Вышэйшая патрэба беларускага грамадства

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 151 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Вышэйшая патрэба беларускага грамадства

10 чэрвеня 2004 года я атрымаў з друкарні чарговую серыю паштовак, падрыхтаваных да адзначэння 20-годдзя клюбу “Спадчына”. Гэта серыя была прымеркавана для папулярызацыі знакамітых Беларусаў найноўшага часу, помнікі якім усталяваны на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва, збор Анатоля Белага ў г. Старыя Дарогі. Перад гэтым выйшлі паштоўкі з выявай помнікаў Васілю Быкаву і Барысу Кіту (скульптар Уладзімір Мелехаў). На гэты раз я выдаў паштоўкі з выявай помніка знакамітаму гісторыку Беларусі Міколу Улашчыку (скульптар Аляксандр Шатэрнік), помнікаў бацьку і сыну Багдановічам (Мікола Несцярэўскі і Сяргей Вакар). На адваротным баку гэтай паштоўкі быў змешчаны адмысловы верш паэта Яўгена Гучка, прысвечаны такой унікальнай падзеі, як сустрэча бацькі і сына на сядзібе музея, сустрэча праз гады і ў метале.

Дызайн гэтых паштовак я папрасіў зрабіць вядомых мастакоў – бацьку і сына Марачкіных. Яны вельмі тактоўна і з вялікім густам увялі на поле гэтых паштовак элементы беларускай нацыянальнай сімволікі – герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. Самі бронзавыя выявы былі зроблены вядомымі мастакамі Беларусі і адпавядалі ўсім самым высокім мастацкім крытэрыям. Выдатны дызайн і высокамастацкія скульптурныя творы зрабілі гэтыя паштоўкі не толькі цудоўнымі і прыгожымі, адметнымі, але паставілі іх у шэраг лепшых і ўзорных твораў філакартычнага мастацтва.

Таму, калі я прынёс вялізарны стос новых паштовак на мітынг, які ладзіўся на Цэнтральнай плошчы ў Мінску ў абарону газеты “Народная воля”, усе, каму я прэзентаваў гэтыя паштоўкі, з вялікім замілаваннем гаварылі аб іх высокіх мастацкіх якасцях. Тое ж самае гаварылі людзі і каля дома дэпутата Валерыя Фралова, дзе я таксама прэзентаваў паштоўкі.

Падышоў да мяне Аляксандр Шатэрнік і папрасіў прэзентаваць і яму гэтыя паштоўкі. Я сказаў, што абавязкова прэзентую яму, але цяпер іх засталося вельмі мала, а я хачу даць іх тым, каго не так часта сустракаю. Аляксандр папрасіў даць хоць адну паштоўку з выявай помніка Міколу Улашчыку, бронзавую выяву якога ён увасабляў, бо ён хоча паказаць яе Валерыю Фралову і другім галадаючым. І тут жа пахваліў паштоўкі, як вельмі дасканалы па дызайну. Ведаючы пастаяннае імкненні Аляксандра Шатэрніка паказваць усім свае творы і доўга расказваць пра іх, прэзентаваў яму паштоўку з яго творамі. Ён жа пайшоў у масы агітаваць за манументальнае мастацтва Беларусі.

Паштоўку атрымаў і прафесар Юрась Хадыка, вялікі знаўца старажытнага мастацтва Беларусі, высілкамі якога быў створаны музей старажытнабеларускага мастацтва пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Гэты навуковы подзвіг цяпер старанна замоўчваецца нашымі афіцыйнымі СМІ. І не толькі ім, а нават і найноўшымі даследчыкамі гісторыі. Вы не слова не знойдзеце аб гэтым факце у такой кнізе, як “Дэмакратычная апазіцыя 56-91 гады”, ні ў кнізе Захара Шыбекі “Нарысы па гісторыі Беларусі”. А менавіта ў 80-я гады ўся апазіцыйна настроеная інтэлігенцыя і моладзь сабіралася на вечары, якія праводзілі супрацоўнікі гэтага музея і прафесар Юрась Хадыка. Я сам неаднаразова там бываў.

Але вернемся да нашых паштовак, якія вельмі ўхваліў шаноўны прафесар і нават павіншаваў мяне з такім цудоўным выданнем, папрасіў занесці іх на сядзібу Народнага фронту, выставіць іх на продаж.

Побач стаяла журналістка, якую я прыняў за Ірыну Халіп, былую каляжанку па БДУ маёй дачкі. Каля яе стаяў Аляксандр Шатэрнік і нешта ёй апантана, узахлёб апавядаў. Але да майго сораму высветлілася, што гэта не Халіп, а Марына Коктыш. Каб згладзіць гэтую прыкрую памылку я прэзентаваў ёй 2 паштоўкі. Вось тут і адбылося нешта незразумелае. Аляксандр Шатэрнік, абурэваемы нейкай незразумелай пыхай публічна заяўляе: “Як ты можаш, Анатоль, прэзентаваць і распаўсюджваць такія безгустоўныя паштоўкі?”

--Як безгустоўныя?! Гэта ж твой твор, а паштоўкі рабілі твае лепшыя сябры Ігар і Аляксей Марачкіны.

У адказ:

--Ну і што, што Марачкіны. Усё роўна паштоўкі безгустоўныя.

Калі Аляксандр Шатэрнік першы раз заявіў аб безгустоўнасці, я яшчэ думаў, што гэта яго такія недарэчныя жарты перад прыгожай кабетай, але калі ў другі раз падцвердзіў сваё бязглуздае сцвярджэнне і нават не пасаромеўся прынародна абылгаць не толькі мяне, але і сваіх лепшых сяброў, нават свой твор, а таксама творы сваіх калег па творчасці, то я проста ўскіпеў. Юрась Хадыка і Мікола Лавіцкі, добра ведаючы мой узрыўны і часам неўтаймаваны характар, літаральна кінуліся мяне ўціхамірваць. Юрась Хадыка адкрыта заявіў: “Анатоль, не звяртай увагі на Шурыкіны выказванні, бо гэта звыклая прафесійная зайздрасць, якая пануе ў асяроддзі мастакоў. Я заяўляю, што гэта выдатная паштоўка, а таксама выдатныя скульптурныя творы і каб такіх твораў было ў нашай Беларусі болей. Займайцеся сваёй справай і не звяртайце ўвагі на паклёпы.” Прызнаюся, што словы разважлівага і паважанага мной чалавека астудзілі мой занадта круты нораў.

Толькі падумалася наступнае: няўжо прадстаўнікі нашай творчай інтэлігенцыі, якія прылічваюць сябе да апазіцыі, увасобілі ў сабе самыя дрэнныя рысы і маральныя якасці былых партбонзаў. Тыя заўсёды абвяшчалі творы, якія па ідэйных і іншых матывах не маглі быць імі запатрабаваны ці ўхвалены, нізка мастацкімі, безгустоўнымі, а то і варожымі партыі, ураду і народу. Цяпер тыя ж прыёмы захаваліся, але замест варожасці партыі і народу гавораць аб непатрэбнасці для нацыянальнага Адраджэння.

Я тут не буду даказваць ці патрэбны скульптуры Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Барыса Кіта, Міколы Ермаловіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсеньневай, якія я ўзводжу на сваёй сядзібе музея, бо іншага месца для іх ўсталявання я проста не атрымаў ад нашых “усенародных” уладаў. Гісторыя і час самі вырашаць іх вартасць і патрэбнасць, іх эстэтычнасць і мастацкасць. Нават не трэба кідаць кпіны, што яны ўзведзены на звыклых не апрацаваных камянях. Шаноўныя эстэты, адкажу вам, што не на камянях, а на валатоўках. Пачытайце Вацлава Ластоўскага, якога вы ніколі не чыталі, і зразумейце. Што гэта камень-волат і волат-чалавек, знітаваны ў адно агульнае цэлае, што гэта дух нашых далёкіх продкаў зліўся з духам сучаснага Вялікага сына Беларусі, які, як бы вырастае з гэтага камня-волата, які на працягу стагоддзяў быў паганскім бажаством. Што наша нацыянальная духоўнасць вырастае з фізічнай прыроды нашай Бацькаўшчыны. Чалавек-волат і бажаство. Што можа быць вышэй гэтага? Мы адчуваем і бачым, што Вялікія беларусы становяцца нашымі нацыянальнымі Багамі. Але ў сілу вашай занадта савецкай мастацтвазнаўчай падрыхтаванасці, вам не дадзена спасцігнуць гэта, спасцігнуць тыя думкі, якія ўкладваў адзін з разумнейшых Беларусаў на пачатку ХХ стагоддзя: “заставайцеся пры сваіх думках і эстэтычных уяўленнях, а мы ідзем далей, не звяртаючы ўвагу на вашае цкаванне і кпіны, бо цвёрда ведаем, што будучае за намі.”

...Праз хвілін 20, калі ўсе эмацыянальныя ўсплескі ўлягліся, да мяне падышоў Аляксандр Шатэрнік. Ён быў збянтэжаны, а выгляд -- як у пабітай сабакі. Не папрасіўшы прабачэння за свой непрыстойны учынак, ён мне заявіў, што ва ўсім вінавата Марына Коктыш.

Як бачна былі два адказы на гэтую заяву. Першая – Юрася Хадыкі: “Звыклая прафесійная зайздрасць”, другі – самога Аляксандра Шатэрніка: “Неабузданая сексуальная фантазія”, якая зыходзіла ад секс-бомбы. А можа тое і другое, напрыклад, стары і выпрабаваны спосаб пляжання ідэяў, вынікаў чужой працы і дзеянняў свайго апанента ці дакладней праціўніка, каб самому самасцвердзіцца і ўзвысіцца ў вачах.

Як бачым, ёсць шмат версій, згодна якіх мы зможам даць адзнаку маральных паводзін таго ці іншага чалавека, але нязменным застаецца адно – адкрытая ваяўнічасць, пастаяннае імкненне ставіць палкі ў колы тым, хто сапраўды плённа працуе на нашае нацыянальнае Адраджэнне, хто мае вынікі і прызнанне. Гэта жаданне не толькі замоўчваюць пра іх дзейнасць, але адкрыта і нават ваяўніча імкнуцца спляжыць іх, ці нават духоўна растаптаць і знішчыць.

Але праблема зусім не ў маральных устоях Аляксандра Шатэрніка, які заўсёды кічыцца тым, што ён з’яўляецца яркім і самым таленавітым ўвасабленнем новай апазіцыйнай інтэлігенцыі. Калі гэта так, калі ён сапраўды з’яўляецца ўвасабленнем той хвалі творчай інтэлігенцыі, якая адкрыта стала пад сцягі перабудовы і нацыянальнага Адраджэння, то ўзнікае пытанне: ці можа апазіцыя з такімі маральнымі якасцямі перамагчы былых партакратаў? Ці можна на аснове старых маральных устояў пераадолець адрахлеўшае, мільён разоў асуджанае народам?

Гэта яшчэ нікому не ўдавалася. Звернемся да гісторыі. Хрысціянства перамагло рабаўласніцкі лад дзякуючы новай маралі. Людзі ўспрынялі гэтую новую, свежую мараль, у аснове якой ляжала не знішчэнне і варожасць да чалавека, а любоў да яго. Праўда, пасля ідэі хрысціянства былі даведзены да сваёй супярэчнасці і імі пачалі апраўдваць знішчэнне цэлых народаў агнём і мячом у імя Хрыста, спальванне самых разумных людзей на крыжы як ерэтыкоў. І ўсё ў імя Хрыста.

Старажытныя грэкі абвясцілі, што карысць народа з’яўляецца вышэйшым законам. Толькі забыліся ўдакладніць ці ўсіх народаў, ці толькі адзначанага іх багамі. Пляханаў таксама абвясціў, што карысць рэвалюцыі з’яўляецца вышэйшым законам. Уладзімір Ленін працягнуў гэтыя думкі і абвясціў, што карысным з’яўляецца ўсё тое, што спрыяе пабудове новага камуністычнага грамадства. Каб гэтую думку практыкі камуністычнага будаўніцтва не давялі да поўнага абсурду, да знішчэння ў тысячах лагяроў ГУЛАГа, у шматлікіх Курапатах людзей, каб іх не ператварылі ў новых рабоў, а ўсю краіну не зрабілі прыгоннай дзяржавай, то такая маральная ўстаноўка магла б на некаторы час прывабліваць людзей і быць карыснай.

Але сусветная практыка даказвае, што глабальныя маральныя ўстаноўкі працуюць толькі нейкі адпаведны час, пасля яны перарастаюць у сваю супярэчнасць і даводзяць справу да поўнага абсурду. Але гэта ўжо залежыць не ад самой маральнай устаноўкі, колькі ад тых людзей, якім наканавана яе ажыццяўляць. Нягледзячы на кароткажывучасць многіх маральных установак, на тую вялікую небяспеку, якую тояць у сабе тыя ці іншыя з іх, паспрабуем выпрацаваць такую маральную парадыгму для нашага грамадства, якая адпавядала б толькі сучаснаму моманту нашага беларускага жыцця, не прэтэндавала на ўсеагульнае і вечнае існаванне.

Такой маральнай парадыгмай магла стаць такая тэза: Карысць нацыянальнага Адраджэння ёсць вышэйшай патрэбай беларускага грамадства.

Анатоль Белы,

старшыня клюбу “Спадчына”