Слоўнік паланізмаў і дэалектызмаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1156 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

СЛОЎНIК ПАЛАНIЗМАЎ I ДЫЯЛЕКТЫЗМАЎ,
АДМЕТНЫХ СЛОЎ I СЛОВАЎЖЫВАННЯЎ
У БЕЛАРУСКIХ ТЭКСТАХ [s]

 

А — i (... вы яго таўчэце мужыцкаю рукою, а будзе вольнасць i рэкрутаў не будзе... — МП5; А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам... — МП7).

Адзiнакі — аднолькавы (МП2).

Адстанаўляць — прадстаўляць, перадаваць.

Акром — акрамя (ПШ1).

Апора — супрацiўленне, адпор. Ставiць апору (ПШ1) — аказваць супрацiўленне, супрацiўляцца.

Бардзей. Тым бардзей — тым больш.

Бацькаўшчызна — бацькаўшчына.

Без паўстаня — гл. Паўстане.

Браць — атрымлiваць.

* Буг — Бог.

Вшэхмоцны — усемагутны.

Выжаняць — выганяць (...выжанi ... з нашага краю... — МП6; блiзкае ў ГДС4).

* Вымiнуць — пазбегнуць.

Вычаўпляць — вытвараць, вычвараць, сваволiць.

* Вяра — вера (ГДС2).

Гараць — араць.

Гдзесь — кудысьцi (...i не гнаў гдзесь у канец света... — ПШ1).

Дапокуль — пакуль (ПШ3).

Дастаць — атрымаць.

Даходзiць. Не даходзiць на вас людской крыўды (ПНЗЛБ) — дараваць вам людскую крыўду.

* Дванасьце — дванаццаць.

Дзела — справа (у высокiм грамадскiм сэнсе: ...наша дзела... — ПШ; ...дзела наша... — ПНЗЛБ).

Дыбы — аковы, ланцугi.

Енарал — генерал.

* Ест — ёсць.

Ею — яе (...i якiм адно спосабам мужык ею дастаць можа — МП3; Выганiць нам ею трэба...—ПБЧ).

* Жадны — нiякi, нiводны. Без жаднай вiны (ГДС3) — без усякай вiны.

* Жывiнка — свойская жывёла.

Зарадзiць — паспрыяць, даць рады (...ронд польскi гэтаму за­ра­дзiць... — ПШ1).

Зараз — адразу (Зараз на вайне з пранцузам... — ПШ1).

Застаўляць — расстаўляць, ставiць (...разумна застаўляць палкi народныя... — ПШ1).

Заўсiм — саўсiм, зусiм.

Збыткаваць — здзекавацца (...над людзьмi збыткуе... — МП2).

Згледзiцца — убачыць (МП4).

Здасца — будзе прыдатным (МП1); будзе ўдавацца (МП3).

Здзерства, здзерца — рабаўнiцтва, рабаўнiк.

Змiлаванне — лiтасць.

Зняверыцца — згубiць давер, стаць не вартым веры (...хоць нам цар­скiя служкi зняверылiсь надта... — МП7).

Зьля — дзеля, для (ПШ3).

Iнак — iнакш, iначай (МП3).

* Кантэнт — задаволены, шчаслiвы.

Каралеўшчызна — каралеўшчына, каралеўскi (дзяржаўны) маёнтак.

Карыставаць — карыстацца (МП3).

Качаргешка — памяншальнае ад «качарга», качарэшка, палка з загнутым канцом.

Колька — колькi.

Колька — колiкi (...каб iх так колька схапiла... — МП2).

Крулества — каралеўства, царства. Крулества нябеснае — царства нябеснае.

Ксёнжкі — кнiжкi.

* Кту — хто.

Лапсэсар — асэсар-хабарнiк.

Леты — гады.

Лёстачкі — лiслiвыя словы, усхваленнi.

Магчыме — будзе магчы, зможа (Тагды ён толька магчыме жыцi ў багацтве ... калi збагацiць наукай розум... — ПШ3).

Марнаваць — жыць, нiчога не робячы (...адзiн марнуе да над людзьмi збыткуе... — МП2).

Мейсца. У мейсцу — замест.

Места — горад.

* Мнейшы — меншы.

* Муй — мой.

Мэнкі — мукi, пакуты.

На весні — вясной.

* Нагрода — узнагарода.

Над сiлы — звыш сiлы, не пад сiлу.

Нажлаптацца — напiцца, нажлукцiцца.

Некрут — рэкрут (МП7).

Непаказны — непрыкметны, някiдкi.

* Нiц — нiчога, зусiм.

* Нута — нота. Нутаю — на матыў.

Нявера — нявер’е.

Нязмога — немагчыма, няма сiл (Ждаць моўчкi больш ужэ нязмога! — МП7).

* Отуж — вось жа, дык вось.

* Падданства — прыгон.

Пазуры — кiпцюры.

* Памеры — празмерныя патрабаваннi? (...з яго рэкрутчынаю, з яго сабачымi памерамi i аброкамі — ПЯГ).

Памоц — помач (...ждалі памоцы з заграніцы... — ПШ1).

Паншчызна — паншчына.

Паняўчасе — запозна.

* Парондне — акуратна, старанна.

Пасярэднiк — (мiравы) пасрэднiк (МП7).

* Патэнпене. Вечнае патэнпене — вечныя мукi, вечны праклён.

Паўстане. Без паўстаня — беззваротна.

Пiсьмо — пасланне, адозва, зварот.

* Покі — пакуль.

Права — закон як юрыдычны акт i як натуральны закон грамадскага жыцця (...Кароль наш i напiсаў такое права... — МП2; Гэта права, што народ робiцца разумнейшым, выходзiць ад самога Бога... — МП3).

Пракленты — пракляты.

Пранцуз, Пранцузы — француз, французы, Францыя.

Прастота. У прастоце духа — у прастаце душэўнай.

Праўдзiвы — сапраўдны.

Прыпадак — выпадак (...пераняўшы на прыпадак пiсьмо гэ­та... — ПШ1).

Прыходзiць — прыходзiцца (...прыходзiць мне да вас пiсацi... — ПШ3).

Рок — год.

Ронд — урад, праўленне, парадак.

Рондзiць — правiць, кiраваць.

Ронды — парадкi, праўленне.

Сакера — сякера.

Самарондства — самакiраванне, суверэннасць.

Свенты — святы.

* Сверан — свiран.

Скутэчны — паспяховы, вынiковы.

* Слоньца — сонца.

* Строна — старана.

Тагды — тады.

Там — туды (...трэба нашым хлопцам спяшыць з вiламi i косамi там, гдзе... — МП7).

Тамты — той (...на гэтам, i на тамтам свеце... — МП6).

* Тыле — столькi.

* Тылька — толькi.

* Тысёнц — тысяча.

Тысяч — тысяча (МП5).

У другэ — зноў.

* Уласцiвы — сапраўдны, правiльны (ГДС4).

У мейсцу — гл. Мейсца.

Уперад — раней (...не такія дурныя, як былі уперад... — МП3).

Усенька — усё.

* Усенькi, усенкі — усе.

* Фас — бочка, кубел для захоўвання прадуктаў. (У беларускiх дыялектах слова бытуе яшчэ ў форме «пас»).

Хвала — слава (...за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчыну — ПШ1).

Хто-лень — хто-небудзь. Параўн.: чаго-лень.

* Хцэ, хцеў — хоча, хацеў.

Ценжары (слова iснуе i цяпер у форме «ценжары», i «цянжа­ры») — цяжары, цяжкасцi.

* Цэсар — цар.

Цяменжыць — прыгнятаць.

Чаго-лень — чаго-небудзь. Параўн.: хто-лень.

Шаранча — саранча.

* Школа — габрэйскi малiтоўны дом, бажнiца, сiнагога.

Шубенiца — шыбенiца.

* Шыхаваць — весцiся, удавацца, (...I жывiнка [жывёла] не шыхуе... — ГДС2).