

Тамашэвiч Тамаш, беларускi мовазнавец.— С. 286.

Тамашэвiч Фелiкс Тамашавiч (каля 1828—?), дваранiн, эканом маёнтка Лянцоўшчына ў Свянцянскiм пав.; у студзенi 1863 г. арыштаваны за распаўсюджванне «Мужыцкай праўды»; асуджаны ваенным судом на 4 гады катаргi.— С. 214, 379.

Танк Максiм (сапр. Скурко Яўген Iванавiч), беларускi паэт i грамадскi дзеяч.— С. 23.

Тарасовiч Канстанцiн, памешчык маёнтка Гнезна Ваўкавыскага пав.— С. 181.

Трайдасевiч Ян (каля 1834—?), разначынец, з мяшчан; скончыў Варшаўскую рэальную гiмназiю i Iнстытут сельскай гаспадаркi i лесаводства ў Марымонце; у 1855—1858 студэнт Пецярбургскага унiверсiтэта, кiраўнiк студэнцкага зямляцкага «Огула».— С. 167.

Траўгут Рамуальд (псеўд. Кракоўскi; 1826—1864), былы афiцэр; у красавiку — лiпенi 1863 г. камандзiр паўстанцкага атрада ў Кобрынскiм пав., з кастрычнiка кiраўнiк варшаўскага Нацыянальнага ўрада; арыштаваны 30.3.(11.4.)1864, пакараны смерцю ў Варшаве.— С. 143, 339, 350.

Тулiй гл. Цыцэрон

Тупальскi Эдвард, ксёндз, канонiк, у 1863 г. намеснiк вiленскага дэкана, стаўленiк царскiх улад.— С. 124.

Тышка (Тыска) Антон (1839—?), камандзiр паўстанцкага атрада ў Гродзенскай i Аўгустоўскай губ.— С. 143.

Тышкевiч Васiль (?—1571), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ваявода падляшскi i смаленскi, стараста мiнскi i пiнскi.— С. 247.

Тышкевiч Юзаф (1830—1891), граф, буйны памешчык, гусарскi паручнiк; як ад’ютант вiленскага генерал-губернатара ўдзель­нiчаў у 1861 г. у падаўленнi сялянскiх хваляванняў; у 1863 г. да­памагаў паўстанцам грашыма i рыштункам.— С. 88, 160, 328, 356.

Тышкевiч Яўстах Пiевiч (1814—1873), археолаг, этнограф, заснаваль­нiк Музея старажытнасцей у Вiльнi.— С. 61.

 

Улашчык Мiкалай, беларускi гiсторык, этнограф, пiсьменнiк.— С. 304.

Урублеўскi Валерый (Валяр’ян; 1836—1908), рэвалюцыянер-дэмакрат, блiжэйшы паплечнiк Калiноўскага па Гродзенскай арганiзацыi, разам з iм выдаваў «Мужыцкую праўду»; у 1863 г. баявы кiраўнiк гродзенскiх паўстанцаў, пасля генерал Парыжскай Камуны.— С. 12, 169, 170, 179, 180, 211, 220, 265, 266, 271, 337, 361, 365, 366, 378, 404.

Урублеўскi Тадэвуш (1858—1925), прагрэсiўны вiленскi адвакат, грамадскi дзеяч; заснаваў у Вiльнi буйную навуковую бiблi­ятэку (цяпер Цэнтральная бiблiятэка АН Летувы).— С. 271.

Усаў Павел Сцяпанавiч (1828—1888), рускi журналiст, у 1860— 1864 гг. выдаваў газету «Северная пчела».— С. 379.

 

Фалевiч Караль Фелiкс (1830—1911), адстаўны афiцэр, памешчык Вiленскай губ., дзеяч арганiзацыi «белых», з лета 1863 г. сакра­тар паўстанцкага Выканаўчага аддзела Лiтвы; у вераснi 1863 г. арыштаваны, але пазбег ссылкi.— С. 186.

Фальская Стафанiя (каля 1840—?), дваранка, жыхарка г. Вiльнi; у 1863 г. удзельнiчала ў перасылцы карэспандэнцыi памiж Вiленскай i Ковенскай паўстанцкiмi арганiзацыямi, арыштавана 6.12.1863, саслана ў Табольскую губ.— С. 129, 133, 345, 372.

Фальскi Вандалiн (каля 1836—?), калежскi рэгiстратар, жыхар г. Коўна, з дваран Мiнскай губ., брат Стафанii Ф.; экспедытар ковенскай паўстанцкай арганiзацыi; арыштаваны 6.12.1863, сасланы ў Табольскую губ.— С. 197.

Федароўскi Мiхал (1853—1923), польскi i беларускi фалькларыст, этнограф, археолаг.— С. 381.

Фёдараў Савелiй Васiльевiч, у 1863 г. калежскi асэсар, аўдытар упраўлення каменданта Вiльнi i Асобай следчай камiсii.— С. 135, 136, 138—140, 345.

Фiцтум фон Экстэдт Аляксандр Iванавiч (1804—1873), iнспектар студэнтаў Пецярбургскага унiверсiтэта (1839—1861).— С. 317—319.

Фiялкоўскi Антонi Мельхiёр (1778—1861), архiбiскуп, мiтрапалiт варшаўскi (з 1856 г.); сiмпатызаваў нацыянальнаму руху; яго пахаванне вылiлася ў патрыятычную манiфестацыю.— С. 339.

Флёркоўска-Франчыць (Florkowska-Franиiж) Галіна, польскі гісторык.— С. 274, 275.

Фляркоўскi гл. Грагатовiч Т.

Фон Стэндэр гл. Стэндэр.

Франкоўскi Ян, студэнт, прыхiльнiк «чырвоных», разам з братамi Лявонам i Станiславам актыўна ўдзельнiчаў у падрыхтоўцы паўстання, быў членам варшаўскай гарадской арганiзацыi i студэнцкага камiтэта; у канцы 1861 г. з канспiратыўнымi мэтамi аб’ехаў Беларусь i Лiтву; арыштаваны ў маi 1862 г., сасланы на катаргу.— С. 175.

Фрыдман Мiра Бенiцыянаўна, беларускi гiсторык.— С. 302, 386.

Фукс, уладальнiк дома ў г. Гродна.— С. 182.

Фялiнскi Зыгмунт Шчэнсны (1822—1895), са студзеня 1862 г. архiбiскуп варшаўскi; кантактаваў з «белымi», лавiраваў памiж грамадскай думкай i ўладамi, у чэрвенi 1863 г. высланы ў Яраслаўль за апазiцыю супраць царскiх рэпрэсiй.— С. 339.

 

Хамовiч, Хам, Хамуціус, псеўданiм і мянушкі К. Калiноўскага.— С. 9, 23, 87, 156, 185, 189, 369.

Хмяльнiцкi Багдан Мiхайлавiч (каля 1595—1657), гетман Украiны, кiраўнiк вызваленчай вайны ўкраiнскага народа супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 1648—1654 гг.— С. 255.

Ходзька Iгнат (1794—1861), пiсьменнiк, мемуарыст.— С. 215, 380.

 

Цвікевіч (Цьвікевіч) Аляксандр, беларускі гісторык і палітычны дзеяч.— С. 343.

Цвікевіч (Цьвікевіч) Іван, беларускі гісторык, аўтар ранніх (1920-я гг.) артыкулаў пра Каліноўскага.— С. 381.

Цвяцiнскi, паводле В.Брухнальскага, адзiн з пiянераў беларускай фалькларыстыкi.— С. 217.

Цеханоўскi Цэлесцiн (1835—1906), родам з Магiлёўшчыны; пасля заканчэння Маскоўскага унiверсiтэта (1857) быў лекарам у Гродна; у 1863 г. паўстанцкi начальнiк г. Гродна; арыштаваны 30.7.1863, сасланы на катаргу.— С. 183.

Цётка (Пашкевіч Алаіза; 1876—1916), беларуская паэтка-ревалюцыянерка, дзеячка нацыянальнага Адраджэння.— С. 23.

Цiкоцкi Мiхаiл, беларускi мовазнавец i лiтаратуразнавец, даследчык тэорыi i гiсторыi журналiстыкi.— С. 17, 382.

Цiхорскi Уладзiслаў (псеўд. Замечак; 1823—1876), службовец; вёў рэвалюцыйную агiтацыю ў Плоцкiм i Аўгустоўскiм ваяводствах; у 1863 г. сфармiраваў i ўзначалiў буйны паўстанцкi атрад на мяжы з Беларуссю, бiўся з царскiмi войскамi ў Сямяцiчах, у канцы года прызначаны арганiзатарам у Заходняй Прусii; эмiграваў; удзельнiк Парыжскай камуны.— С. 54, 309.

Цыхун Апанас, беларускі краязнавец.— С. 286.

Цыцэрон Марк Тулiй (106—43 да н. э.), старажытнарымскi палiтычны дзеяч, прамоўца, фiлосаф, пiсьменнiк.— С. 257, 393.

Цьвікевіч А. гл. Цвікевіч А.

Цьвікевіч І. гл. Цвікевіч І.

Цэзары Францiшак (каля 1660—1724), кракаўскi друкар.— С. 259.

Цяпінскі Васіль (?—1603), беларускі гуманіст, дзеяч рэфармацыі, кнігвыдавец, пісьменнік.— С. 11.

 

Чаадаеў Пётр Якаўлевiч (1794—1856), рускi мыслiцель, публiцыст.— С. 285.

Чайкоўскi Антон (1816—1873), юрыст, паэт, перакладчык, выкладаў старадаўняе польскае права ў Пецярбургскiм унiверсiтэце, у 1859 г. уваходзiў у рэдакцыю польскай газеты «Слово.— С. 252.

Чакатоўскi Пятро (1832—1882), лекар, прыхiльнiк «чырвоных»; у 1863 г. паўстанцкi начальнiк горада Мiнска; арыштаваны ў кастрычнiку 1863 г., сасланы ў Сiбiр.— С. 172, 174, 363.

Чаповiч Андрэй (каля 1824, па iншых звестках, каля 1830—?), ксёндз-пробашч Мастоўскай парафii Гродзенскага пав.; у 1863 г. акруговы паўстанцкi начальнiк, потым памочнiк камiсара Гро­дзенскага ваяводства; увосень 1863 г. знаходзiўся ў паўстанцкiм атрадзе ў Аўгустоўскай губ., быў схоплены i высланы ў Арэнбургскую губ.— С. 157, 183.

Чарвiнскi Павел (1841—1864), родам з Магiлёўскай губ., студэнт Тэхналагiчнага iнстытута, звязаны з пецярбургскай арганi­зацыяй «Зямлi i Волi»; у 1863 г. паўстанец, трапiў у рукi ўлад, уцёк з Дзiнабургскай крэпасцi, пад псеўд. Сава узначалiў паўстанцкi атрад у Ковенскай губ., зноў узяты ў палон i пакараны смерцю 7.3.1864 у м. Ушполь (Лiтва).— С. 123, 125, 132, 343.

Чарноўскi (варыянт — Чарноцкi), псеўданiм К.Калiноўскага.— С. 9, 130, 133, 179, 180, 200, 365.

Чарноўскi (Чарноцкi) Яўстаф (1839—1905), скончыў Вiленскую гiмназiю, у 1858—1861 студэнт Пецярбургскага унiверсiтэта; прыхiльнiк «чырвоных», удзельнiк канспiрацыйных арганізацый у Ашмянскiм пав., член таварыства «Пянтковiчаў» i «Бiблiятэкi ашмянскай моладзi».— С. 168, 360.

Чарнышэўскi Мiкалай Гаўрылавiч (1828—1889), рускi рэвалюцыянер-дэмакрат, вучоны, пiсьменнiк, лiтаратурны крытык; у 1862 г. арыштаваны, сасланы на катаргу.— С. 8, 15, 360.

Чартарыскi Уладзiслаў (1828—1894), дзеяч польскай арыстакратычнай эмiграцыi; у 1863 г. дыпламатычны прадстаўнiк Нацыянальнага ўрада за мяжою, старшыня камiсii нацыянальнага доўгу ў Парыжы.— С. 88, 185, 323, 326, 328, 340, 368.

Чартарыскія.— С. 324, 337, 343.

Чаховiч Густаў (псеўд. Астоя; каля 1837—пасля 1871), адстаўны афiцэр; у 1863 г. паўстанцкi ваенны начальнiк Свянцянскага пав., да кастрычнiка дзейнiчаў з атрадам у розных паветах Вiленскай губ., потым у Царстве Польскiм; эмiграваў у Францыю.— С. 112, 338.

Чаховiч Зыгмунт (1831—1907), памешчык Свянцянскага i Вiлейскага пав., вучыўся ў Пецярбургскiм унiверсiтэце; прыхiльнiк «чырвоных»; у 1862—1863 член ЛПК, потым экспедытар у Аддзеле кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы; арыштаваны 31.7.1863; пасля вяртання з Сiбiры адыграў важную ролю ў жыццi маладога Я. Купалы.— С. 158, 160, 172—175, 192, 363, 364.

Чацверыкоў, паручнік рускай службы, меў намер тайна пранікнуть у паўстанцкі лагер А. Мацкявічуса.— С. 120, 341, 342.

Чачот Ян (1796—1847), беларускi i польскi паэт, фалькларыст; адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў тайнага студэнцкага таварыства фiламатаў.— С. 215, 217.

 

Шадурскi, у 1863 г. член вiленскай гарадской рэвалюцыйнай арга­нiзацыi, экспедытар пасля арышту Т. Далеўскага.— С. 132, 136, 199, 200, 348.

Шакун Леў, беларускi мовазнавец.— С. 286.

Шалгунова Людмiла Пятроўна (дзявоч. Мiхаэлiс, 1832—1901), пiсьменнiца, мемуарыстка, жонка М. В. Шалгунова.— С. 299.

Шалгуноў Мiкалай Васiльевiч (1824—1891), рускi публiцыст, лi­та­ра­тур­ны крытык, грамадскi дзеяч.— С. 15, 299, 300.

Шалгуноў Павел Мiканоравiч, палкоўнiк (потым генерал-маёр), старшыня Асобай следчай камiсii ў Вiльнi, мiнскi губернатар (1864—1868).— С. 129, 133—136, 138—140, 207, 208, 344.

Шалькевiч Вячаслаў, беларускі гiсторык фiласофскай i грамадскай думкi, аўтар прац пра Калiноўскага.— С. 20, 22, 262, 282, 292, 293, 303, 320, 322, 327, 374—376, 383, 390, 391.

Шаўчэнка Тарас (1814—1861), украiнскi паэт, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат.— С. 21, 392.

Шварц, купец, адрас у Кiбартах (Лiтва, на мяжы з Усходняй Прусiяй) для канспiратыўнай перапiскi.— С. 134, 347.

Шварцэ (недаклад. Шварц) Бранiслаў (1834—1904), iнжынер; рэвалюцыйны дэмакрат, адзiн з лiдэраў левага крыла «чырвоных»; у 1861—1862 гг. кiраўнiк рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Беластоку, надрукаваў «Гутарку старога дзеда»; быў супраць «сепаратызму» Калiноўскага; з лiпеня 1862 г. член ЦНК; у снежнi 1862 г. арыштаваны, 30 гадоў прабыў на катарзе i ў ссылцы; аўтар успамiнаў.— С. 149, 159, 164, 169, 175, 176, 266, 271, 272, 274, 275, 352, 356, 364, 377, 384.

Шмiт Генрык (1817—1883), польскi гiсторык i публiцыст дэмакратычнага кiрунку; у 1863 г. дзейнiчаў у арганiзацыi «чырвоных» у Львове, арыштоўваўся аўстрыйскiмi ўладамi, быў у эмi­гра­цыi.— С. 257, 393.

Шнейдэнберг Iаанна, канспiратыўны адрас у Варшаве.— С. 135.

Шпiлеўскi Павел Мiхайлавiч (1823—1861), беларускi этнограф, пiсьменнiк, публiцыст.— С. 266.

Штакельберг Юрый Iванавiч, гiсторык.— С. 368, 374, 376.

Штэйнман Генрык (1840—?), сын варшаўскага гравёра, разьбар пячатак для віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі; арыштаваны 3.8.1863, садзейнічал выкрыццю ўсёй арганізацыі.— С. 368.

Шукевiч, невядомае прозвішча працаўніка беларускай культуры першай паловы ХІХ ст., названае ў пісьме В. Савіча-Заблоцкага.— С. 216.

Шукевiч Вандалiн (1852—1912), беларускi археолаг i этнограф.— С. 380.

Шукевiч Фабiян (?—пасля 1842), паэт; паходзiў з Лiдчыны; служыў асэсарам у Гродзенскiм галоўным судзе; у 1808 г. выдаў у Гродна зборнiк польскiх вершаў.— С. 380.

Шчарбатаў Рыгор Аляксеевiч (1819—1881), князь, папячыцель Пецярбургскай навучальнай акругi (1856—1858).— С. 317, 318.

Шчэрба Фама Пiлiпавiч, калежскi саветнiк, обер-аўдытар 27 пяхотнай дывiзii i Асобай следчай камiсii ў Вiльнi.— С. 129, 133—136, 138—140.

Шымборскi Мiкалай, касцёльны прамоўца ХVIII ст.— С. 259.

Шышка, уладальнiк дома ў г. Вiльнi.— С. 372, 374.

 

Экерлен Фаннi, канспiратыўны адрас у Парыжы.— С. 326.

 

Юган Мiкалай Васiльевiч (каля 1833—1895), артылерыйскi паручнiк, член Асобай следчай камiсii ў Вiльнi.— С. 129, 133—136, 138—140, 371.

Юндзiл Францішак (1825—1865), адстаўны ротмiстр, удзельнiк гродзенскай арганiзацыi Калiноўскага; у 1863 г. паўстанцкi ваенны начальнiк Слонiмскага пав., камандзiр атрада; эмiграваў, памёр у Парыжы.— С. 143, 182, 265, 266.

Юр’евiч Антон (1839—1868), вольны слухач Кiеўскага унiверсiтэта, актыўны ўдзельнiк рэвалюцыйнага падполля, з кастрычнiка 1862 г. старшыня Правiнцыяльнага камiтэта на Русi (Украiне), з пачатку 1863 г. «дыктатар на Русi»; арыштаваны, збег з Кiеўскай крэпасцi; памёр у эмiграцыi.— С. 275.

Юрэвiч Алена, беларускi мовазнавец.— С. 286, 287.

Юхо Язэп, беларускi гiсторык права.— С. 299, 303.

 

Ябланоўскi Б. гл. Длускi Б.

Яблонскi Юзаф (каля 1843—1863), шляхцiц, удзельнiк вiленскай паўстанцкай арганiзацыi, кiнжальшчык, павешаны ў Вiльнi 7.8.1863 у сувязi з замахам на А. Дамейку.— С. 312.

Ягалкоўскi, памешчык маёнтка Луконца (Луконiца?) у Слонiмскiм пав.— С. 181, 184.

Ягмiн Юльян (у праваслаўi Аляксандр; 1840—?), сын багатага памешчыка Брэсцкага пав; вучыўся ў Брэсцкiм кадэцкiм корпусе i прыватным пансiёне ў Варшаве; у 1863 г. сакратар штаба ў паўстанцкiм атрадзе Стасякевiча, у 1864 г. здаўся ўладам, быў зняволены ў Гродзенскай турме; пасля вызвалення перайшоў у праваслаўе; аўтар успамiнаў.— С. 184, 213, 367, 379.

Ягораў Цiмафей Лукьянавiч, аўдытар ваеннага суда над Калi­ноўскiм.— С. 146.

Яленскі Антон (1818—1874), памешчык Мінскай і Ковенскай губ., кіраўнічы дзеяч партыі «белых» на Беларусі і ў Літве; у 1863 г. член Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы; арыштаваны 1.6.1863, сасланы на катаргу.— С. 367.

Ямант Алена Мацвееўна (каля 1845—?), сястра Iосiфа i Марыi Ямантаў, нявеста Ц.Далеўскага; у 1864 г. за сувязі з вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыяй саслана ў Табольск.— С. 204.

Ямант Iосiф (Юзаф) Мацвеевiч (1841—?), студэнт Пецярбургскага унiверсiтэта, брат Алены i Марыi Ямантаў; удзельнiк студэнцкага руху; з лета 1863 г. сакратар Калiноўскага, з кастрычнiка паўстанцкi камiсар Мiнскага ваяводства; у студзенi 1864 г. арыштаваны i высланы ў Сiбiр.— С. 135, 137, 138, 190, 194, 195, 199, 203, 204, 348, 349, 370, 371, 374.

Ямант Л. гл. Радзевiч Л.

Ямант Марыя Мацвееўна (1843—?), нявеста Калiноўскага, сястра Алены i Iосiфа Ямантаў; удзельнiчала ў вiленскай рэвалюцыйнай арганiзацыi, у 1864 г. саслана ў Табольск; пахавана на Паванзкоўскiх могiлках у Варшаве.— С. 8, 20, 21, 45, 195, 204, 215, 305, 374, 383.

Ямант Мацей (каля 1798—пасля 1879), жыхар г. Вiльнi, адстаўны надворны саветнiк, быцька Алены, Iосiфа i Марыi Ямантаў; доўгi час кiраваў маёнткамi князёў Вiтгенштэйнаў, раскiданымi па Беларусi i Лiтве; у 1864 г. сасланы, у 1879 г. жыў з жонкай на Мiншчыне, у маёнтку Самуэлева Iгуменскага пав., атрымаў дазвол адсвяткаваць у Вiльнi сваё залатое вяселле.— С. 199, 371, 373.

Ямант Схаластыка (1850—?), сястра Алены, Iосiфа i Марыi Ямантаў.— С. 204.

Яманты.— С. 135, 138, 195, 196, 199, 200, 203, 348, 349, 370, 374, 375.

Ян ІІІ Сабескi (1629—1696), польскi кароль i вялiкi князь лiтоўскi (1674—1696), палкаводзец.— С. 247, 389.

Яновiч Алена, беларускi мовазнавец.— С. 286, 287.

Яноўскi Юзаф Каятан (1832—1914), удзельнiк паўстання 1863 г., член варшаўскага Нацыянальнага ўрада, мемуарыст.— С. 160, 293, 357, 381.

Янулайцiс Аўгусцiнас, лiтоўскi гiсторык.— С. 388.

Янушкевiч Язэп, беларускi лiтаратуразнавец, эсэіст.— С. 4, 288, 292, 295, 302, 305, 322, 327, 342, 343.

Ясельскi Адам (каля 1823—?), ксёндз, у 1863 г. панядзельскi плябан Новааляксандраўскага пав., арыштаваны ўладамi, потым пераведзены ў iншую парафiю.— С. 125.

Ясiньскi Марцiн Францiшак, касцельны прамоўца ХVIII ст.— С. 259.

Яська-гаспадар з-пад Вiльнi, псеўданiм Калiноўскага, аўтарскі подпіс пад «Мужыцкай праўдай», выкарыстаны таксама ў «Пісьме... да мужыкоў зямлі польскай» (друкарня Нацыянальнага ўрада).— С. 12, 15—21, 25, 28—31, 33, 35, 37, 39, 41, 43, 45, 46, 210—214, 218, 219, 221, 222, 241, 242, 262, 272, 279, 280, 292, 294, 295, 377, 384, 387, 388, 395.

Ясьневiч Эразм (?—1771), прафесар тэалогii ў калегiуме цыстэрцыянцаў пад Кракавам, потым рэктар Кракаўскай акадэмii; красамоўны прапаведнiк, аўтар «Казання аб блаславёным Вiнцэнце Кадлубку» (1765).— С. 258.

Яўрэінаў (Евреинов), у 1863 г. калежскi асэсар, чыноўнiк ў Вiльнi пры Мураўёве.— С. 360.

Яхiмовiч Дыянiзiй (каля 1830—?), дваранiн, гадзiннiкавы майстар у г. Коўна, удзельнiк паўстанцкай арганiзацыi, здзяйсняў сувязь з замежжам i павятовымi паўстанцкiмi структурамi; арыштаваны 6.12.1863, асуджаны на 12 гадоў катаргi.— С. 197.

Яцына Каралiна (каля 1837—?), хатняя настаўнiца ў Вiльнi, у 1863 г. удзельнiчала ў паўстанцкай арганiзацыi, выконвала даручэннi Калiноўскага; арыштавана 29.1.1864, саслана ў Сiбiр, дзе выйшла замуж за калежскага асэсара Саковiча, у 1876 г. ёй дазволена вярнуцца на радзiму.— С. 133, 204, 347.