Кніга “Мікола Ермаловіч. Выбранае”

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 583 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Кніга “Мікола Ермаловіч. Выбранае”


Выхад з друку беларускай кнігі ― гэта важкая падзея ў развіцці айчыннай нацыянальнай культуры. Кніга з серыі “Беларускі кнігазбор” “Мікола Ермаловіч. Выбранае” (Мінск: Кнігазбор; 2010, 640 с.) лічыцца пяцьдзесят шостым томам гэтага кніжнага праекту.

На жаль, накладам усяго толькі адна тысяча асобнікаў. Як і ўсе фаліянты “Кнігазбору”, яна мае серыйны цудоўны выгляд. Грунтоўна, ёміста, як і ўласціва гэта знакамітаму нашаму патрыярху беларускай гісторыі Анатолю Грыцкевічу, пададзена прадмова, выснова якой — сучасная навуковая канцэпцыя ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ўзнікла дзякуючы чалавеку не з колаў знакамітых таго часу беларускіх гісторыкаў, на якога не маглі па гэтай прычыне ўздзейнічаць эскулапы-інквізітары ад навукі. Цяпер не толькі тымі, хто лічыў Міколу Ермаловіча краязнаўцам-аматарам, яго навуковая канцэпцыя прызнана і атрымала шырокі працяг развіцця нашай і замежнай гістарыяграфіяй. Яна ўключана ў падручнікі па гісторыі Беларусі для вышэйшых навучальных устаноў. Гэта кніга павінна быць у рэчышчы далейшага пашырэння пазнання творчасці знакамітага суайчынніка, яго бібліяграфіі і біяграфіі. Ці справіўся ўкладальнік гэтай кнігі і каментатар Кастусь Цвірка з гэтай задачай ― судзіць чытачу.

На маю думку, кніга магла б выйсці больш змястоўнай і з больш дакладным каментарам. Яна фактычна змяшчае перадрук з таго, што ўжо друкавалася, ды яшчэ і ў скарочаным выглядзе на густ самога ўкладальніка. Калі параўнаць гэтую кнігу з кнігай скрыжалі “Спадчыны” № 5 Мінскага культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” Міколу Ермаловічу да 85-годдзя з дня яго народзінаў пад загалоўкам “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”, то гэта, як кажуць, неба і зямля. У гэтай кнізе больш акадэмічна і энцыклапедычна пададзены творы аўтара. Ёсць прадмова і навуковы аналіз шэрагу спецыялістаў па яго творчасці як у гістарыяграфіі, публіцыстыцы, так і ў літаратуры і паэзіі.

Лічу, каб кніга не выглядала вінегрэтам-салянкай, трэба было б выдаць яе ў двух тамах, калі ўжо так хацелася ўкладальніку “Выбранага” змясціць у перадрук кнігу М. Ермаловіча “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, якая выйшла ў 2000 годзе тыражом 8500 асобнікаў. З такім тыражом яна не забылася, не згубілася. А ці варта было яе паўтараць?

А вось “Гутаркі” (так называў свае творы М. Ермаловіч пад агульным назовам “Аб усім, што баліць”) па сваёй важнасці маюць вялікі інтарэс у чытачоў. У тыя часы ў 1975 ― 1976 гадах яны былі па зместу на злобу дня настолькі, што за іх аўтара выклікалі для тлумачэнняў ў КДБ Беларусі. Пагражалі наватза пісьмовае распаўсюджанне сваіх твораў і публічныя выступленні. Дастаткова прачытаць у гэтай кнізе ўспаміны “Пад пільным наглядам”, як за дзень да выступлення на пасяджэнні клуба “Спадчына” ў 1986 годзе да яго на кватэру ў Маладзечна завітаў супрацоўнік КДБ, каб даведацца аб чым ён будзе там гаварыць. “Гутарак” К. Цвірка падае толькі 18 з 43, пры тым чамусці без нумарацыі (у аўтара яны пранумараваны).

Не менш важным і цікавым для чытача з’яўляецца паэзія Міколы Ермаловіча. У тыя часы па патрыятычнаму і грамадзянскаму гучанню яны былі на высокім узроўні і да нашага часу не згубілі сваёй палітычнай вастрыні. У кнізе “Гутаркі” і вершы пададзены без адпаведнай прадмовы, толькі невялікі каментар у канцы кнігі са спасылкай, што друкуюцца паводле выдання згаданага мною альманаха. Але ж у гэтай кнізе і “Гутаркі”, і вершы (“Сшытак вершаў”) пададзены прафесійна, паасобку з прадмовай да кожнага раздзелу, якія адпаведна зрабілі ― Анатоль Валахановіч, Алесь Слабодскі (Арсень Ліс), Надзея Сармант. Дарэчы, прадмовы надалі б больш ведаў пра аўтара, якіх у кнізе “Кнігазбору” не так ужо і багата.

У кнізе “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” ёсць раздзел, якога, на жаль, у разглядаемай кнізе няма ― “Памяць”. Там змешчана шмат таго, што прысвячалася мастакамі, паэтамі, літаратарамі, выдатнымі гісторыкамі ў гонар М. Ермаловіча як пры жыцці, так і потым.

Добра, што ў кнігу ўключана эпісталярная спадчына, але пададзена яна, зноў-такі, без каментарыяў і застаешся ў няведанні: ці гэта ўсе лісты Міколы Іванавіча, ці толькі выбраныя па асабоваму густу ўкладальніка. Няўжо ён не пісаў родным ці сваім блізкім. Атрымліваецца, як у анекдоце: “Леніну не было часу займацца сэксам…” Хацелася б запытацца пра гэта ў дырэктара Дзяржаўнага архіву-музея літаратуры і мастацтва, пра які згадваецца з падзякай у кнізе, ды вось бяда, чамусці не падаў укладальнік яе прозвішча. А гэта высокапрафесійны спецыяліст у архіўнай справе і цудоўны чалавек Г. В. Запартыка.

І яшчэ пра адзін хіб, на маю думку: між старонак 224 і 225 змешчаны асобным блокам сціплыя ілюстрацыі. Усяго 8 старонак аўтабіяграфічнага зместу. Чытачом ён будзе проста не заўважаны, бо змешчаны ў тэксце кнігі М. Ермаловіча “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”. Ён проста яе перагорне разам з гэтай ілюстрацыяй, якая ў сярэдзіне твора. Яе б змясціць у пачатак, ці туды, дзе аўтабіяграфічнае.

Я патэлефанаваў Анатолю Валахановічу, якому разам са Зміцерам Санько выказваецца ў кнізе падзяка за ўдзел у падрыхтоўцы тэстаў да друку. Што за тэсты яны рыхтавалі? А. Валахановіч рассмяяўся, сказаўшы, што гэта, пэўна памылка, трэба чытаць “тэкстаў”. А ўласна ён першы даў свой тэкст прадмовы, які К. Цвірка не ўключыў і нават не паведаміў прычын яго зняцця.

Не так было б крыўдна за згаданыя хібы, калі б падрыхтоўкай і ўкладаннем займаўся дылетант, а не вопытны літаратар, кандыдат гістарычных навук.

Як шараговы чытач, не са зласлівасцю пішу пра гэтыя заўвагі, а з жаданнем, каб кнігі такой серыі “Кнігазбор”, распрацаванай у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выходзілі на высокім навуковым узроўні сапраўднай энцыклапедычнасці, а не як бы між іншым.

Тым не менш, нягледзячы на гэта, кніга прадстаўляе сабой важкі ўнёсак у далейшае развіццё пазнання гісторыі Беларусі, прадстаўлення выбітных постацей нашай Бацькаўшчыны.

І апошняе. У прадмове А. Грыцкевіча заключным словам сказана, што ў г. Маладзечна Міколу Ермаловічу пастаўлены помнік. А я закончу свой артыкул дапаўненнем-удакладненнем: “дзякуючы ініцыятыве і бескарыснай, самаахвярнай працы сяброў мінскага культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” (які ўзначальвае Анатоль Белы) і пры дапамозе асобных супрацоўнікаў Маладзечанскага гарвыканкама ўстаноўлены помнік, Міколу Ермаловічу які мае званне “Ганаровы жыхар горада Маладзечна” і Дзяржынскага раёна.

 

Мікола Лавіцкі

г. Мінск, вул. Ілімская, д. 29, кв. 399,

т.х. 342-54-93, т.м. 356-97-50.

 

Наш люстрадзён

<<  Верасня 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Верасня 2018  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Банеры