ГЁТЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 108 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГЁТЫ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Швецыя ў IX веку.

 

Геты (ёты, гауты; швед. götar, göter, старажытнаісл. gautar) - германскае племя, у перыяд з II ст. да н. э па мяжу I і II тысячагоддзя засялялі паўднёвую частку Скандынавіі, у раёне азёр Венерн і Веттэрн. Разам са свеямі  сфармавалі швецкую нацыю.

Гістарычная вобласць на поўдні Швецыі дагэтуль носіць назву Геталанд, гэта значыць "краіна гетаў". Пытанне пра ступень сваяцтва  гетаў  з готамі спрэчнае, гэтак  жа як і атаясненне гетаў  з гаутамі, якія згадваюцца ў скандынаўскіх сагах. Існуе таксама тэорыя пра сваяцтва гетаў  з ютамі.

Хоць геты і свеі  разам выбіралі караля, свеі  адыгрывалі пануючую ролю. У Västgötalagen (en:Västgötalagen, каля XIII стагоддзя) было зафіксавана, што толькі свеі  маюць права выбару і перавыбару караля. Так, напрыклад, у 1125 геты абралі каралём Магнуса Моцнага, сына караля Даніі, але свеі  запрацівіліся, і Магнус ужо ў 1130 быў выгнаны з краіны.

Адрозненне паміж свеямі і гетамі  існавала на працягу ўсіх Сярэдніх вякоў.

Крыніцы

  • Всемирная история. Энциклопедия. Том 3. Государственное издательство политической литературы. Москва, 1957 год. Глава XI.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з етамі

 

в. Етышкі > Віцебская вобласць > Паставы > Камайскі

в. Еткішкі >Гарадзенская вобласць > Воранава >Беняконскі

 

 

У ШВЕЦЫІ ВЫЯВІЛІ СЛЯДЫ СТАРАЖЫТНЫХ БЕЛАРУСАЎ

Археолагі выявілі сляды пражывання старажытных продкаў сучасных беларусаў на швецкай выспе Готланд у Балтыйскім моры. У прыватнасці, падчас сумеснай экспедыцыі беларускія і швецкія навукоўцы выявілі элементы культурных традыцый продкаў беларусаў у помніках матэрыяльнай і духоўнай культуры сучаснай Швецыі.

"Гэтае даследаванне кажа пра існаванне працэсу взаімаабагашчэння культур вікінгаў і старажытных жыхароў Беларусі", - сказала ў інтэрв'ю БЕЛАПАН кіраўнік археалагічнага цэнтра Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко.

 

Каментар: Сп. Ляўко вельмі добры археолаг, але ва ўладзе устаяўшыхся думак аб нашай прынадлежнасці да славян. Археалагічныя даследванні паказваюць, што готландцы і беларусы адно і тое ж.

 

ІЛЕРГЕТЫ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Ілергеты (Ilergetes, Ilergetae) - народ у старажытнай Іспаніі.

Жыў на паўночным усходзе (Hispania Tarraconensis) ад ракі Ібер і горада Цэзараўгусты (Сарагосы) да паўночнага ўсходу да Пірэнэяў і да паўднёвага ўсходу да Лерыды.

Да яго прыналежалі невялікія плямёны баргузіяў, бергыстанаў і інш. Згадваецца ў іх і г. Ілургія. Важным горадам у іх вобласці была Ілерда (цяпер - Лерыда), на  р. Сікорыс, якая ўпадае ў Эбро,  праз якую быў перакінуты каменны мост. Тут легаты Пампея  былі пабіты Цэзарам.

Крыніца: Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890-1907).

(Г.І.: тут вызываюць цікавасць назовы пдямёнаў і асабліва ракі Сікорыс.)

 

ГЕТЫ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Геты (лат. Getae, грэч. Γέται) - старажытны ваяўнічы фракійскі народ, роднасны дакам, з якімі яго змешвалі рымляне; жыў у часы Герадота паміж  Балканамі і Дунаем і быў заваяваны Траянам. У IV ст. да н. э. геты  перайшлі  Дунай.

Залмаксіса шанавалі як адзінага бога. Герадот назваў гетамі тых, "хто верыць у сваю неўміручасць" (getas tous athanatizontas), "таму што паводле іх веры яны не памруць, а адправяцца да Залмаксіса". Залмаксіс, "вучыў, што ні ён, ні яго госці, ні іх нашчадкі не памруць, а толькі патрапяць у другое месца, дзе будуць жыць вечна, карыстаючыся ўсімі выгодамі".

Юльян Апастат паведамляў пра перамогу гетаў  над готамі.

Ярдан лічыў готаў  прадаўжальнікамі гісторыі гетаў.

Бібліяграфія

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890-1907).

Крыніца –

«http://ru.wikipedia.org/wiki/»

 

 

ГЕТА-ДАКІ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гета-дакі  - адзіная назва двух фракійскіх плямёнаў - геты і дакі. Тэрмін "гета-дакі" выкарыстоўваецца гісторыкамі для таго, каб падкрэсліць этнічнае і лінгвістычнае адзінства двух плямёнаў. У той жа час тэрмін "гета-дакі" зважае на тэрыторыю пасялення плямёнаў. Геты жылі на нізіне  да паўднёвага ўсходу ад Карпат, а дакі  на тэрыторыі Трансільваніі. Грэцкія крыніцы часта выкарыстоўвалі найменне "геты" пры згадванні дакаў, а рымскія - "дакі" пры згадванні гетаў. Пачынаючы  з II-I стагоддзяў да н. э., умацоўваецца агульнасць культуры гета-дакаў, што адпавядае іх этнічнай аднастайнасці.

 

Гета-дакі і грэцкія калоніі

 

манеты гета-дакаў

 

У другой палове VII стагоддзя  і ў VI веку да н. э. на заходнім узбярэжжы Чорнага мора былі заснаваны грэцкія калоніі - Істрыя, Томіс, Ціра, Каллаціс і інш. Гэтыя калоніі  значна паўплывалі на гета-дакаў.  Былі наладжаны цесныя камерцыйныя сувязі. Грэцкія калоніі  куплялі збожжа, мёд, воск, мяхі, шкуры жывёл, рабоў і інш. Гета-дакі  у сваю чаргу набывалі ў калоніях кераміку, упрыгожванні, тканіны, масла, віны і інш. Былі пераняты тэхналогіі вырабу  прылад працы высокай якасці. Развіццё сувязяў з калоніямі прывяло да утварэння гета-дакскага "рынка" з уласным грашовым зваротам.

 

Уплыў іншых плямёнаў на гета-дакаў

 

прадметы гета-дакаў

 

Пачынаючы  з VI стагоддзя  да н. э. гета-дакі  падтрымлівалі сувязі са скіфамі. Яны перанялі некаторыя віды зброі (трохкантовыя стрэлы, кінжал акінак), элементы параднай знешнасці - залатыя шлемы, арнамент і г. д. Скіфскія качэўнікі часта ўладкоўвалі набегі на тэрыторыю гета-дакаў. Гэта пацягнула за сабой будаўніцтва гета-дакамі  умацаванняў, крэпасцяў, узмоцненых землянымі і каменнымі валамі, і акружаных рвамі. Гэтыя ўмацаванні ўтварылі абарончую сістэму па ўсёй тэрыторыі Малдавіі, што пацвярджаецца раскопкамі ў Аргееўскім, Сарокскім і іншых раёнах.

У другой палове IV стагоддзя  да н. э. адбыліся першыя кантакты гета-дакаў  з кельтамі ў сярэдняй плыні Дуная і на захадзе Балканскага паўвострава. Паміж культурай кельтаў і дакаў  назіраецца шмат падобнага, што тлумачыцца тым, што кельты як і гета-дакі развіваліся пад вялікім уплывам грэцкай культуры. Ад кельтаў да гета-дакаў пракраліся метады апрацоўкі керамікі на ганчарным крузе, металургія жалеза, удасканаленне будаўніцтва крэпасцяў.

 

Знешнасць

 

Знешнасць гета-дакаў  гісторыкі змаглі аднавіць па малюнках на Траянскай калоне, а таксама па апісаннях антычных аўтараў. Тыповы гета-дак  быў сярэдняга росту, дужага целаскладу, светлавалосы з блакітнымі вачамі. Мужчыны насілі доўгія валасы, падстрыжаныя спераду і на скронях, насілі борады. У жанчын былі прыгожыя твары класічнага грэцкага тыпу. Мужчыны насілі падперазаныя доўгія кашулі і не вельмі доўгія штаны. Узімку насілі кажух. Былі абуты ў лапці, да якіх прымацоўвалі жалезныя шыпы, што забяспечвала ім лепшую ўстойлівасць у зімовы перыяд. Хадзілі без галаўнога ўбору, узімку і ў дажджлівы час атуліўшыся каптурамі. Толькі знаць насіла ваўняныя шапкі. Жанчыны былі апрануты ў кашулі з кароткімі рукавамі і спадніцы, насілі хустку.

 

Мова

Мова гета-дакаў  адносіцца да індаеўрапейскай сям'і моў, да групы, якая ўключае санскрыт, скіфскі, персідскі і інш. Мова гета-дакаў  знікла, захаваўся толькі невялікі набор слоў, па якіх немагчыма аднавіць усю мову. Згублена паэма, якую Авідый, быўшы ў горадзе Томіс, напісаў на гетцкай  мове. Некаторыя словы гетцкай  мовы ўвайшлі ў румынскую мову - «gard»  (агароджа),  «copil»  (дзіця), «brad»  (елка), «fasole» (фасоль),  «moş»  (дзед), «brânză» (брынза) і інш.

 

Рэлігія

 

Гета-дакі  верылі ў неўміручасць. Яны лічылі, што пасля смерці патрапяць да Залмаксіса  - вярхоўнага  бажаства, якое жыве меркавана ў падзямеллі гары Кагайёнан. Падчас рэлігійных абрадаў жрацамі праводзіліся розныя цырымоніі і набажэнства. Жрацы лічыліся элітай племя. Яны таксама займаліся медыцынай, астраноміяй, прадказаннямі. Існуе сведчанне таго, што ў гета-дакаў быў каляндар. Вядомы звычай кожныя 5 год адпраўляць да Залмаксіса пасланца. Выбіралі самага годнага, паведамлялі яму ўсе просьбы, якія ён павінен быў данесці да галоўнага бога, пасля чаго кідалі яго на вертыкальна ўсталяваныя дзіды. Калі пасланец паміраў, значыць бог пачуў просьбы смяротных. Калі ж дак  заставаўся жыць, выбіралі іншага пасланца, больш годнага.

 

Гета-дакі  падчас кіравання Бурабісты

 

Бурабіста - кароль Дакіі  у 70 да н. э. - 44 да н. э. здолеў аб'яднаць гета-дакскія  плямёны і стварыць Дакійскую  дзяржаву, з цэнтралізаванай уладай. Значна ўмацаваў краіну. Паспяхова супрацьстаяў вонкавым пагрозам ад суседніх плямёнаў і рымскай экспансіі.

 

Гето-дакі  у часы Дэцэбала

 

Дэцэбал - цар дакійцаў  у 86 - 106 гг. н. э. Вёў вайну з рымлянамі. Напачатку свайго кіравання паспяхова ім супрацьстаяў. Рымскі імператар Траян, пасля прыходу да ўлады паставіў сабе мэтай скарыць гета-дакаў. І пасля дзвюх войн, нягледзячы на супраціў Дэцэбала і дакійскага народа, Дакія была пераўтворана ў правінцыю Рымскай імперыі.

 

Раманізацыя гета-дакаў

 

Яшчэ да заваявання Рымам і утварэння правінцыі Дакіі, гета-дакі адчувалі значны ўплыў Рымскай імперыі. Так рымскі дэнарый амаль цалкам замяніў мясцовыя грашовыя адзінкі. Гэта пацягнула за сабой узмоцненае пранікненне рымскіх тавараў і гандляроў на тэрыторыю дакаў. Пачалася актыўная урбанізацыя. Таксама прысутнасць шматлікіх рымлян - інструктараў, уцекачоў, выкарыстанне лацінскай пісьменнасці, спрыяла раманізацыі  гета-дакскай культуры. А пасля заваёвы Рымам  Дакіі  эканамічная інтэграцыя дапоўнілася адміністрацыйнай. Далейшая раманізацыя прывяла да нараджэння новага народа - румын.

Літаратура

  • Н. Урсулеску История румын. Древний мир. — Кишинёв-Яссы: 1992.
  • И. А. Ожог, И. М. Шаров Краткий курс лекций по истории румын. — Кишинёв: 1992.
  • В. Е. Андрущак, П. А. Бойко, П. П. Бырня История Республики Молдова с древнейших времен и до наших дней. — Кишинёв: 1998.
  • Царанов В. И. История Молдавской СССР с древнейших времен до наших дней. — Кишинёв: 1984.
  • Поп И.А., Болован И. 2005 История Румынии.. — Москва: 2005.

Крыніца - — «http://ru.wikipedia.org/wiki/»

 

AДАМ БРЭМЕНСКІ

 

ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ

GESTA HAMMABURGENSIS ECCLESIAE PONTIFICUM

КНІГА IV

АПІСАННЕ ПАЎНОЧНЫХ ВЫСПАЎ

 

….Схолія 118. Гарацый у сваёй лірыцы згадвае пра гэтыя плямёны ў наступных словах: "Лепш жыць, як раўнінны скіф, чый воз-жыллё цягне рухомае ці як непахісны гет", "дзе не больш, чым год, заняты раллёю". "Там пасагам для дзяўчыны служыць доблесць бацькоў:" "і грашыць там нельга: смерць за няслушнасць чакае" . Туркі, што суседнічаюць з русамі, як і іншыя народы Скіфі, жывуць падобнай выявай да цяперашняга часу. ….

…Схолія 120. Тыя, хто на іх уласнай мове называюцца вільцамі, - гэта вельмі жорсткія амброны, якіх паэт заве гелонамі.

20. Тое, што я распавядаю пра Балтыйскі заліў, вядома мне па паведамленні ўсё таго ж Эйнхарда, бо ніводны іншы пісьменнік пра гэты рэгіён нічога не кажа. Мяркую, што старажытнікі ведалі вышэйапісаныя воды пад імёнамі Скіфскіх, ці Меатыйскіх балот, "гетцкіх пустэльняў", а таксама "скіфскага берага, густа населенага мноствам разнастайных варвараў", як назваў іх Марцыян, які пісаў, што "там жывуць геты, дакі, сарматы, [неўтры,] аланы, гелоны, антрапафагі і трагладыты", Жорстка пакутуючы з-за памылак гэтых плямёнаў, наш архібіскуп заснаваў для іх біскупства ў горадзе Бірцы, змешчаным у цэнтры Свеоніі.  Бірка размешчана супраць горада склаваў Юмне і выдалена ад усіх марскіх узбярэжжаў на роўныя адлегласці. Першым з нашых у гэтым горадзе быў пастаўлены айцец Гілцін, якога архібіскуп пажадаў назваць Іяанам. Такім чынам, пра выспы данаў  сказана досыць. Зараз жа павядзём гаворку пра суседнія з імі народах свеонаў і нордманаў. …

…Схолія 120. Тыя, хто на іх уласнай мове называюцца вільцамі, - гэта вельмі жорсткія амброны, якіх паэт заве гелонамі.

20. Тое, што я распавядаю пра Балтыйскі заліў, вядома мне па паведамленні ўсё таго ж Эйнхарда, бо ніводны іншы пісьменнік пра гэты рэгіён нічога не кажа. Мяркую, што старажытнікі ведалі вышэйапісаныя воды пад імёнамі Скіфскіх, ці Меатыйскіх балот, "гетцкіх пустэльняў", а таксама "скіфскага берага, густа населенага мноствам разнастайных варвараў", як назваў іх Марцыян, які пісаў, што "там жывуць геты, дакі, сарматы, [неўтры,] аланы, гелоны, антрапафагі і трагладыты", Жорстка пакутуючы з-за памылак гэтых плямёнаў, наш архібіскуп заснаваў для іх біскупства ў горадзе Бірцы, змешчаным у цэнтры Свеоніі.  Бірка размешчана супраць горада склаваў Юмне і выдалена ад усіх марскіх узбярэжжаў на роўныя адлегласці. Першым з нашых у гэтым горадзе быў пастаўлены айцец Гілцін, якога архібіскуп пажадаў назваць Іяанам. Такім чынам, пра выспы данаў  сказана досыць. Зараз жа павядзём гаворку пра суседнія з імі народах свеонаў і нордманаў. …

 

….23. З народаў Сведыі  бліжэй усіх да нас жывуць готы, названыя заходнімі, а іншыя завуцца ўсходнімі. Вестраготыя суседнічае з вобласцю данаў Сконіяй. Кажуць, што са Сконі сем дзён шляху да вялікага гоцкага горада Карана. Далей жа,  уздоўж Балтыйскага мора і аж да Біркі, распасціраецца Астраготыя. Першым біскупам готаў  быў Тургот, а другім Годэскалк, па аповядах, муж мудры і прыстойны, калі не прымаць да ўвагі таго, што ён аддаваў перавагу сядзець дома  і адпачываць, а не працаваць. Трэцім, наш архібіскуп,  паставіў Адальварда Старэйшага, праўдзівага  пахвальнага  мужа. Перабраўшыся да варвараў, ён як вучыў, так і жыў. Дзякуючы святому жыццю  і ўменню прапаведаваць,  ён прылучыў да хрысціянскай веры вялікае мноства народа.  Адальвард выяўляў свае дабрадзейнасці, здзяйсняючы цуды: калі ў варвараў - яго паствы -  была ў тым неабходнасць, ён рабіў так, каб ліў дождж ці каб ізноў наставала яснае надвор'е, а таксама шматлікае іншае, чаму гэтак імкнуліся навучыцца мудрацы. Гэты выдатны муж жыў у Готыі, рупліва прапаведуючы ўсім імя Госпада Ісуса, і ў Готыі  ж пасля шматлікіх выпрабаванняў, якія ён дзеля Хрыста перажываў з радасцю, пакінуў зямлі сваё тленнае цела, дух жа яго прыняў нябесны вянец. Пасля яго архібіскуп паставіў у тых краях нейкага Ацыліна, які ні зашто іншае, акрамя як за велізарны рост, не быў дастойны  насіць сан біскупа. Дарма готы адпраўлялі да яго пасольства: яго вялікае цела імкнулася да супакою, і ён праводзіў час у задавальненнях да таго часу, пакуль у Кёльне прыняў свой канец…..

 

МІФАЛОГІЯ

ІНДЫГЕТЫ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Індыгеты (лат. Indiges, Indigetes) - у старажытных рымлян назва мясцовых "айчынных" богаў, якія некалі жылі ў Лацыуме як людзі, але пасля смерці сталі багамі-заступнікамі мясцовага насельніцтва.

Да ліку індыгетаў ставяцца Ян, Пік, Фаўн, Інтэрцыдона, асабліва Эней, збольшага Эвандр, Геркулес, Кастор і Поллукс. Як Рамул пасля смерці становіцца богам Квірынам, а цар Латын Юпітарам Латыйскім (Latiaris), так і Эней, які знік пасля бітвы на берагах Нуміка, стаў заклікацца ў малітвах як Deus Indiges. Часта індыгеты аб'ядноўваюцца і атаясамляюцца ў паданні і малітвах з ларамі і пенатамі. У грэцкіх вераваннях індыгеты адпавядалі δαίμονες έγχώριοι

 

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890-1907).

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны