ПЕНТРЫІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 44 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЕНТРЫІ

Самніты

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Самніты – старажытны  італійскі  народ, які гаварыў на мове оскскай групы што адносіцца да Сабелльскіх плямёнаў. Першапачаткова жылі ў горах Сярэдняй Італіі да поўдня ад Лацыё на мяжы з Кампаніяй і Апуліяй. Гэты гістарычны рэгіён стаў вядомы як Самній. Тэадор Мамзен злучаў паходжанне самнітаў  з умбрамі. Сталіцай самнітаў лічыўся горад Бавіанум. Палітычнай формай арганізацыі была Самніцкая Федэрацыя (звяз плямёнаў). Пасля паслаблення этрускаў захапілі шырокія тэрыторыі на поўдні Італіі. У 423 годзе да н. э. самніты атакавалі  і захапілі этрускую калонію Капуя, а затым у 421 годзе да н. э. - грэцкі горад Кумы. Судотык з гарадамі Вялікай Грэцыі спрыяў эллінізацыі  самнітаў. У далейшым сутыкнуліся з экспансіяй Рыма (Самніцкія  войны (343-290 гг. да н. э.)) і змушаны былі падпарадкавацца. Рымскі дыктатар Сулла вынішчыў вялікую колькасць ваяроў-самнітаў  і  луканаў у якасці адплаты за ўдзел у грамадзянскай вайне на боку Марыя ў рымскім цырку:

Тры тысячы непрыяцеляў даслалі да яго весніка з просьбай пра літасць, і Сулла абяцаў ім бяспеку, калі яны з'явяцца да яго, перш  зрабіўшы шкоду астатнім яго ворагам. Тыя паверылі, напалі на сваіх, і шматлікія абапал палеглі ад рук нядаўніх таварышаў. Аднак усіх ацалеўшых, як з  нападаўшых, так і з абараняўшыхся, усяго каля шасці тысяч, Сулла сабраў у цырка, а сам склікаў сенатараў на паседжанне ў храм Беллоны. І ў той самы час, калі Сулла пачаў казаць, узброенныя ім людзі прыняліся за збіванне гэтых шасці тысяч. Ахвяры, якіх было так шмат і якіх рэзалі ў страшнай цеснаце, зразумела, паднялі адчайны крык. Сенатары былі ўзрушаны, але ўжо пачаўшый гаворку Сулла, ніколькі не змяніўшыся ў твары, сказаў ім, што патрабуе ўвагі да сваіх слоў, а тое, што адбываецца знадворку, іх не тычыцца: там па яго наказу навучаюць сяго-таго з нягоднікаў.

Нататкі

История Древнего Рима: Хрестоматия

Плутарх. Сравнительные жизнеописания. Лисандр и Сулла

Літаратура

Ростовцев, М. Самниты. — В: Он же. Miscellanea: Из журналов Русского зарубежья (1920—1939). Подгот. К. А. Аветисян. СПб.: Филологический ф-т С.-Петербургского гос. ун-та, 2004, 137—151.

 

 

Самній

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі


Карта паўднёвай часткі старажытнай Італіі

 

Самній, састарэлае - Самніум (лат. Samnium, оскскі: Safinim) - гістарычная вобласць старажытнай Італіі, населеная пераважна групай італийскіх плямёнаў самнітаў (гірпіны, пентрыі, карацены).

Тэрыторыя Самнія знаходзілася паміж Апуліяй, Кампаніяй, Лацыем, Піцэнам і абласцямі марсаў і іншых невялікіх народаў. Найбуйнымі гарадамі Самнія былі Эзернія, Бавіан і Беневент.

Самній быў слабаразвітай вобласцю з гарыстым рэльефам і невялікай колькасцю ўрадлівых земляў. У сувязі з гэтым асновай эканомікі Самнія была жывёлагадоўля.

На тэрыторыі Самнія праходзілі буйныя бітвы Самніцкіх войн і Хаўрусніцкай вайны. Падчас грамадзянскай вайны 83-82 да н. э. самніты аказвалі зацяты супраціў Сулле, і за гэта Сулла раздаў шматлікім са сваіх ветэранаў землі у Самніі, папярэдне адабраўшы яе ў самнітаў.

Нататкі

Тит Ливий. История от основания города. Эпитомы, кн. LXXXIX

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з пентрыямі.

х. Пенькоўка>Менская я вобласць > Вілейка > Хаценчыцкі

в. Пенькавічы>Менская вобласць > Койданава > Ляхавіцкі

в. Пеняка>Менская вобласць > Койданава > Бароўскі

в. Пенякі>Менская вобласць > Марь’іна Горка > Дрычынскі

 

в. Пенценішкі>Гарадзенская вобласць > Воранава >Радунскі

в. Пенчыцы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Дзятлаўскі

в. Пенюга > Гарадзенская вобласць > Зэльва > Каралінскі

 

в. Пента > Віцебская вобласць > Браслаў > Казянскі

в. Пента > Віцебская вобласць > Браслаў > Відзаўскі

 

п. Пеннае>Гомельская вобласць > Добруш > Дземь’янкаўскі

в. Пенчын>Гомельская вобласць > Буда-Кашалёва >Гусевіцкі

в. Пеніца>Гомельская вобласць > Калінкавічы >Сыродскі

в. Пенькі>Гомельская вобласць > Мазыр >Крынічны

 

в. Пенчын>>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Карчэўскі

 

в. Пенюгі>Магілёўская вобласць > Быхаў > Халстоўскі

в. Пенькаўка >Магілёўская вобласць > Клімавічы > Дамамерыцкі

 

Прозвішчы: Пенскі, Пентак, Пянькоўскі – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Пенко Ян Петрович, п. 12
Пеняжкович Килиян, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 172
Пеняжкович Марко, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 172
Пенязевич Васко, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 40 адв.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з пентрыямі.

Пенджыкент — Таджыкістан
Пенза — Расія
Піньел (порт. Pinhel) – Партугалія

МІФАЛОГІЯ.

 

Пеней  (рачны бог)

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Пеней (інш.-грэч. Πηνειός) - персанаж  старажытнагрэцкай міфалогіі, бог аднайменнай  ракі ў Фесаліі, адзін з трох тысяч рачных богаў, дзяцей тытанаў Акіяна і Тэфіды,  брат трох тысяч акеанід.

Муж німфы Крэусы.  Іх дзеці: Гіпсей, Андрэй, Сцілба. Па адной з версій, з'яўляецца бацькам німфы Дафны (у іншых крыніцах гаворка ідзе пра пелапаннескага Пенея). Яго ўнучкай ці дачкой была Кірэна.

Жадаў дапамагчы Лету, але Арэс прыстрашыў яго.

РАКА ПЕНЕЙ

 

Нататкі

  1. Гесиод. Теогония 343
  2. Пиндар. Пифийские песни IX 16; Диодор Сицилийский. Историческая библиотека IV 69, 1
  3. Овидий. Метаморфозы I 452; Гигин. Мифы 203
  4. Гигин. Мифы 161
  5. Каллимах. Гимны III 105-152

Крыніца -

«http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D0%B9_(%D1%80%D0%B5%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%B9_%D0%B1%D0%BE%D0%B3)»

 

П’ЯНСТВА, ЗАПОЙ, ЗАГАР

Паводле народных уяўленняў, цяжкая хвароба, якая сталася вынікам нерэгламентаванага (неабмежаванага) спажывання гарэлкі і магла скончыцца смерцю (самагубствам) ці вар’яцтвам чалавека. Меркавалі, што прычынай З. можа быць “ налог ” (сурокі) або чорт, які, з’яўляючыся “вынаходнікам” гарэлкі, пад’юшвае людзей на П. Лічылася, што менавіта ў стане алкагольнага ап’янення людзі найбольш падуладныя “нячыстай сіле” (узгадаем шматлікія сюжэты былічак пра ашуканне чортам п’яніцы: завёў у балота, прымусіў блукаць у лесе, паклаў спаць на камень замест печы і г. д) і ўступаюць з ёй у небяспечную камунікацыю: “Запой такая хвароба, калі чалавек, які пачне піць гарэлку, та патуль п’е, покуль саўсім ускруціцца да пачне размаўляць з чартамі ды ўсялякаю нечысцю” (слуцкі пав.).

З другога боку, п’яніца, трапляючы ў іншасвет з дапамогай алкаголю і здзяйсняючы непрагназаваныя, ненармаваныя ўчынкі, можа падманваць (перамагаць) прадстаўнікоў звышнатуральнай сферы (“п’янаму і чорт дарогу саступае”). Так, у казцы “П’яніца ў раі” чалавек дамагаецца ад святых Пятра, Паўла і Іаана пропуску ў рай, выкрываючы грахі кожнага з іх. Знаходзячыся ў пекле, герой казкі “П’яніца” становіцца прычынай з’яўлення на Беларусі жыдоў, выпусціўшы іх з кіпячых казаноў за шляпку гарэлкі (апошнія, як і чорт, лічыліся вынаходнікамі гарэлкі і прычынай П., што адлюстроўвала рэальную сітуацыю ўтрымання імі большасці корчмаў і шынкоў на Беларусі).

У народнай традыцыі існаваў шэраг прадпісанняў, закліканых засцерагчы ад П. і прадухіліць іншыя кепскія наступствы ад гарэлкі. Так, дзіця адразу пасля ягонага нараджэння націралі поласць рота кавалкам кіслага яблыка – каб малое не было ў будучым п’яніцам. Паўсюль на Беларусі існуе забарона піць недапітую чарку ці гарэлку, злітую з дзвюх пляшак, што можа прывесці да П.  ці да атручання алкаголем. У якасці ідэальнага спосабу ўжывання гарэлкі, няздольнага прынесці шкоду, сустракаецца варыянт, які ўзыходзіць, магчыма, да рытуальных сумесных трапез дахрысціянскай эпохі: “У бяседзе за сталом… п’юць з аднае чаркі па калейцы, пачынаючы з гаспадара, ці з большага, абыходзяць усіх па сонцы, бо проці сонца гарэлка не пойдзе на пажытак, а нават зашкодзіць” (Слуцкі пав.). Каб не быць счараваным праз гарэлку і каб не “падкаснуўся ліхі”, чарку, перад тым як выпіць, трэба было паставіць на мезенец і перахрысціць.

У выпадку рэальнага П. ці запою народная медыцына прапаноўвала шырокі спектр лекавых сродкаў, якія падзяляюцца на дзве асноўныя групы: здольныя выклікаць “смерць” п’яніцы або агіду ў яго да гарэлкі. У першым выпадку выкарыстоўваўся настой гарэлкі на рэчах, звязаных з нябожчыкам (попел з валасоў мерцвяка, медзяныя грошы, трыманыя ў нябожчыка ў роце).

Другая катэгорыя сродкаў складалася з агідных, неспажыўных чалавекам рэчываў, суаднесеных, як правіла, з хтанічнымі (“чортавымі”) істотамі. Так, у гарэлку дадавалі каціную плацэнту, высушаную на парашок, мазгі, здабытыя ў жывой савы, мышыную кроў, конскі пот ды інш. У якасці дадатковага (узмацняльнага) сродку супраць П. і запою выкарыстоўвалі спецыяльныя замовы (“хмель і віно, адступіся ад раба божага ў цёмны лес, дзе людзі не ходзяць, і коні не бродзяць, і птушкі ня лётаць” (Хойніцкі р- н).

Смерць ад П. лічылася “нячыстай” і прыраўноўвала такіх нябожчыкаў да статуса самагубцаў або людзей, не дажыўшых свайго веку. Як і самагубцы, так і “апіўцы”, пахаваныя ў межах могілак, лічыліся прычынай засухі, бо, паводле народных перакананняў, і на “тым” свеце іх працягвала турбаваць смага.

Абаронцам ад запойнага П. лічыўся св. Мацвей, прысвятак у гонар якога прыпадзе на 10 лістапада.

 

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

ПЕНЕЛОПА

Пенелопа · дачка спартанца Ікарыя і німфы Перыбеі, жонка  Адысея. З'явіўшыся ў Спарту ў ліку прэтэндэнтаў на руку Алены, Адысей аддаў перавагу ўзяць у жонкі яе стрыечную сястру - Пенелопу [па адной версіі (Paus. III 12, 1), атрымаў Пенелопу ў жонкі ў якасці ўзнагароды за перамогу ў бегу; па іншай (Apollod. III 10, 9), бацька Алены Тындарэй пераканаў Ікарыя выдаць Пенелопу за Адысея, які дапамог яму важнай парадай пры выбары мужа для Алены).

У "Адысею" Пенелопа - верная жонка, якая аддана  чакае вяртання мужа. Дакучаемая падчас яго дваццацігадовай адсутнасці шматлікімі жаніхамі, Пенелопа ўсяляк ухіляецца ад выбару новага мужа. Спачатку яна адкладае рашэнне на той падставе, што павінна саткаць пахавальны саван для свёкра Лаэрта і, працуючы днём, уначы распускае гатовую тканіну. Так  Пенелопа ашуквае жаніхоў на працягу трох гадоў. Затым яна доўга адмаўляецца зрабіць выбар, нягледзячы на тое, што  балюючыя  жаніхі захапляюцца  яе станам. Пасля  выклікання Афіны,  Пенелопа абяцае выйсці замуж за пераможца ў прызначаным ёю змаганні ў стральбе з лука Адысея.

Аднак з дапамогай гэтага лука жаніхоў забівае сам Адысей, які таемна  вярнуўся на Ітаку і назірае за ўсім, што адбываецца ў яго хаце. Хоць Пенелопа паспявае прасякнуцца сімпатыяй да незнаёмца, падобнага  на Адысея,  яна прызнае ў ім свайго мужа толькі пасля таго, як пераконваецца, што ён валодае вядомай толькі ім дваім таямніцай (Hom. Od. XXIII 173-230).

Паводле паслягамераўскай традыцыі (Apollod. epit. VII 37), Целегон (сын Адысея і Кірхі), які выпадкова  забіў Адысея, бярэ  Пенелопу сабе ў жонкі; Кірха даруе ім абодвум неўміручасць і пераносіць іх на выспы блажэнных. Сустракаемая ў позніх крыніцах версія, якая вінаваціць Пенелопу ў няслушнасці і нават прыпісваўшая ёй нараджэнне ад звяза з Гермесам бога Пана (Apollod. epit. VII 38), паўстала або ад змешвання гамераўскай Пенелопы з якім-небудзь аднайменным пелапаннескім жаночым бажаством, або з жадання растлумачыць існаванне ў Мантынее магілы Пенелопы (Paus. VIII 12, 5-6; версія - адпраўленая Адысеем да бацькі ў Спарту Пенелопа памерла ў Мантынее).

Падрыхтавала Галіна Арцёменка.

 

Плямёны