КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ НА СЛОНІМШЧЫНЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 493 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Сяргей ЧЫГРЫН, супрацоўнік слонімскай райгазеты «За перамогу камунізму»

КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ НА СЛОНІМШЧЫНЕ

 

Рэвалюцыйная і прапагандысцкая дзейнасць Кастуся Каліноўскага цесна звязана і са Слонімшчынай.

У пачатку кастрычніка 1862 г., едучы са Слоніма ў Ваўкавыск на паштовых конях, Кастусь Каліноўскі ў вёсцы Шайнякі Слонімскага павета раскідвае трэці нумар «Мужыцкай праўды». Праз два тыдні ў вёску прыбывае прыстаў 2-га стану Слонімскага павета Л. Агацін і знаходзіць некалькі экземпляраў газеты. 3 кнігі для запісу падарожных ён даведваецца, што распаўсюджвальнікам быў Каліноўскі. Гродзенскі губернатар I. Галер атрымлівае рапарт аб гэтым ад прыстава Агаціна:

«Временнообязанным крестьянам от некоторого времени подбрасываются злонамеренными людьми экземпляры брошюр для чтения под заглавием «Мужыцкая праўда». Брошюры эти крестьяне, читая между собой, извлекают разнородную мысль. Желая затем открыть таковые, отправлялся я вчерашнего числа в д. Шейняки во вверенном мне стане, по тракту Волковысскому, расположенному, где при содействии местного старосты Людвига Левковича открыл 2 экз. помянутой брошюры. Из числа крестьян деревни Шейняки Мартин Микуцин, Антон Агиевич и Михаил Лукашевич объяснили, что 7 числа настоящего октября месяца в 5 часов пополудни проезжий, следуя почтовым трактом через д. Шейняки в г. Волковыск на паре почтовых лошадей, выбрасывал свертки бумаг на дорогу, и помянутые крестьяне, поднимая, обращались к грамотным своим собратьям прочитать.

Вышесказанный пассажир одетым был в овчинной шубе, покрытой казалось им, сукном, воротник от оной из длинных черных барашков, фуражку на голове имел гражданского ведомства со звездочкой. Сам был росту среднего, брюнет, усов черных, лет около 36. Если бы в этаком костюме представить вышесказанного пассажира, крестьяне (его) опознают. Кучер же, везший его, был ямщик из Рожанской почтовой станции, белокурый, усов русых.

Последствием такового разъяснения крестьян обращался я на Рожанскую почтовую станцию и по забранной мною лично справке обнаружил, что проезжим пассажиром был, как видно из книги, в 5 часов выехавший некто дворянин Викентий Калиновский по подорожной в. п. от 5 октября за № 16 668, ему выданной возвращающимся из г. Слонима в г. Волковыск. Насколько я мог удостовериться изпод руки, означенный Калиновский служит в одном из присутственных мест г. Волковыска. Ямщик же почтовой Рожанской станции Талай, действительно таких примет, как показали вышесказанные крестьяне, возил Калиновского в Подороск.

Усматривая из представляемых мною при сем двух брошюр, что оные имеют цель возмутительную и противозаконную, почитаю за обязанность донести в. п. и почтительнейше присовокупить, что за обращением таковых брошюр между крестьянами имею бдительное наблюдение.

27 октября 1862 г. Становой пристав, колежский асессор Агатин» '.

Прачытаўшы рапарт, Галер даручае гродзенскаму жандарскаму штаб-афіцэру Лелякову расследаваць справу і адшукаць Каліноўскага. Але 16 красавіка 1863 г. гродзенскі губернатар даносіць генерал-губернатару пра беспаспяховасць пошукаў Каліноўскага. З гэтага часу мужны змагар пераходзіць на нелегальнае становішча.

У сярэдзіне мая 1863 г. Кастусь Каліноўскі і паўстанцкі цывільны начальнік Гродзенскага ваяводства Э. Заблоцкі робяць паездку па Слонімскім і Ваўкавыскім паветах з мэтай праверкі дзейнасці паўстанцкіх атрадаў і навядзення парадку ў арганізацыі. Каліноўскі і Заблоцкі пабылі ў паўстанцкім лагеры пад Мілавідамі, які быў у Слонімскім павеце, дзе групавалася некалькі атрадаў пад камандаваннем палкоўніка Аляксандра Лянкевіча («Ляндэра»). Тут яны правялі агляд паўстанцаў, праверылі зброю, боепрыпасы, касу. Каліноўскі выступіў перад паўстанцамі з прамовай, у якой заклікаў іх да барацьбы за волю.

А 22 мая паўстанцы Лянкевіча правялі ўдалы бой з царскімі войскамі пад Мілавідамі на Брэсцкай шашы. Вось як апісвае тэты бой гісторык В. Кашпераў: «Узброеныя паўстанцы сабраліся ў лесе каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета. Да іх далучыліся ямшчыкі паштовых станцый, рабочыя Міхаліцкага шклозавода, дваровыя і батракі памешчыцкіх маёнткаў. У маі 1863 г. у лагеры паўстанцаў пад Мілавідамі налічвалася каля 800 чалавек.

Аб сканцэнтраванні паўстанцаў пад Мілавідамі даведаліся царскія ўлады і кінулі на разгром лагера тры роты добра ўзброеных салдат, казакаў і артылерыю пад камандаваннем генерала Манюкіна. Туманнай раніцай 3 чэрвеня (па новым стылі) 1863 г. царскія войскі, раздзяліўшыся на некалькі атрадаў, пачалі наступление. Разгарэўся бой. Паўстанцы заманьвалі праціўніка ў гушчар. Артылерыя, не бачачы іх, маўчала.

Пасля перадыху зноў успыхнуў бой. Артылерыя пачала абстрэл лесу, але снарады траплялі не так па паўстанцах, як па карніках. Гэта выклікала сярод іх паніку. Карнікі пачалі адступаць, пакідаючы забітых і параненых. Карная экспедыцыя закончылася 4 чэрвеня няўдачай» 2.

Даведаўшыся аб перамозе, Кастусь Каліноўскі быў вельмі рады. Працягваючы сваю інспекцыйную паездку за Бугам, ён шмат разоў расказваў паўстанцам аб слонімскіх сялянах і аб бітве пад Мілавідамі.

 

Зноскі:

1 Революционный подъем в Литве И.Белоруссии в 1861 —1862 гг.— М., 1964. С. 477.

2 В. Кашпераў. Было гэта пад Мілавідамі. Помнікі гісторыі і культуры Беларусь1982. № 3. С. 25.

 

Ілюстрацыі:

А. Марачкін. Партрэт Кастуся Каліноўскага. Палатно. Алей. 1980.

 

// Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. №2. С. 60-61