ГОТЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 48 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.7%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГОТЫ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Готы (Gutans, лат.,  Gothi, Got(h)ones) - германскі народ II-IX стагоддзяў, да VIII стагоддзя адыгрываў значную ролю ў гісторыі Еўропы.

Готамі зваліся германскія плямёны, верагодна (г.зн. невядома дакладна), скандынаўскага паходжання. У першыя стагоддзі нашай эры яны перасоўваліся далёка на поўдзень - да Чорнага мора і рацэ Дунай, - дасягаючы самых аванпастоў Рымскай імперыі.

Готы – гэта носьбіты Вельбарскай  і Чарняхоўскай культур.

 

Даведка з афіцыйнай навукі:

 

ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУРА

 

Вельбарская культура - археалагічная культура жалезнага стагоддзя ў паўночнай Польшчы, звычайна ідэнтыфікуецца з готамі. З'яўляецца ў 20-х гадах II ст. н. э., замяніўшы Оксыўскую культуру, якая была часткай Пшэворскай культуры.

 

ОКСЫЎСКАЯ КУЛЬТУРА

 

Оксыўская культура - археалагічная культура жалезнага стагоддзя (II стагоддзе да н. э. - I стагоддзе н.э), размешчаная на тэрыторыі паўночнай Польшчы. Асацыюецца з германскімі плямёнамі готаў і ругаў. Скарыла плямёны паморскай і выцеснілі плямёны пшэворскай культур на паўднёвы ўсход. Затым эвалюцыянавала ў вельбарскую культуру. (Кожнаму беларусу  вядома, што паўночная Польша – гэта беларускае Падляшша і Прусія прусаў, якіх частка  жыве ў Беларусі).

 

ПШЭВОРСКАЯ КУЛЬТУРА

 

Вобласць распаўсюду Пшэворскай (зялёны) і Зарубінецкай (чырвоны) культур.

Пшэворская культура - археалагічная культура жалезнага стагоддзя (II стагоддзе да н. э. - IV стагоддзе н.э.), распаўсюджана на тэрыторыі паўднёвай і цэнтральнай Польшчы. Была названа па польскім горадзе Пшэворску, каля якога былі знойдзены першыя артэфакты. Роднасная Зарубінецкай культуры.

 

ЯСТОРФСКАЯ КУЛЬТУРА

 

цёмна-чырвоным пазначана распаўсюд Ясторфскай культуры

Ясторфская культура - пратагерманская археалагічная культура жалезнага стагоддзя (600-300 гг. да н.э.), распаўсюджаная на тэрыторыі Даніі і паўночнай Нямеччыны. Эвалюцыянавала з лакальнага варыянту культуры баявых сякер.

 

ЧАРНЯХОЎСКАЯ КУЛЬТУРА

 

Арэал кіеўскай археалагічнай культуры і развіццё сінхроннай чарняхоўскай культуры з сярэдзіны III стагоддзя да яе найвялікага распаўсюду ў IV веку. Кірунак міграцыі готаў паказаны па арэале вельбарскай культуры.

Чарняхоўцам папярэднічала Зарубінецкая культура.

 

ЗАРУБІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА

Вобласць распаўсюду Пшэворскай (зялёны) і Зарубінецкай (чырвоны) культур.

Зарубінецкая культура - археалагічная культура жалезнага стагоддзя (III ст. да н. э. - III стагоддзе н. э.), распаўсюджаная на тэрыторыі заходняй і цэнтральнай Украіны і паўднёвай Беларусі. Генетычна звязана з пшэворскай культурай. Змяняецца чарняхоўскай культурай. Тым не менш захоўваецца лакальны варыянт на паўночным усходзе арэала ў выглядзе  калочынскай культуры

Этнічная прыналежнасць

Большасць даследнікаў (В. В. Хвойка, Б.А.Рыбакоў),  лічыць гэту культуру раннеславянскай. Некаторыя даследнікі лічаць плямёны зарубінецкай культуры (асабліва на ўсходзе і на позніх этапах) балтамі (Седоў). Частка даследнікаў (П. Рэйнеке, К. Такенберг, М. Бабеш) злучае паходжанне культуры з міграцыяй на ўсход германскіх плямёнаў (скіры, бастарны). Ю. В. Кухаренка таксама адзначае прышлы, не злучаны з мясцовымі балта-скіфскімі культурамі, характар культуры. (А я вось прааналізавала ход развіцця археалагічных культур на Беларусі і відавочна, што гэтая культура не прышлая, а мясцовая і бярэ свой пачатак ад паслялядніковага перыяду.)

 

КАЛОЧЫНСКАЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА

 

Карта балтыйскіх і славянскіх археалагічных культур V-VI стст.

Калочынская культура - раннесярэднявечная археалагічная культура (V-VII стагоддзі), размешчаная на тэрыторыі Гомельскай, Бранскай  і Курскай абласцей.

 

ДАВЕДКА З ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ  “АРХЕАЛОГІЯ І НУМІЗМАТЫКА БЕЛАРУСІ”:

На тэрыторыі Беларусі вядомы могільнікі  Вельбарскай культуры з трупаспаленнем: Брэсцкі бескурганны могільнік, Дружба (Брэсцкі р-н),  Велямічы (Столінскі р-н), Вялічкавічы (Камянецкі р-н) і інш. Некаторыя тыпы ляпных  гаршкоў маюць аналагі ў пшэворскай культуры, а ганчарных – ў чарняхоўскай культуры.

Высновы: ўсе гэтыя культуры так ці інакш звязаны паміж сабой і знаходзяцца ў рэгіёне культуры баявой сякеры. Готы ёсць нашчадкі носьбітаў культуры баявой сякеры.

З ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ:

Готы, гатоны (лат. Gothi, Gothones), плямёны ўсходніх германцаў, якія жылі напачатку н. э. на паўд. Узбярэжжы  Балтыйскага мора і па ніжняй Вісле. Перасоўваючыся на П.-У., у 1-й палове. 3 ст. дасягнулі паўночнага  Прычарнамор'я, дзе змяшаліся з мясцовымі плямёнамі.  Готы  падзяляліся на племянныя групы, на чале якіх стаялі правадыры (конунгі). Ваенныя звязы готы  стваралі толькі падчас ваенных паходаў. У выніку гэтых паходаў Рымская імперыя змушана была саступіць ім  Дакію (274г.). У 4 ст. готы  прынялі хрысціянства. Готы падзяляліся на вестготаў і остготаў. У 4 ст., у сувязі з неабходнасцю абароны ад гунаў, якія надыходзілі з усходу, склаўся шырокі звяз плямёнаў ад Дона да Дуная і Балтыйскага мора  на чале з остгоцкім каралём Эрманарыхам (Германарыхым). У 375 гуны разграмілі готаў. Частка остготаў была выцеснена з паўн. Прычарнамор'я (частка засталася ў Крыму, т. н. крымскія готы). Вестготы перайшлі праз Дунай і пасяліліся ў Фракіі.

Крыніца: Скарыстаны матэрыялы Савецкай ваеннай энцыклапедыі ў 8-мі тамах, том 2.

 

ГІСТОРЫЯ ГОТАЎ.

Готы сфармаваліся ў Скандынавіі (іх прарадзімай лічыцца поўдзень сучаснай Швецыі і выспа Готланд – на мой погляд гэта не так: рэгіён культуры баявой сякеры), затым мігравалі адтуль спачатку ў паўночную Польшчу (Памеранію), а затым паўднёвей.

 

Гоцкі правадыр - мазаіка Вялікага палаца ў Канстанцінопалі.

 

"У 230 г  у Прычарнамор'е, на тэрыторыі цяперашняй Украіны, ствараецца Каралеўства готаў.

"У III павеку готы выцеснілі рымлян з Дакіі (цяперашняя Румынія), тады ж адбыўся падзел готаў на заходніх (вестготы) і ўсходніх (остготы).

"У 257 году атрады готаў  дасягнулі ўсходняга Крыму і часткова разрабаваўшы Баспорскае царства (Панцікапей і Німфей) і захапіўшы флот адправіліся да берагоў Малой Азіі. Гэтым яны знішчылі скіфскае царства з цэнтрам у Крыму.

"Увесну 258 года  днестроўская флатылія готаў  дасягнула Баспора і разрабавала Халкедон і Нікею.

"У 262 годзе нападу падверглася Фракія.

"У 267 годзе, выйдучы з вусця Дона, гоцкі флот дасягнуў Карынфа і Афін.

"У 269 г сутыкненне готаў  з войскам рымскага імператара каля горада Ніш (Сербія).

"У IV павеку готы прымаюць арыанскую мадэль хрысціянства і знаходзяць уласную пісьменнасць, - гоцкі алфавіт, вынайдзены біскупам Вульфілай, які перавёў на гоцкі біблейскія тэксты (Срэбны кодэкс). (Да гэтага часу у готаў была рунічная пісьменнасць).

"У 375  г гуны знішчаюць каралеўства готаў  ў Прычарнамор'е.

"У 376 готы фарсіруюць Дунай і перасяляюцца на Балканы.

"У 378 готы разбіваюць войска рымскага імператара пры Адрыанаполі.

"У 410 кароль вестготаў Аларых руйнуе Рым (Аларых ёсць першы балт (адважны). Так яго назвалі за адвагу. Ён і палажыў пачатак роду, а потым і племені балтаў. Сам жа ён належаў  да роду Малаў, як і остгоцкі кароль  Эрманарых (Германарых). Малы – гэты дынастычны род правадыроў, а потым князёў драўлянаў. Быў знішчаны, за выключэннем Малушы, удавой кіеўскага князя Ігара (Інгара, бо ён належаў да дынастычнага фінскага роду), княгіняй Вольгай).

"У 412 вестготы ўрываюцца ў Галію.

"У 414 вестготы ўрываюцца ў Іспанію.

"У 418 вестготы адыходзяць у Аквітанію (паўднёва-заходняя Францыя) і засноўваюць там сваё каралеўства.

"У 451 Бітва пры Каталаўнскіх палях.

"У 463 вестготы аднаўляюць заваёву Іспаніі.

"У 493 кароль остготаў Тэадарых засноўвае каралеўства ў Італіі.

Маўзалей Тэадарыха (520 г) - адзіны захаваны помнік гоцкай архітэктуры.

"У 507 франкі выцясняюць вестготаў з Аквітаніі.

"Падчас Гоцкай вайны (536-555) войскі візантыйскага імператара Юстыніяна знішчаюць дзяржаву остготаў у Італіі.

"У 711 арабскае войска Тарыка ібн Зіяда знішчае каралеўства вестготаў у Іспаніі.

"Да пачатку XVII стагоддзя ставяцца апошнія звесткі пра гоцкую абшчыну ў Крыму.

Плямёны готаў:

  • Остготы
  • Вестготы
  • Скіры
  • Таіфалы
  • Крымскія готы

Мова

  • Гоцкая мова ставілася да ўсходняй групы германскіх моў.

Культура

  • Готы першымі з германскіх плямёнаў прынялі хрысціянства.

Гоцкая Біблія

  • Гоцкая Біблія - першы літаратурны твор на агульнагерманскай мове. Сёння існуюць толькі асобныя фрагменты гэтага перакладу. Тым не менш гэты пераклад Святога Пісання - унікальны і каштоўны. У IV веку біскуп Вульфіла перавёў для іх Евангелле.

Спадчына імя готаў

  • Архітэктурны стыль готыка і гатычны шрыфт, якія з'явіліся ў Сярэднявеччы ў еўрапейскіх народаў не маюць прамога стаўлення да готаў; адпаведнае слова значыла проста "германскі", "варварскі".
  • На пераемства  ў адносінах да готаў прэтэндавалі швецкія каралі ("каралі свеваў, готаў  і вандалаў"), нашчадкамі вестготаў лічыла сябе іспанская знаць.

Літаратура

  • "     Вальфрам Х. Готы. М., Ювента, 2003.
  • "     Жак Ле Гофф Цывілізацыя сярэднявечнага Захаду. М., "Прагрэс", 1992.

 

ЗАСНАВАЛЬНІК ГОТАЎ.

 

Заснавальнікам остгоцкай магутнасці лічыцца Германарых, які быў з роду Амалаў, які калісьці валодаў усімі готамі. Суседзі паважалі Германарыха за адвагу; у народных паданнях ён займае бачнае месца. Быўшы конунгам племя остготаў, Германарых  аб’яднаў  пад сваёй уладай таксама і іншыя германскія плямёны Прычарнамор'я (за выключэннем вестготаў) і некаторыя суседнія сармата-аланскія плямёны. Існуе здагадка, што і ў глухой лясной вобласці племяні дрэўлянаў  на працягу стагоддзяў захоўвалася гняздо гоцкіх князёў Амалаў.

Шматлікія остгоцкія  вайскаводы і нават нашчадкі амалаў сустракаюцца потым сярод вайскаводаў Атылы, які здзяйсняў свае паходы разам з остготамі. Пры Хвядосе частка остготаў была паселена ў Лідзіі і Фрыгіі. Пасля смерці Атылы яго дзяржава разбурылася, і остготы пасяляліся ў Паноніі, паўстаўшы супраць гунаў пад правадырствам трох братоў з роду амалаў, Валаміра, Тэадаміра і Відзіміра I. У 454 г. у Паноніі, пры рацэ Недао адбылася рашучая бітва, у выніку якой гунскае валадарства ў Еўропе было канчаткова падарвана.

 

У ШВЕЦЫІ ВЫЯВІЛІ СЛЯДЫ СТАРАЖЫТНЫХ БЕЛАРУСАЎ

Археолагі выявілі сляды пражывання старажытных продкаў сучасных беларусаў на швецкай выспе Готланд у Балтыйскім моры. У прыватнасці, падчас сумеснай экспедыцыі беларускія і швецкія навукоўцы выявілі элементы культурных традыцый продкаў беларусаў у помніках матэрыяльнай і духоўнай культуры сучаснай Швецыі.

"Гэтае даследаванне кажа пра існаванне працэсу взаімаабагашчэння культур вікінгаў і старажытных жыхароў Беларусі", - сказала ў інтэрв'ю БЕЛАПАН кіраўнік археалагічнага цэнтра Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко.

 

Каментар: Сп. Ляўко вельмі добры археолаг, але ва ўладзе устаяўшыхся думак аб нашай прынадлежнасці да славян. Археалагічныя даследванні паказваюць, што готландцы і беларусы адно і тое ж.

МЕРКАВАННІ МАЦВЕЯ МЕХОЎСКАГА

Мацвей Мехоўскі  у сваім Tractatus de duabus Sarmatiis («Трактат о двух Сарматиях»,, 1517 г.) упэўнена атаясамляў полаўцаў (Полацк)  з готамі, што не ўзгадняецца з ўсталяваўшыхся ў навуцы ўяўленнямі, але цалкам адказвае прыпалярнай версіі лакалізацыі Лукамор'я. Бо полаўцы ў розных старажытных летапісах называліся "лукаморцамі", а гэта значыць, што вядомая легенда пра іх палярную прарадзіму знаходзіць шанец для свайго тлумачэння.

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з готамі.

Мінская вобласць:

в. Падгацце>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Новапольскі

в. Гатавічы >Менская вобласць > Мядзел >Мядзелскі

в.Загацец >Менская вобласць > Барысаў >Майсееўшчынскі

в. Готкавічы>Менская вобласць > Маладзечна >Лебедзеўскі

в. Гацец >Менская вобласць > Беразіно >Пагосцкі

п. Гаць >Менская вобласць > Салігорск >Кастрычніцкі

в. Загацце>Менская вобласць > Менск > Крупіцкі

в. Гацец >Менская вобласць > Чэрвень >Раванічскі

в. Гацец > Менская вобласць > Смілавічы > Раванічскі

в. Гоцк> Менская вобласць > Салігорск >Гоцкі

п. Гатава>Менская вобласць > Менск > Новадворскі

в. Гута> Менская вобласць > Крупкі >Ігрушкаўскі

в. Багута >Менская вобласць > Жодзіна >Азерыцка-Слабодскі

в. Гута>Менская вобласць > Беразіно >Поплаўскі

в.Гутараўшчына>Менская вобласць > Вілейка > Касценевічскі

в. Гута>Менская вобласць > Узда> Хатлянскі

в. Гутніца> Менская вобласць > Слуцак >Амговічскі

в. Новая Гута> Менская вобласць > Вілейка >Хаценчыцкі

в. Новы Гуткаў>Менская вобласць > Слуцак > Амговічскі

в.Стары Гуткаў >Менская вобласць > Слуцак >> Амговічскі

п. Новая Гута > Менская вобласць > Капыль >Бабаўнянскі

в.Гудаўшчына> Менская вобласць > Маладзечна >Гарадокскі

в.Гута> Менская вобласць > Валожын >Багданаўскі

в. Старая Гута >Менская вобласць > Капыль > Бабаўнянскі

в.Гудовічы>Менская вобласць > Чэрвень > Смілавічскі

в. Гуды >Менская вобласць > Валожын >Пральнінскі

 

Гомельская вобласць:

п. Гацкае >Гомельская вобласць > Чачэрск >Нісімкавічскі

в. Гаць >Гомельская вобласць > Кастрычніцкі >Ламавічскі

в.  Падгаць >Гомельская вобласць > Кастрычніцкі > Ламавічскі

в. Загацце >Гомельская вобласць > Жыткавічы >Мілевічскі

в. Загацце> Гомельская вобласць > Жыткавічы >Браніслаўскі

в. Загацце>Гомельская вобласць > Ельск > Качышчанскі

в.  Гута >Гомельская вобласць > Ветка>Радужскі

в.  Гутка> Гомельская вобласць > Ветка >Неглюбскі

в. Новая Гута >Гомельская вобласць > Гомель >Церухоўскі

в. Сцюдзёная Гута >Гомельская вобласць > Гомель > Церухоўскі

в. Гуцішчэ >Гомельская вобласць > Рагачоў >Балатнянскі

в. Гута >Гомельская вобласць > Рагачоў >Журавічскі

в. Гута >Гомельская вобласць > Нароўля >Галоўчацкі

в. Гута> Гомельская вобласць > Рагачоў > Журавічскі

Магілёўская вобласць:

в. Загацце>Магілёўская вобласць > Клічаў> Даўгоўскі

п. Гацішчэ >Магілёўская вобласць > Крычаў >Пуцькаўскі

в. Гута>Магілёўская вобласць > Бялынічы > Лебедзянкаўскі

в. Гута >Магілёўская вобласць > Клімавічы >Лабжанскі

в. Гута >Магілёўская вобласць > Быхаў >Гарадзецкі

в. Гута > Магілёўская вобласць > Кіраўск >Любанічскі

п. Гута>Магілёўская вобласць > Бялынічы > Цехцінскі

 

Віцебская вобласць:

в. Готаўшчына> Віцебская вобласць > Глыбокае > Ламашэўскі

в.  Готаўкі> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелоўскі

в.  Загацце>Віцебская вобласць > Талочын > Валасоўскі

х. Готаўшчына > Віцебская вобласць > Міоры >Зауцеўскі

в. Гаці > Віцебская вобласць > Гарадок> Руднянскі

в.  Гаці> Віцебская вобласць > Гарадок>Газьбенскі

в.  Готушкі >  Віцебская вобласць > Віцебск >Бабінічскі

в.  Готаўшчына > Віцебская вобласць > Глыбокае > Пліскі

в. Загацце>Віцебская вобласць > Докшыцы > Ваўкалацкі

в. Гоцькаўшчына Віцебская вобласць > Полацак > Крапівенскі

в. Загацце > Віцебская вобласць > Паставы >Камайскі

в. Гута > Віцебская вобласць > Паставы >Варапаеўскі

в. Гуторы> Віцебская вобласць > Паставы > Юнькоўскі

в. Гута >Віцебская вобласць > Ушачы >Жарскі

в. Гута>Віцебская вобласць > Талочын > Слаўноўскі

х. Жыгуці >Віцебская вобласць > Браслаў >Апсоўскі

в. Гудзелішкі > Віцебская вобласць > Паставы >Лынтупскі

в. Гудзелішкі  > Віцебская вобласць > Паставы > Палескі

 

Брэсцкая вобласць:

в. Гатча >Брэсцкая вобласць > Жабінка >Азяцкі

в. Легаты > Брэсцкая вобласць > Кобрын >Бухавічскі

в. Загута>Брэсцкая вобласць > Іванава > Крытышынскі

в.  Гута> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Зеленевічскі

в.  Гута> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Лыскоўскі

в. Гута> Брэсцкая вобласць > Ганцэвічы > Мальковічскі

в. Гутка> Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Амельнянскі

в. Гута> Брэсцкая вобласць > Ляхавічы >Астроўскі

в. Гута >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Леснянскі

в.  Гута >Брэсцкая вобласць > Драгічын >Гутаўскі

в. Гута >Брэсцкая вобласць > Драгічын >Асавецкі

в. Гута > Брэсцкая вобласць > Брэст >Дамачэўскі

в. Гутавічы > Брэсцкая вобласць > Брэст >Чэрнінскі

в. Гуцкі> Брэсцкая вобласць > Кобрын >Батчынскі

 

Гарадзенская вобласць:

в. Гоцевічы>Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Верэйкаўскі

в. Готуўка> Гарадзенская вобласць > Воранава > Дацішскі

в. Готуўка >Гарадзенская вобласць > Воранава >Начскі

в. Гоцевічы >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Субочскі

в.  Гута >Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Рудаяворскі

в.  Гута >Гарадзенская вобласць > Воранава >Воранаўскі

в. Драгуці> Гарадзенская вобласць > Воранава > Місевіцкі

х. Гута> Гарадзенская вобласць > Воранава >Палецкішскі

х. Гута >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Граужышкоўскі

в. Новая Гута> Гарадзенская вобласць > Наваградак > Петравічскі

в. Гуцішкі> Гарадзенская вобласць > Іўе > Гераненскі

в. Гута> Гарадзенская вобласць > Іўе >Суботніцкі

в.  Гудалі> Гарадзенская вобласць > Астравец >Спандоўскі

в. Гудзішкі >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Васілішкаўскі

в. Гудзевічы > Гарадзенская вобласць > Масты >Гудзевічскі

в. Гудзінішкі> Гарадзенская вобласць > Воранава > Забалоцкі

в.  Гудзеняты >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Навасёлкаўскі

в.  Гудаўшчына> Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Барунскі

х. Гудалаўка >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Крэйванцэўскі

в. Гузенікі> Гарадзенская вобласць > Астравец >Гервяцкі

п. Гудагай >Гарадзенская вобласць > Астравец >Гудагайскі

в.  Гудагай> Гарадзенская вобласць > Астравец > Гудагайскі

в. Гуды> Гарадзенская вобласць > Ліда > Крупоўскі

в. Гудзеняты> Гарадзенская вобласць > Іўе > Бакштоўскі

в. Гудзішкиі>Гарадзенская вобласць > Іўе >Бакштоўскі

х. Гудалішкі >Гарадзенская вобласць > Астравец >Спондаўскі

(Магчыма вёсак менш, бо могуць вёскі адначасова належаць да двух сельсаветаў, але ўсёроўна колькасць іх уражвае).

 

Прозвішчы: Гудвіловіч, Гудзінскі, Гудыноўскі, Гутар, Гутакоўскі, Гутаровіч, Гуткоўскі, Гутоўскі, Гутоўскі (Гудоўскі), Гутэн-Чапскі,
Готфрыд,  Гатоўскі,  Гатоўскі-Калюмна,  Гацыскі,  Гатоўскі - Помян
– старажытныя беларускія шляхецкія роды

Гутараў,  Гудко, Гутарчык, Гуд, Гудовіч, Гудзевіч, Гудзенка, Гудкевіч, Гудкоўскі. … (гэты спіс можна прадоўжыць. Калі ласка, дасылайце прозвішчы, якія вы ведаеце з гэтым коранем).

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Гудевич Матей, б. Вяленскай вол. Жамойцкай з-лi 237 адв.
Гутор Ивашко, б. Валынскай з-лi 204
Гуторович Дмитр, б. Мсцiслаўскага пав. 226 адв.
Готартик Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 138адв.

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з готамі.

Гудаута – Грузія

Гота - Цюрынгія

Гатчына — Расія
Гота — Нямеччына

МІФАЛОГІЯ

ГАТА

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Найстаражытная частка Авесты - Спевы. Яе аўтарства прыпісваецца самому Заратустры. Гаты ўяўляюць сабою сямнаццаць вялікіх гімнаў, натхнёных выслоўяў, звернутых да Ахура-Маздзе і складзеных у выглядзе пытанняў Заратустры і адказаў Ахура-Мазды.

 

Мову Гат прызнаюць як "стараавесційскай", блізкай да мовы Рыгведы. Гаты адрозніваюцца вытанчанасцю намёкаў і дзіўныя па невыразнасці.

 

ГАТУМДУГ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гатумдуг (Нгатумдуг) - у шумерскай міфалогіі багіня-заступніца горада Лагаш. У тэкстах цара Гудзея (XXII ст. да н. э.) Гатумдуг - "маці Лагаша" і "маці Гудзея" (ён, мабыць, лічыўся народжаным ад святога шлюбу, у якім ролю Гатумдуг выконвала жрыца). У тэксце "Плач пра разбурэнне Ура" Гатумдуг названа "найстарой [старой] Лагаша". Яе эпітэт - "святая карова".

Літаратура

  • Helmut Freydank u.a.: Lexikon Alter Orient. Ägypten * Indien * China * Vorderasien, VMA-Verlag, Wiesbaden 1997 ISBN 3-928127-40-3
  • Brigitte Groneberg: Die Götter des Zweistromlandes. Kulte, Mythen, Epen, Artemis & Winkler, Stuttgart 2004 ISBN 3760823068

 

ІНДЫГЕТЫ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Індыгеты (лат. Indiges, Indigetes) - у старажытных рымлян назва мясцовых "айчынных" богаў, якія некалі жылі ў Лацыуме як людзі, але пасля смерці сталі багамі-заступнікамі мясцовага насельніцтва.

Да ліку індыгетаў ставяцца Ян, Пік, Фаўн, Інтэрцыдона, асабліва Эней, збольшага Эвандр, Геркулес, Кастор і Поллукс. Як Рамул пасля смерці становіцца богам Квірынам, а цар Латын Юпітарам Латыйскім (Latiaris), так і Эней, які знік пасля бітвы на берагах Нуміка, стаў заклікацца ў малітвах як Deus Indiges. Часта індыгеты аб'ядноўваюцца і атаясамляюцца ў паданні і малітвах з ларамі і пенатамі. У грэцкіх вераваннях індыгеты адпавядалі δαίμονες έγχώριοι

 

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890-1907).

ГАЦЬ

 

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

 

 

 

 

Плямёны