Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбурзе

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 48 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

43.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
34.5%UNITED STATES UNITED STATES
6.3%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.8%BELARUS BELARUS
1.4%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.2%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбурзе

Заснаваная ў 1795 г. Кацярынай II як Імператарская Публічная бібліятэка. Адчынілася для чытачоў у 1814 г. Першапачатковую аснову кнігазбору склала бібліятэка А. С. і Ю. А. Залускіх, сканфіскаваная і вывезеная з Варшавы пасля паразы паўстання 1794 г. Пазней у склад фондаў РНБ увайшлі бібліятэкі некаторых дзяржаўных устаноў, прыватныя зборы І. Талстога, П. Вяземскага, І. Шышкіна, М. Рымскага-Корсакава. Частку РНБ складае бібліятэка Вальтэра, купленая Кацярынай II.

РНБ — найбуйнейшая бібліятэка Расіі, адна з найбуйнейшых у свеце. Валодае найбольш поўным зборам рускіх кніг, найстарэйшая з якіх — рукапіснае "Вастрамірава евангелле" XI ст.

На сённяшні дзень фонды бібліятэкі налічваюць каля 34 млн. адз. зах. Сярод якіх: рукапісныя кнігі, інкунабулы, заходнееўрапейскія і славянскія старадрукі, кнігі і часопісы новага і найноўшага часоў, картаграфічныя і графічныя матэрыялы. У аддзеле рукапісаў РНБ захоўваецца вялікая колькасць фондаў асабістага паходжання: Гэта матэрыялы А. Меншыкава, Р. Пацёмкіна, М. Кутузава, А. Галаўніна, М. Спяранскага, М. Карамзіна, М. Лермантава, Ф. Дастаеўскага, А. Блока і інш. Тут сярод папераў В. Ратча змяшчаецца шэраг дакументаў часоў паўстання 1863-64 гг., складзеных К. Каліноўскім. У прыватнасці, інструкцыі павятовым і акруговым начальнікам.

 

 

Кузменка Зміцер