ГЕРМАНАРЫХ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГЕРМАНАРЫХ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гот.

 

Германарых ці Эрманарых (269-375 гг.) - кароль готаў з роду Амалаў (Г.А.: дынастычны род драўлянаў). Германарых падпарадкаваў гоцкія, частку германскіх і мясцовыя плямёны ў Паўночным Прычарнамор'і і да поўначы ад ніжняга Дуная. Хоць дакладныя дадзеныя пра памеры яго валадарстваў адсутнічаюць, імя Германарыха захавалася ў старажытнагерманскім эпасе як аднаго з вялікіх правадыроў. Варварская імперыя Германарыха пала пад націскам гунаў у 370-е годы, і прыкладна з гэтага моманту пачаўся падзел гоцкіх плямёнаў на вестготаў і остготаў.

 

Гістарычныя крыніцы


Готы.

Германарых згадваецца ў дзвюх рымскіх крыніцах - "Дзеі" Амміана Марцелліна і Аб паходжанне і дзеях гетаў" гісторыка Ярдана.

 

Амміан Марцеллін пісаў:

 

"І вось гуны, пройдучы праз землі аланаў, якія мяжуюць з грэўтунгамі і звычайна завуцца танаітамі, зрабілі ў іх страшнае знішчэнне і спусташэнне, а з ацалеўшымі склалі звяз і далучылі  іх да сябе. Пры іх садзейнічанні яны адважна праніклі  раптоўным нападам у шырокія і ўрадлівыя землі Эрменрыха, вельмі ваяўнічага цара, якога страшыліся суседнія народы, з-за яго шматлікіх і разнастайных ваенных подзвігаў. Здзіўлены сілай гэтай раптоўнай буры, Эрменрых на працягу доўгага часу імкнуўся даць ім рашучы адпор і адбіцца ад іх; але  гаворка аб гэтым  ўсё больш узмацняла жах  настаўшых бедстваў, то ён саступіў страху перад вялікімі небяспекамі добраахвотнай смерцю. Віцімір, абраны пасля яго скону царом, аказваў некаторы час супраціў аланам, абапіраючыся на іншае племя гунаў, якіх ён за грошы прыцягнуў у звяз з сабою. Але пасля шматлікіх панесеных ім параз, ён паў у бітве, пераможаны сілай зброі.

"1. Igitur Huni pervasis Halanorum regionibus quos Greuthungis

onfines Tanaitas consuetudo nominavit, interfectisque multis et poliatis, reliquos sibi concordandi fide pacta iunxerunt, eisque diuti confidentius Ermenrichi late patentes et uberes pagos epentino impetu perruperunt, bellicosissimi regis et per multa ariaque fortiter facta vicinis nationibus formidati.

2. qui vi subitae procellae perculsus quamvis manere fundatus et

stabilis diu conatus est, inpendentium tamen diritatem augente ulgatius fama, magnorum discriminum metum voluntaria morte sedavit.

3. cuius post obitum rex Vithimiris creatus restitit

liquantisper Halanis, Hunis aliis fretus, quos mercede sociaverat artibus suis. verum post multas, quas pertulit clades, animam effudit in proelio, vi superatus armorum. cuius parvi filii iderichi nomine curam susceptam Alatheus tuebatur et Saphrax, duces xerciti et firmitate pectorum noti, qui cum tempore arto praeventi biecissent fiduciam repugnandi, cautius discedentes ad amnem anastium pervenerunt, inter Histrum et Borysthenem per camporum mpla spatia diffluentem." Крыніца: http://www.fictionbook.ru/author/marcellin_ammian/rimskaya_istoriya/m arcellin_rimskaya_istoriya.html#TOC_id3093793

 

Ярдан пісаў:

Готы

 

Пасля згадвання Германарыха ў каралеўскім родзе кіраўнікоў Скіфіі  і Германіі  ў першай палове VI стагоддзя паведаміў: ".Пасля таго як кароль готаў  Геберых адышоў ад спраў чалавечых, праз некаторы час успадкаваў каралеўства Германарых , найвысакародны з Амалаў, які скарыў шмат вельмі ваяўнічых паўночных плямёнаў і прымусіў іх падпарадкоўвацца сваім законам. Нямала Старажытных пісьменнікаў параўноўвалі яго па добрай якасці з Аляксандрам Вялікім. Скарыў жа ён плямёны: гольтэскіфаў, ціудаў, інаунксаў, васінабронкаў, мерэнс, мордэнс, імніскараў, рогаў, тадзанс, атаул, навего, бубегенаў, колдаў … Хвалебны падначаленнем гэтак шматлікіх [плямёнаў], ён не патрываў, каб кіруемае  Аларыхам племя герулаў (затым Аларых паўстае як заваёўнік Рыма), у большай частцы перабітае, не падпарадкавалася - у астатняй сваёй частцы - яго ўладзе... Хоць шпаркасць іх часта дазваляла ім выслізгваць у бітве ад іншых супернікаў, аднак і яна саступіла цвёрдасці і мернасці готаў : па волі лёсу яны [элуры] таксама, нараўне з астатнімі плямёнамі, скарыліся каралю гетаў (гетамі у VI веку крыніцы звалі і славян) Германарыху. Пасля паразы герулаў  Германарых павёў войска супраць венетаў, якія, хоць і былі годныя пагарды з-за [слабасці іх] зброі, былі, аднак, магутныя дзякуючы сваёй шматлікасці і спрабавалі спачатку супрацівіцца. Але нічога не варты вялікі лік непрыдатных для вайны, асабліва ў тым выпадку, калі і бог папускае і мноства ўзброеных падступае. Гэтыя [венеты], як мы ўжо распавядалі напачатку нашага выкладу, - менавіта пры пераліку плямёнаў, - адбываюцца ад аднаго кораня (з готамі) і цяпер вядомыя пад трыма імёнамі: венетаў, антаў, склавенаў . Хоць зараз, па грахах нашым, яны лютуюць паўсюдна, але тады ўсе яны падпарадкаваліся ўладзе Германарыха . Розумам сваім і доблесцю ён падпарадкаваў сабе таксама племя эстаў, якія засяляюць найаддаленае ўзбярэжжа Германскага акіяна. Ён панаваў, такім чынам, над усімі плямёнамі Скіфіі і Германіі, як над уласнасцю . Праз трохі часу, як перадае Арозій, разлютавалася на готаў  племя гунаў , самае страшнае з усіх сваёй дзікасцю. Са старажытных паданняў мы пазнаём, як яны адбыліся .

Усіх скіфаў, забраных яшчэ пры ўступе, яны прынеслі  ў ахвяру перамозе, а астатніх, заваяваных, падпарадкавалі сабе. Толькі толькі яны перайшлі велічэзнае возера, то - падобныя нейкаму ўрагану плямёнаў - захапілі там алпідзураў, алцілдзураў, ітымараў, тункарсаў і боіскаў, 387, жыўшых на ўзбярэжжы гэтай самай Скіфіі.  Аланаў , хоць і роўных ім у баю, але адрозных  ад іх [агульнай] людскасцю, ладам жыцця і вонкавым выглядам, яны таксама падпарадкавалі сабе, знясіліўшы частымі сутычкамі. Калі геты ўбачылі гэты ваяўнічы род - пераследніка мноства плямёнаў, яны спалохаліся і сталі разважаць са сваім каралём, як бы сысці ад такога ворага. Германарых, кароль готаў  хоць, як мы паведамілі вышэй, і быў пераможцам шматлікіх плямёнаў, прызадумаўся, аднак, з прыходам гунаў.

Вераломнаму ж племю  расаманаў, якое ў тыя часы служыла яму ў ліку іншых плямёнаў, падгарнуўся тут выпадак  пашкодзіць яму. Адну жанчыну з вышэйназванага племя [расаманаў], па імі Сунільда, за здрадлівы сыход [ад караля], яе мужа, кароль [Германарых], рухомы гневам, загадаў разарваць на часткі, прывязаўшы яе да дзікіх канёў і пусціўшы іх наўскач. Браты ж яе, Cap і Аммій, помсцячы за смерць сястры, уразілі яго ў бок мячом. Мучаючыся  гэтай ранай, кароль вёў жыццё хворага. Пазнаўшы пра няшчасную яго хваробу, Баламбер , кароль гунаў, рушыў вайной на тую частку готаў, якую складалі астраготы; ад іх везеготы, вынікаючы нейкаму свайму намеру, ужо адлучыліся . Тым часам Германарых, састарэлы і згрыбелы, пакутаваў ад раны і, не перанёсшы гуннскіх набегаў, памёр  на сто дзясятым годзе жыцця . Смерць яго дала гунам магчымасць здужаць тых готаў, якія, як мы казалі, сядзелі на ўсходнім боку і зваліся астраготамі."

Дзяржава Германарыха (Эрманарыха і г.д.) цяпер разглядаецца як перыяд у гісторыі дзяржаўнасці Вялікай Скіфіі IV стагоддзіян.э.(Сарматыі  і г.д.).

 

Імёны Германарыха

Імя Германарыха на мове готаў  меркавана гучала як - Aírmanareiks. З-за шырокага распаўсюду легенд пра яго, у розных мовах яго імя па рознаму  скажона, і да нашага часу дайшло ў розных гучаннях.

-        у Ярдана ў кнізе "Аб паходжанні  і дзеях гетаў" ён завецца Ermanaricus.

-        у старажытнаангельскім эпасе Беавульф яго заве  Eormenric,

-        у старажытнаісландскай  мове - Jörmunrekkr,

"     у сярэдневерхнегерманскай  мове Ermenrich.

У цэлым імя імкнецца да сэнсу Герман-цудоўны, "Германа валоданне" (арэал, рыкс), хоць ёсць і іншыя трактоўкі.

У хрысціянскай версіі гісторыі  імя відавочна табуізіравана  як знак заўзятага язычніка і крыважэрнага кіраўніка.

 

Літаратурная выява

 

Германарых-Эрманарык - адзін з галоўных герояў паэмы Міхася Казоўскага  "Букавы гай" (2004).

Крыніцы

1.     "Деяния", Аммиан Марцеллин

2.     "О происхождении и деяниях гетов", Иордан

Крыніца -

«http://ru.wikipedia.org/wiki/

ВЫЯВЫ, ЗВЯЗАНЫЯ З ГОТАМІ:

1. Готцкае рало

 

2. Готы

 

3. Готцкая жанчына

 

4. Гот за ганчарным кругам

 

5. Вырабы чарняхоўскай культуры

 

6. Нібелунгі куюць чароўны меч (карціна Рэрыха)

 

7. Венеды

 

8. Возера Ільмень

 

9. Кароль готаў Кніва

Аўтар Барыс Грэйншпол

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

Плямёны