Віктарына «Кастусь Каліноўскі»

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 16 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

57.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
22%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Віктарына «Кастусь Каліноўскі»

1. Назавіце мясціны, дзе нарадзіўся, вучыўся і жыў К. Каліноўскі. Што вы ведаеце пра іх?

2. У якіх гарадах Беларусі напярэдадні сялянскага паўстання былі створаны рэвалюцыйныя арганізацыі, гурткі?

3. Успомніце, якія словы сталі паролем Віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі 1863 г.?

4. Чые ідэі былі асабліва блізкія К. Каліноўскаму?

5. Колькі гадоў было К. Каліноўскаму, калі ён узначаліў сялянскае паўстанне?

6. Якія мясціны Беларусі былі ахоплены паўстаннем 1863—1864 гг.?

7. Як называлася першая беларуская газета для працоўных? Хто прымаў удзел у яе выданні?

8. «Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, не шкадуйце працы, каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюткім свеце». Хто аўтар гэтых радкоў? Дзе ўпершыню яны былі змешчаны?

9. «...Мы павінны ставіцца з павагай да кожнай нацыі... Іначай — пагібель... Усе паўстанні грашылі гэтым і гінулі». Дзе, калі і хто сказаў гэтыя словы?

10. Што, паводле слоў Карла Маркса, з'явілася зыходным пунктам утварэння Інтэрнацыянала?

11. Назавіце сяброў, аднадумцаў кіраўніка сялянскага паўстання 1863 — 1864 гг.

12. Хто з паплечнікаў К. Каліноўскага быў сябрам Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса?

13. Успомніце, хто з сяброў К. Каліноўскага змагаўся на парыжскіх барыкадах.

14. Хто з паплечнікаў К. Каліноўскага стаў правобразам героя рамана М. Чарнышэўскага «Пралог»?

15. «Аблога...

Крокі...

Лясы...

Прыцемненыя сцены,

і дрогкай свечкі бляск,

і на парозе цені.

I месяц паўз акно

слізне, як паражэнец

на схіл усё адно...

Як зваць вас?

Вітаржэнец».

Каму прысвечаны гэты верш? Як ён называецца? Хто яго аўтар?

16. «I вісельні — слупамі верставымі.

I лепшыя сыны—на эшафот...

Ніводнае мы не забудзем імя,

Усіх герояў будзе знаць

народ...»

Назавіце аўтара гэтых радкоў.

17. У якіх творах У. Караткевіча адлюстраваны вобраз К. Каліноўскага?

18. Хто падказаў М. Танку задуму паэмы «К. Каліноўскі»?

19. Якія яшчэ вы ведаеце творы, прысвечаныя паўстанню 1863 — 1864 гг.?

20. Назавіце спектаклі, прысвечаныя падзеям сялянскага паўстання.

21. Успомніце, калі быў створаны першы фільм пра К. Каліноўскага. Назавіце яго стваральнікаў і акцёраў.

22. У якіх музычных творах увасоблены вобраз беларускага народнага героя. Хто яго аўтары, выканаўцы?

23. Калі ўпершыню беларускія мастакі звярнуліся да вобраза К. Каліноўскага?

24. Назавіце найболын вядомыя творы выяўленчага мастацтва, у якіх адлюстравана тэма сялянскага паўстання 1863 —1864 гг.

25. Дзе і калі ўстаноўлены помнік I К. Каліноўскаму? Хто «ю /'% аўтар?/?

26. Як яшчэ беларускі народ захоўвае памяць пра свайго выдатнага сына?

27. Дзе і ў якім музеі створана мастацкая галерэя, прысвечаная К.Каліноўскаму і змагарам за Беларусь?

28. Помнікі якім змагарам-рэвалюцыянерам устаноўлены на Беларусі? Назавіце месца іх знаходжання.

 

Адказы на пытанні можна знайсці ў артыкулах, змешчаных у нашым часопісе (№ 1 за 1988 г. і № 2 за 1989 г.)- Віктарыну варта дапоўніць мясцовым краязнаўчым матэрыялам.

У гонар Кастуся Каліноўскага вёска Ліхасельцы Свіслацкага раёна перайменавана ў вёску Каліноўская; яго імя прысвоена калгасу ў Свіслацкім раёне і сярэдняй школе ў г. п. Свіслач; яго імем названы вуліцы ў гарадах Баранавічы, Ганцавічы, Гродна, Ліда, Мінск, Магілёў (і 2 завулкі), Маладзечна, Масты, Нясвіж, Навагрудак, Ашмяны, Полацк, Пружаны, у гарадскіх пасёлках Астравец, Свіслач. У г. п. Свіслач пастаўлены помнік; на будынку аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, дзе размяшчалася былое вучылішча, у якім ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. У гады Вялікай Айчыннай вайны яго імя было прысвоена партызанскай брыгадзе і 4 атрадам, якія дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

Их именами названы... Энцыклапедычны даведнік.— Мн., Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.

 

// Беларуская мова і літаратура ў школе

2'89, с. 68-69

З дадаткамі