Ліст да спадара Валерыя Буйвала

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1037 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84%UNITED STATES UNITED STATES
7.7%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Ліст да спадара Валерыя Буйвала

 

Гэты ліста да спадара Валерыя Буйвала так і не быў адпраўлены з тае прычыны, што калі я патэлефанаваў яму, каб даведацца па якому адрасу пасылаць гэты ліст, то ў адказ пачуў такую лаянку, якой “узнагароджваюць самыя раз’юшаныя боцманы на палубе “салажнят”. Будучы і сам ў свой час выхаваны мічманам ў кубрыку на ўзорах “неуставной лексики”, “как любить родину” і “чтобы служба раем не казалась”, я вырашыў, што лепей на мацяршчыну не адказваць той жа брыдотай, каб не абясцэньваць ідэалы нашага змагання і нацыянальнага Адраджэння. Акім людзям не варта слаць лісты. Адказу на іх не дачакаешся, а нарвацца на непрыемнасці – «за милую душу».

Але праблемы. Якія былі закжранутыя ў лісце, “збіранне камянёў нашай мінуўшчыны”, сапраўды, маюць агульнанацыянальнае гучанне. Таму я вырашыў, што гэты ліста варта падаць у альманаху “Скрыжалі “Спадчыны”, каб чытачы самі маглі пераканацца, хто толькі дэкларуе даволі правільны тэзіс, а хто ўжо займаецца “збіраннем камянёў мінуўшычыны”, а хто сапраўды займаецца замоўчаннем таго, што зроблена ў накірунку “збірання камянёў”, а хто праз ўсю сілу імкнецца каб “наш народ даў адэкватную ацэнку сваёй мінуўшчыне”.

27 кастрычніка, Музей выяўленчага мастацтва, збор Анатоля Белага, Старыя Дарогі.

Яго міласці спадару Валерыю Буйвалу.

Шаноўны сп. Валерый! Прачытаў ваш артыкул “А дзе-ж тыя ваяры?” , змешчаны №488 “Беларуса”. Віншую Вас з выдатным артыкулам. Акрамя выдатнага факталагічнага матэрыялу, мне імпануюць Вашыя думкі адносна таго, што “нам-жа трэба толькі абярнуццца ў мінуўшчыну і адкрыюцца скарбы, якім пазайздросціць любы, самы клясычны народ” і яшчэ: “Збіранне камянёў ёсць нашая задача.” Гэта асноўны тэзіс ўсёй праграмы нашага Адрадлжэння. Але, на вялікі жаль, ён больш дэкларуецца, чым ажыццяўляецца. Вось і Зянон Пазьняк ў сваім праграмным артыкуле “Беларусь – перш за ўсё!” (“Народная Воля” ад 21 і 22. Х.2003 г. №199 і 200) дэкларуе: “Беларуская нацыянальная свядомасць абапіраецца на Беларускую мову і Беларускую гісторыю.”

У вашым артыкуле мяне засмуціла не тое, што напісана, але тое, чаго вы не напісалі, прапусцілі, калі па неведанню, то для навукоўца і мастацтвазнаўца гэта не дапушчальна, а калі свядома, то прынялі на душу вялікі грэх. А справа ідзе вось ад чым, менавіта аб тым, што Вы сцвярджаеце напрыканцы свайго артыкула, што “Наш народ...дасць адэкватную ацэнку сваёй мінуўшчыне”.

А ці не дае ён гэтую ацэнку ўжо цяпер? А ці не робіцца ў гэтым накірунку тое, што робяць у развітых дзяржавах? Я думаю, што Вы добра ведаеце, што ў Старых Дарогах створаны прыватны музей выяўленчага мастацтва, дзе экспануецца аж 1700 твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных толькі гісторыі Беларусі. Што такое 1700 твораў у экспазіцыі для Вас, прафесіянала (а вы ж працавалі ў сценах нацыянальнага мастацкага музея Беларусі) вельмі заразумела, бо ў тым музеі, у якім вы працавалі, у лепшыя дні знаходзіцца ў экспазіцыі ад 700 твораў і то не Беларускіх. А ў бальшыні рускіх перасоўнікаў. У маім музеі ўнікальная калекцыя беларускіх медалёў, больш за 500 адзінак. У Нацыянальным музеі толькі 24 і то гіпсавыя. У маім музеі ёсць цэлыя стэнды медалёў, прысвечаных Скарыне, Гусоўскаму, Каліноўскаму, Цётцы, Янку Купалу, Якубу Коласу, уладарам старажытнай Беларусі, дзеячам нацыянальнай культуры...Ёсць зала, якая так і называецца “гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах”. Там змешчаны партрэты нашых князёў, ваяводаў, праслаўленых ваяроў, дзячаў Нашаніўскага перыяду, дзеячаў беларускага замежжа. Ёсць зала “Старажытная Беларусь”, “Змагарная Беларусь”, “Маладая Беларусь”, прысвечаная 100-годдзю стварэння “Грамады”.

У маім музеі знаходзіцца толькі 80 твораў разных аўтараў з выявамі Ф. Скарыны, 75 партрэтаў Кастуся Каліноўсдкага, да 50 твораў мастакоў Заходня Беларусі, да 40 твораў мастакоў беларусаў замежжа, у тым лікі і Івонкі Сурвілы, Віктара Жаўняровіча, Міхася Наумовіча. Экспазіцыя, прысвечаная Максіму Багдановічу, а таксама царкоўным дзеячам Беларусі. Ужо зроблена экспазіцыя, а дакладней музей у музеі, прысвечаная Васілю Быкаву, дзе выстаўлена звыш 400 экспазіцыйных адзінак. ПЭН-цэнтр яшчэ толькі гаворыць аб стварэнні музея В. Быкава, а ён ужо зроблены, існуе, працуе, ён ужо запатрабаваны наведвальнікамі.

Я не буду Вас стамляць пералікам інышх экспазіцыйных праграм, скажу толькі, што на тэрыторыі сядзібы Музея ствараецца Беларускі пантэон, дзе будуць прадстаўлены скульптурныя і медальерныя выявы з бронзы да 200 выбітных Беларусаў. Тут на агляд усяму Беларускаму народу выстаўлены помнікі “Змагарам за родную мову”, “Змагарам за Беларусь”, “Героям Грунвальда”, “Абаронцам Айчыны”. Упершыню ў гісторыі беларускага мастацтва падняўся на вышыню конны барэльеф (220 х 200) “Кастусь Каліноўскі на кані”, зроблены помнікі Васілю Быкаву, Міколу Ермаловічу, Міколу Улашчыку, Ларысе Геніюш, Наталлі Арсеньневай, Адаму і Максіму Багдановічам і іншым. І ні водны самы строгі крытык не дасць мастацкай заганы гэтым творам!

І апошняе, калі мы сапраўды хочам, каб “Наш народ даў адэкватную ацэнку сваёй мінуўшчыны”, каб “Беларуская нацыянальная свядомасць абапіралася на Беларускую мову і Беларускую гісторыю”, мы не павінны сарамліва замоўчваць тое, што ўжо зроблена ў гэтым накірунку. Бо, як вы самі пішаце, “замоўчванне ёсць мэтанакіраваная палітыка камуністычнай ідэалогіі, каланіяльнай імперскай палітыкі, манкуртаў і янычараў”. Божа ўпасі, я Вас не залічваю да такіх. Аел той інфармацыйны вакуум, які склаўся ў штабах партый Адраджэння вакол майго музея наводзіць на доволі сумную думку, а чаму гэта робіцца?! Якую мэту праследуюць сучасныя генералы апазіцыйных партый? Як Вы ведаеце, паўнасцю замоўчваць працэс не ўдавалася зрабіць нікому. Можна толькі на нейкі час прыпыніць папулярнасць, каб у адпаведны час гэтая падзея праявілася найболей рэльефна і стала больш гучнай, заняла большую інфармацыйную прастору. Але як, у такім выпадку, як будуць выглядаць тыя людзі, якія адыгрываюць ролю “не пушчать, не пісаць, не паказваць, і не распавядаць”? Няўжо інтэлектуальныя сілы нашага нацыянальнага Адраджэння перарадзіліся і ўзялі на сябе функцыі жандараў? “Не дапушчаць, не дапускаць” да фарміравання нацыянальнай свядомасці народа іншых чужакоў, бо гэта манаполія толькі сваіх, адабраных, прызначаных “галоўным над галоўнейшымі”. Не хочацца ў такую бязглуздзіцу верыць. Але ад такога факта, што маю асветніцкую дзейнасць (клюбу “Спадчына” ў 2004 годзе спаўняецца 20 гадоў) ігнаравалі як камуністычныя, так і лукашэнскаўскія ўлады, а цяпер далучыліся і генералы ад Адраджэння, нікуды не дзенешся. Дык вось, згодна звыклай чалавеччай логікі, як мне трэбва ацэньваць такую адмоўную з’яву. Няўжо патрэбна ставіць занк роўнасці паміж уладамі манкуртаў і дзеяннямі “генералаў ад Адраджэння”, каб развеяць такі сумніў, я запрашаю Вас, як прафесіянала, мастацтвазнаўцу, былога супрацоўніка нацыянальнага музея, наведаць у Старых Дарогах музей выяўленчага мастацтва і з пункту гледжання праблем, аб якіх Вы і сп. Зянон Пазьняк клапоціцеся ў сваіх праграмных артыкулах, даць ацэнку гэтаму музею. Я нават хацеў бы пачуць ад прафесіянала і мастацтвазнаўчую ацэнку, як ўсяго музея, так тых ці іншых твораў.

Веру, што Вы сапраўды жадаеце, каб “збіранне камянёў нашай мінуўшчыны” стала “нашай задачай”, каб такое “збіранне” стала нацыянальным здабыткам усяго нашага народа, каб яно стала запатрабаваным нашым народам і працавала на фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці.

Таму і пішу гэты ліста да Вас, працягваю Вам сваю руку, каб сумеснымі намаганнямі ажыццяўляць тыя ідэі, аб якіх мы ўсе клапоцімся, аддаючы свае сілы, здароў’е, вольны час, фінансавыя і матэрыяльныя здабыткі. Заклікі “збіраць камяні нашае мінуўшчыны” мае вялікае значэнне, але кожная ідэя толькі тады становіцца матэрыяльнай сілай, калі яна будзе падхоплена народам і, самае галоўнае, калі да яе будуць прыкладезныя рэальныя намаганні, зроблены адпаведныя крокі, кал яна (ідэя) пачынае рэалізавацца ў канкрэтнай справе. Вось да канкрэтнай справы, яе матэрыялізацыі, я Вас і заклікаю.

З павагай да Вас і спадзяваннем на сумеснае супрацоўніцтва ў справе “збірання камянёў нашае мінуўшчыны”,

Анатоль Белы

Жыве Беларусь!

P.S. калі гэты ліст па прычыне маёй занятасці адлёжваўся ў шафе стала, я паспеў усталяваць новы помнік князю Усяславу Чарадзею (220 х 60), а другі – у Зэльве Ларысе Геніюш (300 х 200). Што такое для нашага Адраджэння помнік Л. Геніюш на яе радзіме, Вы ведаеце не горш за мяне. Спадзяюся, што хутка мы ўрачыста адкрыем яго ў Зэльве і Вы, як мастацтвазнавец дадзіце сваю адзнаку гэтай падзеі.

А. Белы