Гродзенскі прафесар аднавіў «гістарычныя» шахматы беларусаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 601 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Гродзенскі прафесар аднавіў «гістарычныя» шахматы беларусаў

Шахматы Алеся Астроўскага карэнным чынам мяняюць сэнс гульні, набліжаючы іх да рэаліяў сучаснай палітыкі і гістарычнай праўды мінуўшчыны.

 

Напрыканцы 90-х гадоў доктар медыцынскіх навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі ўзяўся за справу стварэння беларускага нацыянальнага брэнда — сувеніра, дзеля якога ў нашую краіну прыязджалі б госці нават з далёкага замежжа. У выніку доўгіх роздумаў сувенірным аб’ектам былі выбраны шахматы.

 

Алесь Астроўскі: «Думаеш: штосьці трэба рэгіянальнае для Беларусі зрабіць. І я вырашыў, што звычайныя шахматы можна замяніць на шахматы, зробленыя з мэтакрэлату, дзе падбіраецца каманда чмялёў і пчолаў супраць каманды шэршняў і вос. І ўсе гэтыя насякомыя ўнутры — яны свецяцца, і фігуркі ажываюць. І думаю, што, вось, цудоўны экземпляр, каб прадаваць як сувенір беларускі. І раптам падчас сну…»

 

У сне Алесю Астроўскаму з’явілася незвычайная драўляная дошка памерамі 9х9 замест традыцыйных 8х8, кожная клетка якой, бліжэйшая да цэнтру, ўзвышалася над папярэдняй, утвараючы такім чынам раўнабокую піраміду. А на самай вяршыні знаходзіцца «трон» — цэнтральная клетка шахматнай дошкі.

 

Беларуска-літвінскія шахматы ў камп’ютарнай мадэлі

 

Алесь Астроўскі: «І вось, у гэтым і ёсць асноўная ідэя гэтых шахмат — у тым, каб не забіваць адзін аднаго, як гэта было раней, а значна больш мірна і значна больш адпаведна нашай рэчаіснасці захапіць уладу».

 

А захапіць уладу ў самой гульні прапаноўваецца наступным чынам: дзве княжацкія дынастыі змагаюцца за вялікакняжацкую пасаду ў краіне (як, дарэчы, было не раз у гісторыі Беларусі). І заняць гэтую пасаду яны змогуць у тым выпадку, калі адзін з прадстаўнікоў радоў захопіць «трон».

 

Дакладна, наяўнасць «трона» і робіць гэтыя шахматы ўнікальнымі, карэнным чынам мяняючы стратэгію гульні. У дадатак да ўсяго, у шахматы вярнуліся і старажытныя беларускія назвы фігурак. Так, «пешка» стала «ратнікам», «ферзь» — «гетманам», «кароль» — «князем», «слон» — «гарматай». Акрамя таго з’явілася і новая экзатычная фігура — «княжыч» — спадкаемца ўладара дзяржавы.

 

Алесь Астроўскі: «Што павінна быць у дэмакратычнай дзяржаве? Уладар свядома рыхтуе пераемніка — і нават у той сітуацыі, калі ён яшчэ ўлады амаль што не мае. Ну, і бацька прыгожа перадае ўладу сыну, альбо нейкаму спадкаемцу дзеля інтарэсаў дзяржавы».

 

Канчаткова аформленыя правілы, праца над якімі ішла больш за 10 гадоў, пабачылі свет акурат 15 ліпеня 2010 года ў гадавіну Грунвальдскай бітвы. Азнаёміцца з імі можна ніжэй. Поспехаў вам у гульні ў беларускія шахматы даўніны і, верыцца, будучыні!

 

 

 

 

 

На фотаздымках — старажытныя шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Беларусі. Большасць з іх датуецца XII стагоддзем.

 

ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКІХ ШАХМАТ

 

— Дошка мае памер 9х9 клетак (квадрат на 81 клетку);

— Фігуры (усяго 36 фігур — па 18 з кожнага боку):

а) 9 ратнікаў

Размяшчаюцца ўздоўж поля (радок №2 у белых, у чорных — №8). Ходзяць на адну клетку наперад. Могуць ажыццяўляць «скачок» на дзве клеткі пры ўмове, што дадзены ратнік яшчэ не хадзіў. Б’юць суперніка на адну клетку па дыяганалі.

б) 2 ладдзі

Размяшчаюцца ў вуглах дошкі (клеткі A1 ды I1 для белых; A9 ды I9 для чорных). Ходзяць прама ў любы бок на любую адлегласць.

в) 2 гарматы

Размяшчаюцца на клетках справа ад левай ладдзі і справа ад гетмана (клеткі B1 ды G1 для белых; C9 ды H9 для чорных). Ходзяць па дыяганалі ў любы бок на любую адлегласць.

г) 2 вершнікі

Размяшчаюцца на клетках злева ад княжыча і злева ад правай ладдзі (клеткі C1 ды H1 для белых; B9 ды G9 для чорных). Ходзяць літарай «Г» у любы бок (3 клеткі ў адзін бок і 1 клетка ў перпендыкулярных кірунках).

д) гетман

Размяшчаецца справа ад князя (клетка F1 — белыя; D9 — чорныя). Ходзіць у любы бок і па дыяганалі на любую адлегласць.

д) княжыч

Размяшчаецца злева ад князя (клетка D1 — белыя; F9 — чорныя). Ходзіць у любы бок і па дыяганалі на 2 клеткі. Можа займаць трон і праходзіць праз яго.

е) князь

Размяшчаецца строга па цэнтры першага радку (клетка E1 — белыя; E9 — чорныя). Ходзіць у любы бок і па дыяганалі на 1 клетку. Можа займаць трон і ажыццяўляць ракіроўку.

— Ракіроўка ажыццяўляецца набліжэннем князя да любой ладдзі і «пераскокваннем» ладдзі на адваротны бок за князя. Гэтая працэдура магчыма пры ўмовах:

а) князь не павінен быць пад боем;

б) шлях ад князя да ладдзі павінен не мець бітых палёў ад фігур суперніка;

в) калі князь ці дадзеная ладдзя ўжо пахадзілі да ракіроўкі, то апошняя не магчыма.

— Цэнтральная клетка поля (E5) называецца «трон»:

а) Праз трон не дазваляецца «пераскокваць» ніводнай фігуры, акрамя вершніка і княжыча.

б) На трон маюць права ўступаць толькі князь і княжыч. Прычым пры гэтым трон не павінен быць бітым полем суперніка.

в) Пры атацы фігуры, якая знаходзіцца на троне, яна павінна злезці з трона.

— Пры забойстве князя княжыч аўтаматычна становіцца князем; гэты працэс «інаўгурацыі» лічыцца асобным ходам.

— Гулец абавязаны выратоўваць свайго князя, калі княжыч адсутнічае на полі (ён забіты). Пры адсутнасці магчымасці абараніць свайго князя, апошняму абвяшчаецца «мат».

— Гульня заканчваецца пры ўмовах:

а) Нічыя:

— Абодва супернікі згадзіліся на нічыю.

— Зроблена тры паўтаральных хады абодвума супернікамі.

— Прайшло 50 хадоў з абодвух бакоў без узяцця якой-небудзь фігуры.

б) Перамога:

— Князь альбо княжыч аднаго з гульцоў пратрымаецца на троне адзін ход.

— Адзін з гульцоў заб’е ўсю княжацкую сям’ю (князь і княжыч).

— Мат князю.

— Адзін з супернікаў згадзіўся на паражэнне.

— У скаротах шахматныя фігуры абазначаюцца (лацінка і кірыліца адпаведна): князь (A, А), княжыч (K, К), гетман (G, Г), ладдзя (L, Л), гармата (I, I), вершнік (V, В), ратнік (r, р).

 

gazetaby.com, euroradio.fm



16 лiпеня 2010

 



 

 

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2021  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2021  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Банеры