Крыж на месцы забойства ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 517 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Крыж на месцы забойства ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

На 24 снежня прызначана асвячэнне ў Трасцянцы памятнага крыжа на месцы забойства ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

 

Мінск, 9 снежня. На 24 снежня прызначана асвячэнне ў Трасцянцы пад Мінскам памятнага крыжа на месцы забойства дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, палітыка і публіцыста, перакладчыка і выдаўца, падпольшчыка і палітычнага вязня, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (16.11.1888—24.12.1942), паведаміў БелаПАН старшыня Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" Анатоль Белы.

Паводле яго слоў, памятны знак уяўляе сабой у сем разоў павялічаную копію шасціканцовага крыжа, зробленага майстрам Лазарам Богшам па замове Ефрасінні Полацкай. "Гэты нацыянальны сімвал беларусаў, які знаходзіцца на старажытным гербе "Пагоня", у свой час нават упрыгожваў пятліцы ваяроў беларускага войска", — сказаў Белы.

Драўляны крыж вышынёй 3,5 метра зроблены з сасновага брусу, пафарбаваны спецыяльным рэчывам супраць гніення. "Акрамя таго, мы зрабілі ўсё, каб памятны знак не маглі знявечыць вандалы", — адзначыў старшыня клуба.

На крыжы усталяваны мемарыяльныя шыльды з дубу і металу. На адной з іх тэкст: "Святому пакутніку Беларусі кс. Вінцэнту Гадлеўскаму ад клуба "Спадчына". У цэнтры крыжа знаходзіцца выразаная з дубу выява іконы Маці Божай Вострабрамскай.

Для кананізацыі Гадлеўскага Белы мяркуе звярнуцца да мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Старшыня клуба лічыць, што неабходна выдаць творы Гадлеўскага і ўзвесці яму помнік ў сталіцы.

Гадлеўскі далучыўся да руху нацыянальнага адраджэння напярэдадні Першай сусветнай вайны. У снежні 1917 года ён браў удзел у I Усебеларускім кангрэсе, а ў 1918 годзе ўваходзіў у склад Рады БНР і браў удзел у абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, быў адным з заснавальнікаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Быў настаяцелем рымска-каталіцкай абшчыны ў мястэчку Жодзішкі (зараз Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). За патрыятычную дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі і два гады правёў у варшаўскай турме. Пераклаў на беларускую мову "Новы запавет", выдаваў газету "Беларускі фронт", рыхтаваў глебу для стварэння "Беларускай незалежніцкай партыі". У гады Другой сусветнай вайны Гадлеўскі арганізаваў беларускае нацыянальнае антыфашысцкае супраціўленне і быў яго духоўным лідарам. 24 снежня 1942 года яго арыштавалі супрацоўнікі службы бяспекі і ў той жа вечар расстралялі ва ўрочышчы Благоўшчына каля вёскі Трасцянец. Усё сваё жыццё Гадлеўскі прысвяціў рэалізацыі беларускай нацыянальнай ідэі, якая, на яго думку, аб`ядноўвае мінулыя, цяперашнія і будучыя пакаленні, а таксама людзей, раздзеленых адлегласцямі і межамі.

Марат Гаравы, БелаПАН.

 

 

Наш люстрадзён

<<  Лютага 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728   

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Лютага 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728   

Банеры