КАНДРУСЕВІЧ Тадэвуш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 577 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАНДРУСЕВІЧ Тадэвуш

КАНДРУСЕВІЧ Тадэвуш

(03.01.1946, в. Адэльск каля Гродна), мітрапаліт Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі. З сялян. У 1962 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Праз год выключаны з інстытута ў сувязі з тым, што рэгулярна наведваў касцёл і ўдзельнічаў у набажэнствах.У 1970 г. закончыў энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута на “выдатна” і атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці “гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі”. У 1970 –1976 гадах працаваў інжынерам Віленскага завода шліфавальных станкоў. У 1976 г. адчуў пакліканне да служэння Богу. У 1976 –1981 гадах вучыўся ў Духоўнай семінарыі (Каўнас, Літва). 31 мая 1981 г. прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса. У 1981 –1986 гадах служыў у касцёлах Літвы. 13 лютага 1988 г. прызначаны пробашчам гродзенскіх парафій. У 1985 г. на тэалагічным факультэце ў Каўнасе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, абараніўшы працу па вучэнню Дагматычнай Канстытуцыі ІІ Ватыканскага сабора 25 ліпеня 1989 г. Рымскі Папа Ян Павел ІІ прызначыў Т.Кандрусевіча тытулярным біскупам  Гіпона-Дзярыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай Дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскі дэвіз Т.Кандрусевіча – “Хто ж як не Бог”. У час служэння біскупам у Беларусі заснаваў Гродзенсую вышэйшую духоўную семінарыю, дапамагаў вяртанню і адкрыццю звыш 100 касцёлаў, прычыніўся да выдання “Парадку Імшы” і “Катэхізісу” на беларускай мове. Т.Кандрусевіч распачаў справу адраджэння касцёла ў Беларусі, якую з поспехам працягнуў кардынал Казімір Свёнтак. 13 красавіка 1991 г. быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду Поўначы еўрапейскай часткі Расіі. У лютым 1999 г. выбраны Старшынёй новастворанай Канфедэрацыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі. З 1999 г. – сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. 11 лютага 2002 г. Т.Кандрусевіч прызначаны Мітрапалітам кафедры Маці Божай у Маскве.

 

Арцыбіскуп Т.Кандрусевіч сябар спецыяльнай рады па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, уваходзіць у Кангрэгацыю па справах духавенства, у Папскую Раду “Справядлівасць і мір”. Віцэ-прэзідэнт Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). Валодае беларускай, рускай, польскай, англійскай і італьянскай мовамі. 25 снежня 2007 г. Т.Кандрусевіч павіншаваў каталікоў Беларусі са святам Раства Хрыстова на беларускай, рускай, польскай, літоўскай, латышскай, украінскай, англійскай, нямецкай, італьянскай, французскай і іспанскай мовах.

 

21 верасня 2007 г. у Ватыкане папа рымскі Бенедыкт ХVІ прызначыў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча кіраўніком Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Беларусі.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі хахоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Кандрусевіч Тадэуш”. 2008.

ДВП, алей. 40х30 см.