ТУДАЎЛЯНЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 64 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТУДАЎЛЯНЕ

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Тудаўляне — этнаграфічная група беларусаў у заходняй частцы былога Ржэўскага павета Цвярской губерні.[1]

У вузкім сэнсе — жыхары старажытных валасцей: Стары Туд, Малады Туд і Туд-Скаваратынь паабапал ракі Туд, правага прытока Волгі. У шырокім сэнсе назва «тудаўляне» ўжывалася этнографамі ХІХ ст. для абазначэння ўсяго беларускамоўнага насельніцтва правабярэжжа Верхняй Волгі.

У VII-IX ст. гэты рэгіён, вядомы па «Аповесці мінулых гадоў» як Акоўскі лес, быў заселены смаленскімі крывічамі. У XII-XIV ст. уваходзіў у склад Таропецкага і Ржэўскага княстваў. 3 першай трэці XIV ст. тут праходзіла мяжа Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з Маскоўскім і Цвярскім княствамі, былі пабудаваны «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія часта пераходзілі з рук у рукі. Тудаўляне канчаткова засталіся па-за межамі ВКЛ пасля ўдакладнення межаў паводле Палянаўскага міру 1634, але з прычыны адноснай ізаляванасці краю (лясістасць складала каля 3/4 тэрыторыі) доўгі час захоўвалі адметна беларускія рысы: мову, абрады («бабіна каша» і інш.), гульні («каралі», «проса»). Адрозніваліся ад суседняга велікарускага насельніцтва і насовамі — верхнім расхінным адзеннем з белага даматканага палатна, адкуль паходзіла іх мянушка «белакафтаншчына». Ужываліся і іншыя мянушкі — «польшча», «шаплякі» (паколькі беларускія гукі «дз», «ц», мяккі «с» падаваліся велікарускаму насельніцтву шапялявымі). У тудаўлянаў не існавала якой-небудзь саманазвы, хаця яны і ўсведамлялі сваё адрозненне ад уласна рускіх.

Яшчэ ў пачатку XX ст. тудаўляне захоўвалі шэраг бытавых і лінгвістычных асаблівасцяў, якія збляжалі іх з беларусамі [2]. У 1903 тудаўлянаў даследаваў Я. Карскі, які вызначыў іх колькасць у 45 тыс., у 1925-26 яны падрабязна вывучаліся Н. Грынковай. У ХХ ст. адрозненні тудаўлянаў ад суседняга рускага насельніцтва практычна сцёрліся, хаця асобныя моўныя і іншыя рысы, уласцівыя беларусам адзначаліся ржэўскім краязнаўцам І. Вішняковым яшчэ ў сярэдзіне 1960-х г.[3]

  1. А. Белы...
  2. http://www.narodru.ru/phorum-list1-theme13901.htm
  3. А. Белы...

Літ.:

  • Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына. 1993. № 3;
  • Белы А. Тудаўляне // ЭГБ, т. 6, кн. І;
  • Квашнин-Самарин Н.Д. Исследование об истории княжеств Ржевского и Фоминского. Тверь, 1887;
  • Попов В.М. Замечания о северно-смоленских и ржевских говорах // Изв. Отд-ния рус. яз. и словесности. СПб., 1913. Т. 18, кн. 3;
  • Успенский В. Литовские пограничные городки... Тверь, 1892;

Узята з "http://be.wikipedia.org/wiki/

 

AДАМ БРЭМЕНСКІ

 

ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ

GESTA HAMMABURGENSIS ECCLESIAE PONTIFICUM

КНІГА IV

АПІСАННЕ ПАЎНОЧНЫХ ВЫСПАЎ

 

…16. Шматлікія выспы гэтага заліва, усімі імі валодаюць даны і свеоны, і толькі некаторыя прыналежаць склавам. Першы з гэтых выспаў - Вендзіла, што ляжыць напачатку мора, другі  - Морсе, трэці  - Туд - ён недалёка  ляжыць ад папярэдняга, чацвёрты - Самсе, што насупраць гарады Архусы, пяты - Фюн, шосты - Зеланд, сёмы-той, што побач з Зеландам, пра яго мы казалі вышэй: восьмы клічацца Хольм, ён суседнічае са Сконіяй і Готыяй і ўяўляе сабою вельмі часта наведвальную дацкую гавань, дзякуючы тамy што забяспечаны надзейнай бухтай для судоў, якія, звычайна, адпраўляюцца ў Грэцыю і да варвараў. Акрамя таго, да паўднёвага ўсходу ад Фюна размешчаны яшчэ сем выспаў, якія, як мы ўжо казалі, маюць шмат пладоў. Гэта Лойланд, Імбра, Хальстра, Лаланд, Лангланд  і іншыя найблізкія выспы. Лаланд размешчана  бліжэй да меж склаваў. Гэтыя пятнаццаць выспаў прыналежаць  каралеўству данаў. Усе яны ўпрыгожаны святлом хрысціянства. Далей за імі ляжаць і іншыя выспы, апошнія падпарадкоўваюцца ўладзе свеонаў. Самай-вялікай з іх, мабыць, з'яўляецца Курланд . Яе велічыня складае восем дзён шляху. Там жыве племя, якога ўсе пазбягаюць, з-за таго што жыхарам гэтага краю ўласціва празмернае шанаванне ідалаў. [На Курландзе] шмат золата і цудоўныя коні. Усё там кішыць прадракальнікамі, аўгурамі і чарнарызцамі, [якія нават ходзяць у манаскім уборы]. З усяго света з'язджаюцца туды за вяшчунствамі, а асабліва часта з Іспаніі і Грэцыі. Мы мяркуем, што менавіта гэтая выспа ў "Жыцці святога Ансгарыя" названа Куры, якія плацілі ў тыя часы даніну свеонам. Цяпер - дзякуючы старанням аднаго гандляра, якога пасродкам шматлікіх дарункаў занадзіў туды кароль данаў, - на гэтай выспе пабудавана адна царква. Гэту гісторыю, цешачыся пра Бога, распавёў мне сам кароль. ….

 

АРХЕАЛОГІЯ

Свідэрская культура

 

У 10 - 7 тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, у басейнах Нёмана і Віслы жылі плямёны Свідэрскай культуры.

 

Свідерская культура - археалагічная культура мяжы палеаліту і мезаліту, распаўсюджаная галоўным чынам на тэрыторыі Польшчы і Беларусі (басейны рэк Віслы, Нёмана, Прыпяці). Назву атрымала ад помніка Свідры-Вельке, знойдзенага на тэрыторыі Польшчы, на месцы зліцця Віслы і Свідэра.

 

Большасць польскіх археолагаў адносяць Свідэрскую культуру да канца позняга палеаліту. Геалагічная датоўка познеледніковы  час, радыёвугляродны  некалькі старажытней (11-10 тысяч гадоў назад).

 

Свідэрская культура прадстаўлена рэшткамі невялікіх сезонных паляўнічых стаянак на пяшчаных выдмах. Жыллё ўяўляла сабою круглявыя пабудовы, дах якіх уладкоўваўся на жэрдкавым каркасе са шкур жывёл. Захаваліся толькі крэмневыя вырабы: двухплошчавыя нуклеусы, т. н. свідэрскія  лістападобныя наканечнікі стрэл з хвосцікам, скрабкі і разцы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лязо свідэрскага тыпу

 

Плямёны Свідэрскай культуры жылі ва ўмовах тундры. Асноўны занятак - паляванне на паўночнага аленя. Шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы.

 

Свідэрская культура сезонна вандроўных за паўночным аленем паляўнічых характарызуецца 5 тыпамі і 11 формамі наканечнікаў стрэл з добра і слаба выяўленым хвосцікам , наканечнікамі вярбовай , ромбападобнай і ланцетападобнай формаў. Гэтыя наканечнікі з'яўляюцца культурна-вызначальнымі. Звычайна помнік, дзе знаходзяць 2-3 тыпа такіх стрэл, аб'яўляецца свідэрскім.

Культуравызначаючымі з'яўляюцца і груба абабітыя спецыфічныя сякеры, крэмневыя пілкі, скоблі для тронкаў стрэл, нажы на ножападобных х пласцінах, свердзелы, разцы.

 

Па меркаванню некаторых даследнікаў вялікі ўплыў на развіццё позняй Свідэрскай культуры аказала Ліпская культура.

 

Культуры, роднасныя Свідэрскай культуры, а таксама якія выпрабавалі яе ўплыў, распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі і далей на ўсход - да басейна Акі і Верхняй Волгі.

 

Насельніцтва Свідэрскай культуры стала генетычнай асновай Сожскай (Днепра-Дзяснінскай) культуры, Нёманскай, Бутаўскай і Кундскай мезалітычных культур лясной паласы еўрапейскай часткі былога СССР.

 

Існуе версія, што прадстаўнікі Свідэрскай культуры казалі на т.зв. "еўразійскай" (барэальнай) мове (Н.Д. Андрэеў), г.зн. былі продкамі індаеўрапейскай, уральскай і алтайскай моўных сем'яў. (Н.А. Мікалаева, В.А. Сафронаў у кнізе "Вытокі славянскай і еўразійскай міфалогіі").

 

Як сцвярджаюць Н.А. Мікалаева і В.А. Сафронаў арэал еўразійскай прарадзімы (прарадзімы ранніх праіндаеўрапейцаў) па дадзеных лінгвістыкі знаходзіўся паміж Паўночным Пракарпаццем і Балтыкай. Асноўную частку гэтага арэала ў IX тыс. да н. э. займала толькі адна археалагічная культура - свідэрская, суіснуючая на захадзе з роднаснай арэнсбургскай археалагічнай культурай.

 

Н.А. Мікалаева і В.А. Сафронаў таксама сцвярджаюць, што менавіта носьбіты Свідэрскай культуры вынайшлі сякеру і прыручылі ваўка, выведучы пароду сабак.

 

Свiдэрская культура
Kultura swiderska • Svidru kulturos
сяр. 9 000 - пач. 8 000 г. да н. э.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крэмневыя наканечнiкі стрэлаў пачатку мезалiту з тэрыторыі Літвы. (фота © www.lad.if.vu.lt)

Археалагiчная культура позняга палеалiту i ранняга мезалiту якая iснавала ў басеiне рэк Вiслы (Польшча), Прыпяцi i Нёмана. Назва паходзiць ад стаянкi Свiдры Вельке (Swidry Wielkie, Польшча). Адметная рыса - доўгiя наканечнiкi стрэл лазалiстай формы, вырабленыя з пласцiнаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з грэнскай культурай i iнш.

Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знайдзеныя на месцах стаянак. Большасць прылад працы была выраблена з доўгіх і вузкіх пласцiнаў, адколатых ад прызматычных нуклеусаў. Як прыклад - наканечнікі стрэлаў, якія атрымоўваліся доўгімі, сіметрычнымі, у форме ліста лазы. На позняй стадыі развіцця пашыраецца вытворчасць буйных прыладаў працы - макралітаў.

Як i ў насельнiўцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiўя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым.

У эпоху мезалiту Свiдэрская культура дала пачатак Нёманскай мезалiтычнай культуры, Сожскай i культуры Кунда.

Распаўсюджанне свідэрскай культуры у Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён"1(ст.28);
карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))

 

Помнікі 1-га этапу свідэрскай культуры

Помнікі 2-га этапу свідэрскай культуры

Межы свідэрскай культуры

 

Знаходкi з раскопу паселiшча Баркалабава2 (ст.74)

Наканечнiкі стрэлаў


 

Сякера

Літаратура

  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.

Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.

Крыніца: сайт http://spadczyna.com/search/b_search.htm

 

Бутаўская культура

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Бутаўская культура - мезалітычная культура Волга-Окскага міжрэчча VIII-VI тыс. да н. э. Сфармавалася на аснове Рассецінскай культуры (па іншых дадзеных, на аснове свідэрскай культуры). Плямёны бутаўскай культуры вялі вандроўны лад жыцця, займаючыся паляваннем з дапамогай лука і стрэл, якія былі запазычаны ў выніку судотыку з Кундскай культурай. Эвалюцыянавала ў Верхняволжскую неалітычную культуру V тыс. да н. э..

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з тудаўлянамі

в. Тудараўка >Магілёўская вобласць > Горкі >Маслакоўскі

в. Тударава>Магілёўская вобласць > Шклоў > Чарнаруцкі

в. Тударава >Гарадзенская вобласць > Карэлічы >Красненскі

 

Прозвішча: Тудараў - старажытны беларускі шляхецкі род

Тудкоў, Туд

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з тудаўлянамі

С. Тудараў – Україна

МІФАЛОГІЯ

"ДОМАН, ТУДАРАЎ ІЗГОЙ".

 

У наўгародскай берасцяной грамаце № 789 згадваецца "Доман, Тудараў  ізгой". Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра  выкупіўшагася на волю халопа, што раней належаў спадару па імі Тудор. Такім чынам, халоп-вольнаадпушчанік зваўся "ізгой вось такога" - падобна вольнаадпушчаніку ў антычнасці.

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

 

 

Плямёны