СІПОВІЧ Чэслаў (Часлаў)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 172 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СІПОВІЧ Чэслаў (Часлаў)

СІПОВІЧ Чэслаў (Часлаў)

(25.11.1914. в. Дзедзінка Браслаўскага пав. Віленскай губ.– 04.10.1981. Лондан. Пахаваны на могілках св. Панкрата), каталіцкі святар усходняга абраду, тытульны біскуп марыянетанскі, апостальскі візітатар беларусаў-каталікоў у эміграцыі, манах-марыянін, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., адзін з вядомых беларускіх тэарэтыкаў і прапаведнікаў экунуменізму, гісторык, культуролаг, пісьменнік, публіцыст, перакладчык. У перыядычным друку выступаў пад псеўданімамі Васіль Друя (В.Д-я), А.Дзедзінка (А.Дз-ка), Крывічанін і інш. Паходзіў з мнагадзетнай сялянскай сям’і беларусаў-католікаў. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучань Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў марыянаў (1928). Пасля пяці гадоў навучання ўступіў у навіцыянт. Прыняў часовы манаскі зарок і прадоўжыў вучобу ў гімназіі (1934). Пасля  заканчэння вывучаў тэалогію і філасофію ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. Па загаду польскіх адміністрацыйных улад Віленскага ваяводства выселены з Друйскага кляштора айцоў марыянаў. Прадоўжыў вучобу на тэалагічным факультэце Папскага Грыгарыянскага універсітэта ў Рыме. Пасвячоны ў святары (1942; паводле другіх звестак 1940). Абараніў  доктарскую дысертацыю ў папскім Усходнім інстытуце, рэктар Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Вялікабрытаніі (1942). Сябар Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Ініцыятар і заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лондане. У складзе ініцыятыўнай групы беларускіх духоўных і свецкіх дзеячоў хадайнічаў перад папам Піем ХІІ аб адкрыцці Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Адзін з арганізатараў беларускай школы  св. Кірылы Тураўскага і інтэрната пры Лонданскім доме марыянаў (1961). Удзельнік 2-га Ватыканскага сабора (1962 – 1965), дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў. Сябар Управы беларускага адукацыйнага і дапамаговага фонду ў ЗША (1965). Ініцыятар адкрыцця Беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны і музея пры ёй (май 1971). Удзельнік  з’ездаў беларускіх каталіцкіх святароў у эміграцыі (1961, 1972). Актыўна супрацоўнічаў з беларускімі эміграцыйнымі перыядычнымі выданнямі (“Беларус”, “Бацькаўшчына”, “Божым шляхам”). Публікаваў артыкулы рэлігійнай і культурна-грамадскай праблематыкі ў англамоўных выданнях. Сябар рэдкалегіі навуковага часопіса “The Journah ox Byelorussian Studies”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт уладыкі епіскапа грэка-католікаў Беларусі Чэслава Сіповіча”

з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.