Даты жыцця і дзейнасці

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 137 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Даты жыцця і дзейнасці

1938 год

21 студзеня (2 лютага)

Нарадзiўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер Польшча, на мяжы з Беларуссю) у сям’i беззямельнага шляхцiца, уладальнiка невялiкай фабрыкi iльняных вырабаў Сымона Сцяпанавiча Калiноўскага.

6 лютага

Хрышчаны ў Ялоўскiм парафiяльным касцёле пад iменем Вiкенцiй (Вiнцэнт).

4 красавiка

Паўторна хрышчаны пад iмёнамi Вiкенцiй i Канстанцiн.

1843 год

29 красавiка

Памерла маці — Веранiка Рыбiнская.

1847 год

 

Паступiў у Свiслацкую гiмназiю.

1849 год

 

Сям’я пераехала ў набыты фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета (непадалёк ад Свiслачы, цяпер Свiслацкi раён).

1851 год

 

Гiмназiю ператварылi ў пяцiкласнае павятовае вучылiшча.

Каля 1852 года

 

Скончыў вучылiшча.

Канец 1855 – пачатак 1856 года

 

Едзе ў Маскву да брата Вiктара.

1856 год

Пасля 12 лiпеня

Браты пераязджаюць у Пецярбург.

1 жнiўня

Кастусь звяртаецца ў рэктарат Пецяр­бург­скага унiверсiтэта з просьбай дапусцiць яго да прыёмных экзаменаў.

5 кастрычнiка

Прыняты ва унiверсiтэт на 1 курс юрыдычнага факультэта разраду камеральных навук.

1856–1860 гады

 

Паспяхова вучыцца ва унiверсiтэце, узначальвае левае крыло зямляцтва студэнтаў — выхадцаў з Беларусi, Лiтвы, Польшчы.

1857–1860 гады

 

Брат Вiктар працуе над старадаўнiмi рукапiсамi ў Публiчнай бiблiятэцы. Мабыць, з самага пачатку гэтая праца была вельмi блiзкая Кастусю.

Каля 1858 года

 

У Пецярбургу аформiлася нелегальная арганiзацыя выхадцаў з Польшчы, Лiтвы, Беларусi. Актыўнымi дзеячамi яе былi браты Калiноўскiя. Арганiзацыя цесна звязана з рускiмi рэвалюцыянерамi.

1859 год

Кастрычнiк

У студэнта IV курса Кастуся Калiноўскага прыступ цяжкой нервовай хваробы.

1860 год

28 лiпеня

Атрымаў пасведчанне пра заканчэнне унiверсiтэта.

6 снежня

У сувязi з задуманай паездкай у Маскву Вiктар Калiноўскi звярнуўся з прашэннем да дырэктара Публiчнай бiблiятэкi, што заняткi над старадаўнiмi рукапiсамi ў бiблiятэцы будзе працягваць яго брат Вiкенцiй (Кастусь).

1861 год

21 студзеня

Папячыцель Пецярбургскай навучальнай акругi зацвердзiў К. Калiноўскага ў ступенi кандыдата.

15(27) лютага

Расстрэл царскiмi салдатамi бяззбройнай патрыятычнай дэманстрацыi ў Варшаве. Пачатак моцнага ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, якi неўзабаве перакiнуўся ў Лiтву i на Беларусь.

17 лютага

Кастусь атрымаў у канцылярыi савета унiверсiтэта дыплом на ступень кандыдата правоў.

19 лютага

Падпiсаны манiфест пра скасаванне ў Расii прыгоннага права. Незадаволеныя ўмовамi рэформы сяляне паўсюдна бунтуюцца.

2 сакавiка

Калiноўскi ў Вiльнi падаў прашэнне генерал-губернатару У. I. Назiмаву аб прызна­чэннi на службу. Рэзалюцыя: «Аб’явiць пра адсутнасць вакансiй».

Увесну

Калiноўскi прыступiў да стварэння Гро­дзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi.

Увосень

Узнiкла ўсерасiйская рэвалюцыйная арга­нiзацыя, якая пазней прыняла назву «Зямля i воля». У Вiльнi аформiўся «Камiтэт руху» як цэнтр падрыхтоўкi паўстання на Беларусi i ў Лiтве.

5(17) кастрычнiка

У Варшаве створаны т. зв. Гарадскi рэвалюцыйны камiтэт як орган падрыхтоўкi паўстання ў Польшчы.

1862 год

Увесну

Варшаўскi гарадскi камiтэт прыняў назву Цэнтральнага нацыянальнага камiтэта (ЦНК).

Улетку

У Вiльнi «Камiтэт руху» прыняў назву Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта (ЛПК). Калiноўскi змагаецца ў Камiтэце за рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму.

У пачатку лiпеня

Выйшаў у свет першы нумар «Мужыцкай праўды». Пачатак беларускай дэмакратычнай прэсы.

30 лiпеня

Калiноўскi прысутнiчаў на вяселлi З. Серакоўскага ў м. Кейданы Ковенскага павета (Лiтва).

Памiж 8(20) верасня i 19 верасня (1 кастрычнiка)

У Лондане адбылiся перагаворы прад­стаў­нiкоў ЦНК з лонданскiм рускiм рэвалюцыйным цэнтрам (А. I. Герцэн, М. П. Агароў, М. А. Бакунiн). Выпрацаваны асноўныя прынцыпы руска-польскага рэвалюцыйнага саюза, да якога далучылiся рэвалюцыянеры Беларусi i Лiтвы.

7 кастрычнiка

У вёсцы Шэйпякi (Шэйнякi) Слонiмскага павета (цяпер в. Шэйпякi або Шэйпiчы, Пру­жанскi раён) Калiноўскi, едучы са Слонiма ў Ваўкавыск на паштовых конях, раскiдвае трэцi нумар «Мужыцкай праўды». Царскiя ўлады пачалi расследаванне, Калiноўскi пераходзiць на нелегальнае становiшча.

16(28) кастрычнiка

ЛПК выдаў iнструкцыi для павятовых i акруговых начальнiкаў рэвалюцыйнай арга­нiзацыi; напiсаны яны, мяркуючы па ўсім, Калiноўскiм.

22 кастрычнiка

Старшыня ЛПК Л. Звяждоўскi выехаў на новае месца службы ў Маскву. Калiноўскi становiцца старшынёй Камiтэта.

25 кастрычнiка

У Якушоўцы ад сухотаў памёр Вiктар Калiноўскi.

Сярэдзiна лiстапада

Кастусь наведаў Якушоўку. Пабыў нядоўга, бо за iм гналася палiцыя.

У лiстападзе

Вiльня. Калiноўскi пасялiўся на Зарэччы ў Ю. Грагатовiч. (Пасля да яе прыехала дачка Марыя).

У лiстападзе – снежнi

Калiноўскi абураны далучэннем Беластоцкай рэвалюцыйнай арганiзацыi да Варшавы. Патрабуе, каб адносiны памiж ЛПК i ЦНК грунтавалiся на аснове поўнай роўнасцi.

5 снежня

Пiша пiсьмо бацьку з Пецярбурга (не захавалася).

20 снежня (1 студз. 1863 г.)

 

Выйшаў першы нумар газеты «Хоронгев свободы» (орган ЛПК).

У гэтым годзе

Калiноўскi фатаграфуецца ў Вiльнi.

1863 год

10(22) студзеня

У Варшаве выпушчаны манiфест пра паўстанне i дэкрэты па аграрным пытанні. ЦНК абвясцiў сябе Часовым Нацыянальным урадам. Пачатак узброенага паўстання ў Поль­шчы.

20 студзеня (1 лютага)

ЛПК выпусцiў манiфест, у якiм абвясцiў сябе Часовым правiнцыяльным урадам Лiтвы i Беларусi i салiдарызаваўся з праграмнымi дакументамi варшаўскага паўстанцкага ўрада.

Каля 20 студзеня

ЛПК выдаў «Iнструкцыю для ваенных начальнiкаў, ваяводскiх i павятовых» i «Паўстанцкую iнструкцыю».

У канцы студзеня – лютым

Першыя паўстанцкiя атрады ў Вiленскай губернi: Ф. Вiславуха, Л. Нарбута i iнш.

12 лютага

Калiноўскi пiша запiску паўстанцкаму камiсару ў Iнфлянтах.

16 лютага

Прадпiсанне паўстанцкаму ваеннаму начальнiку Лiдскага павета Л. Нарбуту.

27 лютага (11 сакавiка)

«Белы» пераварот у рэвалюцыйнай арга­нi­зацыi. ЛПК распушчаны, арганiзацыю ўзначалiў «Аддзел кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы» на чале з Я. Гейштарам.

Каля 27 лютага

Пратэст Калiноўскага ў адрас варшаўскага ўрада.

26 сакавiка

У Вiльню прыехаў З. Серакоўскi, каб уз­на­чалiць паўстанцкiя атрады Лiтвы. Распрацоўваюцца планы баявых дзеянняў.

У канцы сакавiка

Калiноўскi атрымаў прызначэнне ў Гродна рэвалюцыйным камiсарам ваяводства.

Канец сакавiка – пачатак чэрвеня

Выдае «Прыказ» на беларускай мове, адрасаваны сялянам, i iнструкцыю для павятовых камiсараў.

Канец сакавiка – 12 красавiка

У Беластоку разам з А. Духiнскiм i В. Уруб­­леўскiм рыхтуе агульнае ўзброенае выступ­ленне.

12 красавiка

Агульнае паўстанне на Гродзеншчыне.

19 красавiка

Пачатак агульнага паўстання ў Мiнскай губернi.

23–24 красавiка

Выступiла Магiлёўская губерня. Спроба ўзброенага выступлення на Вiцебшчыне.

25–27 красавiка

Разбiты атрады Серакоўскага пад Бiржамi на поўначы Ковенскай губернi. Серакоўскi ў палоне (15 чэрвеня павешаны).

1 мая

Замест памяркоўнага У. I. Назiмава генерал-губернатарам прызначаны М. М. Мураўёў-вешальнiк (прыбыў у Вiльню 14 мая).

У сярэдзiне мая

Калiноўскi i паўстанцкi цывiльны на­чаль­нiк Гродзенскага ваяводства Э. Заблоцкi робяць паездку па Слонiмскаму i Ваўкавыскім паветах для навядзення парадку ў арганiзацыi.

21 мая

Агляд паўстанцаў у лагеры пад Мiлавi­дамi. (Назаўтра паўстанцы паспяхова бiлiся з карнiкамi).

22 цi 23 мая

Калiноўскi i Заблоцкi пабывалi ў Якушоўцы.

Каля 25 мая

Калiноўскi, ужо без Заблоцкага, зрабiў агляд паўстанцам Брэсцкага атрада, якi фармiраваўся за Бугам у Падляшшы.

Пачатак чэрвеня

Арышты сярод членаў вiленскага паўстанцкага Аддзела.

Каля 9 чэрвеня

Калiноўскi выклiканы ў Вiльню i ўведзены ў паўстанцкi Аддзел Лiтвы кiраўнiком
ад­дзялення ўнутраных спраў. Яго аднадумец У. Малахоўскi стаў начальнiкам горада Вiльнi.

11 чэрвеня

Калiноўскi публiкуе «Прыказ... да Народу зямлi Лiтоўскай i Беларускай» (прыкладна ў гэты час публiкуецца i сёмы, апошнi нумар «Мужыцкай праўды»).

У сярэдзiне лiпеня

Камiсар варшаўскага ўрада ў Вiльнi
Н. Дзю­лёран, выклiканы ў Варшаву, перадаў сваю пячатку Калiноўскаму.

Праз два днi (20 лiпеня?)

На агульным пасяджэннi Аддзела Калi­ноў­скi i Малахоўскi прапануюць праект новага статута пра ўзаемаадносiны паўстанцкiх улад Вiльнi i Варшавы — на аснове поўнай роўнасцi.

27 лiпеня

Вернападданнiцкi адрас цару вiленскага дваранства.

30 лiпеня

Замах на губернскага маршалка шляхты А. Дамейку, асуджанага рэвалюцыйнай арганiзацыяй на смерць за супрацьдзеянне паўстанню.

31 лiпеня

Арыштаваны Я. Гейштар. Калiноўскi становiцца кiраўнiком Аддзела, якi з гэтага часу канчаткова набывае «чырвоны» характар («Чырвоны жонд»).

1 жнiўня

Малахоўскi, на след якога напалi царскiя ўлады, вымушаны выехаць у Пецярбург. Калi­ноўскi даручыў яму звязацца з рускiмi рэвалю­цыянерамi, з «Зямлёй i воляй».

22 жнiўня

У Вiльнi арыштаваны камiсар варшаўскага ўрада ў Лiтве i на Беларусi А. Авейдэ. Перад арыштам ён перадаў свае паўнамоцтвы Калiноўскаму. Апошнi такiм чынам сканцэнтраваў усю паўнату паўстанцкай улады ў сваiх руках.

Сярэдзiна кастрычнiка

Калiноўскi пад iменем Iгната Вiтажэнца пасялiўся ў Вiльнi ў так званых Святаянскiх мурах.

19(31) кастрычнiка

Прызначыў былога свайго паплечнiка па ЛПК Б. Длускага ваенным камiсарам Лiтвы i Беларусi за мяжою з правам распараджацца замежным грашовым фондам паўстанцаў
(т. зв. лiтоўскiмi сумамi).

У канцы лiстапада – пачатку снежня

Цудам выратаваўся ад начной палiцэй­скай аблавы на Зарэчнай вулiцы ў Вiльнi.

Пачатак снежня

Згадаў пра гэты выпадак у пiсьме Длускаму за мяжу з характарыстыкай становiшча ў Лiтве i на Беларусi.

21 снежня

У Вiльнi на Лукiшскай плошчы павешаныя М. Дарманоўскi i I. Здановiч.

30 снежня

Расстраляны Ц. Далеўскi.

1864 год

12(24) студзеня

Пiсьмо начальнiку паўстанцкай агентуры Усходняй Прусii ў Кёнiгсберг адносна дастаўкi зброi i выдання газеты «Глос з Лiтвы».

20 студзеня (1 лютага)

Выйшаў першы нумар газеты «Глос з Лiтвы».

У ноч на 29 студзеня

Калiноўскi арыштаваны ў Святаянскiх мурах.

29 студзеня

Апазнаны Марыяй Грагатовiч, назваў сапраўднае iмя.

Памiж 29 студзеня i 10 сакавiка

Пiша ў Дамiнiканскай турме «Пiсьмы
з-пад шыбенiцы», якiя патайнымi каналамi перадае на волю (магчыма, першая частка «Пiсьмаў...» напiсана яшчэ да арышту).

26 лютага

Робiць у следчай камiсii заяву, што «шпi­ён­ства апаганьвае чалавека», i адмаўляецца ад далейшых паказанняў.

27 лютага

Следства скончана, справа накiравана Мураўёву.

28 лютага

Загад Мураўёва судзiць Калiноўскага ваенным судом.

 

Калiноўскi напiсаў у камеры адрасаваную ўладам разгорнутую запiску, у якой зрабiў спробу «акрэслiць характар руху» ў Лiтве i на Беларусi.

1–2 сакавiка

Суд. Калiноўскi прыгавораны да рас­стрэлу.

4 сакавiка

Палявы аўдытарыят у Вiльнi разгледзеў ваенна-судовую справу i вынес пастанову — Калiноўскага павесiць.

5 сакавiка

Мураўёў зрабiў канчатковую рэзалюцыю: «Згодзен. Выканаць прыгавор у Вiльнi».

10(22) сакавiка

У 10 гадзiн 30 хвілін ранiцы павешаны «на торговой площади на Лукишках» «при огромном стечении народа». Калi аб’яўлялi прысуд i назвалi iмя: «дваранiн Вiкенцiй Калiноўскi», ускрыкнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя».