ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУРА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУРА

Тэрыторыя і этнічная прыналежнасць

Вельбарская культура займала тую ж тэрыторыю што і яе папярэдніца - Оксіўская культура, наваколлі сучасных гарадоў Гданьск і Хелмно. Яе ўзнікненне злучаюць з міграцыяй готаў  з Паўднёвай Швецыі ў Памеранію.  З часам тэрыторыя пашыраецца і дасягае на поўдні наваколля сучаснага горада Познань.  Прыблізна  да 190 г. н. э. у выніку далейшай міграцыі на поўдзень готы засяляюць басейн рэк Вісла і Заходні Буг пацясніўшы мясцовыя балцкія і славянскія плямёны.  Да 250 г. н. э. прадстаўнікі Вельбарскай культуры канчаткова пакінулі Памеранію і прасоўваючыся на поўдзень дасягнулі рэк  Днепр і Паўднёвы Буг, на тэрыторыі сучаснай Украіны,  дзе сумесна з мясцовымі плямёнамі - сармацкімі і славянскімі яны ўтварылі Чарняхоўскую культуру.

 

Помнікі культуры

 

Ўласне Вельбарк-Мальбарк, Брэст-Трышын, Дзіцінічы, Любавідз, Цецеле, Лепесіўка (?)...

 

Спасылкі

 

 

ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУРА
Kultura wielbarska
I - пач. V стст.

Керамічны гаршчок-сітула вельбаркска-цэцэльскай культуры (II-III стст.) з могільніка Брэст-Трышын. (Эрмітаж, Санкт-Пецярбург). (Фота з сайту www.hermitagemuseum.org)

 

Археалагічная культура, насельніцтва якой атаясамліваецца з народамі, якія ўваходзілі ў племянны саюз готаў. Сфарміравалася ў I ст. на польскім Памор'і. У II ст. адбылося значнае перамяшчэнне носьбітаў культуры на паўднёвы ўсход, праз палескія балоты на Украіну і Прычарнамор'е. Назва паходзіць ад могільніка Вельбарк - Мальбарк у нізоўях Віслы. Своеасаблівасць найбольш яскрава праяўляецца ў пахавальным абрадзе. У Беларусі помнікі культуры вядомы ў 2 рэгіёнах — Пабужжы і Турава-Пінскім Палессі. Паклала пачатак фарміраванню чэрняхоўскай культуры.

Даследаванні.

Паняцце вельбарскай культуры, як гісторыка-культурнай з'явы было сфармулявана Р. Валангевічам у 1974 г. На тэрыторыі Польшчы ў рознай ступені з канца 18 ст. даследавана больш за 300 помнікаў культуры.1 (ст.155)

На тэрыторыі Беларусі матэрыялы культуры былі атрыманы ўпершыню ў 1850-я гг. М. Віслоцкім на могільніку Вялічкавічы. Мэтанакіраванае вывучэнне помнікаў гэтай культуры ў заходнім Палессі было распачата ў 1960 (раскопкі Ю.У. Кухарэнкі на могільніку Брэст—Трышын}.1 (ст.156)

Вытокі.

Сфарміравалася ў цэнтральным і ўсходнім Памор'і на аснове мясцовай аксыўскай культуры позняга перадрымскага часу. Завяршэнне працэсу яе ўтварэння звязана з міграцыяй на тэрыторыю Кашубска-Крайненскага Паазер'я ў 3-й чв. 1 ст. выхадцаў з паўднёвай Скандынавіі, якім належаць помнікі тыпу Одры—Вэнсёры-Гжыбніца. У якасці зыходных рэгіёнаў міграцыі гэтых груп перасяленцаў даследчыкамі разглядаюцца розныя рэгіёны паўднёвай Швецыі: правінцыі Остэрготланд, Вестэрготланд, вс. Готланд.1 (ст.154)

Перыядызацыя і лакалізацыя.

У развіцці культуры вылучаюцца 2 стадыі: любовідзкая (каля 10 - 200 гг.: фазы ВI - В2 - В2/С1) і цэцэльская (каля 200 - 430 гг.: з фазы С1а да пачатку эпохі Вялікага перасялення народаў — фазы D1). На ранняй, любовідзкай стадыі, арэал культуры ахопліваў землі цэнтральнага і ўсходняга Памор'я. На працягу фазы В2/С1 (каля 160 - 200 гг.) вельбарскае насельніцтва пакідае землі на захад ад  Віслы і мігрыруе ў паўднёва-заходнім накірунку, займаючы тэрыторыю правабярэжнай Мазовіі, паўднёвага Падляшша, Любліншчыны, беларускага Пабужжа, заходняй Валыні і Турава-Пінскага Палесся. У 220 - 260-я гг. (на працягу фазы С1) насельніцтва культуры пранікае на землі Правабярэжнай Украіны, што паклала пачатак фарміраванню чарняхоўскай кулыпуры.1 (ст.155)

У Беларусі

У Беларусі помнікі культуры вядомы ў 2 рэгіёнах — Пабужжы і Турава-Пінскім Палессі. Адкрыта 25 помнікаў: 12 пахавальных помнікаў, 10 селішчаў, 3 месцазнаходжанні. На значных плошчах раскопкі праводзіліся толькі на могільніках. У Пабужжы могільнікі культуры лакалізуюцца на пясчаных узвышшах па высокіх (пераважна другіх) рачных тэрасах, на адлегласці ад 0,3 да 1,5км, звычайна па тых жа берагах рэк, што і звязаныя з імі паселішчы. Селішчы размяшчаюцца на высокіх участках рачных тэрас, часцей пры месцах упадзення ў рэкі іх невялякіх прытокаў альбо ручаін.1 (ст.156)

На землі Пабужжа насельніцтва культуры пранікла каля 160 - 180-х гг. (у фазе В2/С1) і захоўвалася да 350 - 375 гг. (да фазы СЗ/ОІ) уключна. Вядомы помнікі 2-х пахавальных традыцый - з монарытуальным, па абраду крэмацыі (Брэст-Трышын), і бірытуальным пахаваннем (Пятровічы, верагодна, таксама - Велямічы \ Скорбічы). Найбольш поўна даследаваны могільнік Брэст-Трышын, выяўлены падчас будаўнічых прац на ўскрайку Брэста на правым беразе  р. Мухавец. У III - IV ст. насельніцтва Беларускага Пабужжа ўтварала адзінства з носьбітамі вельбарскай культуры, якія жылі на правабярэжжы сярэдняй Віслы — у Мазовіі і Падляшшы.1 (ст.156); 2 (ст.94)

Найбольш тыповыя знаходкі з могільніку вельбарцаў на ўскрайку Брэста: запінкі-фібулы, паясная спражка, касцяны грэбень, гліняны посуд.4 (ст.111)

У Турава-Пінскае Палессе вельбарскае насельніцтва пранікла на рубяжы II - III ст. Помнікі культуры вядомы тут пераважна па раскопках на могільніках, утвораных некалькімі храналагічнымі і культурнымі гарызонтамі (Велямічы-1, 2, Атвержычы, Бухліцкі Хутар} і па выпадкова адкрытых пахаваннях (Мікашэвічы, Струга-1}. У 2-й пал. II - III ст. групы вельбарскіх пасяленцаў у Турава-Пінскім Палессі ўтваралі адзінства з насельніцтвам заходняй Валыні, культурнае аблічча якога паступова трансфарміравалася, успрыймаючы ўплывы з боку носьбітаў чарняхоўскай культуры.1 (ст.156)

Тыпы паселішчаў.

Ва ўсім арэале культуры яе носьбіты жылі ў неўмацаваных паселішчах (селішчах).1 (ст.155)

Жытло.

Найбольш характэрным тыпам пабудоў з'яўляюцца двухкамерныя (падзеленыя на жылую і гаспадарчую часткі) наземныя жытлы слупавой канструкцыі — т. зв. «доўгія дамы», плошчай каля 80—100 м.кв. Былі пашыраны таксама паўзямляначныя жытлы слупавой канструкцыі і гаспадарчыя пабудовы плошчай каля 16—25 м.кв.1 (ст.155)

Гаспадарка і рамёствы

Аснову гаспадаркі складалі ворнае земляробства і чорная металургія. Сярод зернявых культур перавага аддавалася аўсу, ячменю, просу, пшаніцы; жыта, вядомае яшчэў I—II ст., шырокае распаўсюджанне набыло з III ст. Падчас жніва выкарыстоўваліся сярпы і косы. Зерня малолася з дапамогай ручных жорнаў.  Склад  статкаў насельніцтва культуры характарызуецца значным пагалоўем авечак і коз, што, побач з вынікамі аналізу тканін, сведчыць аб развітай селекцыйнай жывёлагадоўлі, арыентаванай на выраб высакаякасных тканін з воўны.1 (ст.155)

Гандаль

Гандаль адыгрываў таксама важную ролю ў гаспадарчай дзейнасці. Насельніцтва культуры кантралявала ключавыя ўчасткі «бурштынавага» і балтыйска-чарнаморскага камунікацынна-гандлёвых шляхоў, якія злучалі народы цыркумбалтыйскага рэгіёнаў з Рымскай імперыяй. Уплыў вельбарцаў на стасункі паміж народамі еўрапейскага Барбарыкума (свет варвараў) і адносіны іх з Рымскай імперыяй былі абумоўлены таксама высокім узроўнем развіцця вайсковай справы і ваенна-палітычнай актыўнасцю грамадства вельбарскай культуры.1 (ст.156)

Кераміка.

Кераміка прадстаўлена гаршкамі, вазападобнвмі пасудзінамі, збанамі, кубкамі, міскамі, мініяцюрнымі пасудзінкамі. Гаршкі звычайна маюць шурпатую або сітаватую паверхню тулава і загладжаныя шыйкі і прыдонныя часткі. Усе астатнія формы посуду глянцаваліся. Практычна ўся кераміка зроблена без дапамогі ганчарнага круга. Ганчарны гаршчок, ваза і міска знойдзены толькі ў трох выпадках.2 (ст.94)

Іншыя вырабы.

На вельбарскіх помніках Беларусі сустракаюцца разнастайныя рэчы з металу, шкла, косці, рога - рознатыповыя фібулы, бранзалеты, падвескі, паясныя спражкі, шпількі, пацеркі, фрагмент брытвы, часткі замкоў і фрагменты шклянога посуду.2 (ст.95)

Пахавальны абрад

Своеасаблівасць вельбарскай культуры на фоне іншых культур цэнтральнай і ўсходняй Еўропы перыяду рымскіх уплываў найбольш яскрава праяўляецца ў пахавальным абрадзе, які характарызуюць: 1) бірытуалізм, хаця суадносіны крэмацый і інгумацый могуць вар'іравацца на розных помніках і рэгіёнах, вядомы таксама монарытуальныя могільнікі; для інгумацый характэрна паўночная арыентацыя; 2) шырокае распаўсюджанне, асабліва на ранняй стадыі развіцця, надмагільных канструкцый у выглядзе курганных насыпаў, каменных стэл, брукаў, колаў з валуноў; 3) у пахавальным інвентары адсутнічаюць дэталі ўзбраення і конскай вупражы, выкарыстоўваецца абмежаванае кола вырабаў з жалеза; 4) характэрны склад інвентару ў пахаваннях абодвух палоў (дэталі касцюма і ўпрыгажэнні, посуд), які на фоне пахавальнай абраднасці іншых культур еўрапейскага Барбарыкума успрымаецца як «жаночы».1 (ст.155)

Лёс культуры.

У 370-я г., у сувязі з нашэсцем гунаў, якія зруйнавалі протадзяржаўныя сацыядьна-палітычныя ўтварэнні готаў у Паўночным Прычарнамор'і, помнікі вельбарскай культуры ў Беларусі, як і на большай частцы арэалу гэтай культуры, спыкяюць існаванне. У рэгіёне дэльты Віслы насельніцтва культуры захоўваецца да 430-х гг.1 (ст.156)>

Этнічная прыналежнасць.

Насельніцтва культуры атаясамліваецца з народамі, якія ўваходзілі ў племянны саюз готаў. 3 пач. XX ст. розныя часткі культуры акрэсліваліся паняццямі «гоцкая», «гоцка-гепідская», «познааксыўскля», «усходнепаморская» «усходнепаморска-мазавецкая» культуры, «валынская група палёў пахаванняў».1 (ст.154)

Агульныя межы вельбарскай культуры


(Крыніца: карта "Вельбарская культура"1 (ст.154); карта "Рассяленне плямёнаў вельбарскай культуры"4 (ст.110))

 

 

УМОЎНЫЯ ЗНАКІ

Арэал вельбарскай культуры ў 1-й пал. II ст.

Арэал пшэворскай культуры ў 1-й пал. II ст.

Тэрыторыя распаўсюджання вельбарскай культуры на пач. IV ст.

Напрамкі рассялення готаў

Тэрыторыя распаўсюджання чэрняхоўскай культуры

 

 

 

Каменныя кругі на вельбарскім могільніку ў Весёрах (Węsiory, Польшча). (Фота з сайту pl.wikipedia.org)

Каменныя кругі на вельбарскім могільніку ў Гжыбніцы (Grzybnica, Польшча). (Фота з сайту www.flickr.com)

 

 

Археалагічныя помнікі вельбарскай культуры

Храналогія матэр'ялаў вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі з могільнікаў: 1, 2, 5-26, 28, 31, 45, 46 - Брэст-Трышын; 3, 4, 48 - Вялічкавічы; 27, 29, 30, 32-35, 37-44, 47, 49-57, 60 - Пятровічы; 36, 42, 61 - Скорбічы; 58, 63 - Бухліцкі Хутар; 59, 64, 65 - Велямічы-1; 66 - Ратайчыцы; 62 - з селішча Несвіло.1 (ст.155)

Літаратура

1.     Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.

2.     В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

3.     Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.

4.     Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.

5.     Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.

6.     Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.

7.     Дзяржаўны музей БССР. Альбом. Мінск: "Беларусь", 1986.

Матэр'ялы ў Інтэрнэце

a.      Вельбарская культура. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Kultura wielbarska. Wikipedia - wolna encyklopedia

 

Крыніца: http://spadczyna.com/history/reference/b_wielbark.htm

 

ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУРА.

 

В.С. Вяргей

Вельбарская культура, археалагічная культура плямён, якія з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э. насялялі тэрыторыю паўночна-усходняй Польшы. Назву атрымала ад могільніка каля мястэчка Вельбарк (цяпер Мальборк-Вельбарк) у ніжнім Павісленні. Мае 2 стадыі развіцця: вельбасрка-любавіцкую (1-2 ст.н.э.) і вельбарска-цэцэльскую (2-4 ст. н.э.). На другой стадыі пачынаецца прасоўванне вельбарскіх плямёнаў па ПдУ, у 2 ст. яны занялі тэрыторыю на правабярэжжы Заходняга Буга да р. Гарынь. Насельніцтва жыло на адкрытых селішчах, якія размяшчаліся па берагах рэк, у паглыбленых у мацерык або наземных слупавых 2-камерных жытлах з глінабітна-каркаснымі сценамі пл. 60-120 кв. м (трапляюцца пабудовы да кв. м). Вырабляла ляпныя прысадзістыя шырокагорлавыя гаршкі) з храпаватай паверхняй, а таксама міскі, кубкі, арнаментаваныя рэльефнымі геаметрычнымі ўзорамі. Нешматлікая ганчарная кераміка прадстаўлена гаршкамі, міскамі, збанамі, вазамі разнастайных форм. Пахавальны абрад  - трупапалажэнне і трупаспаленне на безкурганных могільніках. Рэшткі спаленых за межамі могільніка нябожчыкаў разам з попелам ссыпаліся ў ямкі глыбінёй да 1 м або змяшчаліся ў урны. У пахаваннях выяўлены рэчы, часам папсаваныя агнём; набор пахавальнага інветару  складаўся найчасцей з глінянага гаршка, бронзавай фібулы і касцянога грэбеня. На могільніках трапляюцца ахвярныя ямкі, запоўненныя попелам, часам у іх знаходзяць камяні-валуны, абломкі глінянага посуду, косці жывёл.  Некаторыя тыпы ляпных гаршкоў маюць аналагі ў пшэворскай культуры, а ганчарных – у чарняхоўскай культуры. На думку многіх даследчыкаў, у фарміраванні Вельбарскай кульутры, акрамя карэннага насельніцтва прынялі ўдзел усходнегерманскія плямёны готаў і гепідаў. На тэрыторыі Беларусі вядомы могільнікі Вельбарскай культуры з трупаспаленнем: Брэсцкі бескурганны могільнік, Дружба (Брэсцкі раён), Веляцічы (Столінскі раён), Вялічкавіцы (Каменскі раён) і інш.

Крыніца:  Крыніца:  Энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”

 

 

ГАРЫНЬ (РАКА)

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

 

Гарынь (укр. Гори́нь, белар. Гарынь) - рака на Ўкраіне і ў Беларусі, правы прыток Прыпяці. Працягласць складае 659 км, пляц басейна 27,7 тысяч км?. Выток знаходзіцца на Крамянецкім узвышшы, далей цячэ па Валынскім узвышшы ў вузкай даліне з высокімі і стромкімі берагамі, затым па Палессі ў шырокай забалочанай пойме;  у ніжняй плыні працякае праз Пінскія балоты.

Сярэдні выдатак у вусце 90 м/сек. Найвялікі прыток – Случ  (правы). Гарынь суднаходная на 291 км ад вусця.

На рацэ Гарынь размешчаны гарады і мястэчкі Ізяслаў, Славута, Нецешын, Астрог, Гошча , Оржаў, Сцепань, Дубровіца, Рэчыца, Столін, Давыд-Гарадок.

-       Сошань - левы прыток Гарыні

-       Стубазка - левы прыток Гарыні

-       Вілія - левы прыток Гарыні

 

Рака Гарынь у раёне горада Ізяслава

 

(Г.А.: З матэрыялаў бачна, што на тэрыторыі Беларусі жылі як вестготы, так і астраготы. Зямля драўлянаў, а гэта Палессе (як украінскае, так і беларускае – раней было адзіным краем – з’яўляецца яшчэ і радзімай дынастычнага роду Амалаў. Узгаданыя ў матэрыялах мясціны ёсць вялікая спадчына і духоўная каштоўнасць беларускага народа, аб’ект турызму, гонар нашчадкаў і чыннік самапавагі).

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

Плямёны