Дакументальная спадчына Каліноўскага

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 30 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

57.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
22%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Дакументальная спадчына Каліноўскага

Уяўляе сабой комплекс дакументаў, утвораных у выніку жыццядзейнасці К. і звязаных з яго асобай. Мае выключна важнае значэнне для вывучэння і асэнсавання жыццёвага шляху і светапогляду К., ацэнкі яго ролі ў гісторыі. Па аб'ектыўных гістарычных прычынах Д. с. К. захоўваецца ў архівасховішчах і бібліятэках розных краін.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна захоўваюцца некаторыя сямейныя дакументы К., а таксама матэрыялы аб вышуку мясцовымі паліцэйскімі органамі К., правядзенні ў дачыненні да яго следчых мерапрыемстваў.

Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў С.-Пецярбурга захоўвае т. зв. "Студэнцкую справу Каліноўскага", якая мае справаводчую назву "Дело Правления императорского С. Петербургского университета. По прошению Викентия-Константина Калиновского — о принятии его в число своекоштных Студентов Университета" і ўтрымлівае студэнцкія дакументы К., копію дыплома, прашэнні, пададзеныя кіраўніцтву ўніверсітэта.

Паасобныя дакументы К. як рэвалюцыянера і кіраўніка паўстанцкай арганізацыі змяшчаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў С.-Пецярбурзе, Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве.

У Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваецца таксама "Дело Временного полевого аудиториата при штабе войск Виленского военного округа. О дворянине Гродненской губернии и уезда Викентии Калиновском", дзе між іншага ўтрымліваюцца паказанні К., яго тлумачальная запіска, вырак суда.

Д. с. К. публікавалася як асобнымі дакументамі, так і комплексна. Пачатак публікацыям паклаў Агатон Гілер, які апублікаваў у 1867 г. у сваёй "Гісторыі паўстання польскага народа" "Пісьмы з-пад шыбеніцы". У XX ст. з'явілася вялікая колькасць навуковых дакументальных публікацыяў польскіх і савецкіх спецыялістаў. Дакументы К. утрымліваюцца ў зб. "Dokumenty Komitetu Centralnego Narodowego i Rządu Narodowego", "Prasa tajna z lat 1861-1864", "Восстание в Литве и Белоруссии". У 1980 г. беларускі эмігранцкі гісторык Я. Запруднік сумесна з Т. Бэрдам выдаў тэксты "Мужыцкай праўды" і "Пісьмаў з-пад шыбеніцы" з перакладам на англійскую мову. Важным дасягненнем беларускіх савецкіх публікатараў стаў адмысловы зборнік, прысвечаны К.: "К. Калиновский из печатного и рукописного наследия". Найбольш поўнае выданне Д. с. К. "Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць" ажыццявіў Г. Кісялёў у 1997 г. у межах праекту "Беларускі кнігазбор".

 

Кузменка Зміцер